Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
У. С. Джэванс пазней адзначаў, што Міль зрабіў неапраўданы скачок ад заявы аб тым, што мае месца ў адзіным эксперыменце, да абагульнення, нібыта тое, што мае месца ў адным эксперыменце, будзе таксама мець месца і ў іншых эксперыментах.9
Множная каўзацыя і гіпатэтычна-дэдукцыйны мвтад. У гістарычных даследаваннях філасофіі навукі з’яўляецца звычайнай практыкай супрацьстаўляць погляды Міля і Уэвэла. Часта справа прадстаўляецца так, нібыта Міль атаясамліваў навуковае адкрыццё з выкарыстаннем індукцыйных схем, а Уэвэл лічыў навуковае адкрыццё вынікам свабоднага стварэння гіпотэз.
He падлягае сумненню, Міль сапраўды зрабіў некалькі неасцярожных заяў наконт сваіх індукцыйных метадаў. Безумоўна, гэтыя метады не з'яўляюцца адзінымі сродкамі адкрыцця ў навуцы. Але ж, нягледзячы на рэзкія заўвагі, скіраваныя Мілем у адрас Уэвэла па гэтым пытанні, Міль недвухсэнсоўна прызнаваў каштоўнасць для навукі стварэння гіпотэз. Варта жалю, што пазнейшыя аўтары перабольшылі значэнне неасцярожных заяў, зробленых Мілем у дыскусіі з Уэвэлам.
Напрыклад, пры разглядзе множнай каўзацыі Міль значна абмежаваў дыяпазон ужывальнасці сваіх індукцыйных метадаў. Пры множнай каўзацыі вынік выклікаецца больш чым адной прычынай. Міль падзяляў выпадкі множнай каўзацыі на два класы: выладкі, у якіх розныя прычыны працягваюць выклікаць свае паасобныя эфекты, а таксама выпадкі, у якіх маецца канчатковы эфект, што адрозніваецца ад паасобна выкліканых эфектаў. Міль далей падзяліў апошні клас на выпадкі, пры якіх канчатковы эфект з'яўляецца ‘вектарнай сумай’ прысутных прычын, і выпадкі, дзе канчатковы эфект адрозніваецца па тыпу ад некалькіх эфектаў паасобных прычын.
Міль сцвярджаў, што “ўзаемнае суіснаванне паасобных эфектаў* можна паспяхова падвяргаць аналізу пры дапамозе чатырох індукцыйных метадаў. Акрамя таго, ён лічыў, што тое самае тычыцца і "канчатковых эфектаў, адметных па тыпе'. ён адзначаў, што ў гэтым апошнім тыпе сітуацыі даследчык можа звяэаць эфект з наяўнасцю альбо адсутнасцю акалічнасцей, пасля чаго выкарыстаць метад падабенства і адрознення.
Напрыкпад:	Дынаміка	ХІмІя
Пункт гледжання Міля на множную каўэацыю.
Міль прытрымліваўся думкі, што сітуацыя выглядае зусім інакш у выпадку “аб’яднання прычын’. Гэты тып множнай каўзацыі не паддаецца разгляду з дапамогай чатырох індукцыйных метадаў. Міль прывёў прыклад руху, выкліканага ўздзеяннем дзвюх сілаў. Вынікам такога ўздзеяння з'яўляецца рух па дыяганалі паралелаграма, бакі якога маюць даўжыню, прапарцыянальную да велічыні сілаў.
Тут няма нават пытання, што аб'яднаныя прычыны выклікаюць эфект, адметны па тыпе ад паасобных эфвктаў адпаведных прычын. Рэалізуецца кожная з састаўных паасобных прычын, але рэалізуецца так, што вынікам з’яўляецца ўзмацненне альбо адмена эфектаў. Дадзенае правіла захоўвае актуальнасць і ў выпадку дынамічнай раўнавагі, пры якой чыстым эфектам уздзеяння сілаў з’яўляецца стан спакою.
Важным меркаваннем наконт аб’яднання сілаў з'яўляецца тое, што звестак аб укладзе некалькіх уздзеючых сілаў нельга атрымаць на падставе інфармацыі аб выкліканым руху. Маецца невызначальна вялікая колькасць набораў сілаў, якія могуць прывесці да дадзенага руху.
Міль зрабіў выснову, што ў выпадках аб'яднання прычын ад яго індукцыйных метадаў карысці няма: нельга рухацца індукцыйным шляхам ад ведання таго, што эфект меў мвсца, да ведаў пра яго складовыя прычыны. У гэтай сувязі ён рэкамендаваў выкарыстоўваць пры даслвдаванні множнай каўзацыі ‘дэдукцыйны метад".
Міль акрэсліў у агульных рысах трохэтапны дэдукцыйны метад: (1) фармулёўка шэрагу законаў; (2) дэдукцыя сцвярджэння аб атрыманым эфекце на базе канкрэтнай камбінацыі гэтых законаў; (3) праверка. Міль аддаваў перавагу таму, каб кожны закон індукаваўся на падставе вывучэння кожнай з дзеючых паасобна прычын, аднак дапускаў і выкарыстанне гіпотэз, не індукаваных са з'яў. Гіпотэзы з’яўляюцца меркаваннямі аб прычынах, якімі
навукоўцы могуць карыстацца ў выпадках, калі немэтазгодна індукаваць паасобныя законы.
Міль пагаджаўся з Уэвэлам, што ўжыванне гіпотэз апраўдана, калі іх дэдукцыйныя вынікі адпавядаюць назіранням. Аднак Міль сфармуляваў шэраг вельмі строгіх патрабаванняў для поўнай праверкі гіпотэз. Ён патрабаваў ад правяранай гіпотззы, каб яе дэдукцыйныя высновы не толькі адпавядалі назіранням, але таксама каб ніводная іншая гіпотэза не падводзіла да фактаў, якія павінны быць растлумачаны. Міль сцвярджаў, што поўная праверка гіпотэзы патрабуе выключэння ўсіх магчымых альтэрнатыўных гіпотэз.
Міль лічыў, што часам у навуцы дасягаецца поўная праверка, аднак прывёў толькі адзін прыклад, гіпотэзу Ньютана аб зваротнай квадратнасці цэнтральнай сілы, якая дзейнічае паміж Сонцам і планетамі. На думку Міля, Ныотан не толькі паказаў, што дэдукцыйныя высновы гэтай гіпотэзы адпавядаюць назіраемаму руху планет, але таксама і тое, што болей ніводная сіла не можа выклікаць гэты рух.6 Але ж ні Міль, ні Ньютан не прывялі доказаў для пацвярджэння таго, што разгледжаныя альтэрнатывы вычэрпваюць усе магчымасці тлумачэння руху планет.
Міль быў перакананы, што мае дачыненне ў гэтым выпадку з прыкладам множнай каўзацыі, пры якім дасягнута поўная праверка. Аднак ён усведамляў усе цяжкасці, звязаныя з выключэннем альтэрнатыўных гіпотэз, і ў іншых выпадках надзвычай асцярожна падыходзіў да ацэнкі статусу гіпотэз і тэорый. Напрыклад, ён сцвярджаў, што хоць хвалевая тэорыя Янга і Фрэнэля і мае шмат пацверджаных дэдукцыйных высноў, такое пацвярджэнне не раўназначна праверцы. Міль выказаў меркаванне, што некалі ў будучыні можна будзе скласці тэорыю, якая тлумачыць не толькі з'явы, растлумачаныя на сучасны яму момант хвалевай тэорыяй, але таксама і з'явы паглынання і распаўсюджвання, якія гэтая тэорыя не змагла вытлумачыць.7 У адпаведнасці са строгімі патрабаваннямі сваёй канцэпцыі праверкі, Міль прытрымліваўся надзвычай памяркоўнага стаўлення да сучасных яму тэорый.
Ён адводзіў вялікую ролю ў навуковых адкрыццях дэдукцыйнаму мвтаду. ён заяўляў, што "чалавечы розум у даўгу перад ім за найбольш значныя трыумфы ў справе даследавання прыроды. Менавіта яму мы адрасуем усе тэорыі, пры дапамозе якіх складаныя і велічныя з’явы перадаюцца некалькімі простымі законамі, якія як законы гэтых велічных з'яў ніколі не былі б вынайдзены шляхам прамога вывучэння'.8
Наконт гэтага пункту паміж Мілем і Уэвэлам існавала згода. Абодва былі перакананы, што вялікі ньютанаўскі сінтэз стаўся плёнам гіпатэтычна-дэдукцыйнага метаду. У гэтай сувязі варта зрабіць выснову, што Міль не стаяў выключна на індуктывісцкіх пазіцыях адносна кантэксту навуковага адкрыцця.
Кантэкст пацвярджэння
Хоць Міль і не зводзіў навуковы пошук да выкарыстання індукцыйных схемаў, ён падкрэсліваў, што пацвярджэнне законаў навукі з’яўляецца справай вытрымліван* ня індукцыйных схем. ён сцвярджаў, што функцыя індукцыйнай логікі заключаецца ў прадастаўленні правілаў для ацэнкі меркаванняў аб прычыннай сувязі. Паводле Міля, сцвярджэнне аб прычыннай сувязі можна пацвердзіць, паказаўшы, што сведчанні на яго карысць адпавядаюць канкрэтным індукцыйным схвмам.
Каўзальныя адносіны / выпадковыя адносіны. Доказ факта прычынных сувязей Міль лічыў важнай мэтай навукі. Свой разгляд гэтай мэты ён заснаваў на аналізе палажэння Х'юма наконт таго, што прычынныя адносіны — гэта не што іншае, як пастаяннае паслядоўнае спалучэнне двух тыпаў падзей. Міль прызнаваў, што калі Х'юм меў рацыю, прыраўноўваючы каўзальныя адносіны да пастаяннага спалучэння, то тады існуе парытэт паміж усімі нязменнымі паслядоўнасцямі. Але ж, на думку Міля, некаторыя нязменныя паслядоўнасці з’яўляюцца прычыннымі, а некаторыя — не. Напрыклад, укідванне кавалка натрыю ў шклянку вады з’яўляецца прычынай імклівага працйсу выдзялення бурбалак. А вось дзень не ёсць прычына ночы, хоць наш папярэдні вопыт і прымушае лічыць гэту паслядоўнасць нязменнай. Таму Міль вылучаў прычынныя паслядоўнасці з ліку паслядоўнасцей выпадковых. Ён сцвярджаў, што каўзальныя адносіны — гэта паслядоўнасць падзей адначасова нязменная і безумоўная, тым самым дапускаючы магчымасць таго, што пэўныя паслядоўнасці маюць некаўзальны характар.
Міль прызнаваў, што адрозненне паміж каўзальнымі і некаўзальнымі паслядоўнасцямі мае каштоўнасць толькі тады, калі існуе магчымасць знайсці нейкі шлях вызначэннятаго, што пэўныя паслядоўнасці — безумоўныя. Ён прапанаваў лічыць безумоўнай паслядоўнасць, якая не толькі была нязменнай у нашай мінулай практыцы, але і застанецца такой *так доўга, як доўга захаваецца ў свеце цяперашні парадак рэчаў".’ Ён даў тлумачэнне таму, што падразумявае пад ‘цяперашнім парадкам рэчаў", — ‘канчатковыя законы прыроды (якімі б яны
ні былі) ў адрозненне ад законаў-дэрыватаў і складаных законаў*.”
Міль лрапанаваў вырашаць пытанне аб статусе нязменнай ласлядоўнасці шляхам разгляду таго, што здарыцца пры змене ўмоў, якія звычайна выклікаюць дадзеную паслядоўнасць. Калі ўмовы можна змяніць так, каб гзта не супярэчыла "канчатковым законам", прычым эфект не адбудзецца, тады паслядоўнасць з’яўляецца ўмоўнай. Напрыклад, у выпадку дня і ночы, як адзначаў Міль, істотныя ўмовы паслядоўнасці ўключаюць у сябе сутачнае абарачэнне Зямлі, сонечнае выпраменьванне і адсутнасць перашкод на шляху прамянёў у выглядзе непразрыстых целаў. Ен сцвярджаў, што ў сувязі з тым, што адсутнасць любой з гэтых прычын не парушав канчатковыя законы лрыроды, паслядоўнасць дзень-ноч з’яўляецца ўмоўнай.
Агульная карыснасць такога падыходу моцна абмежавана тым, што Міль не ўказаў, якія законы з’яўляюцца ‘канчатковымі законамі прыроды'. Міль не займаўся далей распрацоўкай гэтага падыходу. Аднак ён застаўся перакананым, што лрычынныя паслядоўнасці сапраўды адрозніваюцца ад выпадковых і што такое адрозненне можна ўсталяваць эмпірычна. Міль лічыў, што маецца патрэба ў тэорыі доказу, якая выкладзе форму дзейсных індукцыйных высноў. Такая тэорыя дала б філосафу навукі магчымасць вызначыць, якія абагульненні на базе практычнага вопыту канстатуюць прычынныя адносіны.
Пры нагодзе Міль узняў усе свае чатыры індукцыйныя схемы да рангу правілаў доказу лрычыннай сувязі. Аднак іншым часам, будучы ў больш спакойным настроі, ён абмежаваў доказы прычыннай сувязі рамкамі высноў, якія адпавядаюць метаду адрознення.