Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Тым не менш, тэарэтычныя тэрміны, для якіх не існуе слоўнікавых артыкулаў, мяркуюцца эмпірычна значнымі. Р. Б. Брэйтуэйт выказаў думку, што эмпірычная значнасць перадаецца знізу ўверх ад сцвярджэнняў аб тым, што назіраецца, да аксіём.23 У квантавай тэорыі, напрыклад, менавіта тэарэмы аб шчыльнасці зараду электронаў, размеркаванні рассеву і г. д. надзяляюць эмпірычнай значнасцю “функцыю Т’. Нарэта Куртгэ адзначыла,
што логіка-рэканструкцыянісцкая пазіцыя палягае на тым, што эмпірычнае значэнне рухаецца ўверх шляхам “капілярнага дзеяння" з назіранневага ўзроўню навуковай мовы.м
Змена тэорый: развіццё праз аб’яднанне
Паводле артадаксальнай трактоўкі, растлумачыць з'яву — азначае паказаць, што яе апісанне лагічна вынікае (звычайна, дэдукцыйным шляхам) з законаў і сцвярджэнняў аб папярэдніх умовах. Адпаведным чынам, растлумачыць закон — азначае паказаць, што той лагічна вынікае з іншых законаў.25
У дапасаванні да гісторыі навукі падобны клопат аб лагічнай рэканструкцыі адносін паміж законамі знайшоў сваё адлюстраванне ў засяроджанні ўвагі на “росце праз аб’яднанне". Эрнэст Нэйджэл заўважыў: “Уключэнне ў сябе з’явы аўтаномнай тэорыі другой, больш усеабдымнай тэорыяй, альбо звядзенне гэтай з’явы да яе з'яўляецца неаспрэчнай і паўтаральнай рысай гісторыі сучаснай навукі”.2®
Нэйджэл адрозніваў два тыпы рэдукцыі. Тып першы — гэта аднародная рэдукцыя, пры якой закон у рэшце рэшт уключаецца ў тэорыю, якая карыстаецца “прынцыпова аднолькавымі* паняццямі, што і сам закон. Ен выказаў думку, што “абсорбцыя" закону свабоднага падзення Галілея механікай Ньютана ўяўляе сабой рэдукцыю гэтага тыпу.27 Паводле Нэйджэла, закон Галілея звёўся да прынцыпаў механікі Ньютана і быў растлумачаны з яе дапамогай.
Другі, больш цікавы тып рэдукцыі — гэта дэдукцыйнае падпарадкаванне закону тэорыяй, якой не стае некаторых паняццяў, з дапамогай якіх перададзвны закон. Часта падпарадкаваны закон мае дачыненне да макраскапічных уласцівасцей прадметаў, а рэдукуючая тэорыя звязана з мікраструктурай прадметаў. Прыкладам, якому сам Нэйджэл лрысвяціў шмат увагі, з’яўляецца рэдукцыя класічнай тэрмадынамікі да статыстычнай механікі.2® Сярод законаў класічнай тэрмадынамікі сустракаюцца паняцці, невядомыя статыстычнай механіцы. Сярод гэтых паняццяў — "тэмпература’ і “энтрапія". Тым не менш, Максвэлу і Больцману ўдалося дэдукцыйна вывесці законы класічнай тэрмадынамікі з пасылак аб руху малекул, змешчаных у статыстычных законах.
Разважаючы аб гэтым тыповым выпадку неаднароднай рэдукцыі, Нэйджэл імкнуўся вызначыць неабходныя
і дастатковыя ўмовы для рэдукцыі адной галіны навукі да другой. ён папярэджваў, што фармуляванне ўмоў рэдукцыі магчыма толькі для фармалізаваных галін навукі. Адно з патрабаванняў фармалізацыі заключаецца ў тым, каб значэнне тэрмінаў, якія сустракаюцца ў разгляданых тэорыях, было замацавана адпаведнымі для кожнай дысцыпліны правіламі выкарыстання. Калі дадзеныя ўмовы выкананы і пры выяўленні адносін лагічнай залежнасці ўнутры кожнай тэорыі, неабходныя ўмовы рэдукцыі 72да Т, выглядаюць наступным чынам.м
Фармальныя ўмовы рэдукцыі
1.	Спалучальнасць: на кожнытэрмін, які сустракаецца ў Тг, але адсутнічае ў 7,, маецца спалучальнае сцвярджэнне, якое звязвае гэты тэрмін з тэарэтычнымі тэрмінамі 7,.
2.	Дэрывабельнасць: эмпірычная законы Т2 з'яўляюцца дэдукцыйнымі наступствамі тэарэтычных меркаванняў 7,.
Нефармальныя ўмовы рэдукцыі
3.	Эмпірычная падтрымка: тэарэтычныя меркаванні 7, у непараўнальна большай ступені падтрымліваюцца фактычнымі дадзенымі, чым 72.
4.	Плённасць: тэарэтычныя меркаванні 7, падказваюць шляхі далейшага развіцця 72.
Дасягненне прагрэсу шляхам аб'яднання
Паспяховая рэдукцыя — гэта аб’яднанне. Адна тэорыя паглынаецца другой тэорыяй, якая мае больш шырокі дыяпазон ахопу. Гэта наводзіць на думку, што прагрэс у навуцы нагадвае раскладаны кітайскі куфэрак.
У сваіх працах, напісаных пасля 1920 года, Нільс Бор адстойваў менавіта такое стаўленне да навуковага прагрэсу. ён сцвярджаў, што погляд на прагрэс як на кітайскі куфэрак з’яўляецца плённым метадалагічным выкарыстаннем паотулата адпаведнасці.*
* Пастулат адпаведнасці быў аксіёмай у тэорыі атама вадароду Бора (1913 г.). Для таго каб растлумачыць бачны спектр вадароду, Бор выказаў думку, што вадародны электрон можа Існаваць толькі на пэўных отабільных арбітах, вуглавы момант якіх перадаецца ўраўненнем	n h
m v r = — , дзе m — маса электрона, v— яго хут2п
касць, г — радыус арбіты, h — канстанта Планка, а л —дадатны цэлы лік. Пераходэ адной стабільнай арбіты на другую суправаджаецца выдзяленнем альбо паглынаннем энергіі (г. эн. пераход э л = 3 на
Выкарыстаць прынцып адпаведнасці ў якасці крытэрыю прымальнасці — азначае патрабаваць ад кожнага кандыдата на замену тэорыі Т, каб, па-першае, новая тэорыя валодала шырэйшым правяральныя зместам, чым Т, і, па-другое, каб новая тэорыя асімптатычна адпавядала Т у тых межах, для якіх знойдзена добрае пацвярджэнне для Т.
Джозэф Агасі наступным чынам перадаў метадалагічны змест пастулата адпаведнасці: *Да кожнай новапрапанаванай тэорыі маюцца два прызнаныя метадалагічныя патрабаванні: тэорыя, на змену якой яна прыходзіць, павінна стацца яе вынікам альбо чарнавым варыянтам і чымсьці асобным. Першае патрабаванне — гэта не менш як патрабаванне, каб новая тэорыя тлумачыла поспех папярэдняй. Другое патрабаванне раўназначна патрабаванню, каб новая тэорыя была больш агульнай і незалежна правяральнай."3’
Заўвагі пад тэкстам
' N.R. Campbell, Foundations of Science (New York: Dover Publica­tions, 1957), 1-12.
2	Hans Reichenbach, The Rise of Scientific Philosophy (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1951), 231. Папярэдне гэтае адрозненне праводэіў Джон Гершэль. Выкарыстанне Гершэлем адрознення разгледжана ў Раздзеле 9, Частцы II дадзенай працы.
1	P.W. Bridgman, The Logic of Modern Physics (New York: The Macmillan Company, 1927); The Nature of Physical Theory (Princeton, NJ: Princeton University Press, 1936).
• Bridgman, The Logic of Modern Physics, 28-9.
5 Bridgman, Reflections of a Physicist (New York: Philosophical Library, 1950), 1-42; The Way Things Are (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1959), Chapter 3.
• Bridgman, The Way Things Are, 51.
7 Carl G. Hempel and Paul Oppenheim, ‘Studies In the Logic of Explanation', Phil.Sci. 15 (1948), 135-75; repr. In Hempel, Aspects of Scientific Explanation (New York: Free Press, 1965), 245-95.
• Ibid.246.
2	Ibid.250-1.
л = 2 дае першую спектральную лінію серыі Бальмера). Пастулат адпаведнасці сцвярджае, што пры набліжэнні лічбы п да бясконцасці электрон пазбаўляецца сувязі э ядром I пачынае падпарадкоўвацца правілам электрадынамікі.
Натхнёны поспехам сваёй тэорыі атама вадароду, Бор пачаў сцвярджаць, што абагульнены варыянт пастулата адлаведнасці э'яўляецца крытэрыем прымальнасці тэорый квантавай механікі. Паводле Бора, пры любой форме тэорыі, якая мае дачыненне да квантаў, яна павінна асімптатычна адпавядаць класічнай электрадынаміцы ў тых межах, для якіх даказана адпаведнасць самой класічнай тэорыі.30
10	Hempel, Aspects of Scientific Explanation, 382.
" R.B. Braithwaite, Scientific Explanation (Cambridge: Cambridge University Press, 1953), 294.
12	Ibid.302.
13	Ernest Nagel, The Structure of Science (New York: Harcourt, Brace, & World, 1961), 56-67.
14	Carl Hempel, 'Studies in the Logic of Confirmation’, Mind, 54 (1945), 1-26; 97-121. Repr. in Hempel, Aspects of Scientific Explana­tion 3-46.
16	Ibid.
16	Ibid.18-20.
17	Rudolf Carnap, Logical Foundations of Probability (Chicago: University of Chicago Press, 1950).
'• Ibid.572-3.
” Carnap, 'Foundations of Logic and Mathematics (1939), in International Encyclopedia of Unified Science, vol. I, pt. I, ed. O. Neurath, R. Carnap, and C. Morris (Chicago: University of Chicago Press, 1955), 202.
20	Philipp Frank, 'Foundations of Physics', in International Encyclo­pedia of Unified Science, vol. I, pt. 2, 429-30; Hempel, 'Fundamentals of Concept Formation In Empirical Science', in International Encyclo­pedia of Unified Science, vol. II, no. 7, 32-9.
21	Hempel, ‘Fundamentals of Concept Formation in Empirical Scien­ce’, 29-39.
22	Ibid.39.
23	Braithwaite, Scientific Explanation, 51-2, 88-93.
24	Noretta Koertge, ‘For and Against Method', Brit.J.Phil.Sci. 23 (1972), 275.
2B	Nagel, The Structure of Science, 33-42.
u	Ibid.336-7.
27	Ibid.339.
22	Nagel, The Structure of Science, 342-66; ‘The Meaning of Reduction in the Natural Sciences', in Readings in Philosophy of Science, ed. P. Wiener (New York: Charles Scribner's Sons, 1953), 535-45.
22	Nagel, The Structure of Science, 345-66.
33	Niels Bohr, 'Atomic Theory and Mechanics’ (1925), in Atomic Theory and the Description of Nature (Cambridge: Cambridge Univer­sity Press, 1961), 35-9.
31	Joseph Agassi, ‘Between Micro and Macro’, Brit.J.Phil.Sci. 14 (1963), 26.
13
НАСТУП НА АРТАДОКСІЮ
ЦІ ІСНУЕ МОВА НАЗІРАННЯЎ, НЕЗАЛЕЖНАЯ АД ТЭОРЫЙ?	209
ПАСТАНОЎКА ПАД СУМНЕННЕ
МАДЭЛІ ТЛУМАЧЭННЯ
ПА ПРЫНЦЫПЕ ГАЛОЎНАГА ЗАКОНУ	212
НЕФАРМУЛЯВАНЫ ПОГЛЯД НА ТЭОРЫІ	215
“НОВАЯ ЗАГАДКА ІНДУКЦЫГ ГУДМАНА	216
ПАСТАНОЎКА ПАД СУМНЕННЕ ПОГЛЯДУ
НА НАВУКОВЫ ПРАГРЭС
ЯК НА КІТАЙСКІ КУФЭРАК	219
Тэзіс Файерабенда аб несувымяральнасці	219
Развіццё праз аб’яднанне альбо рэвалюцыйны пераварот?	221
ФАЙЕРАБЕНД I ФАЙГЛЬ ПРА СМЕРЦЬ АРТАДОКСІІ	223
ПАЎЛЬ ФАЙЕРАБЕНД (1924 г. — ), атрымаўшы ступень доктара філасофіі ў Венскім універсітэце, працуе выкладчыкам Каліфарнійскага універсітэта. З'яўляецца прынцыповым “анархістам”, выступаючы супраць пошуку правілаў замены тэорый і "рацыянальнай рэканструкцыі” навуковага прагрэсу. Пазіцыя Файврабенда заключаецца ў тым, што "падыходзіць усё" I што адметнай рысай творчай ІндывІдуальнасці ў навуцы з'яўляецца стварэнне шматлікіх тэорый. У адпаведнасці з уласнымі творчымі арыенцірамі, сваю галоўную працу ён наэваў "Супраць метаду" (1975 г.).
НЭЛЬСАН ГУДМАН (1906 г. — ) атрымаў ступвнь доктара філасофіі ў Гарвардзе, выкладаў ва універсітэтах штатаў Пенсільванія, Брэндайс і ўГарвардзе. Зрабіў значны ўклад у Індукцыйную логіку, эпістэмалогію I філасофію мастацтва. Аўтар твораў "Структура выявы" (1951 г.), ‘Факт, фікцыя / прагноз’ (1955 г.) і "Мовы мастацтва' (1968 г.).