Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
У сваім пастскрыптуме да другога выдання “Структуры навуковыхрэвалюцый" (1969 г.) Кун прызнаў за сабой двухсэнсоўнасць ва ўжыванні тэрміна “парадыгма’.15 Аднак ён сцвердзіў, што гістарычна-сацыялагічнае даследаванне можа даць плён як у выглядзе ўзораў, так і дысцыплінарных матрыц. Сацыёлаг спачатку аналізуе канферэнцыі, часопісы, артыкулы, даведачную літаратуру і да т. п. На падставе гэтых дадзеных ён ідэнтыфікуе "супольнасці практыкаў”, якія складаюцца з разрозненых частак. Пасля гэтага ён вывучае паводзіны членаў супольнасці, каб даведацца аб агульных для іх перакананнях.
Пры разглядзе верагоднага выніку такога аналізу Кун некалі згладзіў рэзкі кантраот паміж нармальнай навукай і навукай рэвалюцыйнай. ён зрабіў прадказанне, што сацыялагічнав даследаванне дасць у выніку ідэнтыфікацыю вялікай колькасці досыць нешматлікіх груп, і прызнаў, што рэвалюцыя можа адбыцца ўнутры мікрасупольнасці, не выклікаючы зрухаў у навуцы. Ім была дапушчана магчымасць замены адной парадыгмы другой без папярэдняга крызісу ў мікрасупольнасці. Кола магчымых рэакцый на крызісную сітуацыю было пашырана ім да адкладання анамаліі для разгляду ў будучыні. Аднак яшчэ большае здзіўленне выклікае тая ўступка Куна, паводле якой заняткі ‘нармальнай навукай" у мікрасулольнасці могуць суправаджацца дэбатамі над фундаментальнымі для “дысцыплінарнай матрыцы" навукі метафізічнымі перакананнямі. ён прызнаў, што ў XIX ст. члены супольнасці хімікаў разам займаліся дзейнасцю па разгадванню загадак, нягледзячы на рознасць думак наконт існавання атамаў. Чле-
ны мелі агульныя перакананні адносна выкарыстання пэўныхтыпаў тэхнікі даследавання, аднак разыходзіліся, прычым часта разыходжанні набывалі антаганістычны характар, у поглядах на слушнасць інтэрпрэтацыі гэтай тэхнікі.16
Некаторыя крытыкі скардзіліся, што ў першым выданні "Структуры навуковых рэвалюцый’ Кун прадставіў навуку ў карыкатурным выглядзе. Уоткінс, напрыклад, лічыў, што Кун апісаў навуку як шэраг рэдкіх уздымаў, падзеленых працяглымі перыядамі панавання дагматызму.” Аднак у трактоўцы “Пастскрыптума’ Куна нармальная навука зусім страціла той маналітны характар, якім яна была раней надзелена. Нармальная навука робіцца мікрасупольнасцю, пакуль члены яе маюць згоду адносна даследчай каштоўнасці ўзору (парадыгмы). А зараз Кун дазваляе замену ўзору пры адсутнасці крызісных з’яў. Здаецца, што Кун тым самым абяззброіў сваіх крытыкаў. I сапраўды, Алан Масгрэйв заявіў, што ‘цяперашнія погляды Куна на *нармальную навуку', як мне здаецца, наўрад ці выклічуць хваляванне сярод тых, хто раз'юшана рэагаваў на тое, што змяшчала, альбо на іх думку змяшчала, першае выданне’.”
Лакатуш аб навукова-даследчых праграмах
У 60-я гады нашага стагоддзя адной з найбольш актыўна дыскутаваных тэм была рацыянальная рэканструкцыя навуковага лрагрэсу. Глебу для дыскусіі далі тэксты Попера і Куна, пасля чаго пачаўся перыяд аналізу і параўнанняў. Бадай што найважнейшы пункт гледжання, які акрэсліўся падчас дэбатаў, належаў Імрэ Лакатушу.
Лакатуш прызнаў слушнасць за Кунам, які падкрэсліваў патрэбу пераемнасці ў навуцы.І® Навукоўцы сапраўды працягваюць выкарыстоўваць тэорыі, нягледзячы на сведчанні, якія іх абвяргаюць. Добрым прыкладам можа служыць механіка Ныотана. У XIX ст. навукоўцы прызнавалі, што анамальны рух Меркурыя можа сведчыць супраць гэтай тэорыі. Тым не мвнш, яны працягвалі карыстацца ёю. Пры гэтым яны не паводзілі сябе ірацыянальна. Але ж, паводле метадалагічных лрынцыпаў Попера, ігнараванне абвяргалькых дадзеных з’яўляецца ірацыянальнасцю. Лакатуш падверг крытыцы Попера за тое, што той не змог убачыць розніцы паміж адмовай і непры-
маннем.* Лакатуш пагаджаўся з Кунам у тым, што абвяржэнне не абавязкова вядзе і не павінна абавязкова весці да непрымання. Тэорыі павінны расквітаць нават у “акіяне анамалій*.
Аднак, паставіўшы Куну добрыя адзнакі за акцэнт на пераемнасці, Лакатуш падверг яго крытыцы за трактоўку рэвалюцыйных эпізодаў у якасці прыкладаў “містычнай канверсіі".21 Паводле Лакатуша, Кун прадставіў гісторыю навукі як ірацыянальную паслядоўнасць лерыядаў рацыянальнасці. Гэта відавочная несправядлівасць у адносінах да Куна. Хоць Кун і параўноўваў замвну тэорый з узнікненнем новай перспектывы, ён не сцвярджаў, што "Куна-ірацыяналіста" не існавала, а таму яго неабходна было стварыць. “Кун-ірацыяналіст" — гэта карысная знаходка для філосафаў навукі, якія вераць у наяўнасць правілаў ацэнкі пры замене тэорый.
Лакатуш прытрымліваўся той думкі, што калі нельга праввсці рацыянальную рэканструкцыю замены тэорый, то тлумачэнне змен у навуцы трэба пакінуць гісторыкам і псіхолагам. Попер стварыў рацыянальную рэканструкцыю, паводле якой прагрэс у навуцы ўяўляе сабой паслядоўнасць здагадак і спроб абвяржэння. Лакатуш імкнуўся ўдасканаліць гэту рэканструкцыю. У прыватнасці, ён сцвердзіў, што галоўнай ацэначнай адзінкай павінны быць не паасобныя тэорыі, а 'даследчыя праграмы". На думку Лакатуша, даследчая праграма складаецца з метадалагічных правілаў: адны падказваюць нам, якіх шляхоў пазбягаць (адмоўная эўрыстыка), a іншыя — якімі шляхамі ісці (станоўчая эўрыотыка).22
Адмоўная эўрыстыка даследчых праграм выдзяляе “цвёрды асяродак" сцвярджэнняў, якія не паддаюцца абвяржэнню. Гэтыя сцвярджэнні прымаюцца як канвенцыянальныя і лічацца неабвяргальнымі з боку тых, хто займаецца даследчай праграмай. Сярод прынцыпаў тыпу цвёрдага асяродка можна адзначыць:
прынцып першапачатковай гарызантальнасці Стэно, метадалагічны прынцып для аналізу геалагічных слупоў;
атамістычны пастулат аб тым, што хімічныя рэакцыі з’яўляюцца вынікам спалучэння і раз'яднання атамаў;
прынцып натуральнага адбору.
* У адкаэ Попер заявіў, што Лакатуш дрэнна яго зразумеў. Попер сцвярджаў, што ён выразна бачыць розніцу паміж лагічнымі адносінамі адмовы і метадалагічнай праблемай непрымання. Ён адэначыў, што праблвма непрымання часткова звяэана з тым, якія альтэрнатыўныя тэорыі маюцца ў наяўнасці.”
Станоўчая эўрыстыка — гэта стратэгія па расстаноўцы шэрагутэорый так, каб пазбегнуць недахопаў на любым асобным этапе. Станоўчая эўрыстыка — гэта набор працэдурных падказак па рэакцыі на анамаліі, якія могуць сустрэцца. Па меры разгортвання даслвдчай праграмы вакол цвёрдага асяродка неабвяргальных сцвярджэнняў ствараецца “ахоўны пояс" дадатковых гіпотэз.
Тэорыя 1
станоўчая т	> эўрыстыка
/ дадатковыя | (^сярода^ к гіпотэзы
станоўчая эўрыстыка
/ дадатковыя \ | (асярода^ j \ ГІПОТЭЭЫ у
Тэорыя 2 Час
Тэорыя 3
Навукова-даследчая праграма Лакатуша.
Напрыклад, ныотанаўскую даследчую праграму 23 па разліку планетарных і спадарожнікавых арбіт можна рэ-
канструяваць наступным чынам:

Тэорыя
Дадатковыя гіпотэзы
Вынікі выкарыстання тэорыі

Сонца стацыянарнае
Сонца і планеты — гэта кропкавыя масы, прычым mt»mp
Выведзены закон Кеплера.
Дапасаванне прыблізнае.

Сонца і планеты рухаюцца вакол агульнага цэнтра прыцягнення
Дапасаванне палепшана, аднак рух Юпітэра і Сатурна з’яўляецца анамаліяй.
Тз
Прызнаны факт пертурбацыяў
Пошук прыблізнага рашэння праблемы ўздзеяння трзцяга цела
Дапасаванне яшчэ больш палепшана. Т3 тлумачыць анамаліі ў руху Юпітэра і Сатурна. Анамаліяй з'яўляецца рух Месяца.
Т4	Унясенне папраўкі
на асіметрычнае размеркаванне масы
Т5	Існуе трансуранавая
планета
Т4 з павялічанай дакладнасцю апісвае рух Месяца.
Па меры паступлення большай колькасці дадзеных заўважаны анамаліі ў руху Урана.
Паблізу ад прадказанага месца выяўлены Нептун.
Праверка даследчай праграмы скіравана на ахоўны пояс дадатковых гіпотэз. Лакатуш падкрэсліваў, што адзін-адзіны адмоўны вынік праверкі не перакрэслівае ўсёй даследчай праграмы. ён крытыкаваў Попера за пераацэнку значэння адмоўных вынікаў праверкі. Пры сутыкненні з адмоўным вынікам праверкі можа быць выпрацавана плённая стратэгія, каб мадыфікаваць ахоўны пояс дадатковых гіпотэз з мзтай вытлумачэння анамаліі. А ў некаторых выпадках найлепшым выйсцем можа быць адкладанне анамаліі ўбок для разгляду ў будучыні.
Але ж як ацэньваць даследчую праграму? Лакатуш, спрачаючыся з Дзюанам і Кунам, адстойваў думку аб тым, што правілы ацэнкі шэрагу тэорый існуюць. Некаторыя шэрагі ўяўляюць сабой “прагрэсіўныя праблемныя зрухі", а некаторыя — ‘рэгрэоіўныя, альбо дэгенератыўныя, праблемныя зрухі*.
Шэраг ці паслядоўнасць тэорый — 7,, 7^... Тп — з’яўляецца прагрэсіўным пры выкананні наступных умоў:
1) 7Л тлумачыць папярэднія поспехі, якіх дасягнула Т^; 2) Тп валодае большым эмпірычным зместам, чым Тп-1;
3) Пацверджана пэўная частка дадатковага зместу Тп.
У адваротным выпадку праблемны зрух з’яўляецца рэгрэсіўным.24
сфера, якую ахоплівае Тл
дадатковы змест Тп
Крытэрый далучэння пацверджанага дадатковага зместу па Лакатушу
Адным са шляхоў “тлумачэння" нейкай тэорыяй поспеху папярэдніцы можа быць аоімптатычная адпаведнасць вылічэнняў. Так, гістарычныя эпізоды, якія задавальняюць прынцыпу адпаведнасці Бора, задавальняюць таксама крытэрыю “далучэння карабараванага дадатковага зместу'. Прыкладам замены тэорый, якія адпавядаюць такой схеме, з’яўляецца пераход ад тэорыі ідэальнага газу да тэорыі Ван дэр Ваалса*, а таксама пераход ад тзорыі вадароднага атама Бора (якая надае электрону кругавую арбіту) да тэорыі Бора-Зомерфельда (якая дазваляе эліптычнасць руху).
Лакатуш падкрэсліваў аб’ектыўнасць свайго крытэрыю. Даследчая праграма атрымлівае станоўчую ацэнку толькі да таго часу, пакуль яна ў стане дэманстраваць здольнасць прадбачання і тлумачэння дадатковых дадзеных.
Аднак гэты аб'ектыўны крытэрый павінен быць выкарыстаны ў адпаведны момант. Прычым даследчая праграма, залічаная на пэўнай стадыі свайго развіцця ў “рэгрэсіўныя", можа праз гады вярнуцца да ўжытку. Лакатуш прывёў прыклад няпростага лёсу даследчай праграмы Праўта, якая ставіла сабе на мэце паказаць, што атамная вага хімічных элементаў з'яўляецца дакладна кратнай атамнай вазе вадароду (1.0 гм/гм атам).25 У 1816 годзе лраграма здавалася шматабяцальнай. Дадатковая ачыстка ўзораў некаторых элементаў прывяла да вызначэння атамнай вагі, якая набліжалася да цэлых лікаў. Аднак атамная вага некаторых іншых элементаў, асабліва хлору, працягвала ўтрымліваць дробы. Многія хімікі палічылі, што праграма Праўта з'яўляецца рэгрэсіўным праблемным зрухам, і адмовіліся ад яе. Праз дзесяцігоддзі было ўстаноўлена, што шмат якія элемвнты сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе сумесі ізатопаў. У выладку хлору ёсць два ізатопы — Cl35 і СІ37. Да паслуг адноўленай праграмы Праўта былі ластаўлены новараспрацаваныя методыкі сепарацыі ізатопаў.