Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Файерабенд крытычна адзначаў, што правілы ацэнкі Лакатуша маюць практычнае значэнне толькі адносна акрэсленых часавых адрэзкаў. Калі часавыя адрэзкі не вызначаны, то зусім няма сэнсу калі-небудзь адмаўляцца ад даследчай лраграмы. Што на першы погляд ладаецца рэгрзсіўным праблемным зрухам, можа на самай справе аказацца пачатковай стадыяй доўгатэрміновага прагрэсіўнага праблемнага зруху. Як пісаў Файерабенд, 'калі дазволена чакаць, чаму не пачакаць яшчэ трохі?””
* Гл. с. 152.
Лакатуш адказаў, што гэтае пярэчанне не мае ніякага дачынення да справы. Файерабенд звязаў у адно дзве розныя рзчы:
1. Метадалагічную ацэнку даследчай праграмы.
2. Рашэнне аб працягу выкарыстання даследчай праграмы.
Адносна першага Лакатуш засяродзіў увагу на тым факце, што выклаў правілы ацэнкі даслвдчых праграм. Безумоўна, ацэнка-прыгавор адносна даследчай праграмы можа падлягаць зменам з цягам часу. У прыватнасці, адмоўныя эксперыментальныя вынікі могуць отацца для праграмы "істотнымі" толькі ў рэтраспектыве.
Што датычыць другога, то Лакатуш выразна падкрэсліў, што філосаф навукі не абавязаны даваць рэкамендацыі навукоўцам адносна рашэнняў аб даследаваннях. Некаторыя навукоўцы могуць абраць шлях працягвання працы над рэгрэсіўнай даследчай праграмай, спадзеючыся, што ў далейшым праграма можа выявіць сваю прагрэсіўнасць. Лакатуш заявіў, што ‘гуляць у рызыкоўную гульню — рэч цалкам рацыянальная: няма нічога ірацыянальнага ў памылках адносна ступені рызыкі*.27 Для таго каб звесці да мінімуму верагоднасць самападману, Лакатуш парэкамендаваў адкрыта весці сумарны ўлік поспехаў і няўдач кожнай даследчай праграмы.
Лодан аб вырашэнні праблем
Праца Куна і Лакатуша прыцягнула ўвагу да гістарычнага вымярэння навукі. Шмат намаганняў філасофія навукі ў 70-я і 80-я гады нашага стагоддзя прысвяціла высвятленню прагрэсіўнага ў навуцы. Важны ўклад у распрацоўку гэтага пытання зрабіла кніга Лары Лодана “Прагрэс і яго праблемы" (1977 г.).
Лодан разглядаў навуку як дзейнасць па вырашэнні праблем. Так, адзінкай поспехуў галіненавукі з'яўляецца вырашаная праблема. Паводле Лодана, навуковыя праблемы можна падзяліць на эмпірычныя і канцэптуальныя. Эмпірычныя праблемы — гэта істотныя пытанні аб структуры альбо адносінах галіновых прадметаў. Канцэптуальныя праблемы ўключаюць у сябе тыя праблемы, якія паўстаюць пры сутыкненні несумяшчальных ці адмаўляючых адна адну тэорый альбо пры неадпаведнасці паміж тэорыяй і метадалагічнымі дапушчэннямі пэўнай галіны. Прыкладам апошняга служыць неадпаведнасць паміж аксіяматычнай структурай механікі Ныотана і прызнанай Ньютанам індуктывісцкай тэорыяй працэдуры.
Такая канцэптуальная неадпаведнасць была вырашана толькі пасля таго, як некаторыя паслядоўнікі Ньютана прызналі, што індуктывізм не з'яўляецца адпаведнай працэдурай для тэарэтычнай фізікі. Калі-нікалі канцэптуальныя праблемы вырашаюцца пры дапамозе змены метадалагічных дапушчэнняў. Такім чынам, мадэль вырашэння праблем дазваляе эвалюцыю норм рацыянальнасці.
Прагрэс у галіне дасягаецца тады, калі паспяховыя тэорыі выяўляюць рост эфектыўнасці пры вырашэнні праблем. Лодан імкнуўся перавярнуць лагістычны погляд на адносіны паміж рацыянальнасцю і прагрэсам. Лагістычны пункт гледжання палягае на тым, што падзеі ў навуцы трэба ацэньваць са спасылкай на нормы рацыянальнасці. Падзеі, якія адпавядаюць норме, лічацца прагрэсіўнымі. 3 іншага боку, Лодан прытрымліваўся думкі, што прагрэсіўныя падзеі, тыя, якія павялічваюць эфектыўнасць вырашэння праблем, лічацца рацыянальнымі.
Існуе цэлы шэраг шляхоў, на якіх можна дасягнуць навуковага прагрэсу. Адзін з іх— павелічэнне колькасці вырашаных эмпірычных праблем. Лодан падкрэсліваў, што тэорыя здольна “вырашыць* эмпірычную праблему, нават калі прывядзе да яе прыблізнага вырашэння.” Тым самым Лодан аддаў бы належнае за вырашэнне праблемы свабоднага падзення як Галілею, так і Ньютану.*
Другі тып прагрэсу — гэта вырашэнне анамаліі. У Лодана быў шырокі погляд на анамаліі. ён меркаваў, што анамаліяй можа лічыць эмпірычны вынік, нават калі той не пярэчыць разгляданай тэорыі. Такое, напрыклад, можа здарыцца тады, калі нейкая тэорыя тлумачыць пэўны вынік, а яе пераемца — не. У прыватнасці, віравая тэорыя Дэкарта тлумачыла прычыну абарачэння планет вакол Сонца ў адным кірунку. Тэорыя гравітацыйнага прыцягнення Ныотана — не тлумачыла. Некаторыя навукоўцы лічылі гэты фактсведчаннем супрацьтэорыі Ныотана. I яны мелі рацыю. Лодан пісаў: “Калі эмпірычная праблема р вырашаецца пэўнай тэорыяй, тады р у далейшым становіцца анамаліяй для кожнай іншай тэорыі з адпаведнай галіны, якая б не вырашала праблемы р".2’
Анамалію можна ліквідаваць некалькімі шляхамі. Найпрасцейшы з іх — гэта перагляд эмпірычнай базы. Калі
* Рашэнне Галілея слушнае толькі прыблізна. Галілей сцвярджаў, што паскарэнне цвла, якое падае на лаверхню Зямлі, э'яўляецца пастаяннай велічынёй. Аднак у сувязі са эменай адлегласці ад падаючага цела да цэнтра масы ЗямлІ змяняюцца і сіла прыцягнення, якая ўздзейнічае на цвла, I само паскарэнне.
б адкрытая пазней планета Уран выклікала адваротны рух, тэорыі Ныотана давялося б саступіць месца. Другі шлях заснаваны на ўключэнні анамаліі ў сістэму пры дапамозе дадатковай гіпотэзы. Тэорыя Ныотана ў спалучэнні з тэорыяй туманнасцей Лапласа здольна вытлумачыць монанакіраваны планетны pyx. А трэці шлях ліквідацыі анамаліі грунтуецца на ўнясенні істотных змен у адпаведную тэорыю.
Трэці тып навуковага прагрэсу заснаваны на аднаўленні канцзптуальнай гармоніі паміж уяўна антаганістычнымі тэорыямі. Сярод прыкладаў можна прывесці доказ Клаўзісам таго, што магчыма распрацоўка класічнай тэрмадынамікі ў межах кінетычнай тэорыі газаў,30 a таксама даследаванні, праведзеныя Разерфордам і іншымі, па вылучэнні энергіі пры радыеактыўным распадзе, якія знялі супярэчнасць паміж разлікамі Кельвіна ўзросту Зямлі і дарвінаўскай тэорыяй эвалюцыі.31
Заўвагі пад тэкстам
’ Thomas Kuhn, The Structure of Scientific Revolutions, 1st edn. (Chicago: University of Chicago Press, 1962).
* Ibid. 24.
’ Ibid. 35-42.
4 Ibid. 121.
6 Ibid. 149.
• Ibid. 121.
’ Ibid. 147.
• Ibid. 148.
’ Israel Scheffler, Science and Subjectivity (New York: BobbsMerrlll, 1967), 19.
'• Ibid. 45-66.
” Dudley Shapere, 'The Structure of Scientific Revolutions', Phil. Rev. 73 (1964), 383-94.
” Gerd Buchdahl, ‘A Revolution In Historiography of Science’, Hist. Sci. 4 (1965), 55-69.
” Kuhn, The Structure of Scientific Revolutions, 1st edn., 175.
14 Ibid. 43.
’‘Kuhn, 'Postscript-1969’, in The Structure of Scientific Revolutions, 2nd edn. (Chicago: University of Chicago Press, 1970), 174-210.
'• Ibid. 180-1.
17 John Watkins, 'Against "Normal Science" in I. Lakatos and A. Musgrave (eds.), Criticism and the Growth of Science (Cambridge: Cambridge University Press, 1970), 31.
" Alan Musgrave, 'Kuhn's Second Thoughts', Brit. J. Phil. Sci. 22 (1971), 291.
” Imre Lakatos, 'Falsification and the Methodology of Scientific Research Programmes', in Lakatos and Musgrave (eds.), Criticism and the Growth of Knowledge, (Cambridge: Cambridge University Press, 1970),177.
20 Karl Popper, 'Replies to My Critics’, In The Philosophy of Karl Popper, li, ed. P. Schlipp (La Salle, Jll.: Open Court, 1974), 1009.
21 Lakatos, 'Criticism and the Methodology of Scientific Research Programmes’, Proc. Arist. Soc. 69 (1968), 151.
22 Lakatos, 'Falsification and the Methodology of Scientific Research Programmes', 132.
22 Ibid. 135-6.
24 Ibid. 116-18, 134.
26 Ibid. 138-40.
24 Paul Feyerabend, 'Consolations for the Specialist', In Criticism and the Growth of Knowledge, 215.
27 Lakatos, ‘History of Science and its Rational Reconstructions', in R. Buck and R. Cohen (eds.), Boston Studies In the Philosophy of Science, viii (Dordrecht: D. Reidel, 1971), 104n.
22 Larry Laudan, Progress and Its Problems (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1977), 23-4.
« Ibid. 29.
” Ibid. 94-5.
” Joe D. Burchfield, Lord Kelvin and the Age of the Earth (New York: Science History Publications, 1975), 163-205.
15
ТЛУМАЧЭННЕ, КАЎЗАЦЫЯ I УНІФІКАЦЫЯ
КАЎЗАЛЬНАЯ МАДЭЛЬ СЭЛМАНА 243
ДЭДУКЦЫЙНА-НАМАЛАГІЧНАПРАБАБ1ЛІСТЫЧНАЯ МАДЭЛЬ РЭЙЛТАНА 247
КІТЧЭР АБ ТЛУМАЧЭННІ ЯК УНІФІКАЦЫІ 248
УЭЗЛІ СЭЛМАН (1925 г. — ) праявіў цікаўнасць да тэорыі верагоднасці і індукцыі падчас навучання ва універсітэце штата Каліфорнія ў Лос-Анджэлесв пад кіраўніцтвам Ганса Райхенбаха. Пазней напісаў адметныя працы па філасофіі прасторы I часу I па мадэлях навуковага тлумачэння. Сэлман выкладаў ва універсітэтах штатаў Індыяна I Арызона, у цяперашні час з'яўляецца універсітэцкім прафесарам філасофіі ў Пітсбурзе.
ПІТЭР РЭЙЛТАН (1950 г. —) атрымаў ступвнь доктара філасофіі ў Прынстане, зараз выкладае ва унівврсітэце штата Мічыган. З'яўляецца аўтарам артыкулаў па тэорыі маралі, медыцынскай этыцы, тэорыі каштоўнасцей, а таксама па навуковым тлумачэнні I верагоднасці.
ФІЛІП КІТЧЭР (1947 г. — ) ступвнь доктара філасофіі атрымаў у Прынстане. Выкладаў у Вермонце, Мінесоце I ва універсітэце штата Каліфорнія ў Сан-Дыега. Кітчэр стварыў уніфікацыйную тэорыю тлумачэння I старанна дапасаваў яе да тлумачальных кантэкстаў біялогіі. Акрамя таго, з'едліва раскрытыкаваў спробы выставіць крэацынізм у якасці жыццяздольнай альтэрнатывы да тэорый эвалюцыі арганічнага сввту.
Каўзальная мадэль Сэлмана
Мадэль галоўнага закону не мае спасылак на каўзальныя адносіны. У сувязі з гэтым дэдукцыйна-намалагічная (ДН) мадэль уражвае контрпрыкладамі тыпу флагштока
і барометра, у той час як індукцыйна-статыстычная (ІС) мадэль няздольна даць тлумачэнне лейкеміі Сміта.* У сваіх творах, якія датаваны 1965 годам,1 Уэзлі Сэлман выказаў меркаванне, што эфектыўнае навуковае тлумачэнне павінна вызначаць каўзальныя механізмы. У выпадку хваробы Сміта сярод такіх механізмаў належыць разглядаць утварэнне гама-выпраменьвання ў выніку рэакцыі атамнага распаду, а таксама дыферэнцыраванае ўздзеянне віруса лейкеміі на мадыфікаваныя і немадыфікаваныя клеткі. Даць тлумачэнне хваробе Сміта — азначае паказаць, як у отатыстычным плане гэтыя каўзальныя механізмы спрычыніліоя да яго няшчасця.
Сэлман разглядаў “прычыну" ў якасці з’явы, якая ўводзіць у дзеянне механізм, пры дапамозе якога структура ствараецца і распаўсюджваецца. Паняцце 'прычыны” расшыфроўвалася ім праз спасылку на паняцці ‘працэс", “перасячэнне’ і “верагоднасць". Услед за Бертранам Расэлам ён сцвярджаў, што працэс — гэта працяглае існаванне нейкай адзінкі, якасці альбо структуры. Рух целаў і распаўсюджванне хваляў з’яўляюцца знешневыяўлвнымі працэсамі. Сэлман падкрэсліваў, што працэсы можна падзяліць на “працэсы каўзальныя’ і “псеўдапрацэсы*. Каўзальныя працэсы перадаюць далей мадыфікацыі, альбо зробленыя на іх "пазнакі", а псеўдапрацэсы — не. Тыповай ілюстрацыяй псеўдапрацэсу з’яўляецца асвятленне сцяны пакоя прамянём пражэктара, які паварочвавцца вакол сваёй восі. Такі прамень можна “пазначыць", змясціўшы чырвоны фільтр уздоўж 30 градусаў радыусу прамяня, але ж чырвань плям святла на сцяне пры гэтым не перадаецца, калі прамень працягвае свой шлях далей. У адрозненне ад гэтага каўзальныя працэсы ўяўляюць сабой сродак, пры дапамозе якога структура распаўсюджваецца з аднаго рэгіёна часа-прасторы ў другі.а