Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Супадзенне індукцый
Уэвэл заяўляў, што гісторыя навукі дае ключ да “логікі індукцыі". Такім ключом з’яўляецца аналогія тыпу "прыток—рака". ён зрабіў такую выснову: у сувязі з тым, што навуковы прагрэс — гэта паслядоўнае ўключэнне законаў у тэорыі, прымальны набор абагульненняў кожнай канкрэтнай навукі павінен выяўляць прыкметы пэўнай структурнай мадэлі. Такой мадэллю з’яўляецца “індукцыйная табліца", якая мае форму адносін тыпу "прыток—
рака". Індукцыйная табліца ўяўляе оабой перавернутую піраміду, на вяршыні якой знаходзяцца канкрэтныя факты, а абагульненні найшырэйшага плану — унізе. Пераход ад вяршыні ў ніз табліцы адлюстроўвае паступовае індукцыйнае абагульненне, уякім назіранні і апісальныя абагульненні трапляюць у падпарадкаванне тэорый усё большага дыяпазону ахопу.
Дадатковыя паняцці:
напрыклад:
Індукцыйная табліца Уэвэла.
Уэвэл сцвярджаў, што гэтак жа як сілагізм перадае форму дзейсных дэдукцыйных вывадаў, так і індукцыйная табліца перадае форму дзейснага набору індукцыйных вывадаў. Аднак ён уважліва сачыў за тым, каб занадта не раздуваць гэтую аналогію. Ён заўважыў, што ў той час як формы сілагізмаў ствараюць схемы, якія ператвараюцца ў дзейсныя дэдукцыйныя вывады пры ўнясенні ў іх назваў класаў, форма індукцыйнай табліцы ў якасці схемы для пабудовы дзейсных індукцыйных вывадаў з'яўляецца няпоўнай. Адбываецца гэта таму, што абагульненні аднаго ўзроўню пры стварэнні больш высокіх абагульненняў не проста аб'ядноўваюцца. Хутчэй, больш шырокае абагульненне ўключае ў сябе абагульненні ніжэйшага ўзроўню толькі пасля папярэдняга дадатку паняцця альбо шэрагу паняццяў. Абагульненні ніжэйшага ўзроўню, бадай што, звязваюцца пры дапамозв паняційнай інтэграцыі, а не проста шляхам падсумавання ці энумерацыі. Менавіта па гэтай прычыне Уэвэл патрабаваў, каб поўная індукцыйная табліца абавязкова
змяшчала спасылкіна канкрэтныя паняцці, дадзеныя на кожным генералізацыйным узроўні. Напрыклад, табліца для індукцыйнага абагульнення ад законаў Кеплера да законаў Ньютана будзе мець форму перавернутай піраміды і адначасова канстатаваць, што ўключэнне зроблена пры дапамозе такіх дадатковых паняццяў, як сіла, інертны pyx, а таксама абсалютныя прастора і час.
Уэвэл заявіў, што само па сабе ўключэнне двух ці болей абагульненняў у тэорыю больш шырокага дыяпазону ахопу з’яўляецца крытэрыем прымальнасці навуковых тэорый. Падобнае ўключэнне, альбо аб'яднанне, ён называў ‘супадзеннем індукцый" і зазначаў: “Ва ўсёй гісторыі навукі, наколькі мне вядома, няма ніводнага прыкладу таго, каб супадзенне індукцый дало сввдчанне на карысць гіпотэзы, якая ў далейшым аказалася б памылковай".” Дасягаецца супадзенне індукцый ці не — у кожным канкрэтным выпадку залвжыць ад адпаввднасці тэарэтычных канцэпцый, пры дапамозе якіх звязваюцца два ці болей законаў. Кінетычная тэорыя газаў з'яўляецца добрым прыкладам паспяховага супадзвння індукцый. Ньютанавай канцэпцыі пругкіх сутыкненняў паміж малекуламі газу дастаткова для таго, каб аб'яднаць у адну тэорыю эмпірычныя законы Бойля, Шарля і Грэхама.
Гістарызацыя неабходнай ісціны
Адзначалася, што Уэвэл інтэрпрэтаваў гісторыю навук у адпаведнасці з кантыянскім адрозненнем паміж формай і зместам ведаў. Для Уэвэла навуковыя веды ўяўляюць сабой аб’яднанне фактаў пры дапамозе ідэй. A паколькі Уэвэл сцвярджаў, што гэтыя ідэі перадаюць неабходныя ісціны, можа здацца, што прынамсі некаторыя навуковыя веды ў стане набыць статуо неабходнай ісціны.
У адной са сваіх ранніх прац Уэвэл пісаў, што аксіёмы геаметрыі і фундаментальныя законы прыроды адрозніваюцца сваім кагнітыўным статусам. Геаметрычныя аксіёмы з’яўляюцца неабходнымі ісцінамі, а законы прыродазнаўчых навук— не.22 Але ў далейшым ён змяніў думку на гэты конт і пачаў сцвярджаць, што некаторыя законы прыродазнаўчых навук па праву прызнаны неабходнымі ісцінамі.
Уэвэл усведамляў парадаксальнасць падобнага сцвярджэння. Ён згаджаўся з Х'юмам у тым, што ніякі аб'ём эмпірычных сведчанняў не ў стане даказаць таго, што адносіны не могуць быць іншымі, чым яны ёсць. Аднак ён лічыў, што пэўныя навуковыя законы дасягнулі статуса неабходнасці.
Спроба Уэвэла вырашыць гэты парадокс грунтавалася на адрозненні паміж формай і магэрыяй фундаментальных законаў прыроды. ён прытрымліваўся думкі, што законы руху Ныотана ўяўляюць сабой прыклад формы ідэі каўзацыі. А з увагі на тое, што ідэя каўзацыі з’яўляецца неабходнай перадумовай самой магчымасці аб'ектыўных эмпірычных ведаў, неабходнасць павінна распаўсюджвацца і на законы Ныотана. Паводле Уэвэла, сутнасць ідэі каўзацыі перадаецца з дапамогай трох аксіём: (1) нішто не адбываецца без прычыны; (2) наступствы прапарцыянальныя да сваіх прычын; (3) процідзеянне роўнае ўздзеянню і накіравана ў адваротным кірунку. А вось на долю вопыту прыпадае канкрэтызацыя зместу гэтыхаксіём. Вопыт падказвае, што грубая матэрыя не валодае ўласцівай ёй унутранай прычынай паскарэння, што оілы нейкім чынам камбінуюцца і што пэўныя вызначэнні "ўздзеяння" і ’супрацьдзеяння” правільныя. Гэтыя знаходкі перадаюцца законамі руху Ньютана. Уэвэл сцвярджаў, што законы Ньютана даюць адпаведную эмпірычную інтэрпрэтацыю аксіёмам каўзацыі, тым самым набываючы статус неабходных ісцін.33
Уэвэл лічыў, што неабходны статус фундаментальных законаў прыроды вынікае з адносін апошніх да тых ідэй, якія a priori з’яўляюцца неабходнымі перадумовамі аб'ектыўных эмлірычных ведаў. Ён не канкрэтызаваў прыроды гэтых адносін, адзначыўшы толькі, што такія законы ‘служаць прыкладам* формы ідэй. Аднак ён заўважыў, што падобнае ‘служэнне прыкладам" матэрыялізуецца паступова, па меры гістарычнага развіцця навук. Яно звязана з паэтапным праясненнем адносін найбольш агульных індукцыйных законаў да асноўных навуковых ідэй. Уэвэл быў цалкам перакананы, што сваёй працай Ныотан надаў агульным законам механікі отатус неабходнасці. Перакананне наконт іншых агульных навуковых законаў не было такім непахісным.
Меерсон аб пошуку законаў захавання
Эміль Меерсон у адной са сваіх прац, датаваных 1908 годам, аддаў Уэвэлу належнае за тое, што той першым даў правільнае тлумачэнне неабходнасці a priori, якая адрознівае фундаментальныя законы руху ад звычайных эмпірычных абагульненняў. Меерсон імкнуўся развіць ідэі Уэвэла, увёўшы падраздзяленне навуковых законаў на законы "эмпірычныя" і “каўзальныя".
Паводле Меерсона, эмпірычны закон указвае, як змяняецца сістэма пры змяненні адпаведных умоў. Законы
гэтага тыпу даюць нам магчымасць прадказаць вынік натуральных працэсаў і кіраваць імі ў сваіх мэтах. A каўзальны закон, наадварот, уяўляе сабой скарыстанне закону тоеснасці да існавання прадметаў у часе. Ён канстатуе, што ёсць нешта такое, што застаецца нязменным пры любых зменах. Напрыклад, пры хімічнай рэакцыі задзейнічаныя ў ёй атамы застаюцца тымі самымі на працягу ўсяго працэсу перабудовы.
Меерсон лічыў, што ў той час як веданне эмпірычных законаў задавальняе патрэбу прадбачання, толькі веданне каўзальных законаў заспакойвае нашу прагу да зразумення. Адбываецца гэта з увагі на дваісты аспект каўзальных законаў. У сувязі з тым, што каўзальны закон канстатуе тоеснасць, ён імпліцытна змяшчае ў сабе неабходную ісціну — “тое, што ёсць, ёсць і не можа не быць", як казаў Арыстоцель. Аднак каўзальны закон утрымлівае ў сабе таксама і эмпірычны змест, бо выказвае сцвярджэнне аб існаванні прадметаў у часе. Здаецца, што каўзальны закон, паводле Меерсона, змяшчае ў сабе як неабходную ісціну — закон тоеснасці, так і ўмоўнае сцвярджэнне аб тым, што нейкая ‘субстанцыя" праходзіць праз змены пэўнага тыпу ў нязменным выглядзе. Меерсон дапускаў, што ўмоўныя сцвярджэнні могуць выявіць сваю памылковасць. Падобнае здарылася, напрыклад, з захаваннем масы і захаваннем парытэту. Меерсон лічыў, што хоць у такіх выпадках пацвярджаецца памылковасць выкарыстання закону тоеснасці да існавання прадметаў у часе, гэта не распаўсюджваецца на сам закон тоеснасці.
Але ж сам закон тоеснасці ўяўляе сабой таўталогію. 3 яго нельга дэдукаваць ніводнага сцвярджэння пра навакольны свет. Меерсон гэта прызнаваў. Тым не менш, ён працягваў лічыць закон тоеснасці ‘істотнай таўталогіяй*. Гэты закон істотны, бо правільнае яго выкарыстанне адносна існавання прадметаў у часе з’яўлявцца неабходнай умовай зразумення прыроды. Спроба выкарыстаць закон тоеснасці адносна прыроды — гэта важны дырэктыўны прынцып навуковага пошуку.24
Пошук таго, што застаецца нязменным пры зменах, аказаўся найбольш паспяховым у тэорыі атамаў і ў законах захавання механікі. Аднак, як адзначаў Меерсон, патрабаванне товснасці, якое мы прымаем адносна прыроды, у пэўных пунктах натыкаецца на супраціўленне. Прыкладам можа служыць прынцып Карно, другі закон тэрмадынамікі. Прынцып Карно сцвярджае, што натуральна працякаючыя ў ізаляванай сістэме працэсы павялічваюць энтрапію сістэмы. Энтрапія — гэта мера ступені арганізацыі. Павелічэнне энтрапіі прадстаўляе сабой змяншэнне арганізаванасці сістэмы. Але ў сувязі з тым,
што пры натуральна працякаючых у ізаляваных сістэмах працэсах назіраецца аднакірункавае павелічэнне энтрапіі, энтрапію нельга разглядаць у якасці “субстанцыі", якая захоўваецца пры падобных працэсах. Другі закон тэрмадынамікі ўяўляе сабой аднооіны шырокага ахопу і вялікай важнасці. Гэта адносіны, паводле таго сэнсу, які ўкладваў у гэта слова сам Меерсон, ‘некаўзальныя’. Меерсон заявіў: ‘Прынцып Карно з’яўляецца праявай таго супраціўлення, якое прырода аказвае нашаму разуменню, што імкнецца да яе пакарэння пры дапамозе прынцыпу каўзальнасці".25
Заўвагі пад тэкстам
1 John F. W. Herschel, A Preliminary Discourse on the Study of Natural Philosophy (London: Longman etc., 1830), 88-90.
2 J. Herschel, Familiar Lectures on Scientific Subjects (New York: George Routledge and Sons, 1871), 362.
’ J. Herschel, Preliminary Discourse, 202-3.
4 Ibid. 168.
6 Ibid. 170.
* Ibid. 280.
7 Ibid. 171-2.
• Ibid. 186-7.
’ Ibid. 229-30.
” William Whewell, Philosophy of the Inductive Sciences (London: John W. Parker, 1847), i. 42.
” Whewell, Novum Organon Renovatum (London: John W. Parker A Son, 1858), 30.
” Ibid. 31.
13 Ibid. 41.
14 Ibid. 59-60.
16 Ibid. 70.
'• Ibid. 59.