Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Лок сцвярджаў, што мы не ведаем формаў і рухаў атамаў. Аднак звычайна ён дадаваў, што такая адсутнасць ведаў з'яўляецца справай умоўнай, вынікам надзвычай малых памераў атамаў. У прынцыле, можна было б пвраадолець гэтае няведанне. Але ж калі б гэтага і ўдалося дасягнуць, усё роўна пераадоленне не дасць неабходных ведаў аб з’явах. Звязана гзта з тым, што мы не ведаем, якім чынам атамы праяўляюць пэўныя ўласцівасці. Лок быў перакананы, што атамныя складнікі цела з-за сваіх рухаў валодаюць здольнасцю ствараць у нас уражанні другасных якасцей, такіх, як колеры і гукі. Акрамя таго, атамы пэўнага цела надзелены ўласцівасцю ўплываць на атамы іншых целаў, тым самым змяняючы форму іх уздзеяння на нашы пачуцці.2 Аднойчы Лок заўважыў, што аб шляхах уздзеяння атамных рухаў на пачуцці мы зможам даведацца толькі праз азарэнне Божае.3
Часамі Лок быў схільны лічыць, што паміж “рэальным светам" атамаў і царствам ідэй, якія складаюць наш вопыт, распасціраецца бяздонная эпістэмалагічная прорва. Ён не выказаў цікаўнасці да прапановы гіпотэз аб атамнай структуры. Кур'ёзнай рысай філасофіі навукі Лока з’яўляецца тое, што хоць паслядоўна эфекты на макраскапічным узроўні прыпісваліся ім узаемадзеянню атамаў, ён не зрабіў найменшай спробы звязаць пэўныя факты з канкрэтнымі гіпотэзамі аб атамных рухах. Як адзначыў Ёлтан, замест гэтага Лок прапанаваў навуцы
110 Аналіз уплыву „ новай навукі" бэканаўскую метадалогію суаднясення і выключэння, заснаваную на назапашванні вялікага аб'ёму звычайных апісанняў.4 3 гэтым звязана і перанясенне ўвагі ад “рэальных сутнасцей”, атамных канфігурацый целаў, да “намінальных сутнасцей", бачных параметраў і адносін целаў.
Лок прытрымліваўся думкі, што найбольшае, чаго навука можа дасягнуць, — гэта збіранне абагульненняў аб асацыятыўных сувязях і паслядоўнасці "з’яў”. Такія высновы, у лепшым выпадку, з'яўляюцца верагоднымі, аднак не адпавядаюць рацыяналістычнаму ідэалу неабходнай ісціны. Такім чынам, Лок часам прыніжаў ролю дакладных навук. Праўда, у адным месцы ён прызнаў, што дасведчаны вучоны бачыць прыроду больш дакладна, чым недасведчаны назіральнік, аднак тут жа адзначыў, што "ўсё гэта толькі меркаванні і разважанні, а не веды і ўпэўненасць”.5
У іншым месцы Лок адышоў ад пазіцый імпліцытна скептычнага прызнання магчымасцей адрознівання паміж першаснымі якасцямі атамных складнікаў целаў, якія (якасці) існуюць незалежна ад нашага пачуццёвага вопыту, і нашымі ідэямі аб другасных якасцях. ён лічыў, што ў прыродзе сапраўды існуюць неабходныя сувязі, хоць гэтыя сувязі і непранікальныя для чалавечага розуму. Часта Лок ужываў тэрмін “ідэя" такім чынам, каб перакінуць мост праз эпістэмалагічную бездань. Згодна з такім ужываннем, 'ідэі” з'яўляюцца вынікамі працэсаў у “рэальным свеце" атамаў. Напрыклад, ідэя чырвонай зрокавай плямы — гэта прадукт суб’екта ўспрымання, аднак адначасова гэта і эфект, які нейкім чынам узнікае ў выніку знешніх адносін да суб'екта працэсаў (прынамсі, пры нармальных візуальных умовах). Лок быў перакананы, што нашы ідэі аб колерах і смаках утвараюцца праз рухі атамных складнікаў матзрыі, хоць мы і не можам даведацца, як канкрэтна гэта адбываецца. Далейшае развіццё гэты накірунак набыў у працах Берклі і Х'юма.
Лейбніц аб адносінах паміж навукай і метафізікай
Сучаснік Лока Лейбніц прытрымліваўся больш аптымістычнай думкі адносна магчымасцей навукі. Сам Лейбніц быў навукоўцам-практыкам, які зрабіў вялікі ўклад у матэматыку і фізіку. I ён упэўнена экстрапаліраваў свае навуковыя адкрыцці на метафізічныя сцвярджэнні. На самай справе, Лейбніц усталяваў свайго роду “двухба-
ковы гандаль" паміж навуковымі тэорыямі і метафізічнымі прынцыпамі. ён не толькі прапанаваў у падтрымку сваіх метафізічных прынцыпаў аналагічныя аргументы, заснаваныя на навуковых тэорыях, але выкарыстоўваў метафізічныя прынцыпы, каб прыдаць накірунак пошуку законаў навукі.
Маюцца на ўвазе адносіны паміж вывучэннем з'яў уздзеяння і прынцыпам бесперапыннасці. Прынцып бесперапыннасці быў выкарыстаны Лейбніцам для крытыкі правілаў уздзеяння Дэкарта. Ён зазначаў, што, паводле Дэкарта, калі два целы аднаго памеру, якія рухаюцца з аднолькавай хуткасцю, сутыкнуцца “лоб у лоб”, пасля сутыкнення іх хугкасць застаецца нязменнай, але кірунак зменіцца на адваротны; а вось калі адно цела большае за другое, абодва целы пасля сутыкнення будуць прадаўжаць рухацца ў тым кірунку, у якім першапачаткова рухалаоя большае цела. Лейбніц запярэчыў гэтаму, заўважыўшы, што нелагічна, каб нязначны дадатак матэрыі прыводзіў да непаслядоўнай, пврарывістай змены паводзін.6 Паправіўшы правілы ўздзеяння Дэкарта, Лейбніц у якасці прыкладу прывёў з'явы ўздзеяння, каб пацвердзіць анталагічную заяву, паводле якой прырода інварыянтна імкнецца пазбегнуць перарывістасці.
Падобнае двухбаковае ўзаемадзеянне прысутнічае ў разглядзе Лейбніцам адносін паміж прынцыпамі экстрэмуму ўфізіцы і прынцыпамі дасканаласці. Напрыклад, ён сцвярджаў, што пераход святла з аднаго асяроддзя ў другое падпарадкоўваецца закону Снэля*, бо прырода заўсёды выбірае сярод шэрагу альтэрнатыў найпрасцейшы альбо, прынамсі, найбольш непасрэдны шлях. Лейбніц вывеў закон Снзля пры дапамозе дыферэнцыйных вылічэнняў, якія ён распрацаваў, зыходзячы з умовы, што “цяжкасць праходжання” прамяня (даўжыня шляху, памножаная на супраціўленне асяроддзя) мінімальная. Свой поспех ён успрыняў як пацвярджэнне метафізічнага прынцыпу, паводле якога Бог кіруе сусветам такім чынам, каб максімальна ўвасобіць “прастату” і ■дасканаласць".7
Яшчэ адно сведчанне поглядаў Лейбніца на ўзаемазалежнасць фізікі і метафізікі — гэта яго трактоўка адносін паміж захаваннем vis viva (ms2) і прынцыпам дзеяння манадаў. 3 аднаго боку, у аргументацыі Лейбніца праглядаецца паралель паміж захаваннем vis viva ў фізічных
sin I
* Закон Снэля сцвярджае, што = const
sin r
пры любых суадносінах асяроддзяў, дзе / — вугал падзення прамяня святла, г — вугал яго праламлення.
працэсах і трактоўкай “быцця як такога” як “унутранай барацьбы”. 3 другога боку, перакананне, што дзеянне манадаў у метафізічным плане павінна мець свой адпаведнік у плане фізічным, скіравала яго ўвагу на пошук нейкай “адзінкі", якая захоўваецца пры фізічных узаемадзеяннях.
Бухдаль звярнуў увагу на значэнне метафізічных перакананняў Лейбніца, супрацьпаставіўшы разгляд Хёйгенсам* і Лейбніцам працэсаў сутыкнення. У той час як Хёйгенс толькі мімаходзь адзначыў, што mv!, якое разглядаецца ў якасці здабытку матэматычных велічынь, пры такіх працэсах застаецца канстантай, Лейбніц “матэрыялізаваў' vis viva і адстойваў думку, паводле якой яго захаванне з'яўляецца агульнафізічным прынцыпам.’
Лейбніц імкнуўся да такога вытлумачэння сусвету, каб падмацаваць механістычны светапогляд, які канцэнтруе ўвагу на матэрыяльнай і дзейснай каўзацыі, тэлеалагічнымі меркаваннямі. Прынцыпы экстрэмуму, прынцыпы захавання і прынцып бесперапыннасці добра адпавядалі мэце дасягнвння жаданай інтэграцыі механістычнага і тэлеалагічнага пунктаў гледжання. У выпадку прынцыпаў экстрэмуму, напрыклад, прысутнічае наступная тэлеалагічная канатацыя: натуральныя працэсы праходзяць такім чынам, каб пэўныя параметры дасягнулі мінімальнай (ці максімальнай) велічыні. Гэта невялікі крок, але якраз той крок, які Лейбніц свядома імкнуўся зрабіць у накірунку палажэння, паводле якога Дасканалая Істота стварыла свет такім, каб натуральныя працэсы адпавядалі гэтым прынцылам.
Лок са скрухай канстатаваў, што пераход ад ведаў аб асацыятыўных сувязях да ведаў аб унутраным змесце, альбо “сапраўднай сутнасці" рэчаў, немагчымы. Лейбніц зусім па-іншаму паставіўся да такой эпістэмалагічнай бездані. Ён прызнаваў, што на фенаменалагічным узроўні навукоўцы могуць дасягнуць не больш чым імавернасці, ці “маральнай упэўненасці". Аднак ён спадзяваўся, што сфармуляваныя ім агульнаметафізічныя прынцыпы з’яўляюцца неабходнымі ісцінамі. Пры неабходнасці паасобныя рэчывы (манады) раскрываюцца ў адпаввднасці з прынцыпам дасканаласці, што забяспечвае гарманічнасць іх узаемадачыненняў. Можна быць упэўненымі, што такая дзейнасць манадаў ‘ляжыць у аснове” з'яў. Аднак мы не можам ведаць таго, што метафізічныя прынцыпы павінны быць ілюстраваны на ўзроўні з'яў нейкім канкрэтным чынам.
• Гэта прозвішча перадавалася таксама ў транслітэрацыі Гюйгенс. — Заўа. перакл.
Як правіла, Лейбніц падкрэсліваў бясспрэчнасць сваіх метафізічных прынцыпаў, а не ўмоўнасць характару эмпірычных ведаў. У яго пазіцыі дамінавалі аптымістычныя ноткі. I сапраўды, здаецца, што часамі ён прэтэндаваў на нешта большае, чым проста імавернасць эмпірычных абагульненняў. Такую непаслядоўнасць, бадай што, можна растлумачыць яго ўсёпаглынаючым клопатам аб усталяванні залежнасці царства з’яў ад метафізічнага царства.
Лейбніц прызнаваў, што вобраз метафізічнага царства, якое распасціраецца ‘за' з'явамі, уяўляе цікавасць толькі тады, калі паміж абедзвюма сферамі існуюць моцныя сувязі. Наймацнейшымі з усіх магчымых сувязей былі б дэдукцыйныя адносіны паміж метафізічнымі прынцыпамі і эмпірычнымі законамі. Пры ўмове, што метафізічныя прынцыпы валодаюць статусам неабходных, дэдукцыйныя адносіны выходзяць за рамкі неабходнай абумоўленасці і пераходзяць у сферу з’яў.
Лейбніц гуляў з ідэяй такой магчымасці. Ён ужыў аналогію, заснаваную на тэорыі бясконцага рада, каб паказаць наяўнасць моцных сувязей паміж дзвюма сфврамі. Аналогія заключаецца ў тым, што метафізічныя прынцыпы звязаны з законамі фізікі прыблізна гэтак жа сама, як закон, які дае ў выніку бясконцы рад, звязаны з канкрэтнымі членамі такога рада.8
Аднак калі б нехта і прыняў такую аналогію, гэта не азначае, што метафізічныя прынцыпы змяшчаюць у сабе эмпірычныя законы альбо падразумяваюць іх. 3 аднаго толькі закону рада, напрыклад:
нельга вывесці значэнне канкрэтнага члена рада. Неабходна ўказаць пазіцыю гэтага члена ў радзе (напрыклад, л = 5). Падобным чынам нельга вывесці з адных толькі метафізічных прынцыпаў канкрэтныя эмпірычныя законы. Неабходна ўказаць спосаб рэалізацыі метафізічнага прынцыпу на практыцы. Але ж, згодна з меркаваннем самога Лейбніца, мы не можам ведаць, што метафізічны прынцып павінен быць рэалізаваны нейкім канкрэтным шляхам.