Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Менавіта пры гэтым этапе выяўляецца вартасць Бэканавай праграмы стварэння звычайных апісанняў і пошуку суадносін паміж з’явамі. Большай каштоўнасці за вывучзннем Бэкана Дэкарт не прызнаваў. Аднак ён адмаўляў магчымасць вызначэння важных законаў прыроды праз праверку і параўнанне візуальных прыкладаў.
Роля гіпотэз у навуцы
Іншая важная роля назірання і эксперыменту, паводле тэорыі навуковага метаду Дэкарта, заключаецца ў вылучэнні гіпотэз, якія ўдакладняюць адпаведныя фундаментальным законам механізмы. Дэкарт сцвярджаў, што існаванне гіпотэзы апраўдваецца яе здольнасцю ў спалучэнні з фундаментальнымі законамі тлумачыць з’явы. Гіпотэза павінна паслядоўна адпавядаць фундамвнтальным законам, аднак яе канкрэтны змест павінен быць так дапасаваны, каб дазволіць рабіць дэдукцыю сцвярджэнняў аб аналізуемай з’яве.
Дэкарт часта прапаноўваў гіпотэзы, заснаваныя на аналогіях на падставе штодзённага вопыту. Рухі планет ён параўноўваў з рухам кавалкаў корку, якія захоплены вірам, адлюстраванне святла — з адскокам тэніснага мячыка ад цвёрдай паверхні, працу сэрца — з выпрацоўкай цяпла стогам сена. У кожным выпадку аналогія з бытавым вопытам мела надзвычай вялікае значэнне для самой такой тэорыі.
Цалкам магчыма, што выкарыстанне вобразных аналогій падобнага кшталту спрычынілася да папулярнасці
яго тэорыі сусвету. Аднак часцей схільнасць да такіх аналогій уносіла блытаніну ў пабудовы Дэкарта.
Прыкладам можа служыць яго тлумачэнне кровазвароту. Дэкарт зрабіў стаўку на неадпаведную аналогію, праігнараваўшы эксперыментальныя дадзеныя, якія сввдчылі супрацьяе. Паводле Дэкарта, сэрца, якое выпрацоўвае цяпло па прынцыпе спантаннага награвання стагоў сена, выпарвае на ўваходзе вянозную кроў, што прыводзіць да павелічэння сэрца і накіравання крыві ў артэрыяльную сістэму. Вытлумачэнне Дэкарта супярэчыць фактам. Уільям Харві эксперыментальна даказаў, што пульс, накіраванне крыві ў артэрыі суправаджаецца скарачэннем сэрца. Дэкарт чытаў кнігу Харві аб кровазвароце і яе хваліў, аднак тым не менш працягваў адстойваць ўласную гіпотэзу.5
Эксперыментальнае пацвярджэнне
Тэорыя навуковага метаду Дэкарта найбольш адкрытая для нападаў у частцы эксперыментальнага пацвярджэння. Відавочна тое, што каштоўнасць эксперыментальнага пацвярджэння ён прызнаваў толькі на словах. Напрыклад, ён прызнаваў, што сцвярджэнне аб тыпе з’яў можна дэдукаваць з больш чым аднаго набору тлумачальных пасылак:
законы прыроды канстатацыя рэлевантных акалічнасцей гіпотэза 1
л Е
законы прыроды канстатацыя рэлевантных акалічнасцей гіпотэза 2
л Е
У падобных выпадках Дэкарт заклікаў шукаць іншыя высновы, якія можна было б дэдукаваць з пасылак, што ўключаюць гіпотэзу 1, але нельга дэдукаваць з пасылак, што ўключаюць гіпотэзу 2 (альбо наадварот).
Практычная дзейнасць Дэкарта часта не адпавядала глыбіні яго тэарэтычных распрацовак аб метадзе. Наогул ён быў схільны разглядаць эксперыментаванне ў якасці дапаможнага сродку пры фармулёўцы тлумачэнняў, а не як крытэрый адэкватнасці такіх тлумачэнняў.
Нягледзячы на тое, што інтэрпрэтацыі Дзкарта часта пярэчылі фактам, яго тэорыя сусвету валодала вялікай
прыцягальнай сілай. Яна спалучала належную ўвагу як да дасягнвння дакладнасці, так і да ўсведамлення складанасці з’яў. Законы прыроды з’яўляюцца нібыта дэдукцыйнымі высновамі неабходных ісцін, якія павінен прыняць да ведама кожны мыслячы індывідуум*. А калі ‘колькасць руху" прыняць за “момант’, як таго патрабаваў Мальбранш, тады правілы ўздзеяння не пярэчаць эксперыментальным дадзеным. Аднак гэтыя агульныя законы тлумачаць з'явы толькі ў спалучэнні з канкрзтнымі фактычнымі звесткамі і, даволі часта, гіпотэзамі. Магчыма ліквідаваць разыходжанні паміж тэорыяй і назіраннямі шляхам змены адпаввдных гіпотэз, не закранаючы агульных законаў прыроды. Такая гнуткасць картэзіянскай сістэмы з'яўлявцца адной з прычын, якая тлумачыць яе працяглую лапулярнасць (пры адпаведных дапрацоўках) у XVII—XVIII стст.
Заўвагі пад тэкстам
' Rene Descartes, Meditations on First Philosophy, in The Philosophical Works of Descartes, trans, and ed. E. S. Haldane and G. R. T. Ross (New York: Dover Publications, 1955), i. 154.
2 Descartes, The Principles of Philosophy, Haldane and Ross, i.2603.
3 Gerd Buchdahl, Metaphysics and the Philosophy of Science (Oxford: Blackwell, 1969), 125.
4 Descartes, Discourse on the Method of Rightly Conducting the Reason, Haldane and Ross, I. 121.
‘ Ibid. I. 112.
4 Descartes, 'Letter to Mersenne (May 27, 1630)','Letter for Arnauld (july 29, 1648)', in Descartes • Philosophical Letters, trans, and ed. A. Kenny (Oxford: Clarendon Press, 1970), 15, 236-7.
* Дэкарт з належнай увагай падкрэсліваў, што Бог зусім не быў абавяэаны ствараць свет паводле законаў іерархіі. Законы не ўяўляюць сабой перашкоды на шляху Боскай стваральнай дэейнасці. Сапраўды, Дэкарт сцвярджаў, што Бог эдольны стварыць свет, у якім былі б рэалізаваны супярэчнасці. Напрыклад, Бог мог бы стварыць свет, у якім круг меў бы радыусы рознай даўжыні, альбо дэе горы не мелі б далін.6 He варта I казаць, што гэткая магчымасць ляжыць па-эа людскім разуменнем.
Тым не менш, Дэкарт паслядоўна адстойваў пункт гледжання, што сутнасцю прыродных э'яў ёсць экстэнсія I pyx. I ён часта выкаэваўся ў тым сэмсе, што фундаментальныя эаконы руху, якія дзейнічаюць у гэтым свеце, сапраўды створаным Богам, могуць быцьтолькі такія, якія яны ёсць. Гэтыя законы не э'яўляюцца проста эмпірычнымі абагульненнямі адносна бачнага. Яны, хутчэй, ясна і акрэслена канстатуюць факты інтэлектуальнага пранікнення ў структуру сусвету.
8
АКСІЯМАТЫЧНЫ МЕТАД НЬЮТАНА
МЕТАД АНАЛІЗУ I СІНТЭЗУ 92
Індуктыўнае абагульненне і законы руху 94
Абсалютная прастора і абсалютны час 95
АКСІЯМАТЫЧНЫ МЕТАД 98
•HYPOTHESES NON FINGO" 102
ПРАВІЛЫ ФІЛАСОФСКІХ РАЗВАЖАННЯЎ 104
УМОЎНАСЦЬ ПРЫРОДЫ НАВУКОВЫХ ЗАКОНАЎ 105
ІСАК НЬЮТАН (1642—1727 гг.) нарадзіўся ў Вулсторпв (графства Лінкальншыр). Бацька, які належаў да дробных землеўладальнікаў, памёр да нараджэння Ісака. МацІ Ньютана зноў выйшла эамуж, калі яму споўнілася тры гады, у сувязі э чым яго выхаваннем да смерці айчыма ў 1653 годзе эаймалася галоўным чынам бабуля.
Ньютан наведваў каледж Тройцы ў Кембрыджы, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1665 годзе. У 1665— 1667 гадах Ньютан жыў у Вулсторпв, перахоўваючыся ад эпідэміі чумы. Гэта быў надзвычай творчы перыяд: Ньютан сфармуляваў тэарэму біномаў, распрдцаваў “метад флакСІЙ" (вылічэнняў), сканструяваў першы тэлескоп-рэфлектар і прыйшоў да ўсввдамлення універсальнасці прыроды сілаў прыцягнення.
У 1669 годэе Ньютан быў прызначаны прафесарам матэматыкі ў Кембрыджы, а ў 1672 годзе яго абралі сябрам Каралеўскага Таварыства. У хуткім часе пасля гэтага ён зрабіў справаздачу перад Таварыствам аб сваіх адкрыццях у галіне праламлення святла. Пачаліся працяглыя спрэчкі з Робертам Гукам ды іншымі. Рознагалоссі з Гукам паглыбіліся пасля выдання твора “Матэматычныя пачаткі натурфіласофІГ (1687 г.). Гук скардзіўся, што Ныотан прысвоіў яго палажэнне аб тым, што рухі планет можна тлумачыць пры дапамозе прынцыпу прамалінейнай інврцыі, спалучанай з сілаю і/г’, якая зыходзіць ад Сонца. У адказ Ныотан заявіў, што ён прыйшоў да гэтай высновы
раней за Гука і што толькі ён сам у стане даказаць, якім чынам уздзеянне сілы І/г’ прыводзіць да эліптычнасці планетных арбіт.
У 1696 годзе Ньютан узначаліў каралеўскі манетны двор I праявіў на гэтай пасадзе эначныя адміністрацыйныя здольнасці. У 1703 годзе быў абраны старшынёй Каралеўскага Таварыства і з вяршыні свайго становішча ўвязаўся ў працяглую спрэчку з Лейбніцам па пытанні прыярытэтаў у развіцці тэорыі вылічэнняў. У 1704 годзе Ньютан апублікаваў сваю ‘Опгыку’, мадэль эксперыментальнага даследавання. У раздзеле “ПытаннГ, змешчаным у канцы гэтай кнігі, ён выклаў свой погляд на навуковы метад.
Усё сваё жыццё Ньютан эаймаўся вывучэннем біблейскіх тэкстаў з пункту гледжання унітарыянства. Сярод яго па* пер былі знойдзены нататкі па храналогіі старажытных царстваў I тлумачэнні да кнігі прароцтваў Данілы.
Метад аналізу і сінтэзу
Разважанні Ныотана аб навуковых метадах былі скіраваны, у першую чаргу, супраць Дэкарта і яго паслядоўнікаў. Дэкарт імкнуўся выводзіць законы фізікі з метафізічных прынцыпаў. Ньютан аспрэчваў такі шлях тэарэтызавання аб прыродзв. Ён патрабаваў, каб натурфілосаф засноўваў свае абагульненні на ўважлівым вывучэнні з’яў. Ньютан пісаў, што “хоць індукцыйнае пацвярджэнне на падставе эксперыментаў і назіранняў і не з’яўляецца доказам агульных высноў, тым не менш, гэта найлепшы шлях пацвярджэння, які даспускаецца прыродай рэчаў".’
Ньютан выступаўсупраць картэзіянскага метаду, прызнаючы тэорыю навукова-даследчай працэдуры Арыстоцеля. Гэту індукцыйна-дэдукцыйную працэдуру ён называў ‘метадам аналізу і сінтэзу’. Патрабуючы ад навуковай працэдуры ўключэння як індукцыйнай, гэтак і дэдукцыйнай стадый, Ньютан абараняў пазіцыю, якую адстой* валі Гросэтэстэ і Роджэр Бэкан у XIII ст., а таксама Галілей і Фрэнсіс Бэкан на пачатку XVII ст.
Разважанні Ньютанааб індукцыйна-дэдукцыйнай працэдуры перасягалі адпаведныя палажэнні вучэння яго папярэднікаў у двух аспектах. ён паслядоўна падкрэсліваў неабходнасць эксперыментальнага пацвярджэння высноў, дэдукаваных шляхам сінтэзу, а таксама рабіў націск на каштоўнасці дэдукавання высноў, якія выходзяць па-за межы першапачатковых індукцыйных дадзеных.
Выкарыстанне Ньютанам метаду аналізу і сінтэзу дало плён пры падрыхтоўцы кнігі "Оптыка’. Напрыклад, пры пастаноўцы свайго заслужана праслаўленага эксперы-
менту Ньютан прапусціў прамень сонечнага святла праз прызму, атрымаўшы на аддаленай сцяне зацемненага пакоя ладоўжаны спектр колераў.
Эксперымент Ньютана з адной прызмай.
Ньютан ужыў метад аналізу, каб індукаваць тлумачальны прынцыл, паводле якога сонечнае святло складаецца з прамянёў розных колераў і кожны колер лраламляецца праз прызму пад сваім спецыфічным вуглом. Гэта не было з боку Ньютана проста індукцыйным абагульненнем. Ньютан не проста сцвердзіў, што ўсе прызмы пры падобных умовах ствараюць спектры, падобныя да таго, які ён сам назіраў. Больш важная выснова тычылася самой прыроды святла, і гэтая выснова патрабавала "індукцыйнага скачка’, каб пацвердзіць, што сонечнае святло складаецца з прамянёў, надзеленых рознымі рэфракцыйнымі ўласцівасцямі. У рэшце рэшт магчымы і іншыя інтзпрэтацыі атрыманых дадзеных. Напрыклад, Ньютан мог бы зрабіць выснову, што сонечнае святло непадзельнае, а спектральныя колеры ствараюцца эа кошт нейкага другаснага ўнутранага выпраменьвання прызмы.