Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Берклі выступаў супраць такога погляду на навуку, які прыраўноўвае навуку да картаграфіі. Навуковыя законы і тэорыі не падобны на карты. Кожная рыска на тапаграфічнай карце азначае характарыстыку мясцовасці, a правільнасць карты можна праверыць даволі-такі нескладаным шляхам. А вось у навуковых тэорыях кожны член не павінен азначаць незалежна пазнавальнага аб'вкта, уласцівасці альбо адносін сусвету.
Інструменталісцкія акцэнты ў светапоглядзе Берклі не супярэчаць яго метафізічнаму тэзісу, паводле якога ў сусвеце існуюць толькі два тыпы сутнасцей — ідэі і розумы; такая выснова, бадай што, сама па сабе напрошваецца з гэтага тэзіса. Абагульняючае сцвярджэнне яго светапогляду гучыць так: 'Існаваць — гэта ўспрымаць альбо быць успрынятым." Паводле такога меркавання розум з'яўляецца адзіным прычынным фактарам. Сілы не могуць быць прычынна дзейснымі.
Апрача таго, Берклі лічыў, што нельга ўвесці адрознення паміж “першаснымі якасцямі", аб'ектыўнымі ўласцівасцямі целаў, і “другаснымі якасцямі", якія існуюць толькі ў перцэпцыйным вопыце суб'екта. Галілей, Дэкарт і Ньютан прымалі адрозненне паміж першаснымі і
другаснымі якасцямі, лічачы першаснымі якасцямі экстэнсію, месцазнаходжанне і рух. Берклі адмаўляў першасным якасцям цела ў праве на існаванне. Ён падкрэсліваў, што зкотэнсія і рух — гэта адчувальныя якасці, параўнальныя з цяплом і яркасцю. Усе тыя веды, якія мы маем аб экстэнсіі і руху целаў, дадзены нам у перцэпцыйным вопыце.
Берклі сцвярджаў, што няма сэнсу разважаць (як гэта рабіў Ньютан) аб руху у абсалютнай прасторы. Прасторы не існуе незалежна ад перцэпцыі нашых целаў. Берклі адзначаў, што калі б у сусвеце не было целаў, не існавала б і магчымасці вызначыць прасторавыя пра* межкі. I рабіў выснову: калі ў такой сітуацыі нельга вызначыць прасторавыя прамежкі, дык няма сэнсу разважаць аб “прасторы", пазбаўленай якіх-небудзь целаў.
Акрамя таго, Берклі адзначаў, што калі б былі знішчаны ўсе целы за выключэннем аднаго-адзінага, то тады б гэтаму целу нельга было б лрыпісаць рух. Таму што любы рух адносны. Гаварыць пра рух цела —азначае гаварыць пра змену яго адносін да іншых целаў. Рух адзінага цела ў абсалютнай прасторы нельга сабе ўявіць.
He пацвярджае існавання абсалютнай прасторы і эксперымент Ныотана з вядром. Берклі слушна заўважыў, што рух вады ў вядры не з’яўляецца 'чыста кругавым рухам", бо складаецца не толькі з руху вядра, але і з абарачэння Зямлі вакол сваёй восі і вакол Сонца. Ён зрабіў выснову, што такі рух, які Ныотан лічыў абарачэннем адносна абсалютнай прасторы, з тым самым поспехам можна аднесці і да іншых прадметаў у сусвеце, а не толькі да вядра.2
Пры практычным выкарыстанні сваёй тэорыі механікі Ньютан быў вымушаны замяніць адлегласці абсалютнай прасторы адноснымі прасторавымі адрэзкамі. Берклі выказаў думку, што опасылкі Ньютана на рух у абсалютнай прасторы можна без усялякай шкоды для гэтай дысцыпліны з фізікі выдаліць. Ён пісаў, што ў той час як “сіла прыцягнення" і “імпульс" з'яўляюцца карыснымі матэматычнымі фікцыямі, ‘абсалютная прастора”—гэта фікцыя бескарысная і павінна з фізікі выключыцца. ён рэкамендаваў прыняць за рэперную сістэму апісання руху нерухомыя зоркі.
Рэфармаванне механікі Махам
Напрыканцы XIX ст. Эрнст Max выпрацаваў крытычны погляд на філасофію навукі Ньютана, які надзвычай блізкі да крытычных заўваг, выказаных Берклі. Max падзяляў інструменталісцкі пункт гледжання Берклі на наву-
ковыя законы і тэорыі ён заяўляў: “Мэта навукі — замяняць, альбо захоўваць, вопыт шляхам разумовага аднаўлення і прадбачання фактаў.’1
Паводле Маха, навуковыя законы і тэорыі з’яўляюцца імпліцытным падсумаваннем фактаў. Яны даюць нам магчымасць апісваць і прадбачваць падзеі. Добрым прыкладам служыць закон лраламлення Снэля. Max заўважыў, што ў прыродзе ёсць розныя прыклады праламлення і што закон праламлвння з'яўляецца “сціслым правілам" разумовай рэканструкцыі гэтых фактаў.4
У якасці нарматыўнага прынцыпу навуковага пошуку Max прапанаваў прынцып ашчаднасці. Ен канстатаваў: “Саму навуку... можна разглядаць у якасці мінімальнай праблемы, якая заключаецца ў як мага найпаўнейшым прадстаўленні фактаў з як мага найменшай затратай думкі"»
Вучоны павінен імкнуцца да сфармулявання адносін, якія абагульняюць вялікую колькасць фактаў. Max падкрэоліў, што канкрэтны эфектыўны шлях да дасягнення ашчаднасці прадстаўніцтва — гэта распрацоўка ўсеабдымных тэорый, у якіх эмпірычныя законы выводзяцца з некалькіх агульных лрынцыпаў.
Max таксама падзяляў перакананне Берклі наконт таго, што памылкова лічыць паняцці і адносіны навукі адлаведнікамі паняццяў і адносін, якія існуюць у прыродзе. ён прызнаў, што тэорыі атама могуць быць карыснымі пры апісанні пэўных з’яў, аднак адзначаў, што яны не служаць доказам існавання атамаў у прыродзе.
Як і Берклі, Max адмовіўся змясціць па-за царствам знешніх выяў царства “рэальнасці", з чаго б тая ні складалася: з першасных сутнасцей, атамаў ці электрычных зарадаў. Яго фенаменалізм быў не менш паслядоўны, чым у Берклі. Max пісаў: ‘Пры даследаванні прыроды мы маем дачыненне толькі з ведамі пра спалучэнні між сабою выяваў. Тое, існаванне чаго мы падразумяваем па-за выявай, існуе толькі ў нашым разуменні і мае каштоўнасць выключна як memoria technica ці формула, змест якіх, будучы адвольным і неістотным, лёгка паддаецца зменам у залежнасці ад светапогляду нашай культуры."®
Max імкнуўся рэфармаваць, альбо, дакладней, рэфармуляваць ньютанаўскую механіку з пазіцый фенаменалізму. Пры дапамозе такога рэфармавання ён спадзяваўся паказаць, што механіку можна вызваліць ад "метафізічных* спвкуляцый аб руху ў абсалютных прасторы і часе. Рэфармаванне набыло форму падраздзялення фундаментальных сцвярджэнняў механікі на два класы — эмпірычных абагульненняў і апрыёрных дэфініцый. На
думку Маха, галоўныя эмпірычныя абагульненні механікі наступныя:
1)	"Пры пэўных акалічнасцях, што апісваюцца эксперыментальнай фізікай, два скіраваныя адно на другое целы прыдаюць адно другому процілеглае паскарэнне ў накірунку лініі іх скрыжавання.”
2)	Прапорцыя масы двух целаў не залежыць ад фізічнага стану целаў.
3)	Паскарэнне, якое прыдаюць упаасобку целы A, В, С, ... целу К, узаеманезалежныя.
Да гэтых эмпірычных абагульненняў Max дадаў вызначэнні “прапорцыі масы* і "сілы". ‘Прапорцыя масы' двух целаў — гэта "адмоўная зваротная прапорцыя ўзаемна выкліканых паскарэнняў гэтых целаў", а “сіла" — гэта “прадукт масы і паскарэння".’
Max разглядаў эмпірычныя абагульненні ў якасці ўмоўных ісцін, якія пацвярджаюцца эксперыментальнымі дадзенымі. Відавочна, гэтыя абагульненні былі б абвергнуты, калі б аказалася, што вынікі эксперыментаў пачалі адрознівацца ад тых, якія назіраліся да гэтага.
Max падкрэсліваў, што ў яго рэфарматарскім пачыне абагульненні набываюць эмпірычную значнасць толькі пасля акрэслення працэдур вымярэння прасторавых і часавых прамежкаў. ён прапанаваў вымяраць прасторавыя прамежкі адносна сістэмы каардынат, прывязанай да “нерухомых” зорак, тым самым выдаліўшы ўсялякія спасылкі на абсалютную прастору. У сувязі з тым, што бессэнсоўна гаварыць аб “аднародным па сабе" руху, ён таксама патрабаваў выключыць спасылкі на абсалютны час. Паводле Маха, часавыя прамежкі неабходна замяраць пры дапамозе фізічных працэсаў.
Але нават калі б і можна было знайсці здавальняючыя фізічныя працэдуры для вызначэння прасторава-часавых прамежкаў, усё адно можна было б паспрачацца, ці ўсталяваў Max эмпірычныя абагульненні, якія паддаюцца магчымасці абвяржэння. За выразам 'пры пэўных акалічнасцях, што апісваюцца эксперыментальнай фізікай", якую змяшчае першае абагульненне, хаваецца праблема. Фізік імкнецца праверыць абагульненне на ізаляваных сістэмах, не падуладных зменам, знешніх адносна самой сістэмы. А немагчымасць зафіксавання ‘супрацьлеглага паскарэння ў накірунку лініі іх скрыжавання” можна ўспрыняць не як памылковасць абагульнення, a як вынік няпоўнай ізаляцыі ад непажаданых знешніх уплываў. Фізік, зацікаўлены тым, каб любым коштам захаваць дадзенае абагульненне, можа выкарыстаць яго ў якасці ўмоўнасці, альбо канвенцыі, для вызначэння
таго, ці адпавядав сістэма целаў патрабаванням ізаляванай сістэмы. У якасці ўмоўнасці такія адносіны не падлягалі б ні пацвярджэнню, ні абвяржэнню.
Дзюан аб логіцы непацвярджэння
Канвенцыяналісцкі пункт гледжання атрымаў далейшую падтрымку П'ера Дзюана, які прааналізаваў непацвярджэнне гіпотэз. Дзюан падкрэсліваў, што прадказанне ўзнікнення з'явы робіцца на падставе шэрагу пасылак, сярод якіх знаходзяцца законы і сцвярджэнні аб папярэдніх умовах.
Давайце разгледзім выпадак праверкі шляхам апускання кавалка паперы ў поле закону, які гучыць: ‘сіняя лакмусавая папера чырванее ў кіслотным растворы". Прадказанне аб пачырваненні паперы робіцца на падставе наступнага дэдукцыйнага вываду:
L Кавалак сіняй лакмусавай паперы заўсёды чырванее пры апусканні яго ў кіслотны раствор.
С Кавалак сіняй лакмусавай паперы апушчаны ў кіслотны раствор.
.■.Е Кавалак паперы чырванее.
Гэты вывад дзейсны, бо калі слушныя пасылкі, дык і выснова таксама павінна быць слушнай. I, адпаведна, пры памылковай выснове прынамсі адна пасылка павінна быць памылковай. Але калі паперка не пачырванее, абвяргаецца кан'юнкцыя L і С, а не само L. Можна працягваць сцвярджаць L, заяўляючы, што альбо не было ў наяўнасці сіняй лакмусавай фарбы, альбо што паперка не была апушчана ў кіслотны раствор. Безумоўна, могуць існаваць незалежныя шляхі праверкі ісціннасці сцвярджэнняў аб папярздніх умовах. Аднак назіранне, што Е не мае месца, само па сабе не абвяргае L.
Дзюан перш за ўсё быў зацікаўлены ў больш складаных выпадках, пры якіх у прадказанні аб узнікненні з'явы задзейнічаны шэраг гіпотэз. ён падкрэсліваў, што нават пры слушнай канстатацыі для такіх выпадкаў папярэдніх умоў адсутнасць назірання прадказанай з'явы абвяргае толькі кан’юнкцыю гіпотэз. Каб узнавіць адпаведнасць назіранням, навуковец мае свабоду змены любой з гіпотэз, прыведзеных у пасылках. Напрыклад, ён можа вырашыць захаваць у нязменным стане адну канкрэтную гіпотэзу і замяніць альбо мадыфікаваць іншыя гіпотэзы
набору. Прыняцце такой стратэгіі азначае прыданне гэтай канкрэтнай гіпотэзе статусу ўмоўнасці, у адносінах да якой не паўстае пытанне аб ісціннасці ці памылковасці.