Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Калі Гудман мае рацыю, то статус законападобнасці з'яўляецца справай праектабельнасці, праектабельнасць з'яўляецца функцыяй параўнальнай укаранёнасці прэдыкатаў, а сама ўкаранёнасць вызначаецца іх папярэд-
* Яшчэ адна складанасць, эвязаная з такім падыходам, эаключаецца ў тым, што некаторыя абагульненні, якія называюцца навукоўцамі ‘эаконамі*, маюць у сваім складэе тэрміны з прасторавымі і часавымі спасылкамі. Прыкладам можа служыць першы закон Кеплера, які звязвае эліптычныя планетарныя арбіты са становішчам Сонца.
нім выкарыстаннем. Адным з вынікаў разгляду Гудманам 'новай загадкі індукцыі' стала “дэградацыя” праблемы філасофскай да ўзроўню праблемы гістарычнай. Філосафу навукі застаецца толькі вызначыць крытэрыі праектабельнаоці. Але ў сувязі з тым, што гэтыя крытэрыі маюць дачыненне да ўкаранёнасці прэдыкатаў, а ўкаранёнасць вызначаецца шляхам аналізу біяграфіі прэдыкатаў, сапраўды сур'ёзная і адказная задача кладзецца на плечы гісторыка навукі.
Другі вынік гудманаўскага аналізу заключаецца ў падрыве даверу да артадаксальнага меркавання наконт таго, што пацвярджэнне ўяўляе оабой выключна лагічныя дачыненні паміж навукамі. У пастскрыптуме ад 1964 года да сваёй працы, напісанай у 1945 годзе, Гемпель прызнаў: “Пошук чыста сінтаксічных крытэрыяў якаснага і колькаснага пацвярджэння падразумявае, што разгляданыя гіпотэзы фармулююцца з паняццяў, якія дапускаюць праектаванне, а такія тэрміны нельга вылучыць з даламогай адных толькі сінтаксічных сродкаў."м
Пастаноўка пад сумненне погляду на навуковы прагрэс як на кітайскі куфэрак
Тэзіс Файерабенда аб несувымяральнасці
Файерабенд заявіў, што традыцыйныя прыклады “рэдукцыі", разгляданыя тэарэтыкамі-артадоксамі, не адпавядаюць іх уласным патрабаванням рэдукцыі. Адным з такіх прыкладаў з'яўляецца магчымая рэдукцыя фізікі Галілея да ньютанаўскай фізікі. Файерабенд адзначаў, што ў дадзеным выпадку не вытрымана ўмова Нэйджэла наконт дэрывабельнасці, г. зн. выводзімасці. Ключавы закон фізікі Галілея гучыць так: вертыкальнае паскарэнне целаў, якія падаюць, з'яўляецца пастаянным для любога абмежаванага вертыкальнага адрэзку паблізу паверхні Зямлі. Але ж гэты закон нельга вывесці з законаў ныотанаўскай фізікі. Па фізіцы Ньютана, гравітацыйная сіла прыцягнення двух целаў і, адпаведна, узаемнае паскарэнне павялічваюцца пры змяншэнні адлегласці. Закон Галілея можна было б вывесці з ньютанаўскіх законаў толькі тады, калі б суадносіны адлегласці падзення да радыусу Зямлі былі роўныя нулю. Аднак пры свабодным падзенні гэтыя суадносіны ніколі не
роўныя нулю. Адносіны Галілея лагічна не вынікаюць з законаў механікі Ныотана.2®
Іншым прыкладам можа служыць магчымая “рэдукцыя" механікі Ньютана да агульнай тэорыі адноснасці. Файерабенд прызнаваў, што пры пэўных абмежавальных умовах ураўненні тэорыі адноснасці могуць даць значэнні, вылічаныя пры дапамозе ныотанаўскай механікі. Але гэтага недастаткова для прызнання факта рэдукцыі Ныотана да агульнай тэорыі адноснасці. У дадзеным выпадку не выканана ўмова спалучальнасці. Разгледзім паняцце “даўжыні’: па ньютанаўскай механіцы, даўжыня — гэта адносіны, незалежныя ад хуткасці сігналу, гравітацыйных палёў і руху назіральніка. Па тэорыі адноснасці, даўжыня — гэта адносіны, значэнне якіх узалежнена ад хуткасці сігналу, гравітацыйных палёў і руху назіральніка. Пераход ад ньютанаўскай механікі да тэорыі адноснасці патрабуе змены значэння прасторава-часавых паняццяў. ‘Класічная даўжыня* і ‘рэлятывісцкая даўжыня" з'яўляюцца несувымяральнымі паняццямі,37 а механіка Ньютана не зводзіцца да агульнай тэорыі адноснасці.зе Файерабенд таксама сцвярджаў, што класічная тэрмадынаміка не рэдукуецца да статыстычнай механікі.м
Хілары Путнэм выказала думку, што тэорыю рэдукцыі Нэйджэла можна абараніць ад крытыкі Файерабенда пры дапамозе невялікай мадыфікацыі. Неабходна толькі адзначыць, што з новай тэорыі выводзіцца прымальны прыблізны варыянт старой тэорыі.30
У адказ Файерабенд заявіў, што першапачатковая зацікаўленасць рэдукцыяй з'яўлялася цікавасцю да адносін паміж рознымі актуальнымі навуковымі тэорыямі.^, Ён адзначыў, што Путнэм выратавала тэорыю рэдукцыі, зрабіўшы яе непрыдатнай для практычнага выкарыстання пры замене тэорый.
Файерабенд ставіў сабе ў заслугу доказ таго, што прыклады рэдукцыі, якія прыводзіліся тэарэтыкамі-артадоксамі, не задавальняюць іх уласным умовам рэдукцыі. Хутчэй, замена тэорый высокага ўзроўню мяркуе змену значэння тых апісальных паняццяў, якія сустракаюцца ў абедзвюх тэорыях. Тэорыя-спадкаемец рэінтэрпрэтуе папярэдне выкарыстаны апісальны вакабуляр. Аднак справаздачы назіранняў, якія такім чынам залежаць ад тэорый, не могуць з'яўляцца аб’ектыўным апірышчам пры ацэнцы канкурэнтных тэорый. Файерабенд зрабіў выснову, што тэорыі высокага ўзроўню з пункту гледжання назіранняў несувымяраль-
ныя.
32
Рост шляхам аб'яднання альбо рэвалюцыйны пераварот?
Уіяльям Уэвэл параўноваў навуковы прагрэс са зліццём прытокаў пры ўтварэнні ракі.* Вобраз прыток-рака не супярэчыць погляду на прагрэс шляхам аб’яднання па прынцыпе кітайскага куфэрка і адпаведнай філасофскай зацікаўленасці пытаннем рэдукцыі. Вобраз прыток-рака не супярэчыць таксама прынцыпу адпаведнасці як метадалагічнаму даведніку па стварэнні тэорый у трактоўцы Бора.**
Пасляваенныя крытыкі такога пункту гледжання заўважалі, што вобраз прыток-рака абмяжоўвае гісторыю навукі рамкамі ўяўнай пераемнасці. Навука не развіваецца гладка. Тэорыі не ўліваюцца адна ў другую. Хутчэй, дзейнічае правіла канкурэнцыі, а замена адной тэорыі другой часта ўяўляе сабой рэвалюцыйны пераварот.
Стывен Тулмін адзначаў, што радыкальныя канцэптуальныя змены нярэдка спадарожнічаюць замене адной усеабдымнай тэорыі другой.33 Найбольш істотнымі ў гісторыі навукі былі змены ў “ідэалах натуральнага парадку’. Ідэалы натуральнага парадку — гэта стандарты нармальнасці, якія "...вылучаюць для нас тыя падзеі ў навакольным свеце, якія патрабуюць вытлумачэння, проціпастаўляючы іх “натуральнай хадзе падзей”, г. зн. тым падзеям, якія тлумачэння не патрабуюць".34
Першы закон Ныотана з'яўляецца такім ідэалам. ён сцвярджае, што раўнамерны прамалінейны рух — гэта рух інертны, і што вытлумачэння патрабуюць толькі змены ў такім руху. Ньютанаўскі ідэал прыйшоў на змену адпаведнаму арыстоцеліянскаму ідэалу. Арыстоцель у якасці выпадку-парадыгмы лакальнага руху разглядаў валачэнне цела па паверхні з супраціўленнем. Найбольшая хуткасць, якой дасягае такое цела, залежыць ад суадносіны прыкладаных намаганняў з наяўным супраціўленнем. Сам факт руху сведчыць аб прыкладанні сілы. Паводле арыстоцеліянскага ідэалу натуральнага парадку, тлумачэння вымагаюць не толькі змены ў руху, але і сам рух. Абодва ідзалы знаходзяцца ў стане канфлікту, і трыумф ідэалу Ньютана з’яўляецца не інкарпарацыяй, альбо ўз'яднаннем, а адвяржэннем ідэалу Арыстоцеля.
Тулмін пісаў: *Каб быць прымальным, тлумачэнне павінна даказаць, што паддоследныя падзеі з’яўляюцца
• Гл. раздзел 9.
** Гл. раэдэвл 12.
асаблівымі выпадкамі альбо складанымі камбінацыямі фундаментальных зразумелых тыпаў".35
Калі нейкі тып з'явы не паддаецца ўсім спробам выкарыстання прынцыпаў зразумеласці, тады яго разглядаюць як анамалію. У выпадку вышэйзгаданага ідэалу Арыстоцеля анамаліяй з’яўляўоя рух снарадаў. У адпаведнасці з арыстоцеліянскім ідэалам, тлумачэння патрабуе рух дзіды пасля таго, як тая адарвецца ад рукі кідальніка. Але ж ніякая сіла да дзіды ў палёце не прыкладаецца. Пасля некаторых ваганняў Арыстоцель выказаў меркаванне, што для працягу руху снарада неабходна паслядоўная перадача ад навакольнага паветра адпаведнай сілы.36 Няма чаго і казаць, натурфілосафы-арыстоцеліянцы адчувалі сябе няёмка адносна гэткіх вытлумачэнняў. Тулмін выказаў думку, што менавіта лрызнанне анамалій вядзе да стварэння новых ідэалаў натуральнага парадку.
У канкурэнцыі ідэалаў натуральнага парадку перамагаюць найбольш “прыстасаваныя", прычым “прыстасаванасць" з’яўляецца справай паняційнай інтэграцыі і плённасці. Зыходзячы з таго, што стаўкай у падобным канфлікце з’яўляецца адпаведнасць паняційнай інавацыі, канфлікт не можа быць вырашаны шляхам спасылкі на нейкія “доказавыя разлікі'. Тулмін сцвярджаў, што для логікі пацвярджэння логіка-рэканструкцыянісцкая праграма мае абмежаваную каштоўнасць, бо такая логіка не можа быць выкарыстана ў дачыненні да тых важных канфліктаў, дзе пад сумненнем знаходзяцца самі нормы зразумеласці.37
Н.	Р. Хэнсан параўнаў паняційную рэвалюцыю ў навуцы з гештальтным зрухам, пры якім па-новаму глядзяць на асноўныя факты.38 Услед за Вітгенштэйнам3’ Хэнсан пачаў праводзіць адрозненне паміж паняццямі “бачыць, што" і “бачыць, як". Хэнсан падкрэсліў, што “бачыць, як", — гештальтны аспект бачання, — меў вялікі ўплыў на развіццё гісторыі навукі.
Возьмем, напрыклад, спрэчкі XVI ст. аб руху Зямлі. Уявім сабе, што Тыха Брагэ і Кеплер стаяць на досвітку на пагорку тварам на ўсход. Паводле Хэнсана, мае значзнне тое, як Тыха і Кеплер бачаць адно і тое ж. Абодва "бачаць" аранжавы дыск сярод плямаў зялёнага і сіняга колеру. Аднак мае значэнне і тое, што Тыха і Кеплер бачаць па-рознаму. Тыха "бачыць", што сонца ўстае па-над нерухомым гарызонтам. Кеплер 'бачыць", што гарызонт апускаецца ніжэй нерухомага сонца. Для таго, каб бачыць па-кеплераўску, неабходна прайсці праз гештальтны зрух.40
Файерабенд і файгль пра смерць артадоксіі
У 1970 годзе Файерабенд заявіў, што “філасофія навукі" — гэта “дысцыпліна з вялікай мінуўшчынай".41 Калі яе трактаваць у прамым сэнсе, то гэтая заява не з’яўляецца супярэчлівай. Але ж Файерабенд меў таксама на ўвазе, што “філасофія навукГ — гэта дысцыпліна, пазбаўленая будучыні. Тая “філасофія навукі’, аб якой ён вёў гаворку, — гэта лагічны рэканструкцыянізм. ён пісаў: "Існуе такая рэч, якую ўспрымаюць сур’ёзна ўсе тыя, хто мае дачыненне да галіны, дзе прастата, пацвярджэнне і эмпірычны змест разглядаюцца шляхам аналізу сцвярджэнняў формы (х) (Ах э Вх), а таксама іх адносін да сцвярджэнняў формы Аа, АЬ, Аа & Ва \ г. д. Дык вось я сцвярджаю, што гэтая рэч не мае абсалютна нічога агульнага з тым, што адбываецца ў навуцы.”42
Файерабенд прытрымліваўся думкі, што навукоўцупрактыку няма сэнсу звяртацца па дапамогу да філасофіі навукі. Філасофія навукі не мае нічога такога, што б магло дапамагчы яму пры вырашэнні праблем. У прыватнасці, тэорыі пацвярджэння не дапамагаюць навукоўцу ў выбары прымальных тэорый. Звязана гэта з тым, што тэорыі пацвярджэння заснаваны на двух памылковых меркаваннях. Першае памылковае меркаванне заключаецца ў тым, што нібыта існуе незалежная ад тэорый мова назіранняў, адносна якой можна ацэньваць тэорыі. Другое памылковае меркаванне заключаецца ў тым, што тэорыі могуць адпавядаць усе вядомыя факты з яе галіны. Аднак на практыцы заўсёды маюцца нейкія дадзеныя, якія сведчаць супраць тэорыі. На думку Файерабенда, філосафу няма сэнсу грунтаваць тэорыю пацвярджэння на гэтым меркаванні, гэтаксама як фармацэўтычнаму заводу вырабляць лекі, якія лечаць хворых толькі пры ўмове адсутнасці ў іх арганізмах якіх-небудзь бактэрый.