Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Крытыка метаду Арыстоцеля
Ці быў метад Бэкана 'новым" “Арганонам’"? Бэкан сцвярджаў, што першае патрабаванне навуковага метаду эаключаецца ў тым, каб натурфілосаф ачысціў сябе ад прымхаў і прыхільнасцей для таго, каб зноў паўстаць перад прыродай дзіцем. ён адзначаў, што вывучэнню прыроды замінаюць чатыры разнавіднасці “прывідаў"*, якія апанавалі людскі розум. Прывіды племені бяруць свой пачатак у самой чалавечай прыродзе. Розум імкнецца да прыпісвання прыродзе большага ўпарадкавання, чым ён яго там знаходзіць, да паспешлівых абагульненняў, да перабольшвання значнасці пацвярджальных прыкладаў. Наадварот, прывіды пячоры — гэта такое стаўлвнне да вопыту, якое вынікае з выхавання і адукацыі людзей як індывідуумаў. Прывіды кірмашу — гэта скажэнні, якія маюць месца пры звядзенні значэнняў слоў да агульнага найніжэйшага значэння вульгарнага ўжытку, што перашкаджае фармаванню навуковых паняццяў. А прывідамі тэатра з’яўляюцца догмы і метады, запазычаныя з розных філасофскіх плыняў.
Філасофія Арыстоцеля была прывідам тэатра, які Бэкан больш за ўсё прагнуў дыскрэдытаваць. Пры ўсім гэтым варта падкрэсліць, што Бэкан у агульных рысах
* Слова 'прывід" ужыта ва ўсходнеславянскай традыцыі; сам Бэкан ужываў тэрмін, ‘idol*, г. эн. ‘ідал'. — Заўв. перакл.
прымаў Арыстоцелеву індукцыйна-дэдукцыйную тэорыю навукова-даследчай працэдуры. Як і Арыстоцель, Бэкан глядзеў на навуку як на пераход ад назіранняў да агульных прынцыпаў і вяртанне да назіранняў. Праўда і тое, што Бэкан рабіў націск на індукцыйнай стадыі навуковадаследчай працэдуры. Аднак ён надаваў дэдукцыйным вывадам важную ролю ў справе пацвярджэння індукцыйных абагульненняў.3 Больш таго, Бэкан сцвярджаў, што плёнам навуковага пошуку з’яўляюцца новыя працы і вынаходніцтвы, і падкрэсліваў, што практычны ўжытак маюць менавіта высновы, дэдукаваныя з агульных прынцыпаў.4
Але хоць Бэкан і прымаў Арыстоцелеву тэорыю навукова-даследчай працэдуры, у яго было надзвычай крытычнае стаўленне да шляхоў рэалізацыі гэтай працэдуры. Што датычыць стадыі індукцыі, Бэкан вынес ёй абвінаваўчы прысуд у трох частках.
Па-першав, Арыстоцель і яго паслядоўнікі займаюцца бессістэмнай і некрытычнай падборкай дадзеных. Фрэнсіс Бэкан заклікаў да радыкальнай рэалізацыі другой прэрагатывы эксперыментальнай навукі Роджэра Бэкана, а менавіта: да сістэматычнага эксперыментавання з мэтай атрымання новых ведаў аб прыродзе. У гэтай сувязі Фрэнсіс Бэкан падкрэсліваў каштоўнасць навуковых прылад пры зборы дадзеных.
Па-другов, арыстоцеліянцы робяць занадта паспешлівыя абагульненні. Пры наяўнасці некалькіх назіранняў яны неабачліва пераходзяць да вывядзення прынцыпаў шырокай абагульненасці, а пасля ўжываюць гэтыя прынцыпы для дэдукцыі абагульненняў меншага маштабу.
Па-трэцяе, Арыстоцель і яго паслядоўнікі робяць націск на індукцыі шляхам простага пераліку, пры якім суадносіны ўласцівасцей, пацверджаныя для пэўнага ліку індывідаў дадзенага тыпу, распаўсюджваюцца на ўсіх індывідаў гэтага тыпу. Але ж выкарыстанне падобнай індуктыўнай тэхнікі нярэдка прыводзіць да памылковых высноў, таму што пад увагу не бяруцца адмоўныя прыклады. (Бэкан не згадваў, якое значэнне метаду адрознення надавалі такія сярэднявечныя аўтары, як Гросэтэстэ і Окхам).
3	усёй павагай да дэдукцыйнай стадыі навуковага пошуку Бэкан зрабіў дзве прынцыповыя заўвагі. Першая заўвага Бэкана тычылася таго, што арыстоцеліянцы не змаглі даць адэкватнай дэфініцыі такім важным прэдыкатам, як “прыцягненне", 'спараджэнне”, “элвмент", “цяжкі” і “вільготны*, тым самым пазбавіўшы сэнсу сілагічныя вывады, у якіх гэтыя прэдыкаты ўжытыя.5 Бэкан слушна зазначыў, што доказ шляхам сілагізмаў на пад-
Крытыка філасофіі Арыстоцеля ў XVII cm. 75 ставе першых прынцыпаў дзейсны толькі тады, калі складнікі сілагізмаў маюць добрыя дэфініцыі.
Другая заўвага Бэкана тычылася таго, што Арыстоцель і яго паслядоўнікі звялі навуку да дэдукцыйнай логікі, перабольшваючы значэнне дэдукцыі высноў на падставе першых прынцыпаў. Бэкан падкрэсліваў, што дэдукцыйныя высновы толькі тады надзелены навуковай вартасцю, калі іх пасылкі маюць адпаведнае індукцыйнае пацвярджэнне.
Тут Бэкану варта было б правесці мяжу паміж Арыстоцелевай тэорыяй працэдуры і тым, якім чынам гэта тэорыя была незаконна прысвоена некаторымі пазнейшымі мысліцелямі, якія называлі сябе ‘арыстоцеліянцамі’. Вызнаўцы псеўдаарыстоцеліянства спрашчалі метад Арыстоцеля, пачынаючы не ад індукцыі на падставе эмпірычных дадзеных, а ад першых прынцыпаў самога Арыстоцеля. Такое псеўдаарыстоцеліянства заахвочвала да дагматычнага тэарэтызавання, адлучаючы навуку ад яе эмпірычнай базы. Аднак сам Арыстоцель патрабаваў, каб першыя прынцыпы выводзіліся з эмпірычных дадзеных. Такім чынам, абвінавачванне Бэкана па адрасе Арыстоцеля, што той нібыта звёў навуку да дэдукцыйнай логікі, было несправядлівым.
„Выпраўленне" метаду Арыстоцеля
Бэкан прапанаваў навуцы свой “новы’ метад для таго, каб пераадолець уяўныя недахопы Арыстоцелевай тэорыі працэдуры. Дзве галоўныя рысы новага метаду Бэкана — гэта апора на этапнасць, паступальнасць індукцыі і метад выключэння.
Бэкан лічыў, што правільна праведзенае навуковае даследаванне ўяўляе сабой узыходжанне крок за крокам ад асновы да вяршыні піраміды сцвярджэнняў.
Бэкан прапанаваў для пабудовы моцнай асновы піраміды скласці шэраг "звычайных і зксперыментальных апісанняў'. Сам Бэкан зрабіў унёсак у гэту справу, напісаўшы працы на тэмы вятроў, прыліваў і адліваў, працягласці і ладзе жыцця розных народаў і жывёл. На жаль, шмат якія матэрыялы для звычайных апісанняў былі ўзяты ім з ненадзейных крыніц.
Бэкан сцвярджаў, што, вызначыўшы факты канкрэтнай навукі, натурфілосаф павінен шукаць карэляцыі, альбо суадносіны, паміж гэтымі фактамі. ён быў прыхільнікам паступовага індуктыўнага ўзыходжання ад карэляцый малой ступені абагульнення да больш агульных карэляцый.
"Аксіёмная лесвіца’ Бэкана
Бэкан усведамляў, што некаторыя карэляцыі паміж фактамі з'яўляюцца “выпадковымі". Для селекцыі выпадковых карэляцый ён сфармуляваў метад выключэння. Бэкан прапанаваў вызначаць у шмат якіх выпадках выпадковыя карэляцыі з дапамогай табліц наяўнасці, адсутнасці і ступеняў. 3 піраміды належыць выключаць любую карэляцыю, для якой ёсць прыклад адсутнасці аднаго атрыбута пры наяўнасці другога альбо прыклады змяншэння ўдзельнай вагі аднаго атрыбута пры павелічэнні вагі другога. Бэкан лічыў, што пасля выключзння такім чынам выпадковых карэляцый застануцца толькі істотныя карэляцыі. А істотныя карэляцыі — гэта адпаведны прадмет для далейшага індуктыўнага абагульнення.
Бэкан прылічваў свой метад выключэння да галоўных пераваг уласнага метаду над метадам Арыстоцеля. £н слушна канстатаваў, што просты пералік, адна з індуктыўных працэдур, што ўжываліся Арыстоцелем, з'яўляецца неадпаведным у плане адрознення істотных карэляцый ад карэляцый выпадковых. Бзкан разлічваў на тое, што выкарыстанне метаду выключэння можа паспрыяць такому адрозненню, бо гэты метад надае адпаведнае значэнне адсутнасці і адноснай інтэнсіўнасці.
Бэкан быў у дастатковай ступені рэаліотам, каб усведамляць, што ў шмат якіх выпадках цяжка выявіць істотныя карэляцыі пры дапамозе адных табліц наяўнасці, адсутнасці і ступеняў. У гэтай сувязі ён выдзеліў розныя тыпы "прэрагатыўных прыкладаў", якія надзелены асаблівай каштоўнасцю пры пошуку істотных карэляцый. Праўдападобна, ён верыў, што сама прырода гэтых прыкладаў выг.учае істотныя карэляцыі.
Бадай што найважнейшым сярод дваццаці сямі прэрагатыўных прыкладаў з'яўляецца "прыклад указальнага слупа’. Прыклад указальнага слупа — гэта прыклад вырашэння праблемы выбару паміж канкурэнтнымі тлумачэннямі. Бэкан сам прапанаваў адметны прыклад такога выбару паміждзвюма гіпотэзамі прыліваў і адліваў. Першая гіпотэза грунтавалася на тым, што прылівы і адлівы, па аналогіі з раскачваннем вады ў балеі, з'яўляюцца накатваннем і адыходам вады. Другая гіпотэза сцвярджала, што прылівы і адлівы — гэта перыядычныя ўздым і падзенне вады. Бэкан заўважаў, што “балейная” гіпотэза будзе абвергнута, калі стане магчымым лаказаць, што сумежны ў часе прыліў на ўзбярэжжах Іспаніі і Фларыды не суправаджаецца адлівам у іншых месцах. ён выказаў меркаванне, што справу можна вырашыць, даследуючы прылівы на берагах Перу і Кітая.®
Бэкан прызнаваў, што прыклад “адмвтны" толькі тады, калі ён пярэчыць усім наборам тлумачальных пасылак, акрамя аднаго. Але ж немагчыма даказаць, што сцвярджэнне аб тыпе з’яў можна зразумець толькі з гэтых некалькіх набораў пасылак, а не з іншых. Хіба Бэкана заключаецца ў перабольшванні лагічнай моцы прыкладаў указальнага слупа. Тым не менш, выключэнне гіпотэз, дэдукцыйныя высновы якіх (пры тых ці іншых папярэдніх умовах) не адпавядаюць назіранням, можа мець пэўную каштоўнасць пры пошуку больш прымальнага тлумачэння. Вядома ж, гэты метад фальсіфікацыі вынайшаў не Фрэнсіс Бэкан. Яго выкарыстоўваў Арыстоцель, а Гросэтэстэ і Роджэр Бэкан прапанавалі гэты метад у якасці тыповага спосабу пацвярджэння гіпотэзы шляхам выключэння канкурэнтных гіпотэз.
Пошук форм
Найбольш агульныя прынцыпы на вяршыні піраміды Бэкан называў ‘формамі". Формы з'яўляюцца вербаЛьным выразам адносін паміж "простымі сутнасцямі’, тымі нераскладальнымі якасцямі, якія заключаюцца ва ўспрымальных намі прадметах. Бэкан лічыў, што разнастайныя камбінацыі такіх простых сутнасцяў уяўляюць сабой аб'ект нашага вопыту, і што калі нам удасца дасягнуць пазнання форм, стане магчымым кіраванне сіламі прыроды і іх змена.
Пры аналізе некаторых заўваг Бэкана аб формах узнікае ўражанне, быццам ён праводзіў аналогію паміж камбінацыяй простых сутнасцяў і алхіміяй. Напрыклад, ён сцвярджаў: *Той, хто дасягне ведаў аб формах жаўцізны, вагі, коўкасці, трываласці, цякучасці, раствараль-
насці і гэтак далей, а таксама спооабах іх камбінавання, іх ступені і меры, — парупіцца аб тым, каб спалучыць іх у нейкім целе, што можа прывесці да ператварэння дадзенага цела ў эолата*.7
Бэкан асабіста праводзіў даследаванні ў галіне форм, цяпла, белізны, прыцягнення целаў, цяжару, смаку, ламяці і "духу, стоенага ў целах, адчувальных на дотык’.8
Формы Бэкана не з'яўляюцца ні платонаўскімі формамі,_ ні арыстоцвліянскімі фармальнымі прычынамі. Хутчэй, на думку аўтара, формы перадаюць тыя адносіны паміж фізічнымі ўласцівасцямі, якія здольны выклікаць эфект. У трактоўцы Арыстоцеля, формы Бэкана адносяцца да матэрыяльнага і дзейснага аспектаў каўзацыі, a таксама да чыста фармальнага аспекту.