Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Маючы 'тзорыю' аб складанні сонечнага святла з прамянёў розных колераў і рэфракцыйных уласцівасцяў, Ньютан выкарыстаў метад сінтэзу, каб дэдукаваць лэўныя далейшыя вывады гэтай тэорыі. Ён заўважыў, што пры ўмове слушнасці яго тэорыі прапусканне святла акрэсленага колеру праз прызму прывядзе да адхілення прамяня на вугал, характэрны для гэтага колеру, але не дасць раскладання прамяня на іншыя колеры. Ньютан пацвердзіў гэтую выснову сваёй тэорыі колераў, прапусціўшы святло ад невялікага дыяпазону спектру праз другую прызму.2
Эксперымент Ньютана з дзвюма прызмамі.
Індукцыйнае абагульненне і законы руху
Ныотан таксама сцвярджаў, што ён грунтаваўся на метадзе аналізу і сінтэзу ў сваёй вялікай працы па дынаміцы — “Матэматычных пачатках натурфіласофіі" (1687 г.). У гэтай кнізе ён пісаў, што сфармуляваў тры законы руху, абапіраючыся на метад аналізу. Ньютан заяўляў, што ў эксперыментальнай філасофіі "канкрэтныя сцвярджэнні выводзяцца на падставе з'яў, а потым абагульняюцца шляхам індукцыі. Менавіта такім чынам былі адкрыты прынцып непранікальнасці, мабільнасці і імпульсіўнай сілы целаў, а таксама законы руху і прыцягнення’ .*
Ныотан не спыняўся на прыродзе індукцыйнага працэсу, які пераходзіць ад з’яў да канкрэтных сцвярджэнняў, а пасля да законаў руху. Слушнасць заявы аб адкрыцці законаў руху на падставе выкарыстання метаду аналізу ўзалежненая шырынёй вытлумачэння паняцця ‘індукцыя".
Арыстоцель, напрыклад, прызнаваў інтуітыўнае спасціжэнне як добрасумленны індукцыйны метад. Такім чынам, тэорыя Арыстоцеля пацвярджае абагульненні наконт бязважкасці і бясконцай цвёрдасці рычагоў і ідэальных маятнікаў і інертнага руху. Сапраўды, цяжка знайсці навуковае вытлумачэнне, паходжанне якога не было б звязана з інтуітыўным спасціжэннем.
Аднак большасць натурфілосафаў мела абмежаваны погляд на індукцыю, зводзячы яе да невялікай колькасці
прыёмаў для абагульнення вынікаў назіранняў. Гэтыя прыёмы ўключаюць у сябе просты пералік, альбо энумерацыю, а таксама метады падабенства і адрознення.
Зразумела, што законы Ньютана адкрыты без выкарыстання такіх індукцыйных прыёмаў. Разгледзім першы закон. ён тлумачыць паводзіны целаў, якія знаходзяцца па-за ўздзеяннем якіх-небудзь сілаў. Але такіх целаў няма. Аднак калі б такое цела і існавала, мы б аб ім не маглі нічога ведаць. Назіранне за целам патрабуе прысутнасці назіральніка альбо нейкай рэгіструючай прылады. У адпаведнасці з меркаваннем самога Ньютана, кожнае цела ў сусвеце ўздзейнічае гравітацыйнай сілай прыцягнення на ўсе іншыя целы. Назіраемае цела не можа быць свабодным ад уздзеяння сілаў. Адпаведна, закон інерцыі — гэта не абагульненне аб назіраемым руху канкрэтных целаў. Гэта, хутчэй, абстрагаванне ад такіх рухаў.
Абсалютная прастора і абсалютны час
Акрамя таго, Ньютан сцвярджаў, штотры законы руху апісваюць рух целаў у абсалютнай прасторы і ў абсалютным часе. Гэта яшчэ адзін прыклад абстрагавання з боку Ньютана. Ньютан супрацьпаставіў абсалютную прастору і абсалютны час іх ‘бачным параметрам”, якія вызначаюцца эксперыментальным шляхам.
Зробленае Ньютанам размежаванне паміж “сапраўднымі рухамі* целаў у абсалютных прасторы і часе, a таксама ‘бачнымі параметрамі’ гэтых рухаў мае платаністычны падтэкст, які выклікае думку аб дыхатаміі рэальнасці і бачнасці. Паводле Ныотана, абсалютны час і абсалютная прастора анталагічна папярэднічаюць паасобным рэчывам і іх ўзаемадзеянню. Больш таго, ён лічыў, што дасягнуць зразумення бачных рухаў можна пры дапамозе сапраўдных рухаў у абсалютнай прастоРы-	_	.
Ньютан прызнавау, што дзеля устанаулення факта таго, што бачныя параметры руху цела з’яўляюцца яго сапраўдным рухам альбо што бачны рух нейкім канкрэтным чынам звязаны з сапраўдным рухам, неабходна ўдакладніць як інтэрвалы абсалютнага часу, так і каардынаты ў абсалютнай прасторы. Аднак ён не быў перакананы, што гэтыя патрабаванні можна выканаць.
Наконт абсалютнага часу Ньютан заяўляў: “Магчыма, такой рзчы, як раўнамерны рух, паводле якога можна
дакладна вымераць час, не існуе. Любы рух можа быць паскораны альбо запаволены, аднак хада абсалютнага часу не падлягае ніякім зменам*.4 Тым не менш, Ньютан зазначыў, што пэўным бачным параметрам часу можна аддаць перавагу перад іншымі параметрамі. ён выказаў думку, што з пункту гледжання вызначэння часавых інтэрвалаў больш адэкватнымі, чым бачны рух Зямлі вакол Сонца, з’яўляюцца зацьменні спадарожнікаў Юпітэра і ваганні маятнікаў/
Аднак калі абсалютны час і магчыма вымераць, цела яшчэ трэба суаднесці з абсалютнай прасторай, перш чым будзе вызначаны яго абсалютны рух. Ныотан быў перакананы ў факце існавання абсалютнай прасторы, прыводзячы на карысць гэтага аргументы як тэалагічнага, так і фізічнага характару, але ён значна мвнш быў упэўнены, што месцазнаходжанне целаў у гэтай прасторы можна вызначыць.
3 тэалагічных пазіцый Ныотан сцвярджаў, што паколькі сусввт быў створаны ex nihilo, то павінна існаваць нейкае ёмішча, у якім размяркоўвавцца створаная матэрыя. Ён лічыў, што абсалютная прастора — гэта "знешні эфект* Стваральніка, ‘размяшчэнне ўсяго тварэння’, і што яна не з'яўляецца ні атрыбутам Бога, ні рэчывам, вечным, як Бог. Ньютан падвергнуў крытыцы Дэкартавы паняцці экстэнсіі і цела як шлях, які вядзе да атэізму, бо, паводле Дэкарта, магчыма дасягненне відавочнай і акрэсленай думкі аб экстэнсіі незалежна ад яе Боскай прыроды.6
Найбольш важкім сярод фізічных доказаў Ньютана на карысць існавання абсалютнай прасторы быў разгляд ім руху напоўненага вадой вядра, якое абарачаецца вакол сваёй восі*. Ён адзначыў, што калі такое вядро падвесіць на скручанай вяроўцы і даць яму раскруціцца пры раскручванні вяроўкі, то на пэўны час паверхня вады застанецца роўнай, пасля чаго яна паступова набудзе ўвагнутасць. Нарэшце вада пачынае рухацца з той самай хуткасцю, што і вядро. Дослед Ньютана паказаў, што дэфармацыю паверхні вады нельга звязваць з паскарэннем вады адносна вядра, таму што паверхня вады паслядоўна ўяўляе сабой плоскасць і ўвагнутасць пры адносным паскарэнні, а таму паверхня вады можа быць плоскай ці ўвагнутай пры адсутнасці адноснага паскарэння.
* Шмат хто э Інтэрлрэтатараў Ньютана лічыў, што эксперымент э вядром мог бы служыць у якасці доказу існавання абсалютнай прасторы. Аднак Рональд Лэйман сцвярджаў, што Ныотан алісаў абарачэнне вядра, проста каб прадэманстравацьадрозненне паміж абсалютным і адносным рухам пры папярэднім дапушчэнні існавання абсалютнай прасторы.7
Эксперымент Ньютана з вядром
Этап
Паскарэнне вады адносна вядра ў сістэме каардынат, прывязанай да Зямлі
Паверхня вады
1. Вядро нерухомае
няма
роўная
2. Вядро адпушчана
ёсць
роўная
3. Максімальная


хуткасць абарачэння
няма
увагнутая
4. Вядро спынена
ёсць
увагнутая
5. Вада ў стане спакою
няма
роўная
Ньютан сцвярджаў, што дэфармацыя паверхні вады сведчыць пра ўздзеянне сілы. Другі закон руху звязвае сілу з паскарэннем. Але ж такое паскарэнне вады — гэта паскарэнне адносна чаго? Ньютан зрабіў наступную выснову: беручы пад увагу, што паскарэннв, звязанае з дэфармацыяй, не з’яўляецца паскарэннем адносна вядра, гэта павінна быць паскарэнне адносна абсалютнай прасторы.8
У больш познія часы шматлікія аўтары адзначалі, што выснова Ньютана не вынікае з эксперыментальных дадзеных. Напрыклад, Эрнст Max прапанаваў звязаць дэфармацыю не з паскарэннем адносна абсалютнай прасторы, а з паскарэннем адносна нерухомых зорак.9
Аднак, калі б выснова Ньютана аб тым, што эксперымент з вядром даказвае існаванне абсалютнага руху, і была слушнай, гэтага было б недастаткова, каб удакладніць сістэму каардынат дзеля вызначэння месцазнаходжання ў абсалютнай прасторы. Ньютан гэты факт прызнаваў. Таксама ён дапускаў магчымасць таго, што няма ніводнага цела, якое б знаходзілася ў стане спакою адносна абсалютнай прасторы і якое б магло служыць у якасці рэпернай кропкі для вымярэння адлегласцей у гэтай прасторы.10
Тым самым Ньютан прызнаў, што, відавочна, немагчыма дасягнуць цалкам задавальняючай адпаведнасці паміж назіраемымі рухамі і сапраўднымі рухамі ў абсалютнай прасторы. Экспліцытны разгляд пытання адпаведнасці ўказвае на тое, што ў сваіх ‘Пачаткахп ён кіраваўся хутчэй аксіяматычным метадам, чым індукцыйным метадам аналізу.
4. Зак. 292
Аксіяматычны метад
Аксіяматычны метад Ньютана мае тры стадыі. Стадыя першая — гэта фармаванне аксіяматычнай сістэмы. На думку Ньютана, аксіяматычная сістэма з'яўляецца дэдукцыйна арганізаванай групай аксіём, дэфініцый і тэарэм. Аксіёмы ўяўляюць сабой сцвярджэнні, якія нельга вывесці з іншых сцвярджэнняў сістэмы, а тэарэмы — гэта дэдукцыйныя высновы такіх аксіём. Аксіёмамі тэорыі механікі Ньютана з'яўляюцца тры законы руху. Яны абумоўліваюць інварыянтныя адносіны паміж такімі тэрмінамі, як “раўнамерны прамалінейны рух", “змена руху", “уздзеючая сіла”, ‘дзеянне" і 'супрацьдзеянне”. Гэта наступныя аксіёмы:
I.	Цела працягвае знаходзіцца ў стане спакою ці раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль уздзеянне сілаў не змусіць яго змяніць гэты стан.
II.	Змена руху прапарцыянальная да ўздзеючай рухаючай сілы і адбываецца па прамой ліні, па якой сіла ўздзейнічае.
III.	Кожнае ўздзеянне заўсёды выклікае роўнае яму супрацьдзеянне, альбо ўзаемадзеянне двух целаў адно на другое заўсёды роўнае і скіраванае ў процілеглыя бакі. ”
Ньютан выразна адрозніваў “абсалютныя велічыні", прысутныя ў аксіёмах, ад іх “бачных параметраў”, якія вызначаюцца эксперыментальным шляхам. Аксіёмы — гэта матэматычныя прынцыпы натуральнай філасофіі, якія апісваюць сапраўдныя рухі целаў у абсалютнай прасторы.
Другая стадыя аксіяматычнага метаду мае на мэце ўдакладненне працэдуры суаднясення тэарэм аксіяматычнай сістэмы з назіраннямі. Ньютан звычайна патрабаваў, каб аксіяматычныя сістэмы былі звязаны з фактамі аб'ектыўнай рэчаіснасці.
Ён прапанаваў да разгляду тэорыю змяшання колераў, у якой аксіяматычная сістэма не была адпаведным чынам звязана з вопытам.12 Ньютан прапанаваў намаляваць круг і падзяліць яго на сем сектараў, па адным на кожны з галоўных колераў спектра, так, каб шырыня сектараў была прапарцыянальная музычным інтэрвалам актавы. Далей ён указваў, што "колькасць прамянёў" кожнага колеру сумесі павінна быць прадстаўлена кругам большага ці меншага радыусу, размешчаным пасярод дугі кожнага колеру, які прысутнічае ў сумесі. Ньютан адзначаў, што цэнтр цяжару гэтых кругоў дае ў выніку колер самой сумесі.