Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
17	Ibid. 64.
’•	Ibid. 71.
”	Whewell, History of the Inductive Sciences (New York: D. Apple­ton, 1859), I. 47.
20	Ibid. ii. 267-9.
21	Whewell, Novum Organon Renovatum, 90.
22	Whewell, Astronomy and General Physics Considered with Refe­rence to Natural Theology (Philadelphia: Carey, Lea and Blanchard, 1833), 164-8.
23	Whewell, Philosophy of the Inductive Sciences, I. 245-54.
24	Emile Meyerson, Identity and Reality, trans. K. Loewenberg (New York: Dover Publications, 1962), 402.
26	Ibid. 286.
III. СТРУКТУРА
НАВУКОВЫХ ТЭОРЫЙ
ЧЫСТАЯ ГЕАМЕТРЫЯ I ФІЗІЧНАЯ ГЕАМЕТРЫЯ	145
ДЗЮАН АБ СПАЛУЧЭННІ ЗАКОНАЎ	146
КЭМПБЕЛ АБ "ГІПОТЭЗАХ’ I 'СЛОЎНІКАХ'	148
Матэматычныя тэорыі / механічныя тэорыі	150
Аналогіі	150
ХЭС АБ НАВУКОВЫМ УЖЫВАННІ АНАЛОГІЙ	155
ХАРЭ АБ ВАЖНАСЦІ ВЫЗНАЧАЛЬНЫХ МЕХАНІЗМАЎ	157
П’ЕР ДЗЮАН* (1861—1916 гг.) працаваў ва унівврсітэце горада Бардо прафесарам фізікі (1893—1916 гг.). Зрабіў арыгінальны ўклад у развіццё тэрмадынамікі, механікі вадкасцей I газаў, гісторыі і філасофіі навукі. Яго даследаванні ў галіне фізікі Сярэднявечча далі падставы лічыць, што “навуковая рэвалюцыя" XVI—XVII стст. мела свав карані ў працах сярэднявечных вучоных Бурыдана, Арэзма I Іншых. ТакІ падыход унёс каштоўныя карэктывы ў недальнабачную трактоўку гісторыяй навукі эпохі Сярэднявечча як перыяду бясплённых дыскусій. У сваім творы “Мэта / структура тэорыі фізІкГ (1906 г.) Дзюан сцвярджаў, што навуковыя тэорыі з'яўляюцца сродкам карэлятыўнага аб’яднання эмпірычных законаў.
НОРМАН Р. КЭМПБЕЛ (1880—1949 гг.) — фіэік, атрымаў адукацыю ў Кембрыджы, нвкалькі гадоў адпрацаваў у лабараторыі Кавендыша пад кіраўніцтвам Дж. Дж. Томсана, пасля чаго паступіў на працу ў фірму “Джэнерал Электрык” у якасці фізіка-дасладніка. Галоўная праца па філасофІІ навукі была надрукавана пасмяротна пад назвай "Асновы навукГ (1957 г.). Яна ўяўляе сабой пашыраны варыянт кнігі “Фізіка: элемвнты" (1919 г.). Даследчая праца Кэмпбела характарызуецца ўважлівым аналізам тэорыі вымярэнняў і структуры навуковых тэорый.
МЭРЫ ХЭС (1924 г. —) выкладчыца філасофіі навукі Кембрыджскага універсітэта. Вывучала матэматыку, фізіку, гісторыю I філасофію навукі ў Лонданскім універсітэце; працавала выкладчыцай Лонданскага I Лідскага універсітэтаў, была прафесарам-візітатарам Йейльскага універсітэта, a таксама ва універсітэтах Мінесоты і Чыкага. У цяперашні часдоктар Хэс працуе над стварэннем абагулвнага погляду на структуру фізікі, заснаванага на індукцыйнай выснове, прычым асаблівая ўвага надаецца гістарычным выпадкам выкарыстання мадэляў і аналогій.
* Распаўсюджана I традыцыйнае напісаннв гэтага прозвішча Дзюгвм. — Заўв. перакл.
Р. ХАРЭ (1927 г. —) — выкладчык філасофІІ навукі Оксфардскага універсітэта. Вывучаў матэматыку I фізіку ў Оклэндскім універсітэце I філасофію — у Оксфардэе. Да атрымання пасады ў Оксфардскім універсітэце выкладаў у Пакістанв, БІрмінгемв і Лестэры. Харэ, нястомны крытык дэдуктывісцкай I пазітывісцкай філасофій навукі, у сучасны момант працув над праграмай метадалагічнай пераарыентацыі грамадскіх навук.
Чыстая геаметрыя і фізічная геаметрыя
Правільнав зразуменне працзсу стварэння тэорыі падразумявае прызнанне адрознення паміж аксіяматычнай сістэмай I яе выкарыстаннем на практыцы. Увагу да гэтага адрознення прыцягнула пабудова неэўклідавых геаметрый у XIX ст. Лабачэўскі, Бояі і Рыман вынайшлі аксіяматычныя сістэмы, якія па важных параметрах адрозніваюцца ад эўклідавай сістэмы.
У эўклідавай сістэме прымаецца меркаванне, што праз кропку, якая знаходзіцца па-за дадзенай прамой лініяй, можна правесці толькі адну паралельную лінію. У неэўклідавых сістэмах прымаліся іншыя меркаванні. Лабачэўскі і Бояі замянілі меркаванне Эўкліда аксіёмай, якая сцвярджае, што праз дадзеную кропку можна правесці да дадзенай прамой лініі паралельныя лініі. 3 гэтай аксіёмы, а таксама з іншых аксіём і вызначэнняў сваёй сістэмы Лабачэўскі вывеў тэарэму аб тым, што сума ўнутраных вуглоў трохвугольніка заўсёды меншая за 180 градусаў і зняншаецца з павелічэннем плошчы трохвугольніка. Рыман замяніў меркаванне Эўклідааксіёмай, паводле якой праз кропку наогул не могуць праходзіць лініі, паралельныя дадзенай лініі. Тэарэма геаметрыі Рымана сцвярджае, што сума ўнутраных вуглоў трохвугольніка заўсёды большая за 180 градусаў і павялічваецца з павелічэннем плошчы трохвугольнікаў.
У якасці дэдукцыйных сістэм ніводную сярод гэтых альтэрнатыў нельга прызнаць лепшай за іншыя. Адносна адна другой яны не выяўляюць супярэчнасці. Можна паказаць, што калі эўклідава геаметрыя не мае ўнутранай супярэчнасці, дык не маюць яе і неэўклідавыя геаметрыі.
Прызнанне гэтага факта прывяло шмат якіх мысліцеляў да неабходнасці супрацьпастаўлення апрыёрнага статусу аксіём і тэарэм “чыстай геаметрыі* і эмпірычназначных сцвярджэнняў ‘фізічнай геаметрыі". Напрыклад, Гельмгольц падкрэсліваў, што самі па сабе разнастайныя сістэмы геаметрыі пазбаўлены эмпірычнага змес-
ту. Эмпірычна-значныя сцвярджэнні з'яўляюцца толькі тады, калі яны спалучаюцца з пэўнымі прынцыпамі механікі. На думку Гельмгольца, перш чым выкарыстоўваць на практыцы геаметрычныя тэарэмы, неабходна вызначыць, як будуць рабіцца замеры такіх паняццяў, як "кропка", “лінія’’, “вугал".’
Дзюан аб спалучэнні законаў
П'ер Дзюан падзяляў цікавасць Уэвэла да гісторыі навукі і, як і Уэвэл, імкнуўся стварыць філасофію навукі з улікам гістарычнага фактару. Уэвэл намаляваў вобраз навуковага прагрэсу як зліцця прытокаў, у выніку чаго паўстае рака. Дзюан пагаджаўся з тым, што ўдалыя тэорыі сапраўды абагульняюць, альбо звязваюць між сабой, змпірычныя законы. ён казаў, што тэорыі "прадстаўляюць’ групу законаў, супрацьпастаўляючы такую "прадстаўнічую" функцыю функцыі ’тлумачальнай", якой нібыта надзелена большасць тэорый. Тэорыі, як сцвярджаюць, часта тлумачаць з'явы, апісваючы “рэальнасць, якая гэтыя з'явы вызначае'. Дзюан меў крытычнае стаўленне да такога пункту гледжання, настойваючы на думцы, што навуковую каштоўнасць уяўляе сабой адна толькі прадстаўнічая функцыя.2
Пазіцыя Дзюана адносна таго, што навуковыя тэорыі “прадстаўляюць" эмпірычныя законы, але не “тлумачаць* іх, была заснавана на яго поглядзе на структуру тэорый. Паводле Дзюана, навуковая тэорыя складаецца з сістэмы аксіём і ‘правіл адпаведнасці"*, якія ўносяць карэляцыю паміж некаторымі членамі аксіяматычнай сістэмы і вызначанымі эксперыментальна велічынямі. Акрамя таго, можа існаваць карціна, альбо мадэль, звязаная з інтэрпрэтацыяй аксіяматычнай сістэмы. Аднак такая мадэль не ўваходзіць у склад лагічнай структуры тэорыі. Аксіяматычнай сістэмы і правіл адпаведнасці дастаткоаа для таго, каб дэдукаваць эмпірычныя законы, 'прадстаўленыя’ тэорыяй. Адпаведна, звязаная з тэорыяй мадэль не іграе ніякай ролі пры прадказанні выніку эксперыментаў.
У выпадку кінетычнай тэорыі газаў, напрыклад, аксіёмы фіксуюць дачыненні паміжтакімі паняццямі, як ‘малекула’, "хуткасць" і “маса". Аксіяматычная сістэма звяза-
* Сам Дзюан не ўжываў словазлучэння ‘правілы адпаведнасці* ў адносінах да сцвярджэнняў, якія эвязваюць аксіяматычную сістэму з вызначанымі эксперыментальна ввлічынямі.
на з эмпірыкай праз паняцце сярэднвквадратычнай хуткасці ўсіх малекул.* Правілы адпаведнасці вызначаюць суадносіну паміж гэтай сярэднеквадратычнай хуткасцю і ціскам і тэмпературай газу. Дзюан лічыў, што кінетычная тэорыя ўяўляе сабой вялікую каштоўнасць, бо звязвае эмпірычныя законы макраскапічных паводзін газаў, якія папярэдне не знаходзіліся ні ў якіх суадносінах паміж сабой. Напрыклад, законы, аўтарства якіх прыпісваецца Бойлю, Шарлю і Грэхаму, з’яўляюцца дэдукцыйнымі высновамі меркаванняў дадзенай тэорыі. Гэта — 'прадстаўнічая" функцыя тэорыі. Аднак ён пярэчыў таму, што гэтая мадэль, якая апісвае пругкія сутыкненні паміж кропкавымі масамі, мае якую-небудзь тлумачальную функцыю. Дзюан меў надзвычай крытычнае стаўленне да пазіцыі лорда Кельвіна, паводле якое “зразумець” працэс — азначае выразна ўявіць сабе яго вызначальны механізм. На думку Дзюана, звязаная з тэорыяй мадэль можа мець эўрыстычную каштоўнасць пры пошуку дадатковых эмпірычных законаў, аднак мадэль сама па сабе не з’яўляецца пасылкай у тлумачэннях, якія даюцца тэорыяй.
Дзюан падкрэсліваў, што тэорыя не “прадстаўляе" групы законаў, проста канстатуючы сувязь паміж гэтымі законамі. Адносіны з'яўляюцца больш складанымі і даюць тэарэтыку вялікую свабоду выкарыстання свайго ўяўлення. Напэўна, прымальная тэорыя павінна імпліцытна весці да законаў, якія паддаюцца эксперыментальнай праверцы, але ж фундаментальныя меркаванні тэорыі могуць змяшчаць і сцвярджэнні аб велічынях, ніяк не звязаных з працэсамі вымярзння.3 У падобных выпадках аксіёмы тэорыі фармулююцца пры дапамозв гіпотэз, а не індукцыйных высноў.
Дзюан заўважыў, што навукова-даследчая працэдура наскрозь прасякнута тэарэтычнымі меркаваннямі. Ен падзяляў думку Уэвэла наконт таго, што не існуе нераскладальных фактаў, пазбаўленых усялякай тэорыі. Дзюан падкрэсліваў, што навуковец абавязковым чынам інтэрпрэтуе эксперыментальныя дадзеныя пры дапамозе нейкай тэорыі. Навукоўца цікавіць не проста тое, што стрэлка якойсьці прылады знаходзіцца на адзнацы 3,5. Такое назіранне мае каштоўнасць толькі ў спалучэнні з інтэрпрэтацыяй яго значэння. Напрыклад, паказанне
* Сярэднеквадратычная хуткасць u вызначаецца наступным чы м:	.	
ц,у( + +
дэе п — колькасць малекул.
стрэлкі вытлумачваецца тым, што ток у ланцугу мае пэўную велічыню, што тэмпература суботанцыі мае пэўную велічыню, альбо нечым падобным. Акрамя таго, як адзначаў Дзюан, навуковец прызнае, што выкарыстаныя ім у эксперыменце прылады маюць нейкую гранічную хібнасць. Напрыклад, калі паказанне манометра *3,5”, a яго гранічная эксперыментальная хібнасць складае ±0,1 атмасферы, то паказанню адпавядае любы ціск ад 3,4 да 3,6 атмасферы. Дзюан перадаў гэту думку, выказаўшы меркаванне, што неабмежавана вялікая колькасць “тэарэтычных фактаў' адпавядае набору дадзеных эксперыментам умоў.4
На падставе такіх меркаванняў Дзюан падвергнуў крытыцы ідэал навукова-даследчай працэдуры, прапанаваны Ньютанам у раздзеле "General scholium’ сваіх ‘Пачаткаў’. Ныотан прапанаваў абмежаваць натурфіласофію межамі сцвярджэнняў, здабытых шляхам індукцыйнага абагульнення са сцвярджэнняў абз'явах. Хоцьсам Ньютан і не прытрымліваўся ў "Пачатках" індуктывісцкага ідэалу, сам ідэал у гісторыі навукі выявіў надзвычайную жывучасць. Дзюан адзначаў: ‘Два непазбежныя скалістыя рыфы робяць неажыццяўляльным для фізіка чыста індукцыйны шлях. Па-першае, ніводзін эмпірычны закон не можа стаць на службу тэарэтыку, перш чым не пройдзе стадыю вытлумачэння, якое ператворыць яго ў закон сімвалічны; а такое вытлумачэнне азначае спасылку на цэлы шэраг тэорый. Па-другое, няма дакладных эмпірычных законаў, усе яны прыблізныя, а таму дапускаюць бясконцую колькасць акрэсленых сімвалічных ‘перакладаў"; і фізік мусіць выбраць сярод усіх гэтых перакладаў адзін, той, які дасць яму плённую гіпотэзу, прычым сам эксперымент ніякага ўплыву на выбар не робіць".5