Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Паводле Файерабенда, артадаксальная філасофія навукі ўяўляе сабой “рэгрэсіўны зрух праблемы”. Яе прыхільнікі ігнаруюць навуку, каб змагацца з пытаннямі неіснуючага, “зелянкавага" і пацвярджэння. Адзіная карысць ад іх — гэта магчымасць абараняць дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара філасофскіх навук. ён раіў навукоўцам трымацца як мага далей ад гэтай тэматыкі.
* Пашырана I такая транслітэрацыя гэтага прозвішча — Лакатас. — Заўв. перакл.
Гісторыку навукі таксама няма ніякага сэнсу вывучаць філасофію навукі. Артадаксальная філасофія навукі не нясе ў сабе нічога такога, што б магло дапамагчы гісторыку зразумець развіццё навукі ў мінулым.
Файерабенд зрабіў канструктыўную прапанову "вярнуцца да вытокаў”. Будучы філосаф навукі павінен адмовіцца ад прывідаў лагічнага рэканструкцыянізму і цалкам аддацца гісторыі навукі. Файерабенд даў высокую ацэнку даследаванням асобных эпізодаў гісторыі навукі, праведзеных Кунам, Ронкі, Хэнсанам і Лакатушам.43
“Вярнуцца да вытокаў". Безумоўна, гэта неблагая парада. Аднак Файерабенд забыўся зазначыць, як “філасофія навукі” звязана з гісторыяй навукі і якім чынам з яе вырастае. А канкрэтна, чым павінен займацца філосаф навукі, каб яго праца адрознівалася ад даследаванняў гісторыка навукі?
He падлягае сумненню, Файерабенд адказаў бы, што сама пастаноўка такога пытання сведчыць аб недапушчальна абмежаваным пункце гледжання. Дзеля чаго павінен існаваць адметны прадмет (філасофія навукі), адасоблены як ад практычнай навукі, так і ад гісторыі навукі? Сапраўды, які сэнс у існаванні гісторыі навукі, адасобленай ад гісторыі думкі і дзеяння? Файерабенд дзвюма рукамі галасуе за скасаваннв мяжы, якая аддзяляе "філасофію навукі" ад больш агульных памкненняў у гісторыі цывілізацыі.44 На яго думку, філасофія навукі ёсць і павінна быць памерлай дысцыплінай.
Гэтая ацэнка ўяўляецца занадта змрочнай. Але ж Файерабенд нездарма карыстаўся рэпутацыяй ерэтыка. У адрозненне ад яго, Герберт Файгль не пажадаў спісаць лагічны рэканструкцыянізм як лоўны правал.45 Файгль прымаў удзел ва ўзвышэнні і трыумфе артадоксіі і таму пры яе сконе азірнуўся назад, каб пераканацца, ці не змяшчае яна чагось, што заслугоўвала б захавання. I прыйшоў да высновы, што змяшчае.
Па-першае, артадаксальны пункт гледжання даваў тлумачэнне таму, як правяраць і параўноваць тэорыі. Паводле Файгля, праверка і параўнанне тэорый магчымы, таму што:
1. Паміж тэорыямі і эмпірычнымі законамі існуюць дэдукцыйныя адносіны.
2. Ёсць шмат эмпірычных законаў, якія “адносна стабільныя і прыблізна дакладныя*.
Напэўна, эмпірычныя законы падлягаюць карэкціроўкам. У прыватнасці, яны могуць удакладняцца 'зверху". Файгль дапускаў думку, што аднойчы, напрыклад, астрафізічная тэорыя можа прывесці да неабходнасці пера-
гляду ўласнай праверачнай базы, законаў фізічнай оптыкі. Аднак ён заўважаў: *На мяне не робяць вялікага ўражання тыя чыста спекулятыўныя магчымасці, якія бесперапынна прыдумваюцца надзіва блытанай фантазіяй апанентаў эмпірызму! Мой пункт гледжання проста грунтуецца на тым, што тысячы канстантаў (“нізкага ўзроўню") у фізіцы і хіміі фігуруюць у надзвычай стабільных эмпірычных законах.”44
Файгль прывёў прыклады рэфлекцыйных індэксаў, удзельнай цеплыні, цеплавой і электрычнай праводнасці, правілы пабудовы хімічных злучэнняў, а таксама законы Ома, Ампера, Кулона, Фарадэя, Кірхгофа, Бальмера.
Файгль падкрэсліваў, што не жадае настойваць на існаванні нейтральнай у дачыненні да тэорый мовы назіранняў. I прапанаваў перанесці цяжар праверкі тэорый са справаздач назіранняў на эмпірычныя законы. Ён пісаў: “Зусім нельга выключыць магчымасці таго, што ўсе тэорыі нарадзіліся (ці нараджаюцца) "фальшывымі", г. зн. што ўсе яны маюць эмпірычна даказальныя анамаліі, аднак жа існуюць тысячы эмпірычных законаў, якія, прынамсі, у пэўных рамках не патрабавалі ніякага перагляду альбо карэкціровак на працягу дзесяцігоддзяў гісторыі развіцця навукі, а некаторыя — нават стагоддзяў*.47
Артадаксальная філасофія навукі старанна падкрэслівала адносную стабільнасць эмпірычных законаў. Эрнэст Нэйджэл, напрыклад, нават выказаў думку, што шмат якія законы жывуць сваім уласным жыццём, незалежным ад тэорый, вынайдзеных для іх тлумачэння.4*
Файерабенд прапанаваў такую ідэю, што значэнне тэрмінаў эмпірычнага закону змяняецца пры яго ўключэнні ў чарговыя тэорыі больш высокага ўзроўню. Хоць пры такім пераходзе змен у сінтаксічнай форме можа і не адбыцца, у кожнай тэорыі ’закон" мае розны характар.
Файгль адстойваў думку, што акцэнт на тэарэтычнай нагрузцы эмпірычных законаў не аддае належнага ролі законаў у навуковай практыцы. На практыцы тэорыі ацэньваюцца па сваёй здольнасці тлумачыць эмпірычныя законы. У гэтым плане тэорыя адноснасці Эйнштэйна стаіць вышэй за механіку Ныотана, а тая, у сваю чаргу, стаіць вышэй тзорыі свабоднага падзення Галілея. Паводле Файгля, тэарэтыкі-артадоксы слушна лічылі, што навуковы прагрэс часта ўяўляе сабой уключэнне законаў ва ўсё больш агульныя тэорыі.
Заўвагі пад гэкстам
’ Paul К. Feyerabend, 'An Attempt at a Realistic Interpretation of Experience’ Proc. Arist. Soc. 58 (1958), 160-2.
2 Ibid. 164.
3 Peter Achlnstein, Concepts of Science (Baltimore: The Johns Hopkins Press, 1968), 160-72.
4 Ibid. 168.
5 Pierre Duhem, The Aim and Structure of Physical Theory (New York: Atheneum, 1962), 180-218.
• Willard van Orman Quine, 'Two Dogmas of Empiricism', in From a Logical Point of View (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1953), 41.
7 Ibid. 43.
* William Dray, taws and Explanation in History (Oxford: Clarendon Press, 1957), 58-60.
9 Michael Scriven, ‘Explanations, Predictions, and Laws’, in H. Feigl and G. Maxwell (eds.), Minnesota Studies in the Philosophy of Science, iii, (Minneapolis: University of Minnesota Press, 1962), 170-230.
'° Richard Zaffron, 'Identity, Subsumption and Scientific Explanation', J. Phil. 68 (1971), 849-50.
" Carl Hempel, ‘Deductive-Nomologlcal vs. Statistical Explanations', in Feigl and Maxwell (eds.), Minnesota Studies in the Philosophy of Science, Hi. 109-10.
12 Hempel, Aspects of Scientific Explanation (New York: Free Press, 1965), 374-5.
” Wesley Salmon, 'The Status of Prior Probabilities In Statistical Explanation’, Phil. Sci. 32 (1961), 145.
14 Michael Scriven, 'Truisms as the Grounds for Historical Explanations’, in P. Gardner (ed.), Theories of History, (Glencoe, Dl.: The Free Press, 1959), 443-75; ‘Explanation and Prediction in Evolutionary Theory', Science 130, 1959, 447-82; 'Explanations, Predictions, and Laws', in Feigl and Maxwell (eds.), Minnesota Studies in the Philosophy of Science, iii. 170-230.
15 Hempel, Aspects of Scientific Explanation, 362.
’• Salmon, 'Why ask "Why"? An Inquiry Concerning Scientific Explanation', Proc. Am. Phil. Soc. 6 (1978), 689. Repr. in J. Kourany (ed.), Scientific Knowledge (Belmont, Calif.: Wadsworth, 1987), 56.
17 Frederick Suppe, "The Search for Philosophic Understanding of Scientific Theories" (Urbana, DI.: University of Illinois Press, 1974), 221-60.
'• Ibid. 222.
19 Pierre Duhem, The Aim and Structure of Physical Theory, trans. P. Wiener (New York: Atheneum, 1962), 32.
20 Wilfrid Sellars, 'The Language of Theories’, in H. Feigl and G. Maxwell (eds.), Current Issues In the Philosophy of Science (New York: Holt, Rinehart, and Winston, 1961), 71-2; repr. In B. A. Brody (ed.), Readings in the Philosophy of Science, 348.
21 Nelson Goodman, Fact, Fiction and Forecast, 2nd edn. (Indianapolis: The Bobbs-Merrill Co., Inc., 1965).
22 Ibid. 74.
23 Ibid. 78-80.
24 Ibid. 94.
25 Carl Hempel, 'Postscript (1964) on Confirmation', in Aspects of Scientific Explanation (New York: The Free Press, 1965), 51.
29 Feyerabend, 'Explanation, Reduction, and Empiricism', in Minnesota Studies In the Philosophy of Science, iii. 46-8.
27 Feyerabend, 'On the ■Meaning’ of Scientific Terms’, J. Phil. 62 (1965), 267-71; ’Consolations for the Specialist', in I. Lakatos and A. Musgrave (eds ), Criticism and the Growth of Knowledge (Cambridge:
Cambridge University Press, 1970), 220-1; 'Against Method: Outline of an Anarchistic Theory of Knowledge', In M. Radner and S. Winokur (eds.), Minnesota Studies in the Philosophy of Science, iv. 84.
* • Feyerabend, 'On the "Meaning" of Scientific Terms’, 271-2.
33 Feyerabend, ‘Explanation, Reduction, and Empiricism', 76-81.
30 Hilary Putnam, ‘How Not to Talk About Meaning’, in R. Cohen and M. Wartofsky (eds.), Boston Studies In the Philosophy of Science, li. (New York: Humanities Press, 1965), 206-7.
” Feyerabend, ‘Reply to Criticism: Comments on Smart, Sellars and Putnam', In Cohen and Wartofsky (eds.), Boston Studies in the Philosophy of Science, II. 229-30.
” Feyerabend, ‘Explanation, Reduction, and Empiricism', 59.
” Stephen Toulmin, Foresight and Understanding (New York: Harper Torchbooks, 1961), 44-82.
34 Ibid. 79.
35 Ibid. 81.
36 Aristotle, Physics, book VII, 267a.
37 Toulmin, Foresight and Understanding, 112.
34 N. R. Hanson, Patterns of Discovery (Cambridge: Cambridge University Press, 1958), ch. 4 and passim.
” Ludwig Wittgenstein, Philosophical Investigation (New York: Macmillan, 1953), 193-207.
40 Hanson, Patterns of Discovery, 5-24.
41 Feyerabend, 'Philosophy of Science: A Subject with a Great Past', in R. Stuewer (ed.), Historical and Philosophical Perspectives of Science (Minneapolis: University of Minnesota Press, 1970), 172-83.
« Ibid. 181.
43 Ibid. 183.
44 Feyerabend, Against Method (London: NLB, 1975), 294-309.
44 Herbert Feigl, 'Empiricism at Bay?' In Cohen and Wartofsky (eds.), Boston Studies In the Philosophy of Science, xlv. 8.
44 Ibid. 10.
47 Ibid. 9.
44 Ernest Nagel, The Structure of Science, 86-8.
14
ТЭОРЫІ НАВУКОВАГА ПРАГРЭСУ
КУН АБ 'НАРМАЛЬНАЙ НАВУЦЫ'
I 'РЭВАЛЮЦЫЙНАЙ НАВУЦЫ’ 229
Нармальная навука 229
Рэвалюцыйная навука 230
ЛАКАТУШ АБ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ ПРАГРАМАХ 234
ЛОДАН* АБ ВЫРАШЭННІ ПРАБЛЕМ 239
ТОМАС КУН (1922 г. — ) доктарскую ступень па фізіцы атрымаў у Гарвардзе, выкладаў шмат гадоў у Прынстанв, зараз працуе ў Масачусецкім тэхналагічным Існтытуцв. З'яўляецца аўтарам буйных гістарычных даследаванняў па тэме каперніканскай рэвалюцыі I паходжання квантавай механікі. Яго фундаментальная праца "Структура навуковых рэвалюцый’ прыцягнула ўвагу да ролі парадыгм у гістарычным развіцці навукі.