Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
ГІаводле Дэкарта, яснае тое, што непасрэдна прысутнічае ў свядомасці. 3 другога боку, акрэсленае — тое, што адначасна яснае і неабумоўленае. Акрэсленае ведаюць per se, яго відавочнасць не залежыць ад якіхнебудзь абмежавальных фактараў. Напрыклад, у мяне можа быць відавочная ідэя аб ‘сагнутасці* часткова апушчанага ў ваду кія, прычым не патрабуецца разумення фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне ‘сагнутасці*.
Аднак для спасціжэння акрэсленай прычыны ’сагнутасці” кія мне неабходна зразумець закон праламлення і яго дзеянне ў дадзеным канкрзтным выпадку.
Першасныя якасці і другасныя якасці
Вызначыўшы факт уласнага існавання ў якасці думаючай істоты і існаванне добразычлівага Бога, які гарантуе ісціннасць таго, што ясна і акрэслена прысутнічае ў свядомасці, Дэкарт перавёў увагу на створаны сусвет. Ён імкнуўся адкрыць відавочнае і акрэсленае ў фізічных прадметах. Разважаючы аб плаўленні кавалка воску, ён адзначаў: “Размаўляючы і набліжаючыся да агню, заўважаю: дыханне адносіць тое, што засталося ад смаку, пах выветрываецца, колер змяняецца, стан рушыцца, памер павялічваецца, ён робіцца вадкім, награецца, яго ледзьве можна ўзяць у рукі, а пры ўдары не даносіцца ніводнага гуку. Ці пасля падобнай перамены застаўся той самы воск? Мы павінны прызнаць, што застаўся; ніхто не можа меркаваць іначай. Дык што ж я ведаў так акрэслена пра гэты квалак воску? Напэўна, гэта нвшта па-за тым, што мне паведамляюць мае пачуцці, бо ўсё тое, што дадзена праз смак, пах, бачанне, дотык і слых, змянілася, аднак застаецца той самы воск... Абстрагуючыся ад усяго таго, што не ўласціва воску, давайце паглядзім, што застаецца. Безумоўна, застаецца ўсяго толькі пэўная экстэнсія*, гнуткая і рухомая’.1
Але як жа мы можам спазнаць гэтую “экстэнсію", якая з'яўляецца сутнасцю кавалка воску? Дэкарт сцвярджаў, што нашы веды аб экстэнсіі — "сапраўднай сутнасці" воску, — з'яўляюцца інтуітыўнымі і заключаюцца ў свядомасці. А інтуіцыю свядомасці варта адрозніваць ад шэрагу станаў, у якіх воск прадстае перад нашымі пачуццямі. Дэкарт, як і Галілей, рабіў адрозненне паміж тымі ’лершаснымі якасцямі", якімі павінны валодаць усе целы, каб быць целамі, і “другаснымі якасцямі* — колерамі, гукамі, смакамі, пахамі, — якія існуюць толькі ў перцэпцыйным вопыце суб'екта.
Дэкарт разважаў наступным чынам: калі экстэнсія з'яўляецца адзінай уласцівасцю целаў, аб якой мы маем ясную і акрэсленую думку, то быць целам азначае мець экстэнсію. Вакуум існаваць не можа. Дэкарт вызначыў ‘экстзнсію’ як “запоўненасць матэрыяй’ і зрабіў высно-
* Ад лацінскага "extentlo" — прадаўжэнне, працяг, прастора. — Заўв. пвракл.
ву, што паняцце "пазбаўленая матэрыі экстэнсія" ўяўляе сабой супярэчнасць 2.
Аднак хоць Дэкарт і адмаўляў за вакуумам права на існаванне ў прыродзе, тым не менш, ён унутрана прымаў пэўныя метадычныя аспекты класічнага атамізму. Ен быў схільны тлумачыць макраскапічныя працэсы субмакраскапічнымі ўзаемадзеяннямі. Прыкладам можа служыць яго тлумачэнне магнітнага прыцягнення. Дэкарт прыпісваў прыцягненне магнітам кавалка жалеза выдзяленню магнітам нябачных шрубападобных часцінак, якія праходзяць праз вінтавыя каналы ў жалезе, тым самым выклікаючы яго рух. Акрамя гэтага, Дэкарт падзяляў атамістычную ідэю аб тым, што квалітатыўныя перамены на макраскапічным узроўні выклікаюцца выключна квантытатыўнымі зменамі на ўзроўні субмакраскапічным. Ен абмежаваў прадмет навукі тымі якасцямі, якія можна перадаць у матэматычнай форме і параўнаць у форме прапорцыі.
Такім чынам, погляд Дэкарта на навуку аб’ядноўваў пункты погляду Архімеда, піфагарэйцаў і атамістаў. Дэкарт уяўляў сабе ідэал навукі ў якасці дэдукцыйнай іерархіі сцвярджэнняў, апісальныя часткі якіх адносяцца выключна да аспектаў рэчаіснасці, якія паддаюцца ўліку, часта на субмакраскапічнымузроўні. Безумоўна, да прыняцця гэтага ідэалу яго падштурхнулі папярэднія поспехі ў стварэнні аналітычнай геаметрыі. Дэкарт зрабіў заклік да матэматыкаў свету адкрываць таямніцы універсуму, накшталт таго, як яго аналітычная геаметрыя звяла ўласцівасці геаметрычных паверхняў да алгебраічных ураўненняў.
На сваё няшчасце, Дэкарт ужываў тэрмін “экстэнсія” і ў іншым сэнсе. Пры апісанні руху целаў ён казаў, што целы спярша займаюць адну прастору, а пасля другую. Напрыклад, калі целы A і В паслядоўна мяжуюць з целамі С і D, Дэкарт сказаў бы, што В перамясцілася на "прастору", якую пакінула А.
t	t+dt
Аднак гэтая "прастора", альбо адэінка "экстэнсіі", не тоесная нейкаму канкрэтнаму целу. “Прастора" ў гэтым сэнсе — гэта адносіны цела да іншых целаў. Такое дваістае ўжыванне тэрміну “экстэнсія’ прадстаўляе сабой сур'ёзную спробу пазбегнуць адназначнасці. Па-
водле нормаў самаго Дэкарта, трэба меркаваць, што ён не дасягнуў яснай і акрэсленай думкі аб “экстэнсіі", сваёй фундаментальнай катэгорыі тлумачэння оусввту.
Агульнанавуковыя законы
Як бы там ні было, Дэкарт у далейшым вывеў некалькі важных фізічных прынцыпаў са свайго разумення экстэнсіі. Бухдаль адзначаў: у сувязі з тым, што Дэкарт лічыў паняцці экстэнсіі і руху відавочнымі і акрэсленымі, то пэўныя абагульнвнні на падставе гэтых паняццяў здаваліся яму ісціннымі a priori.3 Адно з такіх абагульнвнняў заключаецца ў тым, што рух выклікаецца ўдарам ці ціскам. Дэкарт прытрымліваўся думкі, што ў сувязі з немагчымасцю існавання вакууму пэўнае дадзенае цела знаходзіцца ў пастаянным кантакце з іншымі целамі. Яму здавалася, што адзінай прычынай руху цела з'яўляецца большы ціск суседніх целаў з аднаго боку, чым з другога. Абмежаваўшы прычыны руху ўдарам ціціскам, ён адмаўляў магчымасць уздзеяння на адлегласці. Дэкарт адстойваў чыста механістычны погляд на каўзальнасць.
Для XVII ст. механістычная філасофія Дэкарта была рэвалюцыйнай дактрынай. Шматлікія мысліцелі — яе прыхільнікі — лічылі гэты погляд больш навуковым, чым погляды, якія аперыравалі такімі “акультнымі" якасцямі, як магнітныя сілы і сілы гравітацыі. 3 картэзіянскага пункту гледжання сказаць, што цела рухаецца да магніта, бо магніт уздзейнічае на яго нейкай сілай, — азначае не сказаць нічога. 3 аднолькавым поспехам можна сказаць, што цела рухаецца да магніта, бо жадае з ім абняцца.
Другім важным фізічным прынцыпам, выведзеным з ідэі экстэнсіі, з'яўляецца прызнанне руху цыклічнай перастаноўкай целаў. Дэкарт меркаваў, што калі адно цела змяняе сваё “месцазнаходжанне”, то для ўнікнення аакууму неабходна адначасовае перасоўванне іншых целаў. Акрамя таго, толькі рухаючыся па замкнёным коле, абмежаваная колькасць целаў можа змяніць сваё становішча, не ствараючы вакууму.
Дэкарт сцвярджаў, што вышэйшай прычынай руху ў сусвеце з’яўляецца Бог. Ён лічыў, што Дасканалая Істота павінна была стварыць сусвет “увесь адразу**. Дэкарт зрабіў выснову, што ў сувязі з аднаразовым прывядзен-
* Дэкарт не растлумачыў, чаму Дасканалая Істота павінна была
зрабіць вымушаны выбар на карысць аднаразовага акту стварэння, а нв паслядоўнага стварэння матэрыі руху.
нем у рух усяе матэрыі сусвету Дасканалая Істота павінна забяспечыць вечнае захаванне гэтага руху. У адваротным выпадку сусвет быў бы падобны да гадзінніка, які ў рэшце рэшт спыняе свой ход, што наогул уласціва вырабам, зробленым рукамі чалавека.
3 гэтага найбольш агульнага прынцыпу руху Дэкарт вывеў тры іншыя законы руху:
Закон I. Целы ў стане спакою застаюцца ў стане спакою, а целы ў стане руху застаюцца ў стане руху, калі на іх не ўздзейнічае нейкае іншае цела.
Закон II. Рух па інерцыі з’яўляецца прамалінейным рухам*.
Закон III. (А) Калі рухомае цела сутыкнецца з іншым целам, якое мае большае супраціўленне руху, чым здольнасць першага працягваць рух, то першае цела змяняе накірунак, не спыняючы руху.
Закон III. (В) Калі першае цела мае большую сілу, чым супраціўленне другога цела, то першае цела захоплівае з сабою другое, трацячы столькі руху, колькі яно таму аддало.
Затым Дэкарт дэдукаваў з гэтых трох законаў сем правілаў уздзеяння пры розных канкрэтных тыпах сутыкненняў. Гэтыя правілы пераважна памылковыя таму, што Дэкарт за вырашальны фактар пры сутыкненнях прыняў не вагу, а памер. Найбольш вядомым між гэтых правілаў уздзеяння з'яўляецца чацвёртае. Яно сцвярджае, што рухомае цела, нягледзячы на сваю хуткасць, не можа скрануць з месца нерухомае цела большага памеру. У адпаведнасці з уласнай трактоўкай паняццяў "экстэнсія" і “рух" Дэкарт выпрацаваў шэраг правілаў, якія супярэчаць назіранням за рухам целаў.
Дэкарт сцвярджаў, што распрацаваныя ім навуковыя законы з'яўляюцца дэдукцыйнымі высновамі яго філасофскіх прынцыпаў. У "Разважаннях аб метадзе” ён пісаў: “Я ўпершыню паспрабаваў у агульным плане адкрыць прынцыпы, ці першапрычыны, усяго, што ў свеце існуе альбо можа існаваць, разглядаючы з гэтай мэтаю толькі Бога, які стварыў свет, I не выводзячы іх ні з якой іншай крыніцы, акрамя пзўных зародкаў тых ісцін, якія прырода заклала ў нашы душы".4
У значнай ступені прыцягальнасць картэзіянскай філасофіі тлумачыцца шырынёй ахопу. Пачынаючы ад тэістычна-крэацыяністычных метафізічных прынцыпаў, Дэкарт у далейшым вывеў агульныя законы сусвету. Ніжэй
* А не кругавым рухам, як сцвярджаў Галілей.
прыводзіцца Дэкартавы варыянт іерархіі навуковых іс-
Эмпірычныя акцэнты ў картэзіянскай філасофіі навукі
Абмежаванні дэдукцыі a priori
Дэкарт усведамляў, што шляхам дэдукцыі ад вяршыні іерархіі можна рухацца толькі на невялікую адлегласць. Дэдукцыя на падставе інтуітыўна-відавочных прынцыпаў мае для навукі абмежаваную каштоўнасць. Яна можа прывесці толькі да найбольш абагульненых законаў. Акрамя таго, фундаментальныя законы руху накладва-
юць абмежаванні на наступствы пэўныхтыпаў акалічнасцей, таму безліч падзей не адпавядае гэтым законам. Ведучы гаворку ў шырокім кантэксце, сусвет, які мы ведаем, — гэта адзін сярод мноства сусветаў, якія маглі быць створаны ў адпаведнасці з гэтымі законамі.
Дэкарт адзначаў, што на падставе адных агульных законаў нельга вызначыць ходу фізічных працэсаў. Напрыклад, закон захавання руху абвяшчае, што пры любым разгляданым працэсе не адбываецца страты руху. Але ж трэба вызначыць для кожнага паасобнага тыпу працэсу, як менавіта пераразмяркоўваецца рух паміж закранутымі целамі. Каб дэдукаваць сцвярджзнне аб пэўным эфекце, неабходна далучыць да пасылак звесткі аб акалічнасцях, пры якіх эфект меў месца. У выпадку тлумачэння фізіялагічнага працэсу, напрыклад, пасылкі, у дадатак да агульных законаў руху, павінны змяшчаць звесткі аб анатамічнай структуры. Такім чынам, у тэорыі навуковага метаду Дэкарта назіранню і эксперыменту адводзілася адна вельмі значная роля — здабываць веды пра ўмовы, пры якіх адбываюцца падзеі пэўнага кшталту.