Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Даніель Гарбер прапанаваў іншае рашэнне праблемы папярздне існуючых доказаў. На думку Гарбера, уключэнне старых доказаў у гіпотэзу дасягае адной мэты: спазнання таго, што гіпотэза цягне за сабой доказавае пацвярджэнне.5 Гіпотэза h набывае падтрымку з боку папярэдняга доказу ер пры ўмове, што
P(h/ep&(h -> вр)) > P(h/ep).
Член ‘h -* ер крыху зводзіць у зман. Гіпотэза h сама па сабе не вядзе да е . Неабходны дадатковыя пасылкі, пасылкі, якія змяшчаюць істотныя умовы, а часта і дапаўняльныя гіпотэзы. Напрыклад, з тзорыі сусветнага прыцягнення Ньютана вынікае трэці закон Кеплера пры ўмове, што некалькі неўзаемадзейных кропка-масаў абарачаецца вакол цэнтра сілы 1/R2.
Пасля свайго стварэння тэорыя набывае доказавую падтрымку з боку таго факта, што нанава прызнаюцца вынікаючыя адносіны. Перагледжаны баесіянскі падыход дапускав, такім чынам, два тыпы павелічэння доказавай падтрымкі: новыя дадзеныя, якія павялічваюць папярэднюю верагоднасць тэорыі, і нанава адкрытыя вынікаючыя адносіны да старых доказавых дадзеных.
Гарбер падкрэсліваў, што доказавае пацвярджэнне ў апошнім выпадку існуе толькі тады, калі вынікаючыя адносіны адкрытыя пасля стварэння разгляданай тэорыі. Калі ж, наадварот, тэорыя відавочна ствараецца для таго, каб з яе вынікалі старыя доказавыя пацвярджэнні, то тады доказы тэорыю не пацвярджаюць. Гудман паказаў, якую безліч гіпотэз можна вынайсці, каб з іх вынікалі дадзеныя доказавыя пацвярджэнні.*
* Напрыклад, гіпотэзы аб смарагдах, якія I “зелянкавыя’, і “пунсовыя", I "чырвоныя' (у арыгінале — неперакладальныя складаныя словы, утвораныя, адпаведна, праз спалучэнне слова “зялёны" са словамі ‘блакітны’, ‘пунсовы* I ‘чырвоны'. — Рэд.). Кожная з гэтых гіпотэз мае неабходныя дэдукцыйныя адносіны да апісання смарагда, які да ўплыву часу t быў зялёны.
Ацэнка ўздзеяння новых доказаў
Рычард У. Мілер адзначаў, што на адкрыццё новых доказааых сведчанняў існуюць два цалкам працілеглыя тыпы рэакцый. Можна дапасаваць баесіянскую формулу да вызначэння ступені перагледжанасці веры ў дачыненні да разгляданай гіпотэзы. 3 другога боку, можна перагледзець рэлевантную папярэднюю вврагоднасць для таго, каб стулень аеры ў гіпотэзу засталася нязменнай.8 Напрыклад, зыходзячы з дадзеных, якія сведчаць аб блізкім падабенстве астраўных відаў да відаў недалёкага кантынента, крэацыяніст можа перагледзець саае першапачатковыя перакананні адносна немагчымасцітакога падабенства. Крэацыяніст *...насуперак сваім перакананням можа прыйсці да высновы, што прыроднае асяроддзе на астравах і прылягаючых кантынентах павінна быць падобнае, аднак і адрознае ў тым сэнсе, каб забяспечыць стваральнаму розуму магчымасць найбольш адаптацыйнага выбару для стварэння адрозных, і ўсё ж падобных відаў".7
Мілер сцаярджаў, што баесіянскаму кірунку думкі не стае правіла, з дапамогай якога можна было б вызначыць, калі такі перагляд ad hoc папярэдняй верагоднасці з'яўляецца прымальным. Ен настойліва зазначаў, што адной канстатацыі аб непарушнасці папярэдняй верагоднасці недастаткова. Гісторыя навукі аедае шмат эпізодаў, калі перагляд ad hoc папярэдняй верагоднасці аказаўся плённым. Дарвін, напрыклад, імкнуўся да перамены перакананняў адносна таго, што "павінны сказаць' акамянеласці, у адказ на няздольнасць палеантолоагаў адкрыць акамянелыя астаткі пвраходных форм.* Мілер зрабіў выснову, што баесіянская тэорыя неадэкватная як тэорыя доказавага пацвярджэння ў навуковай сферы, бо яна непрыдатная для прыняцця рашэння аб мэтазгоднасці карэкціроўкі папярэдняй верагоднасці з улікам новых доказаў.
* Яшчэ адной плённай рэакцыяй ad hoc э’яўляецца перагляд Капернікам поглядаў на эорны паралакс, з'яву, тэарэтычна неабходную ў геліястатычнай сістэме, аднак на той час нвназіральную; другой — перагляд Галілеем перакананняў адносна тэлескапічнага павелічэння нябесных целаў (тэлескоп здымае ‘пабочныя прамяні’ эорак, таму наэіральны дыяметр зорак у тэлескопе змяншаецца).
Глаймар аб "бутстрэпе"*
Кларк Глаймар выказаў думку аб тым, што навуковыя гіпотэзы часам атрымліваюць доказавае пацвярджэнне шляхам працэсу •бутстрзпінгу", пры якім адна частка тэорыі заклікана падтрымаць другую.8 “Пачаткі" Ньютана змяшчаюць шматлікія прыклады бутстрэлу. Да прыкладу, Ньютан даказаў, што дадзеныя аб руху спадарожнікаў Юпітэра сведчаць на карысць гіпотэзы аб сусветным прыцягненні. ён дасягнуў гэтага шляхам паказу, што дадзеныя аб арбітах спадарожнікаў у спалучэнні з першай і другой аксіёмамі руху вядуць да прызнання факта наяўнасці сілы 1/R3 паміж планетай і кожным са спадарожнікаў.
Глаймар сцвярджаў, што такім чынам Ньютан дасягнуў пацвярджэння, нават калі ён і выкарыстаў адну частку сваёй тэорыі (напрыклад, F = ma) для падтрымкі другой яе часткі (сусветнае прыцягненне). Глаймар пісаў: “Галоўная ідэя заключавцца ў тым, што гіпотэзы адносна тзорыі пацвярджаюцца пры дапамоэе доказу, улічваючы, што пры выкарыстанні тэорыі мы можам дэдукаваць з доказу прыклад гіпотэзы, прычым такая дэдукцыя не гарантуе атрымання прыкладу гіпотэзы без уліку зместу доказу".’
У вышэйадзначаным прыкладзе бутстрэп атрыманы, таму што суадносіны сіла-адлегласць не супярэчаць слалучэнню першай і другой аксіём.
пацвярджае агульны закон
(F «с 1/R2)		 (F. 1/R"),
сілы, таму што магчымы	п = 2
іншыя значэнні п	ф
патрабуе, каб
закон ІнерцыІ	дапасаваць да	дадзеныхаб руху
	> спадарожнікаў
F = ma	Юпітэра
Пацвярджэнне Ныотана па прынцыпе бутстрэпу
У другім выпадку выкарыстання бутстрэпу Ныотан адстойваў думку, што адна і тая ж сіла паскарае целы, адпушчаныя ля паверхні Зямлі, і ўтрымлівае Месяц на арбіце. Сярод пасылак вываду — першая і другая аксіёмы руху, а таксама дадзеныя аб падзенні целаў, арбіце Месяца і аб адлегласці паміж Месяцам і Зямлёй. I зноў
• Bootstrap (анг.) — чаравічныя дзягі. — Заўв. перакл.
9. Зак. 292
Ньютан выкарыстаў адну частку сваёй тэорыі для падтрымкі другой.
Глаймар быў далёкі ад думкі, што кожны выпадак доказавага пацвярджэння пасуе да мадэлі бутстрэпу. Аднак падаецца відавочным, што пэўныя гістарычныя эпізоды сапраўды падпадаюць пад гэтую мадэль.
Бутстрэп мае поспех пры дэдукаванні прыкладу гіпотэзы на падставе доказавых пацвярджэнняў пры ўмове наяўнасці пэўных абмежаванняў. Паколькі мадэль бутстрэпу атрымлівае пацвярджэнне ў якасці лагічных адносін паміж сказамі, то яна адпавядае логіка-рэканструкцыянісцкай традыцыі.
Пазіцыю логіка ў дачыненні да пацвярджэння сцісла перадаў у 1966 годзе Гемпель: *3 лагічнага пункту гледжання падтрымка, якую атрымлівае гіпотэза ў выглядзе сукупнасці дадзеных, павінна залежаць толькі ад таго, што гіпотэза сцвярджае, і ад сутнасці дадзеных."10
3 гэтага глвдзішча часавыя адносіны паміж гіпотэзай і доказамі значэння не маюць. Аднак гэтыя часавыя адносіны маюць значэнне з пункту гледжання гістарычных тэорый пацвярджэння.
Лакатуш аб параўнальным пацвярджэнні
Гудман паказаў, што прыклады, вядомыя да стварэння гіпотэзы (напрыклад, "усе “зелянкавыя"), могуць не пацвярджаць гіпотэзу. Імрэ Лакатуш паставіў перад сабой задачу вызначыць умовы, пры якіх “старыя доказы", ео, на самай справе аказваюць падтрымку гіпотэзе Н. Гэта мае месца, зрабіў ён выснову, пры выкананні дзвюх умоў:
1.	Н падразумявае е^*.
2.	Існуе альтэрнатыуная "гіпотзза — пробны камень” Н,, так што
a)	Ht падразумявае ~ео альбо
b)	Н, не падразумявае ні е0, ні -ео.”
"Гіпотэза — пробны камень” уяўляе сабой сур’ёзную альтэрнатыву, такую альтэрнатыву, якая заўсёды мае падтрымку з боку навукоўцаў-практыкаў.
• Каб быць больш дакладным, Н падраэумявае во у спалучэнні са сцвярджэннямі аб істотных умовах I адпаведнымі дадатковымі гіпо-
тэзамі.
Дапасаванне крытэрыю Лакатуша патрабуе гістарычнага даследавання. Філосаф навукі павінен дакладна ведаць агульную карціну і бачыць, ці існуюць альтэрнатыўныя гіпотэзы, якія не вымагаюць доказавых пацвярджэнняў. Старыя доказы забяспечваюць падтрымку толькі ў кантэксце саперніцтва паміж гіпотэзамі.
Такім чынам, Лакатуш сцвярджаў бы, што кіслародная тэорыя гарэння Лавуаз’е пацвярджаецца папярэднімі доказамі адносна вагавых адносін. Перш чым Лавуаз’е сфармуляваў сваю кіслародную тэорыю, быў праведзены шэраг даследаванняў у галіне павелічэння вагі металаў пасля згарання (напрыклад, Бойлем у 1673 годзе, Лемеры ў 1675, Фрайндам у 1709 і Гітонам дэ Марво ў 1770—1772 гадах).12 Гэтыя папярэднія назіранні былі вядомы Лавуаз'е. Тым не менш, дадзеныя па вагавых адносінах пацвярджаюць кіслародную тэорыю, таму што супярэчаць альтэрнатыўнай тэорыі флагістону.*
Заўвагі пад тэкстам
’ Thomas Bayes, 'An Essay Towards Solving a Problem In the Doctrine of Chances’, Phil. Trans. 53 (1763), 370-418. Repr. in Biometrika, 45 (1958), 296-315.
2	Colin Howson and Peter Urbach, Scientific Reasoning: The Baye­sian Approach (La Salle, III.: Open Court, 1989), 270-5.
3	Clark Glymour, Theory and Evidence (Princeton, NJ: Princeton University Press, 1980), 74.
4	Howson and Urbach, Scientific Reasoning, 270-5.
6	Daniel Garber, 'Old Evidence and Logical Omniscience in Bayesian Confirmation Theory’, in J. Earman (ed.), Testing Scientific Theories (Minneapolis: University of Minnesota Press, 1983), 99-131.
• Richard W. Miller, Fact and Method (Princeton, NJ: Princeton University Press, 1987), 297-319.
7 Ibid. 315.
• Glymour, Theory and Evidence, 110-75.
9	Ibid. 127.
'° Carl Hempel, Philosophy of Natural Science (Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1966), 38.
" Imre Lakatos, 'Changes In the Problem of Inductive Logic’, in I. Lakatos (ed.), Inductive Logic (Amsterdam: North-Holland, 1968), 376-7.
12	Глядзі, напрыклад, Henry Guerlac Lavoisier: The Crucial Year (Ithaca, NY: Cornell University Press, 1967), 111-45.
* Паводле тэорыі флагістону, цяпло метал —		> акаліна + флапстон (акаліна + флагістон)
Некаторыя прыхільнікі флагістонавай тэорыі дасягалі адпаведнасці паміж тэорыяй і эксперыментальнымі дадзенымі, сцвярджаючы, што выэвалены пры згаранні флагістон мае “адмоўную вагу".
17
ПАЦВЯРДЖЭННЕ АЦЭНАЧНЫХ НОРМ
КРЫТЭРЫЙ ІНКАРПАРАЦЫІ ЛАКАТУША	260
КУН АБ КОЛАПАДОБНАСЦІ АЦЭНКІ ЛАКАТУША	261
МАДЭЛЬ “СТАНДАРТНАГА ВЫПАДКУ’ ЛОДАНА	262
САЦЫЯЛАГІЧНЫ ПАВАРОТ	264
ПАЦВЯРДЖЭННЕ I НЕПАРУШНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ	266