Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Метадалогія Джона Гершэля
“Папярэдняе абмвркаванне натурфіласофіі” (1830 г.) аўтарства Джона Гершэля на той час было найбольш усеабдымнай і збалансаванай працай па гісторыі навукі. Гершэль з’яўляўся адным з вядучых англійскіх вучоных свайго часу, яго працы ў галіне метадалогіі навукі характарызаваліся ўдумлівым аналізам апошніх дасягненняў у фізіцы, астраноміі, хіміі і геалогіі.
Адным з выдатных новаўвядзенняў Гершэля ў філасофію навукі сталася выразнае адрозненне паміж “кантэкстам адкрыцця” і “кантэкстам пацвярджэння”. Ён сцвярджаў, што працэдура, выкарыстаная пры стварэнні тэорыі, не мае абсалютна ніякага дачынення да пытання яе прымальнасці. Руплівае індукцыйнае ўзыходжанне і азарзнне маюць аднолькавыя правы, калі іх дэдукцыйныя высновы будуць пацвержданы назіраннямі.
* Маецца на ўвазе прыналежнасць тэрыторыі да Расійскай імперыі. — Рэд.
Кантэкст адкрыцця
Нягледзячы на тое, што Гершэль ставіўся з павагай да поглядаў Фрэнсіса Бэкана на праблему навуковага пошуку, ён усведамляў, што шмат якія важныя навуковыя адкрыцці не ўпісваюцца ў бэканаўскую мадэль. Па гэтай прычыне ён прытрымліваўся думкі, што ў наяўнасці маюцца два выразна акрэсленыя спосабы, пры дапамозе якіх навуковец можа перайсці ад назіранняў да законаў і тэорый. Адзін падыход заснаваны на выкарыстанні спецыфічных індукцыйных схем. Другі — гэта стварэнне гіпотэз. У схематычным выглядзе логляды Гершэля на кантэкст адкрыцця можна прадставіць настулным чынам:
Мадэль адкрыцця Гершэля.
Паводле Гершэля, першы крок навукова-даследчай працэдуры палягае на расчляненні складаных з'яў на складовыя часткі альбо аспекты і сканцэнтраванні ўвагі на тых уласцівасцях, якія маюць вырашальнае значэнне для тлумачэння з’яў. Напрыклад, каб даць тлумачэнне руху целаў, неабходна сфакусаваць увагу на такіх уласцівасцях, як сіла, маса, хуткасць. Галоўны прыклад, прыведзены Гершэлем дзеля сведчання рэдукцыі складанай з'явы да яе рэлевантных аспектаў, — гэта звядзенне гуку да вібрацыі яго крыніцы, пераносу вібрацый-
5. Зак. 292
нага руху праз асяроддзе, яго ўспрыняцце вухам і стварэнне пачуцця. ён лічыў, што поўнае зразуменне гуку патрабавала б ведаў аб з’явах уздзвяння, якія ўдзельнічаюць у стварэнні вібрацыі, ведаў аб узаемадзеянні рухомай часцінкі і часцінак, якія яе акружаюць, а таксама ведаў аб фізіялогіі слыхавых успрыняццяў.’
Законы прыроды. Адпаведным чынам прааналізаваныя феномены ўяўляюць сабой тую сыравіну, на базе якой навуковец імкнецца сфармуляваць 'законы прыроды”. Да законаў прыроды Гершэль залічыў як карэляцыі ўласцівасцей, так і паслядоўнасці падзей. Сярод законавых карэляцый знаходзяцца закон Бойля і абагульнвнне аб тым, што рэчывы, якія валодаюць уласцівасцю падвойнай рэфракцыі, пры ўздзеянні палярызаванага святла ўтвараюць эфект перыядычных колераў. Гершэль называў такія карэляцыі “агульнымі фактамі'. Да законавых паслядоўнасцей падзей можна залічыць законы свабоднага падзення і парабалічнасці траекторыі снарадаў Галілея.
Гершэль заўважаў, што імпліцытна законы прыроды сцвярджаюцца пры выкананні пэўных памежных умоў. Напрыклад, дзеянне закону свабоднага падзення можа распаўсюджвацца толькі на рух у вакууме, а дзеянне закону Бойля закранае толькі змены пры пастаяннай тэмпературы.
Гершэль прасачыў два выразна акрэсленыя маршруты ад з'яў да законаў прыроды. Маршрут першы пралягае праз выкарыстанне спецыфічных індукцыйных схем. Закон Бойля, напрыклад, быў адкрыты шляхам вывучэння змены аб'ёму газу і яго ціску і абагульнення вынікаў эксперыменту. Напрыклад, калі маем, што:
Р V
0,5 2,0
1,0 1,0
2,0 0,5
5,0 0,2
дык даследчык можа зрабіць наступную выснову — Р* (W).
Другі маршрут, які абіраецца лры адкрыцці законау, — гэта шлях фармулявання гіпотэз. Гершэль падкрэсліваў, што гэты маршрут нельга звесці да выкарыстання нейкіх канкрэтных правілаў. У якасці прыкладу ён прыводзіў гіпотззу Хёйгенса аб тым, што дадатковы прамень у ісландскім шпаце, надзеленым уласцівасцямі падвойнага праламлення, распаўсюджваецца эліптычна. Хоць Хёй-
генс і не меў уяўлення аб папярэчным хвалевым руху святла, яму ўдалося сфармуляваць закон, які тлумачыць падвойную рэфракцыю, пры дапамозе гіпотэзы аб эліптычным распаўсюджванні. На думку Гершэля, гіпотэзу Хёйгенса нельга прадставіць у якасці высновы індукцыйнай схемы.2
Тэорыі. Адкрыццё законаў прыроды — гэта толькі першы этап навуковага тлумачэння. На другім этапе адбываецца аб’яднанне гэтых законаў у тэорыі. Паводле Гершзля, тэорыі паўстаюць альбо пры дапамозе далейшага індукцыйнага абагульнення, альбо шляхам стварэння нечаканых гіпотэз, якія даюць вытлумачэнне папярэдне не звязаных законаў.
Гершэль спалучыў бэканаўскі ідэал іерархіі навуковых абагульненняў з перцэптыўным акцэнтам на ролі творчага ўяўлення пры пабудове іерархіі. Тэорыя, якая патрабавала надзвычайнай сілы ўяўлення і якая зрабіла на яго вялікае ўражанне, — гэта тэорыя электрамагнетызму Ампера. Ампер тлумачыў узаемнае прыцягненне і адштурхоўванне магнітаў, канстатаваўшы наяўнасць у магнітах цыркулюючых электрычных токаў. Ампер не прыйшоў да сваёй тэорыі праз накладанне індукцыйнай схемы на законы электрычнасці і магнетызму. Аднак тэорыя мае вынікі, ісціннасць якіх падлягае праверцы: Гершэль сцвярджаў, што яе прымальнасць вызначаецца не метадам стварэння, а эксперыментальным пацвярджэннем гэтых вынікаў.3
Кантэкст пацвярджэння
Гершэль падкрэсліваў, што адпаведнасць назіранням з'яўлявцца найважнейшым крытэрыем прымальнасці навуковых законаў і тэорый. Акрамя таго, ён сцвярджаў, што некаторыя пацвярджальныя прыклады маюць большае значэнне, чым іншыя.
Адным з важных тыпаў пацвярджальных прыкладаў з'яўляецца распаўсюджванне закону на крайнія выпадкі. Напрыклад, Гершэль адзначаў, што аднолькавае паскарэнне манеты і пяра ў штучна створаным вакууме сталася “суровай праверкай’ закону свабоднага падзення Галілея.4
Другі важны тып пацвярджальных прыкладаў дае неспадзяваныя вынікі, якія ўказваюць на тое, што закон альбо тэорыя мае шырэйшы дыяпазон дзеяння, чым меркавалася. Гершэль пісаў: “...Найбольш пераканаўчай і найлепшай характарыстыкай абгрунтаванай і ўсеабдымнай індукцыі з’яўляецца спантаннае ўзнікненне пацвярджэнняў там, адкуль іх менш за ўсё можна было
чакаць, ці нават сярод прыкладаў менавіта той катэгорыі, якая першапачаткова лічылася абвяргальнай'.’
Напрыклад, ён адзначаў, што адкрыццё эліптычнасці арбіт падвойных зорных сістэм сталася нечаканым пацвярджэннем механікі Ньютана,’ а наяўнасць разыходжанняў паміж вылічанай і назіраемай хуткасцю гуку неспадзявана пацвврдзіла закон аб вытлумачэнні цяпла пры сцісканні пругкіх вадкасцей.’
Трэцім важнымтыпам пацвярджальных прыкладаў з'яўляецца “вырашальны эксперымент”. Гершэль разглядаў вырашальныя эксперыменты ў якасці тэстаў на выжывальнасць, праз якія павінны прайсці прымальныя тэорыі.
Ён з захапленнем прыводзіў прыклад эксперыменту, прапанаванага Фрэнсісам Бэканам для вызначэння таго, ці з’яўляецца накіраванае ўніз паскарэнне целаў вынікам прыцягнення Зямлі, ці — вынікам дзеяння нейкага ўнутранага механізма саміх целаў. Бэкан прапанаваў вырашыць справу пры дапамозе параўнання паводзін гіравага і спружыннага гадзіннікаў на высокіх шыротах і ў шахтах.8
Акрамя таго, Гершэль аддаваў належнае Паскалю, які прыдумаў вырашальны эксперымент, каб прыйсці да высновы, штб выклікае ўздым ртуці ў запаяных трубках: атмасферны ціск альбо “нецярпенне вакууму”. Паводле Гершэля, праведзенае Паскалем параўнанне вышыні слупка ртуці каля падножжа і на вяршыні гары абвергла гіпотэзу аб "нецярпенні” і пакінула на полі бою адну толькі гіпотэзу Тарычэлі аб "моры паветра’.9
Можна было б запярэчыць, што хоць эксперыменты Бэкана і Паскаля і далі красамоўнае пацвярджэнне канкрэтных гіпотэз, правільна было б назваць іх “вырашальнымі' толькі тады, калі б усе магчымыя альтэрнатыўныя гіпотэзы супярэчылі атрыманым вынікам. Непрыданне належнай увагі гэтаму патрабаванню прывяло Гершэля і шмат якіх іншых навукоўцаў XIX ст. да таго, што яны прызналі "вырашальным' эксперымент Фуко, які нібыта пацвердзіў, што святло мае большую хуткасць у паветры, чым у вадзе. Вынікі, атрыманыя Фуко, адпавядалі хвалевай тэорыі Хёйгенса, аднак пярэчылі карпускулярнай тэорыі Ньютана. Шматлікія вучоныя зрабілі з гэтага для сябе выснову, што святло сапраўды павінна мець “хвалевую прыроду". Пазней аказалася, што імпліцытнае меркаванне аб тым, нібыта гэтыя дзве тэорыі з’яўляюцца адзіна магчымымі вытлумачэннямі аптычных з’яў, не адпавядае рэчаіснасці.
Нягледзячы на тое, што пры ацэнцы канкурэнтных тэорый зашмат увагі прыдавалася пэўным эксперыментам, агульная тэндэнцыя пошуку абвяргальных прыкла-
даў у гісторыі навукі мела надзвычай вялікае значэнне. Гершэль падтрымліваў гэту тэндэнцыю. ён патрабаваў ад навукоўцаў, каб тыя займалі ў адносінах да ўласных тэорый антаганістычныя пазіцыі і шукалі як прамых абвяржэнняў, так і выключзнняў, якія звужалі б дыяпазон выкарыстання гэтых тэорый. Гершэль лічыў, што толькі тая тэорыя чаго-небудзь вартая, калі яна здольна супрацьстаяць такому ціску.
Высновы Уэвэла аб гісторыі навук
Марфалогія навукоВага прагрэсу
Сучаснік Гершэля Уільям Уэвэл імкнуўся да таго, каб заснаваць сваю філасофію навукі на падмурку ўсеабдымнага агляду гісторыі навукі. Уэвэл прапанаваў прааналізаваць фактычныя шляхі да адкрыццяў у розных навуках з той мэтай, каб пераканацца, ці не выяўляюць яны наяўнасці мадэлі.
Уэвэл лічыў такую пазіцыю арыгінальнай, заўважаючы пры гэтым, што яго папярэднікі, філосафы навукі, разглядалі гіоторыю навукі ў якасці звычайнага збору прыкладаў, якія можна ўзяць і прывесці як ілюстрацыю дзеля пацвярджэння таго ці іншага погляду на метадалогію навукі. Уэвэл прапанаваў змену падыходу да гэтых адносін, што ставіла гісторыю навукі ў залежнасць ад філасофіі навукі.
Метадалогія гістарычнага даследавання Уэвэла была вельмі падрабязна і дакладна распрацавана. ён прызнаваў, што аднаўленне мінулага абавязкова патрабуе ад гісторыка выкарыстання сінтэзу. ён адпаведна падабраў і пэўныя тлумачальныя катэгорыі, якімі можна кіравацца пры гістарычных даследаваннях. Узвэл разглядаў навуковы прагрэс як паспяховае спалучэнне фактаў і ідэй; папулярнасць факта і ідэі была прынятая ім за фундаментальны прынцып вытлумачэння гісторыі навукі. Маючы на ўзбраенні гэты прынцып, ён імкнуўся прасачыць прагрэс кожнай навукі шляхам вывучэння таго, як былі адкрыты яе значныя факты і як гэтыя факты інтэграваліся ў адпаведныя ідэі.