Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Лодан заявіў у адказ, што метадалагічныя правілы Уорала — гэта не проста фармальныя правілы, як modus popens.23 Напрыклад, правілаі аб праверцы тэорыі адносна верагоднай альтэрнатывы з'яўляецца субстанцыйным прынцыпам. Існуюць, магчыма, сферы, у якіх гэты прынцып быў бы нелрадуктыўным. У прасторы, якая мае абмежаваную колькасць крумкачоў, кожны з якіх даследаваны, было б відавочным марнатраўствам правяраць гіпотэзу “ўсе крумкачы чорныя” адносна альтэрнатыўных гіпотэз. Лодан падкрэсліў, што любы паасобны прынцып падлягае змяненню па меры ўдасканалення ведаў.
На думку Лодана, Уорал памылкова трактуе прыроду пагрозы з боку рэлятывізму. Пагроза не ў тым, што змяняюцца ацэначныя прынцыпы (а яны змяняюцца), а ў тым, што такія змены пазбаўлены лагічнага абгрунтавання.24 Лодан сцвярджаў, што такое неабходнае лагічнае абгрунтаванне прадастаўляецца ў выглядзе сетка-
Пацвярджэнне ацэначных норм 271 вай мадэлі, абмежаванай крытэрыямі ажыццяўляльнасці і паслядоўнасці.
У адказ Уорал прызнаў, што не існуе чыста фармальных метадалагічных прынцыпаў. Акрамя таго, ён згадзіўся, што на працягу гісторыі навукі метадалагічныя прынцыпы ствараліся, карэкціраваліся і адвяргаліся. Аднак ён адмовіўся прызнаць, што з гэтага вынікае, нібыта кожны такі прынцып падлягаў альбо павінен падлягаць перагляду. Робячы падагульненне сваёй дыскусіі з Лоданам, Уорал зазначыў: «Лодан *не бачыць падстаў прытрымлівацца якіх-небудзь какрэтных метадалагічных правіл, і ўжо напэўна тых, якія надзелены сілай альбо канкрэтнасцю, калі тыя ў прынцыпв не дапускаюць перагляду па меры таго, як мы вучымся правільна праводзіць даследаванні". I хоць мне зразумвла, які сэнс укладваецца ў словы “вучымся праводзіць даследаванні", усё ж нейкія стрыжнявыя ацэначныя прынцыпы павінны быць прыняты за нязменныя.»25
Заўвагі пад тэкстам
1 Imre Lakatos, 'History of Science and Its Rational Reconstructions’, in R. Buck and R. Cohen (eds.), Boston Studies in the Philosophy of Science, vili (Dordrecht: Reidel, 1971), 91-136.
2 Lakatos, ‘Falsification and the Methodology of Scientific Research Programmes', In I. Lakatos and A. Musgrave (eds.), Criticism and the Growth of Knowledge (Cambridge: Cambridge University Press, 1970), 137; ‘History of Science and Its Rational Reconstructions’, 99.
’ Thomas S. Kuhn, ‘Notes on Lakatos', in Buck and Cohen (eds.), Boston Studies in the Philosophy of Science, vol. viil. 137-46.
4 Larry Laudan, Progress and Its Problems (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1977), 155-70.
5 Ibid. 160.
6 Моцная праграма выкладзена Джэймсам Р. Браўнам ва ўводзінах да кнігі Scientific Rationality: The Sociological Turn (Dordrecht: Reidel, 1984), 3-40.
’ ГлядзІ, напрыклад, David Bloor, Knowledge and Social Imagery (London: Routledge & Kegan Paul, 1976), 5.
8 Aristotle, Generation of Animals, 756b.
’ The Collected Papers of Lord Rutherford of Nelson, 4 vols., ed. J. Chadwick (New York: John Wiley, 1963), ii. 212-13; 423-31; 445-55.
'° Глядэі, напрыклад, Andrew Lugg, 'Two Historiographical Strategies: Ideas and Social Conditions in the History of Science', in Scientific Rationality: The Sociological Turn, 185-6.
" Dudley Shapere, 'The Character of Scientific Change', in Thomas Nickles (ed.), Scientific Discovery, Logic and Rationality (Dordrecht: Reidel, 1980), 94.
12 Ibid. 68.
” Laudan, Science and Values (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1984), 63.
'♦ Ibid. 56-9.
" Gerald Doppelt, ‘Relativism and the Reticulational Model of Scientific Rationality', Synthbse, 69 (1986), 234-7.
"Laudan, ‘Relativism, Rationalism, and Reticulation', Synth'ese, 71 (1987), 227-32.
” Doppelt, 'Relativism and the Reticulational Model of Scientific Rationality’, 235.
" John Worrall, ‘The Value of a Fixed Methodology’, Brit. J. Phil. Sci. 39 (1988), 274.
” Ibid. 274.
20 Worrall, 'Fix It and Be Damned: A Reply to Laudan', Brit. J. Phil. Sci. 40 (1989), 386.
»’ Ibid. 380.
22 Ibid. 383.
21 Laudan, 'If It Ain’t Broke, Don’t Fix It', Brit. J. Phil. Set. 40 (1989), 373-4.
24 Ibid. 369.
25 Worrall, 'Fix It and Be Damned: A Reply to Laudan’, 377.
18
СПРЭЧКІ ВАКОЛ НАВУКОВАГА РЭАЛІЗМУ
РЭАЛІЗМ ІСЦІНЫ 274
РЭАЛІЗМ СУТНАСЦІ 276
КАНСТРУКТЫЎНЫ ЭМПІРЫЗМ
ВАН ФРААСЭНА 278
НАТУРАЛЬНАЕ АНТАЛАГІЧНАЕ СТАЎЛЕННЕ ФАЙНА 280
РЫЧАРД БОЙД (1942 г. — ) з'яўляецца прафесарам філасофіі Карнэльскага унівврсітэта. Надрукаваў шмат артыкулаў у падтрымку тэзіса, што навуковыя тэорыі прыблізна Ісцінныя.
ЯН ХЭКІНГ (1936 г.— ) ступень доктара філасофіі атрымаў у Кембрыджы I зараз займавцца выкладчыцкай дзвйнасцю ва універсітэце горада Таронта. У шэрагу сваіх публікацый абараняў пункт гледжання, што пэўныя тыпы эксперыментальных маніпуляцый навукоўцаў сведчаць на карысць пазіцый рэалізму сутнасці. Хэкінг таксама з'яўляецца аўтарам вядомага гістарычнага даследавання аб тэорыях вврагоднасці і індукцыйнай высновы.
БАС К. ВАН ФРААСЭН (1941 г. — ) на дадзены момант лрацуе выкладчыкам у Прынстане і з'яўляецца прээідэнтам Асацыяцыі філасофіі навукі. Цікавіцца тэматыкай тэорыі прасторы I часу, квантавай тэорыі і ролі прынцыпу сіметрыі ў тэарэтычнай навуцы. Канструктыўны эмпірызм ван Фраасэна з'яўляецца шырока дыскутаванай альтэрнатывай навуковаму рэалізму.
АРТУР ФАЙН (1937 г, — ) стварыў альтэрнатыву пазіцыям навуковага рэалізму і інструменталізму. Гэтую альтэрнатыву ён называе “натуральным анталагічным стаўленнем’’ (НАС). У сваёй працы “Няпэўная гульня" Файн прадставіў НАС у кантэксце аналізу метадалогій Эйнштэйна, Шродынгера I Бора. У сучасны момантФайн з'яўляецца выкладчыкам Паўночна-заходняга універсітэта.
Кантраверсіі паміж рэалізмам і інструменталізмам разгарэліся зноў у 1970-х гадах. Стрыжнем разыходжанняў сталіся спрэчкі вакол
1. Адпаведнай кагнітыўнай мэты навукі.
2. Найлепшага шляху тлумачэння лрагрэсу ў гісторыі навукі.
Рэалізм ісціны
На пункт першы рэаліст адкажа так: навукоўцы павінны імкнуцца да стварэння ісцінных тэорый, якія апісваюць структуру сусвету. Рэаліст выступае ў падтрымку пазіцый Галілея і супраць інструменталістаў тыпу папы Урбана VIII, які хацеў абмежаваць навуку рамкамі “захавання вонкавасці”.
Адказ рэаліста на пункт другі гучыць так: аналіз прагрэсу, дасягнутага ў мінулым, сведчыць аб тым, што сусвет мае структуру, (пераважна) незалежную ад чалавечага тэарэтызавання, і што нашы тэорыі даюць усё больш і больш дакладную карціну гэтай структуры. Філосафы навукі — рэалісты ў 70-я гады прыцягнулі ўвагу да нядаўніх поспехаў тэорыі плітавага тэктанізму і тэорыі структуры ДНК. Здавалася, што паўстала яснасць: навукоўцы атрымалі новыя звесткі пра дынаміку геалагічных змен і пра спадчыннасць, і гэты факт сведчыць на карысць пазіцый рэалізму.
У 1978 годзе Хілары Путнэм выказала думку, што калі не падзяляць рэалістычнага вытлумачэння, то рост поспеху прадказанняў у гісторыі навукі набывае статус “цуду”.1 Путнэм заўважыла, што дадзены рэалізм высоўвае меркаванні як аб ісціне, так і аб існаванні. У навуковай сферы рост поспеху прадказанняў адлюстроўвае ўсё больш блізкае набліжэнне да ісціны. I, з увагі на гэтую паспяховасць, павінны існаваць тыя канкрэтныя тэарэтычныя аб’екты, розныя сцвярджэнні аб якіх змяшчаюць прадказальна паспяховыя тэорыі (напрыклад, “электроны", “гравітацыйныя палі", “гены").
Рычард Бойд перанёс увагу з паспяховых паслядоўнасцей тэорый на метадалагічныя прынцыпы, што імпліцытна прысутнічаюць пры развіцці такіх паслядоўнасцей. Пэўныя метадалагічныя прынцыпы шырока выкарыстоўваюцца пры стварэнні тэорый. Бойд сцвярджаў, што калі ў выніку атрымліваюцца прадказальна паспяховыя тэорыі, то найлепшым чынам гэту паспяховасць тлумачыць рэалістычная інтэрпрэтацыя тэорый.’
Адным з такіх прынцыпаў з’яўляецца стварэнне тэорый, ‘якія вызначаюць колькасць вядомых “тэарэтычных
сутнасцей".3 Выкарыстанне гэтага прынцыпу, відавочна, прывяло да стварэння тэорый з усё большай інструментальнай надзейнасцю. Скажам, навуковец распрацоўвае тэорыю Т2, надаючы дадатковую ўласцівасць ці адносіны тэарэтычным сутнасцям, замацаваным у тэорыі 7, (напрыклад, спін альбо эліптычнасць арбіты — электрона з бораўскай мадэлі атама вадароду). Дапусцім, што Тг мае таксама перавагу над Tt у плане прадказальнай паспяховасці. Бойд выказаў думку, што найлепшым тлумачэннем гэтага факта з'яўляецца тое, што 7, сама па сабе прыблізна ісцінная і што набліжэнне да ісціны павялічылася з наданнем яе тэарэтычным сутнасцям новай уласцівасці альбо адносін.
У падтрымку такой пазіцыі Бойд прапанаваў “абдукцыйны"вывад:
1) Калі паспяховыя навуковыя тэорыі звычайна прыводзяць да ісціны, то тады прынцыпы навуковага метаду інструментальна надзейныя.
2) Прынцыпы навуковага метаду інструментальна надзейныя (выкарыстанне прынцыпаў вядзе да стварэння ўсё больш надзейных тэорый).
Магчыма, што паспяховыя навуковыя тэорыі звычайна вядуць да ісціны.
А вось нерэалісты імкнуцца да раз'яднання паняццяў прадказальнай паспяховасці і ісціны. Лодан, напрыклад, прыцягнуў увагу да той прадказальнай пасляховасці, якой у выніку дасягнулі паступова мадыфікаваныя пталемейскія мадэлі.4 Эпіцыклава-дэферэнтныя мадэлі дасягаюць прадказальнага поспеху не таму, што яны правільна адлюстроўваюць рух планет. Лодан падкрэсліў, што шмат якія навуковыя тэорыі дасягнулі поспеху ў прадказаннях, хоць іх стрыжневыя тлумачальныя тэрміны носяць памылковы характар. У гэты спіс ён уключыў тэорыю флагістону, цеплародную тэорыю цяпла і тэорыю электрамагнітнага эфіру.5 Зроблена выснова: паспяховае прадказанне не з’яўляецца надзейным паказальнікам ісціны.
Акрамя таго, Лодан крытычна заўважыў, што рэалістам не ўдалося праясніць, што азначае “прыблізная ісціна" альбо “прагрэс у накірунку ісціны". Гэтыя паняцці паразітуюць на паняцці ісціны.
Некаторыя навуковыя тэорыі могуць быць слушнымі. Аднак нельга прадэманстраваць іх слушнасць адносна прыналежных ім універсальных сцвярджэнняў. Ніякі аб'ём дадзеных не ў стане даказаць, што неразгледжаныя
276 Спрэчкі вакол навуковага рэалізму прыклады падобныя да разгледжаных. У гэтым плане Х'юм меў рацыю.
Але калі мы не ў стане паказаць, што тэорыя слушная, як можна паказаць, што паслядоўнасць тэорый уяўляе сабой прагрэс у накірунку ісціны? Лодан заявіў: "Ніхто не змог нават сказаць, што можа азначаць “бліжэй да ісціны", што ж тады гаварыць пра прапанову крытэрыяў вызначэння ацэнкі такой блізкасці”.6