Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Факты і ідэі. Часам Уэвэл называў “факты” справаздачай аб нашым перцэпцыйным вопыце наконт асобных прадметаў. Аднак ён падкрэсліваў, што гэта ўсяго толькі адзін сярод шматлікіх тыпаў фактаў. Беручы шырэй, факт — гэта адзінка ведаў, якая ўяўляе сабой сыравіну для фармулявання законаў і тэорый. 3 такога пункту гледжання законы Кеплера з'яўляюцца фактамі, выка-
рыстанымі Ньютанам для тэарэтычных пошукаў. Уэвэл сцвярджаў, што адрозненне паміж фактам і тэорыяй мае толькі адносны характар. Калі тэорыя ўключаецца ў іншую тэорыю, яна заканамерна становіцца фактам.
Уэвэл ужываў тэрмін “ідэя” ў адносінах да тых рацыянальных прынцыпаў, якія звязваюць паміж сабой факты. Ідэі лерадаюць узаемасувязі вопыту, якія з'яўляюцца неабходнай перадумовай зразумення. Уэвэл падзяляў кантыянскі тэзіс аб тым, што ідэі прадпісваюцца пачуццям, а не выводзяцца з іх. Да ідэй Уэвэл залічаў як агульныя паняцці, такія, як прастора, час, прычына, так і ідэі, уласцівыя канкрэтным навукам. Прыкладамі апошніх могуць служыць “выбіральная роднасць" у хіміі, “вітальныя сілы" ў біялогіі, “натуральныя тыпы" ў таксаноміі.
Уэвэл прытрымліваўся думкі, што “чысты факт”, адчужаны ад усялякіх ідзй, немагчымы ў прынцыпе. Любы факт аб прадмеце ці працэсе ў абавязковым ларадку патрабуе наяўнасці ідэй прасторы, часу альбо колькасці. Адпаведным чынам нават найпрасцейшыя факты маюць у сваёй прыродзе нешта ад тэорый. Па сутнасці, праводзімае Уэвэлам адрозненне паміж фактам і тэорыяй мае псіхалагічны характар. Калі мы называем нешта “фактам”, звычайна не ўсведамляем, якім чынам прынцыпы ўзаемасувязі інтэгруюць наш пачуццёвы вопыт. Напрыклад, мы прымаем за факт тое, што ў годзе прыблізна 365 дзён. Але ж гэты факт уключае ў сябе ідэі чаоу, колькасці і паўтаральнасці. Такія адносіны мы называем фактам толькі таму, што нам няма справы да спадарожных ідэй. I наадварот, калі нечаму мы даём імя “тэорыя", наша ўвага скіроўваецца да ідэй, выкарыстаных для інтэграцыі фактаў. Уэвэл заяўляў: “Мы ўсё яшчэ не будзем мець выразнага ўяўлення аб адрозненні факта ад ідэі, калі прымем тэорыю за выснову, а факт — за несвядомае меркаванне аб з’явах, прысутных у нашых пачуццях.”10 Ён лічыў, што паняцці "факт", ідэя', тэорыя” ўяўляюць сабой каштоўнасць пры вытлумачэнні гісторыі навукі, хоць любая тэорыя можа таксама быць фактам, а кожны факт мае ў сабе штосьці ад тэорыі.
Мадэль навуковага адкрыцця. Мадэль навуковага адкрыцця, якую, як сцвярджаў Уэвэл, яму ўдалося ўбачыць у гіоторыі навук — гэта трохэтапная прагрэсія, якая складаецца з прэлюдыі, індукцыйнай эпохі і працягу. Прэлюдыя ўключав ў сябе раскладанне фактаў і эксплікацыю, альбо тлумачэнне, паняццяў. Індукцыйная эпоха наступае тады, калі на факты накладаецца канкрэтная канцэптуальная мадэль. А працяг —гэта кансалідазацыя і пашырэнне дасягнутай такім чынам інтэграцыі. У схе-
матычным выглядзе гэту мадэль адкрыцця можна прадставіць наступным чынам:
Мадэль адкрыцця Уэвэла.
Хоць Уэвэл і сцвярджаў, што гэта мадэль паўтараецца ў гісторыі навук, ён абачліва адзначыў, што этапы мадэлі часта накладаюцца адзін надругі. У гісторыі канкрэтнай навукі фармалізацыя паняццяў можа як спадарожнічаць фармуляванню законаў, так і папярэднічаць яму, а фармуляванне тэорыі можа як спадарожнічаць праверцы законаў, так і папярэднічаць ёй. Тым не менш, ён настойваў на тым, што гэта мадэль прадстаўляе марфалогію навуковага прагрэсу.
Раскладанне факгаў і эксплікацыя паняццяў. Уэвэл сцвярджаў, што раскладанне фактаў і эксплікацыя паняццяў з’яўляюцца непазбежнымі стадыямі пабудовы тэорыі. Раскладанне фактаў — гэта рэдукцыя складаных фактаў да “элементарных’, якія канстатуюць адносіны паміж такімі відавочнымі і выразнымі
ідэямі, як прастора, час, колькасць, сіла. У шмат якіх выпадках гэта дасягаецца шляхам канцэнтрацыі ўвагі на якасцях, з якімі адбываюцца колькасныя перамены, і распрацоўкай спосабаў рэгістрацыі параметраў такіх якасцей.
Складаней вызначыць сэнс фармалізацыі паняццяў. У гісторыі навукі дыскусіі паміж навукоўцамі часта прыводзяць да высвятлення паняццяў. Уэвэл адзначаў, што менавіта шляхам гэткіх дыскусій былі дакладна акрэслены паняцці “сіла”, “палярызацыя", “від”; ён заклікаў падобным чынам акрэсліць паняцце “жыццё".
Складанасць праяснення думкі Уэвэла аб эксплікацыі выклікана прыродай дасягаемага вызначэння. Уэвэл называў паняцці ‘адмысловымі мадыфікацыямі" фундаментальных ідэй навукоўцаў.” Паняцці як такія маюць больш вузкі дыяпазон выкарыстання, чым самі фундаментальныя ідэі. Да паняццяў Уэвэл залічаў 'сілу паскарэння’ і “нейтральную камбінацыю элементаў".12 Ен лічыў, што фармалізацыя такіх паняццяў адбываецца тады, калі пэўна вызначаюцца іх лагічныя адносіны да фундамвнтальных ідэй.
Уэвэл прытрымліваўся думкі, што значэнне фундаментальнай ідэі можна перадаць пры дапамозе набору аксіём, якія ўтрымліваюць у сабе яе асноўныя ісціны. Ён сцвярджаў, што паняцце-дэрыват можна вытлумачыць толькі тады, калі яно гэтак будзе звязана з фундаментальнай ідэяй, каб сталася зразумелай “неабходная бясспрэчнасць’ такіх аксіём. А зразумець “неабходную бясспрэчнасць” аксіём азначае сузіраць ‘выразна і ўвесь час" саму ідэю.’3
На гэтым этапе непазбежна паўстае пытанне: як даведацца, што вучоны дасягнуў 'выразнага і пастаяннага” разумення ідэі? Безумоўна, у рэтраспектыве можна праверыць правільнасць ідэі тым, наколькі паспяхова вытрымала выпрабаванне часам тая тэорыя, у якую гэта ідэя ўваходзіла. У адпаведнасці з такой пазіцыяй услед за Уэвэлам можна зрабіць выснову, што паняцце інерцыі паступова праясніласяў працахГалілея, Дэкартаі Ныотана.
Уэвэл патрабаваў, каб акрамя выразнасці патрэбныя навуковыя паняцці ‘адпавядалі" фактам, адносна якіх яны ўжываюцца. ён прызнаваў аднак, што ў большасці выпадкаў адпаведнасць паняццяў можна ўсталяваць шляхам пацвярджэння законамі і тэорыямі, у якіх тыя выкарыстаны. Тым не мвнш, ён лічыў, што ў лэўных сітуацыях магчыма папярэдняе выключэнне памылковых тлумачэнняў пры дапамозе крытэрыю адпаведнасці. Напрыклад, беручы пад увагу, што мэтай фізіялогіі з’яў-
ляецца пошук ісцін аб 'жыццёвых сілах", можна выключыць з фізіялогіі вытлумачэнні, заснаваныя на адных толькі механічных альбо хімічных прынцыпах.
Абагульненне фактаў. Уэвэл сцвярджаў, што законы і тэорыі з’яўляюцца “абагульненнямі”, у якіх даследчык накладае паняцце на набор фактаў. ён называў абагульненні "суаднясеннем фактаў" і прыводзіў у якасці ілюстрацыі працэсу інтэграцыі стварэнне Кеплерам свайго трэцяга закону. Кеплер з поспехам супаставіў факты, якія тычацца перыяду абарачэння планет і іх адлегласці ад Сонца, пры дапамозе такіх паняццяў, як ‘квадраты лікаў’, 'кубы адлегласцей", “прапарцыянальнасць".14
Паводле Уэвэла, дасягненне Кеплера сталася трыумфам індукцыі.Ён пісаў, што, у адпаведнасці са слушным ужываннем гэтага тэрміна, слова "індукцыя" выкарыстоўваецца для апісання працэсу сапраўднага абагульнення фактаў пры дапамозе дакладнага і прыдатнага паняцця”.15 Шмат якія аспекты разгляду Уэвэлам індукцыі заслугоўваюць каментарыя.
Уэвэл лічыў, што індукцыя з’яўляецца працэсам адкрыцця. Гэта не схема для доказу сцвярджэнняў і тэарэм. Сказанае вышэй не азначае, што Уэвэл не меў цікавасці да праблемы ацэнкі пацвярджэнняў індукцыйных гвнералізацый. Аднак ён залічаў гэтае пытанне да праблем “логікі індукцыі”. Сама індукцыя з’яўляецца такім працэсам генералізацыі на падставе фактаў, у выніку якога ўзнікае абагульненне вышэйшага парадку.
Разгляд Уэвэлам гісторыі навукі пераканаў яго, што абагульненне фактаў дасягаецца шляхам творчага прадбачання навукоўцаў, а не праз выкарыстанне канкрэтных індукцыйных правіл. ён заўважыў, што поспех індукцыі “здаецца, заснаваны на выпрацоўцы некалькіх пробных гіпотэз і выбары сярод іх слушнай", і што “нельга пабудаваць адпаведныя гіпотэзы пры дапамозе нейкіх правіл без вынаходніцкага таленту’.” Паводле Уэвэла, індукцыя — гэта працэс вынаходніцтва і спроб. ён прыводзіў прыклад Кеплера, які імкнуўся дапасаваць факты планетнага руху да шмат якіх яйкападобных формаў арбіт, пакуль у рэшце рэшт не дасягнуў поспеху пры дапамозе гіпотэзы аб эліптычнасці арбіт. Акрамя гэтага, Уэвэл прывёў цэлы шэраг прыкладаў "шчаслівага і невытлумачальнага азарэння творчых талентаў’ у гісторыі навукі.17
Асноўны тэзіс Уэвэла аб індукцыі палягае на тым, што працэс навуковага адкрыцця нельга звесці да нейкіх правілаў. Тым не менш, ён прызнаваў, што меркаванні прастаты, беслерапыннасці і сіметрыі часта служаць нарматыўнымі прынцыпамі пры выбары гіпотэз. Уэвэл таксама лічыў, што пры распрацоўцы матэматычна сфар-
муляваных законаў уяўляюць каштоўнасць пэўныя індукцыйныя метады, такія, напрыклад, як метад найменшых квадратаў і метад астаткаў.
Сутнасцю пазіцыі Уэвэла па праблеме індукцыі і гіпотэзы з’яўляецца тое, што індукцыйная выснова — гэта заўсёды нешта большае, чым простая падборка фактаў. Уэвэл пісаў: “Факты не толькі збіраюцца, але фармуецца і новы пункт гледжання на іх. Накладваецца новы разумовы элемент; для атрымання такой індукцыі патрабуюцца своеасаблівыя склад і дысцыпліна розуму”.”
Аналогія тыпу “прыток—рака’. Уэвэл параўноўваў эвалюцыйнае развіццё навукі са эліццём прытокаў, якія даюць пачатак рацэ.” На падставе гістарычнага аналізу ён зрабіў выснову, што навука развіваецца шляхам паступовага ўключэння дасягненняў, зробленых у мінулым, у сучасныя тэорыі. Ён прывёў прыклад тэорыі сусветнага прыцягнення Ньютана ў якасці парадыгмы такога росту праз уключэнне. Тэорыі Ньютана падпарадкоўваюцца законы Кеплера, закон свабоднага падзення Галілея, прыліўныя хвалі і розныя іншыя факты.
Уэвэл добра ўсведамляў, што вытлумачэнні канкрэтных з’яў, якія даюцца адно за другім, не заўсёды сумяшчальныя. Нягледзячы на гэта, ён зрабіў выснову, што навука ўяўляе сабой не шэраг рэвалюцый, а бесперапынную паслядоўнасць. Ён рабіў упор на тых аспектах адхіленых тэорый, якія дапамагалі пры далейшым фармаванні тэорыі. Напрыклад, ён прызнаваў, што тэорыя кіслароду Лавуаз’е пасунула з ужытку тэорыю флагістону і што шмат якія факты, якім дае тлумачэнне тэорыя кіслароду, несумяшчальныя з тэорыяй флагістону, аднак ён сцвярджаў, што, тым не менш, у гісторыі хіміі тэорыя флагістону адыграла станоўчую ролю, таму што яна аднесла да адной катэгорыі працэсы гарэння, акіслення і дыхання.20 На думку Уэвэла, любая тэорыя робіць свой уклад у справу навуковага прагрэсу, калі яна звязвае ў адно сапраўды ўзаемазалвжныя факты, нават калі крытэрыі такога спалучэння памылковыя.