Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
У падтрымку Правіла I Ньютан звярнуўся да прынцыпу ашчаднасці, заявіўшы, што прырода *не церпіць раскошы залішніх прычын". Аднак жа штб дакладна Ньютан меў на ўвазе, кажучы “сапраўды ёсць", альбо “сапраўдная прычына”, па іншай версіі, — сталася прадметам дыскусій. Напрыклад, Уільям Уэвэл і Джон Сцюарт Міль крытыкавалі Ньютана за тое, што ён не прывёў крытэрыяў азначэння сапраўднасці прычын. Узвэл заўважыў, што калі Ньютан хацеў абмежаваць “сапраўдную прычыну” тыпу з’яў рамкамі прычын, якія, як ужо вядома, выклікаюць іншыя тыпы з’яў, тады Правіла I мае залішне абмежавальны характар. Яно выключае выкарыстанне ноаых прычын. Аднак Уэвэл не быў упэўнены, што менавіта гэта Ньютан меў на ўвазе. ён адзначаў, што, магчыма, Ньютан проста імкнуўся абмежаваць кола ўводзімых прычын "падобнымі па характары* да тых, якія ўстаноўлены папярэдне.
Уэвэл заўважыў, што пры такой інтэрпрэтацыі Правіла I з’яўляецца занадта расплывістым, каб ім можна было кіравацца пры навуковых даследаваннях. Можна сцвярджаць, што гіпатэтычна любая прычына мае нейкія рысы падабенства да раней устаноўленых прычын. Зняўшы з разгляду гэтыя неадэкватныя альтэрнатывы, Уэвэл выказаў меркаванне, што, хутчэй за ўсё, пад “сапраўднай
прычынай" Ньютан меў на ўвазе прычыну, якая прысутнічае ў тэорыі, пацверджанай шляхам індукцыйных дадзеных, здабытых пры аналізе розных тыпаў з'яў*.
Міль таксама прапанаваў вытлумачэнне “сапраўднай прычыны", якое адпавядала яго ўласным філасофскім поглядам. Згодна са сваім разуменнем індукцыі як тэорыі доказу каўзальнай сувязі, Міль сцвярджаў: “сапраўдная прычына” адметная тым, што яе сувязь з прыпісваемым эфектам можна даказаць з дапамогай незалежна здабытых звестак**.
У сваім каментарыі да Правіла III Ньютан адзначаў, што параметры, якія адпавядаюць гэтаму правілу, уключаюцьу сябе працягласць, цвёрдасць, непранікальнасць, рухомасць і інерцыю. Ньютан сцвярджаў, што гэтыя параметры належыць прызнаць універсальнымі параметрамі ўсіх целаў наогул. Акрамя таго, ён заяўляў, што гэтымі якасцямі надзелены і дробныя часткі целаў. У Пытанні 31 “Оптыкі" ён прапанаваў праграму даследаванняў для адкрыцця сілаў, якія кіруюць узаемадзеяннямі дробных частак целаў. Ньютан выказваў спадзяванне, што вывучэнне сілаў малога радыусу дзеяння дасць у канчатковым выніку поўны вобраз такіх фізіка-хімічных з'яў, як змена стану, растваральнасць і ўступленне ў злучэнне паводле закону сусветнага прыцягнення, прынцыпы якога паядналі зямную дынаміку з нябеснай. У далейшым даслвдчая праграма Ньютана атрымала сваё тэарэтычнае развіццё ў працах Боскавіча і Масоці і практычнае ажыццяўленне ў даследаваннях Фарадэя ў галіне электрамагнетызму, а таксама ў разнастайных спробах замеру выбіральнай роднасці хімічных элементаў"*“.
Умоўнасць прыроды законаў навукі
Ньютан адмовіўся ад картэзіянскага правіла вывядзення законаў навукі з бясспрэчных метафізічных прынцыпаў. Ён таксама аспрэчваў якую-небудзь магчымасць здабыцця неабходных ведаў аб законах навукі. На думку
* Прапанаваная Уэвэлам ідэя ‘супадзення індукцый’ разглядаецца ў раздзеле 9.
** Погляды Міля на каўзальныя адносіны разглядаюцца ў раздэеле 9.
*** Ролю даследчай праграмы Ныотана ў навуцы XVIII ст. апісаў А. Тэкрэй(А. Thackray) у сваёй працы ’Atomsand Powers" (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1970).
Ньютана, натурфілосаф можа ўстанавіць, што з’явы знаходзяцца ў пэўнай узаемасувязі, аднак няздольны вызначыць, што гэтыя сувязі не могуць быць іншымі.
Праўда, Ньютан адзначаў, што калі б мы маглі даведацца пра тыя сілы, якія ўздзейнічаюць на дробныя часціны матэрыі, то маглі б зразумець і прычыны працэсаў, якія адбываюцца на макраскапічным узроўні. Аднак Ньютан не настойваў на тым, што такія веды ўяўляюць сабой неабходныя веды аб прыродзе. Наадварот, ён сцвярджаў, што любыя вытлумачэнні натуральных працзсаў маюць умоўны характар і падлягаюць перагляду ў святле новых звестак.
Заўвагі пад тэксгам
’ Isaac Newton, Opticks (New York: Dover Publications, 1952), 404.
2 Ibid. 45-8.
1 Newton, Mathematical Principles of Natural Philosophy, trans. A. Motte, revised by F. Cajori (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1962), ii. 547.
4 Ibid. i. 8.
s Ibid. I. 7-8.
6 Newton, Unpublished Scientific Papers of Isaac Newton, trans, and ed. A. R. Hall and M. B. Hall (Cambridge, Cambridge University Press, 1962), 132-43.
7 Ronald Laymon, 'Newton's Bucket Experiment', J. Hist. Phil. 16 (1978), 399-413.
• Newton, Mathematical Principles, I. 10-11.
9 Ernst Mach, The Science of Mechanics, trans. T. J. McCormack (La Salle, III.: Open Court Publishing Co., 1960), 271-97.
10 Newton, Mathematical Principles, i. 8.
" Ibid. I. 13.
” Newton, Opticks, 154-8.
13 I. Bernard Cohen, Franklin and Newton (Philadelphia: The American Philosophical Society, 1956), 139.
14 Newton, Mathematical Principles, I. 10.
,s Newton, Unpublished Scientific Papers, 127.
'• Глядзі, напрыклад, S. Toulmin, 'Newton on Absolute Space, Time, and Motion', Phil. Rev. 68 (1959); E. Nagel, The Structure of Science (New York: Harcourt, Brace, and World, 1961), 179-83.
” I. Bernard Cohen, The Newtonian Revolution (Cambridge: Cambridge University Press, 1980), 52-154.
'• Ignatius Pardies, 'Some Animadversions on the Theory of Light of Mr. Isaac Newton', in Isaac Newton's Papers and Letters on Natural Philosophy, ed. I. B. Cohen (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1958), 86.
19 Newton, 'Answer to Pardies', in Isaac Newton's Papersand Letters on Natural Philosophy, 106. r
30 Newton, Mathematical Principles, ii. 547. Гл. таксама A. Koyre, Newtonian Studies (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1965), 35-6.
21 Newton, Mathematical Principles, ii. 398-400.
9
АНАЛІЗ УПЛЫВУ „НОВАЙ НАВУКГ НА МЕТАДАЛОПЮ НАВУКІ
I. КАГНІТЫЎНЫ СТАТУС
ЗАКОНАЎ НАВУКІ
ЛОК АБ МАГЧЫМАСЦІ АТРЫМАННЯ
НЕАБХОДНЫХ ВЕДАЎ АБ ПРЫРОДЗЕ 109
ЛЕЙБНІЦ АБ АДНОСІНАХ
ПАМІЖ НАВУКАЙ I МЕТАФІЗІКАЙ 110
СКЕПТЫЦЫЗМ Х'ЮМА* 114
Падраздзяленне ведаў 114
Прынцып эмпірызму 116
Аналіз каўзацыі 117
КАНТ АБ НАРМАТЫЎНЫХ
ПРЫНЦЫПАХ НАВУКІ 119
Адказ Х'юму 119
Аналогіі вопыту і механікі 121
Сістэмная арганізацыя эмлірычных законаў 123 Тэлеалагічныя тлумачэнні 125
ДЖОН ЛОК (1632—1704 гг.) нарадзіўся ў Рынгтане (графства Самврсет). Атрымаў адукацыю ў Оксфардзе і быў прызначаны выкладчыкам грэчаскай мовы і філасофіі ў гэтым універсітэце. У далейшым зацікавіўся медыцынай і зноў жа ад Оксфарда атрымаў ліцэнзію на правядзенне прыватнай практыкі.
* Болын шырока гэтае проэвішча вядома ў іншай, менш дакладнай транслітэрацыі, — Юм. — Заўв. перакл.
У 1666 годзе паступіў на службу да першага герцага Шафтэсберыйскага і стаў лвкарам, сябрам I дарадчыкам гэтага ўплывовага палітыка. Пасля таго як герцаг Шафтэсберыйскі быў адхілены ад улады, Лок добраахвотна падаўся ў эміграцыю ў Галандыю. Падчас знаходжання ў Галандыі Лок скончыў працу "Дослед аб чалавечым разуменні"* (1690 г.), у якой ён выклаў свае погляды на пврспектывы развіцця і абмежаванасць навукі. Палітычны лёс Лока змяніўся пасля ўзыходжання на трон у 1689 годзе Вільгельма Аранскага. Ён вярнуўся ў Англію і атрымаў дзяржаўную пасаду.
ГОТФРЫД ВІЛЬГЕЛЬМ ЛЕЙБНІЦ(1646—1716 гг.) — сын прафесара маральнай філасофіі Лейпцыгскага універсітэта. Будучы заўзятым чытачом, Лейбніц вывучаў філасофію ва універсітэце свайго бацькі і юрыспрудэнцыю — у Йене.
Большую частку жыцця Лейбніц працаваў у судзе, спачатку ў Майнцы, а пасля ў Гановеры. Падчас службы яму давяраліся дыпламатычныя місіі, якія дазволілі ўсталяваць кантакты са шматлікімі палітычнымі дзеячамі I інтэлектуаламі. Лейбніц рупліва праводзіў у жыццё судовыя рэформы, працаваў дзвля аб'яднання пратэстанцкіх цэркваў, a таксама развіцця навукі і тэхнікі. Вёў актыўную пврапіску з выдатнымі мысліцелямі свайго часу і быў заўзятым прыхільнікам навуковага супрацоўніцтва, з'яўляючыся сябрам Каралеўскага Таварыства, французскай і прускай Акадэмій. Як на іронію, старасць яго была азмрочана зацятай палвмікай з паслядоўнікамі Ньютана па пытанні прыярытэту адкрыцця матэматычнага аналізу.
ДЭВІД Х’ЮМ (1711—1776 гг.) паступіў на юрыдычны факультэт універсітэта ў Эдынбурэе, але кінуў яго, не атрымаўшы ступвні. Вывучэнню права перашкодзіла цікавасць да філасофіі. Некалькі гадоў Х’юм правёў у Рэне I Ля-Фершы, дзв скончыў працу над "Трактатам аб прыродзе чалавека" (1739—1740 гг.).
Х'юм быў надэвычай расчараваны рэакцыяй на гэту кнігу, якая "еыйшла з друку мёртванароджанай”. Аднак ён перапрацаваў трактат I выклаў яго ў больш папулярнай форме ў кнізе ‘Даследаванне чалавечага разумення’ (1748 г.). Х'юм выдаў таксама "Даследаванне прынцыпаў маралГ (1751 г.) I вельмі расцягнутую ‘Гісторыю Англіі’ (1754—1762 гг.).
Х'юм беспаспяхова хадайнічаў аб атрыманні пасады пры універсітэтах у Эдынбурзе і Глазга. Апаненты абвінавачвалі яго ў ерасі I нават атэізмв. У 1763 годзе Х'юм атрымаў прызначэнне на пасаду сакратара брытанскага пасольства ў ФранцыІ. У далвйшым стаўся славутасцю парыжскага свету.
ІМАНУІЛ КАНТ (1724—1804 гг.) усё сваё жыццё правёў, не выязджаючы далёка за межы роднага горада Кёнігсберга. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Кёнігсбвргскім універсітэ-
* Гэтая праца вядома таксама пад наэвай “Дослед аб чалавечым
розуме'. — Заўв. перакл.
це, у Ім жа ў 1770 годзе стаў прафесарам логікі і метафізікі. Погляды Канта на значэнне нарматыўных прынцыпаў у навуковых даследаваннях выкладзены ў “Крыгыцы чыстага розуму’ (1781 г.) і “Крытыцы здольнасці меркавання" (1790 г.).
Лок аб магчымасці атрымання неабходных ведаў аб прыродзе
Джон Лок, які, падобна як і Ньютан, меў схільнасць да атамізму, выклаў умовы, што павінны быць выкананы для атрымання неабходных ведаў аб прыродзе. На думку Лока, трэба спасцігнуць як канфігурацыі і рухі атамаў, так і спосабы, пры дапамозе якіх рухі атамаў ствараюць у назіральніка ўражанні першасных і другасных якасцей. Ен адзначаў, што калі ўдасца выканаць гэтыя дзве ўмовы, тады нам будзе вядома a priori, што золата павінна растварацца ў царскай гарэлцы і не павінна — у канцэнтраванай азотнай кіслаце, што рэвень павінен валодаць слабіцельнымі ўласцівасцямі і што ўжыванне опіуму выклікае санлівасць.’