Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
У прыватнасці, метад адрознення дае магчымасць даследчыку рабіць меркаванне аб прычыннай сувязі на падставе назірання ўсяго толькі двух прыкладаў. Здавалася б, у дадзеным выпадку Х’юм уступае ў супярэчнасць з уласнай “афіцыйнай пазіцыяй”, паводле якой адносіны кваліфікуюцца як “каўзальныя” толькі на падставе ўстаноўленай вопытам пастаяннай спалучанасці двух тыпаў падзей. Х’юмам такая ацэнка адмаўлялася. Ён сцвярджаў, што хоць леракананне ў каўзальнай узаемазалежнасці паслядоўнасці падзей можа ўзнікнуць нават пасля адзінкавага факта назірання ўзаемазалежнасці, тым не менш, такое перакананне з'яўляецца прадуктам звычкі. Адбываецца гэта таму, што меркаванне аб прычыннай сувязі ў такіх выпадках абумоўлена абагульненнем, паводле якога падобныя "рэчы" ў падобных акалічнасцях выклікаюць падобныя наступствы. Аднак само гэта абагульненне перадае наша спадзяванне, заснаванае на вялікім вопыце пастаяннай спалучанасці ладзей. Менавіта таму спадзяванне на лрычынную сувязь нязменна з'яўляецца справай звычкі.
Даўшы такім чынам тлумачэнне паходжання веры ў прычыннасць сувязі, Х’юм адразу ж зазначыў, што ніякія спасылкі на спраўджванне спадзяванняў у мінулым не
могуць гарантаваць, што спадзяванні спраўдзяцца і ў будучым. Ён канстатаваў: “Улічваючы, што эмпірычныя доказы заснаваны на мяркуемай падобнасці, гэтыя доказы не могуць пацвердзіць падобнасці мінулага да будучыні".24Таму немагчыма дасягнуць даказальных ведаў аб прычынах на базе пасылак, якія толькі канстатуюць факты.
Вось так Х’юм завяршыў сваю імклівую атаку на неабходныя веды аб прыродзе. Такія веды павінны быць альбо непасрэднымі, альбо даказальнымі. Х’юм паказаў немагчымасць непасрэдных ведаў аб прычынах: у нас няма ўражанняў аб неабходнасці сувязі. Ён таксама паказаў, што немагчыма атрымаць даказальныя веды аб прычынах ні на падставе пасылак, якія канстатуюць ісцінныя a priori адносіны ідэй, ні на падставе пасылак, якія канстатуюць факты. Здаецца, усе магчымасці вычарпаны. Ніводнае навуковае тлумачэнне не можа пераканаць у ісціннасці, напрыклад, такога сцвярджэння: “Цэлае большае за любую сваю частку". Верагоднасць — гэта адзінае, на што навуковыя законы і тэорыі могуць аргументавана прэтэндаваць.
Хоць скептыцызм Х'юма ўспрымаўся як пагроза для навукі тымі, каго не задавальняла ‘ўсяго толькі" верагоднасць ведаў, сам Х’юм з гатоўнасцю давяраўся сведчанням папярэдняга вопыту. На ўзроўні практыкі Х'юм не быў скептыкам. ён пісаў, што "... звычай з’яўляецца выдатным памагатым у жыцці чалавека. Адзін гэты прынцып робіць вопыт карысным... Калі б мы засталіся па-за ўплывам звычаю, перад намі закрыліся б усе рэчы, акрамя непасрздна прысутных у памяці і пачуццях".25
Кант аб нарматыўных прынцыпах навукі
Адказ Х'юму
Імануіл Кант адкрыта прызнаваў, што яго глыбока занепакоіў разгляд Х'юмам пытання каўзацыі. Кант пагадзіўся з тым, што калі форма і змест навуковых законаў цалкам выводзяцца з пачуццёвага вопыту, як гэта сцвярджае Х'юм, то тады не застаецца іншага выйсця, апроч як пагадзіцца з высновамі Х'юма. Аднак ён не пажадаў прызнаць слушнасць пасылак, выкарыстаных Х'юмам. У адрозненне ад Х'юма, ён прытрымліваўся думкі, што хоць любыя эмпірычныя веды і “вырастаюць” з пачуццёвых уражанняў, не ўсе такія веды “дадзены" ў гэтых уражаннях. Кант праводзіў адрозненне паміж ма-
тэрыялам і формай кагнітыўнага вопыту. Ён сцвярджаў, што пачуццёвыя ўражанні пастаўляюць эмпірычным ведам сыравіну, але што пазнавальны суб’ект сам нясе адказнасць за структурна-адносінавую арганізацыю гэтай сыравіны.
Кант лічыў, што Х’юм занадта спрасціў працэс узнікнення ведаў, звёўшы разумовую працу да банальных “кампанавання, перастаноўкі, узмацнення і паслаблення” ідэй, “скапіраваных” з уражанняў. Тэорыя ведаў самога Канта была больш складанай. Ён вызначыў тры стадыі кагнітыўнай арганізацыі вопыту. Першая — гэта арыентацыя неструктураваных "пачуццяў” адносна Прасторы і Часу (“форма ўспрымальнасці"). На другой стадыі адпаведна арыентаваныя “перцэпцыі” атрымліваюць суаднясенне пры дапамозе такіх паняццяў, як адзінства, матэрыяльнасць, каўзальнасць і выпадковасць (чатыры з дванаццаці “катэгорый разумення"). На трэцяй стадыі сфармаваныя такім чынам “меркаванні вопыту” арганізуюцца ў адзіную сістэму ведаў пры дапамозе “нарматыўных прынцыпаў розуму".
На думку Канта, неадэкватная тэорыя ведаў Х'юма дала ў выніку ў роўнай ступені неадэкватную тэорыю навукі. Кант лічыў, што непамерна вялікую ўвагу Х'юма паглынула пытанне індукцыйнага абагульнення. Кант сцвярджаў, што гэта пераносіць націскз найбольш важнай функцыі навукі — спробы дасягнення сістэмнай
арганізацыі ведаў. На Канта зрабілі вялізнае ўражанне шырыня ахопу і веліч эўклідавай геаметрыі і ньютанаўскай механікі; ён прыпісваў такую шырыню ахопу і веліч дэдукцыйнай структуры гэтых дысцыплін.
Кант разглядаў сістэмную арганізацыю вопыту ў якасці мэты, да якой павінен імкнуцца пазнаючы суб’ект. Ён лічыў, што прагрэсу на шляху да жаданай сістэматызацыі можна дасягнуць пры дапамозе выкарыстання нарматыўных прынцыпаў. Паводле кантыянскай тэорыі пазнання, розум прадпісвае разуменню пэўныя правілы для стварэння эмпірычных меркаванняў. Кант з усёй пэўнасцю давёў, што нарматыўныя прынцыпы розуму нельга ўжываць дзеля апраўдання нейкай канкрэтнай сістэмы эмпірычных меркаванняў. Яны, хутчэй, прадпісваюць спосабы, пры дапамозе якіх можна так збудаваць навуковыя тэорыі, каб яны адпавядалі ідэалу сістэмнай арганізацыі.
Кант распрацаваў крытэрыі прымальнасці, якія адлюстроўваюць такі акцэнт на сістзмнай арганізацыі вопыту. Што датычыцца асобных эмпірычных законаў, дык Кант быў схільны не перабольшваць пацвярджэнне прыкладам, пры якім дэдукцыйныя высновы законаў ствараюць уражанне адпаведнасці з назіраннямі. ён лічыў, што значна больш важнай з'яўляецца інкарпарацыя законаў у дэдукцыйныя сістэмы. Напрыклад, Кант прытрымліваўся думкі, што хоць законы Кеплера і пацвярджаюцца дадзенымі аб планетных рухах, больш важным з'яўляецца пацвярджэнне таго, што яны “ўпісваюцца” ў тэорыю механікі Ныотана.
Што тычыцца тэорый, дык да крытэрыяў іх прымальнасці Кант залічваў сілу прадказання і правяральнасць. Ён адзначаў, што паспяховыя тэорыі звязваюць эмпірычныя законы пры дапамозе спасылкі на новыя законы ці адносіны. У такой сістэматызацыі імпліцытна прысутнічае магчымасць пашырэння інтэрпрэтацыі гэтыхзаконаў ці адносін і на іншыя сферы вопыту. Кант імкнуўся прыцягнуць увагу да плённасці навуковых тэорый. Ён казаў, што найбольш прымальнымі тэорыямі з'яўляюцца тыя, якія пашыраюць нашы веды аб адносінах паміж з'явамі.
Аналогіі Вопыту і механікі
У сваёй “Крытыцы чыстага розуму" Кант вылучыў тры “аналогіі вопыту’, звязаныя з катэгорыямі субстанцыі, каўзальнасці і ўзаемадзеяння. Ён сцвярджаў, што гэтыя аналогіі ўяўляюць сабой перадумовы самой магчымасці аб'ектыўных эмлірычных ведаў. Першая аналогія — прынцып нязменнасці субстанцыі — канстатуе захаванне суб-
станцыі пры любых зменах. Другая аналогія — прынцып каўзальнасці — сцвярджае, што кожная падзея мае пэўны набор папярэдніх акалічнасцей, якія выклікаюць гэтую падзею згодна з нейкім правілам. А трэцяя аналогія — прынцып супольнасці — гаворыць, што ўспрымальнае суіснаванне субстанцый у прасторы з’яўляецца ўзаемадзеяннем субстанцый.
У “Метафізічных асновах прыродазнаўства" Кант зрабіў спробу растлумачыць, якім чынам гэтыя аналогіі адносяцца да навукі механікі. Паводле Канта, прадмет механікі — гэта рухомая матэрыя, надзеленая сілай прыцягнення і адштурхоўвання. Ён сцвярджаў, што ў дачыненні да механікі аналогіі вопыту трансфармуюцца ў прынцыпы захавання матэрыі, інертнага руху і роўнасці дзеяння і супрацьдзеяння, а менавіта:
Катэгорыя
Аналогія вопыту
Прынцып механікі
Субстанцыя
Захаванне субстанцыі
Захаванне матэрыі
Каўзальнасць
Прынцып каўзальнасці (любой падзеі папярэднічае іншая, з якой яна вынікае згодна з нейкім правілам)
Прынцып інерцыі (любая змена руху целаў з'яўляецца вынікам уздзеяння знешніх сілаў)
Узаемадзеянне
Супольность узаемадзеяння (усе рэчы, якія суіснуюць у часе, узаемазвязаныя)
Роўнасць дзеяння і супрацьдзеяння
Кант настойваў на тым, што тры прынцыпы механікі з'яўляюцца нарматыўнымі прынцыпамі, якімі належыць кіравацца пры спробах вываду канкрэтных эмпірычных законаў. Гэтыя прынцыпы вымагаюць, каб пры тлумачэнні падзеі былі знойдзены папярэднія акалічнасці, з якіх падзеі таго самага тыпу вынікаюць па правілу такім чынам, што матэрыя захоўваецца, змены ў руху цела прыпісваюцца сілам, знешнім адносна самога гэтага цела, а дзеянне ўраўнаважана супрацьдзеяннем. Кант лічыў, што атрыманне аб'ектыўных эмпірычных ведаў магчыма толькі пры ўмове адпаведнасці гэтым прынцыпам паасобных законаў.
Сістэмная арганізацыя эмпірычных законаў
Кант лічыў, што ёсць і іншыя нарматыўныя прынцыпы, паводле якіх паасобныя законы арганізуюцца ў сістэмнае вытлумачэнне прыроды. У сваёй “Крытыцы здольнасці мвркавання" (1790 г.) ён пісаў: “Рэфлексіўнае меркаванне, якое павінна ўзыходзіць ад канкрэтнага ў прыродзе да універсальнага, патрабуе для сябе прынцыпу, які яно не можа запазычыць у вопыту, таму што яго функцыя палягае на ўсталяванні адзінства ўсіх эмпірычных прынцыпаў, што ляжаць ніжэй вышэйшых прынцыпаў, і тым самым на ўсталяванні магчымасці іх сістэмнай арганізацыі. Толькі тады рэфлексіўнае меркаванне можа стварыць такі трансцэндэнтальны прынцып, як закон, які зыходзіць з сябе і для сябе прызначаны."26
Паводле Канта, агульнанарматыўны прынцып, які рэфлексіўнае меркаванне самому сабе прадпісвае, — гэта мэтазгоднасць прыроды.
Кант лічыў, што, нягледзячы на тое, што мы не можам даказаць мэтазгоднасці арганізацыі прыроды, мы павінны сістзматызаваць свае эмпірычныя веды так, нібыта яна (прырода) менавіта так арганізаваная. Кант лічыў, што сістэматызацыя эмпірычных ведаў магчымая толькі тады, калі мы будзем дзейнічаць, зыходзячы з перадумовы, што вышэйшае “разуменне", а не наша ўласнае, дае нам канкрэтныя эмпірычныя законы, арганізаваныя такім чынам, каб зрабіць магчымай інтэгральнасць вопыту.
Сам па сабе прынцып мэтазгоднасці прыроды, здавалася б, падказвае нам усяго толькі тое, што калі мы імкнёмся пабудаваць арганізаваную сістэму эмпірычных законаў, мы павінны зыходзіць з меркавання аб магчымасці рэалізацыі такіх планаў. Відавочна, можна выключыць непаслядоўныя групы законаў як несумяшчальныя з мэтазгоднай арганізацыяй прыроды. Аднак гэта дае занадта малы плён для вырашэння пытання аб тым, якія тыпы сістэмы адпавядаюць прынцыпу мэтазгоднасці.