Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
23	Глядзі, напрыклад, Anthony O’Hear, Karl Popper (London: Rout­ledge 4 Kegan Paul, 1980), ch. 3.
24	Popper, ‘Replies to My Critics’, In The Philosophy of Karl Popper, ed. P. A. Schilpp (La Salle, 111.: Open Court, 1974), ii. 1192.
25	Ibid. 1192.
26	Глядэі, напрыклад, W. H. Newton-Smith, The Rationality of Science (London: Routledge 4 Kegan Paul, 1981), ch. 3; O'Hear, Kart Popper, ch. 4; Wesley Salmon, ‘Rational Prediction’, Brit. J. Phil. Sci. 32 (1981), 115-25.
12
ЛОГІКА-РЭКАНСТРУКЦЫЯНІСЦКАЯ ФІЛАСОФІЯ НАВУКІ
ІЕРАРХІЯ МОЎНЫХ УЗРОЎНЯЎ	189
АПЕРАЦЫЯНАЛІЗМ	190
ДЭДУКЦЫЙНАЯ МАДЭЛЬ ТЛУМАЧЭННЯ	194
НАМАЛАГІЧНЫЯ АБАГУЛЬНЕННІ
СУПРАЦЬ ВЫПАДКОВЫХ	196
ПАЦВЯРДЖЭННЕ НАВУКОВЫХ ГІПОТЭЗ	198
Якаснае пацвярджэнне: парадокс крумкача	199
Карнап аб колькасным пацвярджэнні	201
СТРУКТУРА НАВУКОВЫХ ТЭОРЫЙ	202
ЗМЕНА ТЭОРЫЙ:
РАЗВІЦЦЕ ПРАЗ АБ'ЯДНАННЕ	204
Фармальныя ўмовы рэдукцыі	205
Нвфармальныя ўмовы рэдукцыі	205
Дасягненне прагрэсу шляхам аб’яднання	205
ПЕРСІ УІЛЬЯМС БРЫДЖМАН (1882—1961 гг.) —фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, быў першаадкрывальнікам у галіне даследавання ўласцівасцей матэрыі пад высокім ціскам. Эксперыментальна вызначыў электрычныя і цеплавыя ўласцівасці розных рэчываў пад ціскам да 100.000 атмасфер. У 1939 годзе закрыў дзверы сваёй гарвардскай лабараторыі высокага ціску перад наведвальнікамі з таталітарных краін, што выклікала спрэчкі ў акадэмічным асяроддзі. Брыджман адстойваў метадалагічную арыентацыю, вядомую як аперацыяналізм, у якой націск робіцца на аперацыях, выконваемых дзеля надання значэння наеуковым паняццям.
КАРЛ ГЕМПЕЛЬ (1905 г. —) — фізік, нарадзіўся ў Нямеччыне, вучыўся ў Гётынгене, Гейдэльберзе, Берліне. Гемпель быў членам Берлінскай групы, якая падтрымлівала на пачатку трыццатых гадоў мэты і погляды Венскага гуртка. У 1937 годзв перабраўся ў Злучаныя Штаты, выкладаў у Нейле I Прынстане. Гемпель з’яўляецца аўтарам вядомых
эсэ па логіцы навуковага тлумачэння I структуры тэорый, шэраг якіх сабраны ў зборніку "Аспекты навуковага тлумачэння" (1965 г.).
ЭРНЭСТ НЭЙДЖЭЛ (1901—1987 гг.) нарадзіўся на тэрыторыі ЧэхаславакіІ, у 1911 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты I амаль увесь творчы перыяд жыцця прысвяціў кар’еры прафасара філасофіі Калумбійскага універсітэта. Нэйджэл быў сярод першых амерыканскіх філосафаў, якія занялі прыхільную пазіцыю да працы Венскага гуртка. Яго кніга “Структура навукі’ (1960 г.) змяшчае крытычны аналіз логікі навуковага тлумачэння, намічнай універсальнасці, каўэальнасці, а таксама структуры I кагнітыўнага статуса тэорый.
Іерархія моўных узроўняў
Пасля другой сусветнай вайны філасофія навукі выкрышталізавалася ў асобную акадэмічную дысцыпліну з уласнымі праграмамі і перыядычнай літаратурай. Падобная прафесіяналізацыя часткова мела месца таму, што філосафы навукі палічылі яе карыснай і мэтазгоднай.
Пасляваенная філасофія навукі ўяўляла сабой спробу выканання праграмы, прапанаванай Норманам Кэмпбелам. У сваіх “Асновах навукі" (1919 г.)’ Кэмпбел адзначаў, што сучасныя яму даследаванні асноў матэматыкі, праведзеныя Хілбертам, Пеана і іншымі, высветлілі прыроду аксіяматычных сістэм. Гэтыя падзеі 'зрабілі пэўны ўплыў і на практычную матэматыку. Кэмпбел выказаў меркаванне, што даследаванне ‘асноў* эмпірычнай навукі будзе мець такую самую каштоўнасць для практычнай навукі. Разгледжаныя Кэмпбелам “асновы" ўключаюць у сябе прыроду вымярэнняў і структуру навуковых тэорый.*
Філосафы навукі, якія імкнуліся развіваць сваю дысцыпліну па аналогіі з даследаваннем асноў матэматыкі, падзялялі ўведзенае Райхенбахам адрозненне паміж кантэкстам навуковага адкрыцця і кантэкстам пацвярджэння.2 Яны пагаджаліся, што адпаведная сфера дзейнасці для філасофіі навукі — гэта кантэкст пацвярджэння. Акрамя таго, яны імкнуліся выкласці навуковыя законы і тэорыі пры дапамозе мадэляў фармальнай логікі, з тым каб пытаннямі аб тлумачэнні і пацвярджэнні можна было займацца як праблемамі прыкладной логікі.
Вялікім дасягненнем лагічнага рэканструкцыянізму стала новае разуменне мовы навукі. Мова навукі склада-
* Паэіцыя Кэмпбела адносна структуры тэорый разгледжана ў раздэеле 9.
ецца з цэлай іерархіі ўзроўняў са сцвярджэннямі ў аснове, якія канстатуюць паказанні прыбораў і тэорыямі на вяршыні.
Філооафы навукі — прыхільнікі лагічнага рэканструкцыянізму — зрабілі некалькі важных высноўаб прыродзе гэтай іерархіі:
1.	Кожны ўзровень з’яўляецца “інтэрпрэтацыяй” больш нізкага ўзроўню.
2.	Прадказальная сіла сцвярджэнняў павялічваецца ад асновы да вяршыні.
3.	Прынцыповы падзел унутры мовы навукі пралягае паміж “назіранневым узроўнем" — трыма ніжэйшымі ўзроўнямі іерархіі, і ‘тзарэтычным узроўнем" — вышэйшым узроўнем іерархіі. Узровень назіранняў змяшчае сцвярджэнні аб “назіраемым" — “ціск’, “тэмпература” і г. д., тады як тэарэтычны ўзровень змяшчае сцвярджэнні аб “неназіраемым" — "гены", "кваркі" і г. д.
4.	Сцвярджэнні ўзроўню назіранняў уяўляюць сабой праверачную базу для сцвярджэнняў тэарэтычнага ўзроўню.
Моўныя ўзроўні ў навуцы
Узровень Змест	Напрыклад
Тэорыі
Дэдукцыйныя сістэмы, у якіх законамі з'яўляюцца тэарэмы
Кінетычная малекулярная тэорыя
Законы
Інварыянтныя (альбо статыстычныя) адносіны паміж навуковымі паняццямі
Закон Бойля ("Р « 1/V")
Значэнне
Сцвярджэнні, якія
“Р = 2,0 атм"
паняццяў
надаюць значэнне навуковым паняццям
"V = 1,5 л"
Першасныя
Сцвярджэнні аб
“Стрэлка р
эксперымен-
паказаннях стрэлак,
знаходзіцца
тальныя
меніскаў, шчаўчках
на адзнацы
дадзеныя
лічыльнікаў і да т. п.
3,5."
Аперацыяналізм
У адной са сваіх прац, напісанай у 1927 годзе, П. У. Брыджман падкрэсліваў, што любое добрасумленнае навуковае паняцце для акрэслення яго значэння
павінна быць звязана з інстументальнымі працэдурамі.3 Вялікае ўражанне на Брыджмана зрабіў падыход Эйнштэйна да разгляду паняцця адначасовасці.
Эйнштэйн аналізаваў аперацыі, пры дапамозе якіх робіцца выснова аб адначасовасці дзвюх падзей. Ен адзначыў, што вызначэнне адначасовасці падразумявае перадачу інфармацыі пры дапамозе нейкіх сігналаў ад разгляданых падзей да назіральніка. Але ж перадача інфармацыі з аднаго пункта ў другі займае пэўны абмежаваны прамежак часу. Такім чынам, калі разгляданыя падзеі адбываюцца ў сістэмах, якія рухаюцца адносна сябв, думка аб адначасовасці залежыць ад адноснага руху сістэм і назіральніка. Пры пэўнай дадзенай мадэлі руху назіральнік, назавём яго Рысь, з сістэмы 1 можа палічыць, што падзея х у сістэме 1 і падзея у у сістэме 2 з’яўляюцца адначасовымі. Назіральнік Ястраб з сістэмы 2 можа прыйсці да іншай высновы. Прычым адсутнічае прымальны лункт назірання, з якога можна вызначыць, што Рысь мае рацыю, а Ястраб памыляецца, ці наадварот. Эйнштэйн выказаў думку, што сінхроннасць — гэта адносіны паміж дзвюма ці больш падзеямі і назіральнікам, а не аб’ектыўныя адносіны паміж падзеямі.
Брыджман заявіў, што эмпірычнае значэнне надаецца навуковым паняццям менавіта пры дапамозе аперацый па вызначэнні велічынь. Ён зазначыў, што аперацыйныя вызначэнні звязваюць паняцці з першаснымі эксперыментальнымі дадзенымі па наступнай схеме:
(х) [Ох э (Сх ■ Rx)]*
Пры наяўнасці аперацыйнага вызначэння і адпаведных першасных эксперыментальных дадзеных можна вывесці значэнне паняцця. Разгледзім выпадак вызначэння наяўнасці электрычна зараджанага цела пры дапамозе аперацый з электраскопам:
(х) [Nx □ (Ex ■ Ox)]
Na Da Ea
дзе Nx = x — выпадак набліжэння прадмета да нейтральнага электраскопа,
Ех = х — выпадак, пры якім прадмет электрычна зараджаны,
* 'Паняцце С заўсёды стасуецца пры выкананні аперацый О тады і толысі тады, калі адбываюцца вынікі R.’
Dx = х — выпадак, пры якім пялёсткі электраскопа раскрываюцца.
У сувязі з тым, што Na і Da — гэта першасныя эксперыментальныя дадзеныя, такая дэдукцыйная выснова дае навукоўцу магчымасць узняцца ад першасных эксперыментальных дадзеных, узроўню “непасрэдна назіраемага", да ўзроўню навуковых паняццяў, а менавіта:
Моуны ўзровень
Сцвярджэнні, якія надаюць значэнне навуковым паняццям
Аперацыйныя схемы Першасныя эксперыментальныя дадзеныя
Напрыклад
Еа
(х) [Nx э (Ex ■ Dx)]
Na, Da
Брыджман настойліва падкрэсліваў, што калі для паняцця нельга стварыць аперацыйнага вызначэння, то само паняцце не мае эмпірычнай каштоўнасці і павінна быць выключана з навукі. Гэткі лёс напаткаў “абсалютную сінхроннасць", а Брыджман рэкамендаваў яшчэ падобным чынам выключыць “абсалютную прастору” Ныотана і палажэнне Кліфарда аб аднолькавым змяншэнні вымяральных прылад і памераў вымераных аб’ектаў пры руху Сонечнай сістэмы праз сусвет.4
Але хоць Брыджман і патрабаваў наладжвання сувязей паміж сцвярджэннямі аб тэарэтычных тэрмінах і мовай назіранняў, на якой рэгіструюцца вынікі вымярэнняў, ён прызнаваў, што падобныя сувязі могуць быць надзвычай складанымі. Адным з прыкладаў, які прыводзіў Брыджман, з’яўляецца напружанне ў дэфармаваным пругкім целе. Напружанне нельга вымераць непасрэдна, яго можна толькі вылічыць пры дапамозе матэматычнай тэорыі на падставе вымярэнняў, зробленых на паверхні цела. Такім чынам, у выпадку паняцця напружання неабходныя аперацыі ўключаюць у сябе і аперацыі "з паперай і алоўкам у руцэ". Нічога страшнага. Пры наяўнасці фармальных адносін паміж "напружаннем" і “нацяжэннем’ і вынікамі інструментальных аперацый, выкананых на паверхні цела, значэнне напружання выводзіцца дэдукцыйна. Гэтага дастаткова, каб кваліфікаваць напружанне як дапушчальнае паняцце з аперацыяналісцкага пункту гледжання.
У сваіх працах, напісаных у пасляваенны перыяд, Брыджман завастрыў увагу на двух абмежаваннях апе-
рацыйнага аналізу.5 Першае абмежаванне заключаецца ў тым, што немагчыма вызначыць усе акалічнасці, наяўныя пры выкананні аперацыі. Трэба шукаць кампраміс паміж патрабаваннем інтэрсуб’ектыўнай паўтаральнасці і пажаданнем поўнай прапрацоўкі ўмоў, пры якіх аперацыя выконваецца.
Навукоўцы маюць укаранёную схільнасць лічыць пэўныя фактары істотнымі пры вызначэнні колькасных паказнікаў і зыходзяць з меркавання, што пры паўторы дадзенага тыпу аперацыі па вызначэнні колькасці можна бестурботна ігнараваць шматлікія “неістотныя” фактары. Напрыклад, навукоўцы выконваюць аперацыі па вызначэнні ціску газаў з дапамогай манометраў, не звяртаючы ўвагі на інтэнсіўнасць асвятлення пакоя альбо на ўзровень сонечнай актыўнасці. Брыджман заўважыў, што выключэнне з разгляду пэўных фактараў можна апраўдаць толькі доследным шляхам, і папярэдзіў, што перавод аперацый у новыя сферы вопыту можа запатрабаваць уліку фактараў, якія папярэдне ігнараваліся.