Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Да 1150 года Арыстоцель быў вядомы вучоным лацінскага Захаду ў першую чаргу як логіх. Платон лічыўся найвыдатнейшым натурфілосафам. Аднак, пачынаючы прыкладна з 1150 года, творы Арыстоцеля, прысвечаныя навуцы і яе метадам, пачалі перакладацца з арабскіх і грэчаскіх крыніц на лаціну. Цэнтры перакладчыцкай дзейнасці паўсталі ў Іспаніі і Італіі. Да 1270 года значная частка твораў Арыстоцеля была перакладзена на лацінскую мову. Уздзеянне гэтага дасягнення на інтэлектуальнае жыццё Захаду цяжка перабольшыць. Працы Арыстоцеля па навуцы і яе метадах адкрылі для вучоных таго часу цэлы новы свет. I гэта не перабольшванне, бо на працягу жыцця шматлікіх пакаленняў тыповыя працы па канкрэтных навуках набылі форму каментарыяў да адпаведных даследаванняў Арыстоцеля.
Найважнейшым творам Арыстоцеля ў галіне філасофіі навукі з’яўляецца "Аналітыка 2-ая". Гэтая праца сталася даступнай заходнім вучоным напрыканцы XII ст. На працягу наступных трох стагоддзяў даследчыкі ў галіне метадалогіі звярталіся да праблем, сфармуляваных Арыстоцелем. У прыватнасці, сярэднявечныя каментатары абмяркоўвалі і крытыкавалі погляды Арыстоцеля на навукова-даследчую працэдуру, яго стаўленне да ацэнкі канкурэнтных экспланацый, альбо тлумачэнняў, і яго заяву аб тым, што навуковыя веды з’яўляюцца нвабходнай ісцінай.
Індукцыйна-дэдукцыйная мадэль навуковага пошуку
Роберт Гросэтэстэ і Роджэр Бэкан, два найбольш уплывовыя даследчыкі метадалогіі навукі XIII ст., пацвердзілі арыстоцелеўскую індукцыйна-дэдукцыйную мадэль навуковага пошуку. Гросэтэстэ вызначаў індукцыйную стадыю ‘раскладаннем'' з’яў на складовыя элементы, а дэдукцыйную стадыю — ‘аб'яднаннем’, пры якім элементы камбінуюцца для рэканструкцыі першапачатковай з’явы.1 Пазнейшыя аўтары часта згадвалі Арыстоцелеву тэорыю навукова-даследчай працэдуры як "метад раскладання і аб'яднання”.
Гросэтэстэ выкарыстаў Арыстоцелеву тэорыю працэдуры ў распрацоўцы пытання аб колерах спектра. ён зазначыў, што спектры, якія бачны ў вясёлках, струменях вадзяных млыноў, пырсках ад вёслаў, а таксама спектры, якія ўтвараюцца пры праходжанні сонечнага святла праз напоўненыя вадой шкляныя сферы, маюць пэўныя агульныя рысы. Ідучы шляхам індукцыі, ён "расклаў” тры элементы, агульныя для ўсіх прыкладаў. Тры элементы — гэта (I) спалучанасць спектраў з празрыстымі сферамі; (2) атрыманне розных колераў у выніку праламлення святла пад рознымі вугламі; (3) арачнае размяшчэнне атрыманых колераў. Затым ён здолеў “аб’яднаць" агульныя рысы падобнага роду з’яў на падставе трох вышэйназваных элементаў.2
„Другая прэрагатыва" Роджэра Бэкана ў эксперыментальнай навуцы
“Метад раскладання" Гросэтзстэ сведчыць аб індукцыйным узыходжанні ад канстатацый аб з’явах да элементаў, з якіх з’явы можна рэканструяваць. Вучань Гросэтэстэ Роджэр Бэкан падкрэсліваў, што паспяховасць выкарыстання такой індукцыйнай працэдуры залежыць ад дакладнасці і паўнаты фактычных ведаў. Бэкан высунуў меркаванне, што фактычную базу навукі можна пашырыць шляхам актыўнага зксперыментавання. Ужыванне зксперыментаў для павелічэння ведаў аб з'явах з’яўляецца другой між 'трох прэрагатыў эксперыментальнай навукі” Бэкана.3
Бэкан ухвальна адзываўся аб пэўным “майстры эксперыменту”, праца якога ўяўляла сабой ажыццяўленне другой прэрагатывы. Гэтай асобай, магчыма, быў Петрус Марыкур.4 Петрус, між іншым, прадэманотраваў, што шляхам пералому магнітнай стрэлкі ўпоперак утвараюцца два новыя магніты, кожны са сваім паўночным і паўднёвым полюсамі. Бэкан падкрэсліваў, што адкрыцці, падобныя да гэтага, пашыраюць базу назіранняў, на падставе якой можна індукаваць элементы магнетызму.
Калі б Бэкан у сваіх працах абмежаваўся выказваннямі пахвалы эксперыменту, ён заслужыў бы прызнанне як майстар эксперыментальнага пошуку. Аднак Бэкан часта прадстаўляў эксперымент да паслуг алхіміі і рабіў экстравагантныя, але беспадстаўныя заявы аб выніках алхімічных доследаў. Напрыклад, ён абвясціў, што адным з “трыумфаў экслерыментальнай навукі" было вынаходжанне рэчыва, якое выдаляе дамешкі з некшталтаваных металаў, пакідаючы чыстае золата.5
Індукцыйныя метады падабенстВа і адрознення
Арыстоцель патрабаваў, каб тлумачальныя прынцыпы індукаваліся з назіранняў. Важкім унёскам сярэднявечных вучоных сталася прапанова дадатковых індукцыйных спосабаў адкрыцця тлумачальных прынцыпаў.
Роберт Гросэтэстэ, напрыклад, высунуў меркаванне, паводле якога надзейным шляхам вызначэння таго, ці мае канкрэтная лекавая расліна слабіцельны эфект, з’яўляецца даследаванне вялікай колькасці выпадкаў, пры якіх ужываецца гэтая зёлка, пры ўмове неўжывання іншых слабіцельных сродкаў.6 Ажыццявіць такі дослед нялёгка, і няма сведчанняў, што Гросэтэстэ імкнуўся яго правесці. Аднак яму варта паставіць у заслугу, што ён у агульных рысах прапанаваў індукцыйную працэдуру, якая праз стагоддзі набудзе вядомасць як "спалучаны метад Міля падабенства і адрознення".
У XIV ст. Джон Данс Скотус, таксама ў агульных рысах, прапанаваў індукцыйны мвтад падабенства, а Уільям Окхам — індукцыйны метад адрознення. Яны лічылі гэтыя метады дапаможным сродкам "раскладання" з'яў. Па сутнасці, тыя метады з’яўляліся працэдурамі, закліканымі дапоўніць індукцыйныя працэдуры, апісаныя Арыстоцелем.
Метад падабенстВа Данса Скотуса
Метад адпаведнасці Данса Скотуса — гэта тэхніка аналізу шэрагу прыкладаў для атрымання пэўнага эфекту. Працэдура заснавана на пераліку розных акалічнасцей, якія маюцца ў наяўнасці пры кожным факце ўзнікнення падобнага эфекту, і пошуку адной акалічнасці,
якая прысутнічае ў кожным прыкладзе 7. Данс Скотус сказаў бы, што калі пералік акалічнасцей мае форму:
Прыклад
Акалічнасці
Эфект
1
ABCD
е
2
АСЕ
е
3
ABEF
е
4
ADF
е,
то даоледчык можа зрабіць выснову, што е можа быць вынікам прычыны А.
Данс Скотус прытрымліваўся сціплай думкі наконт свайго метаду адпаведнасці. Ён сцвярджаў, што максімум, чаго можна дасягнуць пры дапамозе метаду, — гэта “прадвызначанай спалучальнасці" паміж эфектам і спа-
дарожнай акалічнасцю. Ужываючы гэту схему, вучоны, напрыклад, можа прыйсці да высновы, што Месяц з’яўляецца целам, якое можа быць падвержана зацьменням, ці што пэўны гатунак лекавай расліны можа мець горкі смак.° Аднак выкарыстанне гэтай схемы не дазволіць устанавіць, што Месяц, абавязкова павінен мець зацьменні, што кожны гатунак расліны абавязкова горкі.
Як гэта ні парадаксальна, Данс Скотус адначасова ўмацаваў метад раскладання і паменшыў давер да індукцыйна-вызначаных карэляцый. Адказнасць за апошнюю эмфазу, альбо акцэнт, нясуць яго тэалагічныя перакананні. Ен сцвярджаў, што Бог можа здзейсніць усё, што не ўтрымлівае супярэчнасці, і што адпаведнасць існуе ў прыродзе толькі дзякуючы спагадзе Божай. Больш таго, Бог мог бы, калі б пажадаў, паменшыць парадак і выклікаць пэўныя з’явы непасрэдна, без наяўнасці звычайнай прычыны. Менавіта таму Данс Скотус лічыў, што метад падабенства можа вызначыць толькі 'прадвызначаныя спалучальнасці" ў межах вопыту.
Метад адрознення Уільяма Окхама
Апеляцыя да ўсемагутнасці Бога яшчэ ў большай ступені ўласціва творам Уільяма Окхама. Окхам неаднаразова падкрэсліваў, што Бог можа зрабіць усё, што не супярэчлівае. Пагаджаючыся з Дансам Скотусам, ён канстатаваў, што вучоны можа вызначыць пры дапамозе індукцыі толькі прадвызначаныя спалучальнасці паміж з'явамі.
Окхам распрацаваў працэдуру таго, як рабіць высновы аб прадвызначанай спалучальнасці ў адпаведнасці з метадам адрознення. Метад Окхама базуецца на параўнанні двух прыкладаў, прычым у адным прыкладзе эфект ёсць, а ў другім — няма. Калі можна паказаць, што ў наяўнасці маецца акалічнасць пры наяўнасці эфекту і што пры адсутнасці эфекту адсутнічае і акалічнасць, напрыклад:
Прыклад Акалічнасці Эфект
1 ABC е
2 АВ
тады даследчык мае права зрабіць выснову, што акалічнасць С можа быць прычынай эфекту е.
Окхам прытрымліваўся думкі, што ў ідэале веды аб прадвызначанай спалучальнасці могуць быть атрыманы на падставе адзінай асацыятыўнай сувязі. Тым не менш, ён адзначыў, што ў такім выпадку трэба пераканацца, ці
няма іншых магчымых прычын дадзвнага эфекту. Ён пагаджаўся з тым, што на практыцы цяжка вызначыць, ці адрозніваюцца два наборы акалічнасцей толькі па адной прыкмеце. Таму ён патрабаваў аналізу шматлікіх выпадкаў, каб звесці да мінімуму магчымасць таго, што нейкі невядомы фактар будзе прычынай узнікнення эфекту.9
Ацэнка канкурэнцыі экспланацый
У дадатак да рэканстатацыі арыстоцелеўскай індукцыйна-дэдукцыйнай мадэлі навуковага пошуку Гросэтэстэ і Роджэр Бэкан таксама зрабілі арыгінальны ўклад у праблему ацэнкі канкурэнтных экспланацый. Яны прызналі, што сцвярджэнне аб эфекце можна дэдукаваць з болей чым аднаго набору пасылак. Арыстоцель лічыў гэтак жа і патрабаваў, каб адэкватныя навуковыя тлумачэнні змяшчалі каўзальныя сувязі.
„Пвршая прэрагатыва" Роджэра Бэкана ў эксперыментальнай навуцы
Як Гросэтэстэ, так і Бэкан прапанавалі дадаць да індукцыйна-дэдукцыйнай працэдуры Арыстоцеля трэцюю стадыю пошуку. На гзтай стадыі лрынцыпы, індукаваныя шляхам “раскладання", паддаюцца лраверцы далейшым доследам. Бэкан назваў гэту працэдуру праверкі “першай прэрагатывай” эксперыментальнай навукі.10 Гэта была важная метадалагічная гіпотэза, якая яўляла сабой значны прагрэс у параўнанні з Арыстоцелевай тэорыяй працэдуры. Арыстоцель задаволіўся дэдукцыяй сцвярджэнняў аб тых з'явах, якія служаць пачатковым пунктам даследавання. Гросэтэстэ і Бэкан дамагаліся далейшай эксперыментальнай праверкі прынцыпаў, што былі дасягнуты шляхам індукцыі.
На лачатку XIV ст. Тэадарык* Фрайбвргскі бліскуча скарыстаў першую прэрагатыву Бэкана. Тэадарык лічыў, што вясёлка ўтвараецца за кошт спалучэння праламлення і адлюстравання сонечнага святла паасобнымі дажджынкамі. Для праверкі гэтай гіпотэзы ён напоўніў парожнія крыштальныя сферы вадой і змясціў іх пад сонечнымі прамянямі. Пры дапамозе такой мадэлі ён рэпра-
* Сустракаецца I варыянт лерадачы імя Тэадор. — Заўв. перакл.
дукаваў як першасныя, так і другасныя вясёлкі. Тэадарык прадэманстраваў, што рэпрадукаваныя другасныя вясёлкі маюць зваротны парадак колераў, а вугал паміж падаючымі і адбітымі прамянямі другасных вясёлак на адзінаццаць градусаў большы, чым у першасных. Гэта цалкам адпавядае назіранням за натуральнымі вясёлкамі.”