Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Кант дадаткова ўдакладніў значэнне прынцыпу мэтазгоднасці, склаўшы спіс меркаванняў, якія павінны з яго вынікаць:
1. Прьпода выбірае найкарацейшы шлях (lex parsimoпіае)*.
* На Канта вялікае ўражанне зрабіў прынцып найменшага дзеяння Мапэрцюі, прынцып, э якога пры ўмове адпаведнай інтэрпрэтацыі тэрміна "дзеянне' можна вывесці законы, якія кіруюць статычнай раўнавагай, сутыкненнямі і праламленнем. Прынцып наймен-
2. Прырода ‘не робіць скачкоў ні пры зменах, ні пры параўнанні адрозных форм (lex continui in nature)".
3. У прыродзе існуе абмежаваная колькасць тыпаў каўзальнага ўзаемадзеяння.
4. У прыродзе існуе спасцігальнае намі падпарадкаванне відаў і родаў.
5. Магчыма ўключэнне відаўу прагрэсіўна больш высокія роды.27
Гэтыя меркаванні становяцца нарматыўнымі прынцыпамі пры вывучэнні даследчыкам прыроды пры такой перадумове, што меркаванні рэалізуюцца на практыцы. Кант сцвярджаў, што нарматыўныя прынцыпы канкрэтызуюць, як нам варта разважаць, каб дасягнуць сістэмных ведаў аб прыродзе.28
У “Крытыцы чыстага розуму" Кант прапанаваў тры дадатковыя нарматыўныя прынцыпы для прыдання накірунку даследаванням у таксанамічных дысцыплінах: прынцып аднароднасці, які прадпісвае ігнараваць канкрэтныя адрозненні пры групіраванні відаў у роды; прынцып канкрэтызацыі, які патрабуе падкрэсліваць адрозненні пры ладзеле відаў на падвіды; прынцып пераемнасці форм, які патрабуе паступовага, паслядоўнага пераходу ад віду да віду. Кант лічыў, што прынцып аднароднасці з’яўляецца заслонай на шляху спроб знайсці неапраўдана вялікую колькасць відаў і родаў, што прынцып канкрэтызацыі засцерагае ад паспешлівых абагульненняў і што прынцып пераемнасці форм аб'ядноўвае два першыя прынцыпы, патрабуючы раўнавагі паміж імі.29
Акрамя прапановы гэтых нарматыўных прынцыпаў, Кант таксама выступаў у абарону выкарыстання ідэалізацый у навуковых тэорыях. Ён прызнаваў, што ў шмат якіх выпадках сістэмнай арганізацыі эмпірычных законаў лягчэй дасягнуць шляхам выкарыстання паняційных спрашчэнняў. Таму ён і не хацеў абмяжоўваць кола “сыравіны для навуковых тэорый” рамкамі паняццяў, што “выведзены з прыроды”. Кант прыводзіў паняцці “чыстая зямля”, “чыстая вада” і “чыстае паветра" ў якасці прыкладаў ідэалізацый, якія не грунтуюцца на з’явах, і выказаў думку, што выкарыстанне падобных паняццяў робіць больш простым сістэмнае тлумачэнне хімічных з'яў.30 Прыклады Канта не такія пераканалыя, як прапанаваныя
шага дзеяння, як і прынцып найменшага намагання Лейбніца, падаўся слушным адказам на пытанне, чаму гэтыя паасобныя эаконы выконваюцца. Мапэрцюі Інтэрпрэтаваў свой прынцып як доказ мэтанакіраванасці ў дзейнасці Стваральніка. Аднак Кант надаў яму статус усяго толькі нарматыўнага прынцыпу.
Галілеем ідэалізацыі “ідэальны маятнік" і “свабоднае падзенне ў вакууме", аднак Канту варта аддаць належнае за яго прадбачанне, што наіўны эмпірызм няздольны стварыць дастаткова змястоўную паняційную базу навукі.
Тэлеалагічныя тлумачэнні
Прынцып мэтазгоднасці прадпісвае нам даследаваць прыроду так, нібыта законы, якія мы адкрываем, з'яўляюцца часткай сістэмы законаў, арганізаванай адчужаным ад нас ‘разуменнем”. Калі зыходзіць з такіх пазіцый, то неабходна задаць пытанне аб месцы канкрэтных законаў у сістэме прыроды наогул. Гэта мае асабліва вялікае значэнне ў біялагічных навуках. Нельга не задацца пытаннем аб мэтах, якім служаць мадэлі структуры, функцыі і паводзін. Адказамі на такія пытанні нярэдка з'яўляюцца тэлеалагічныя тлумачэнні, якія характарызуюцца наяўнасцю словазлучэння “дзеля таго, каб" альбо яго эквівалентамі.
Кант лічыў, што тэлеалагічныя тлумачэнні ўяўляюць сабой каштоўнасць для навукі па дзвюх прычынах. Папершае, тэлеалагічныя тлумачэнні надзелены эўрыстычнай вартасцю пры пошуку каўзальных законаў. Кант сцвярджаў, што пытанні аб "мэтах" могуць падказаць новыя гіпотэзы аб “сродках", тым самым пашыраючы кола нашых ведаў аб механічным узаемадзеянні сістэм і іх частак.3’ Па-другое, тэлеалагічныя тлумачэнні робяць свой уклад у фармаванне сістэмнай арганізацыі эмпірычных ведаў шляхам павелічэння колькасці наяўных каўзальных тлумачэнняў. Кант прытрымліваўся думкі, што каўзальныя тлумачэнні трэба пашыраць як мага болей, аднак ён песімістычна ставіўся да магчымасці шырокага каўзальнага тлумачэння жыццёвых працэсаў.
Песімізм Канта грунтаваўся на яго канцэпцыі прыроды жывых арганізмаў. Паводле Канта, жывыя арганізмы дэманструюць узаемазалежнасць часткі і цэлага; цэлае — гэта не толькі тое, чым яно ёсць на падставе здольнасці арганізацыі частак, але і частка — гэта не толькі тое, чым яна з’яўляецца на падставе сваіх адносін да цэлага. Любая частка жывога арганізма адносіцца да цэлага і як прычына, і як вынік. Арганізм — гэта і арганізаванае цэлае, і самаарганізуючае цэлае. Кант меркаваў, што гэту ўзаемазалежнасць часткі і цэлага нельга цалкам растлумачыць на падставе каўзальных законаў. Каўзальныя законы вызначаюць толькі тое, што канкрэтныя станы арганізма вынікаюць з іншых станаў паводле нейкага правіла.
Таму ёсць абмежаванні, якія накладваюцца на каўзальнае тлумачэнне прыроды. Кант выклаў гэтыя абмежаванні, аднак ён не раіў вяртацца да “лёгкай тэлеалогіі", у якой структуры і функцыі арганізмаў здымаюцца з разгляду шляхам спасылкі на “канчатковыя прычыны”. На думку Канта, адпаведнае тлумачэнне прыродных з’яў павінна быць дадзена пры дапамозе законаў, якія канстатуюць мадэлі ўзнікнення падзей. Паняцце каўзальнасці з’яўляецца часткай аб'ектыўных эмпірычных ведаў, а паняцце мэты — не. Кант адзначаў, што мэтазгоднасць можа быць не больш чым нарматыўным прынцыпам, пры дапамозе якога розум выбірае ў якасці мэты сістэмную арганізацыю эмпірычных законаў. Перамясціўшы тэлеалогію на ўзровень нарматыўнай дзейнасці розуму, Кант дасягнуў аб’яднання тэлеалагічных і механістычных падыходаў, да чаго імкнуўся Лейбніц.
Заўвагі пад тэкстам
' John Locke, An Essay Concerning Human Understanding, IV, ill. 25. 2 Ibid. II. vili. 23.
3 Ibid. IV. vl. 14.
4 John Yolton, Locke and the Compass ot Human Understanding (Cambridge: Cambridge University Press, 1970), 58.
5 Locke, Essay, IV. xii. 10.
6 G. W. Leibniz, 'On a General Principle Useful in Explaining the Laws of Nature through a Consideration of the Divine Wisdom; To Serve as a Reply to the Response of the Rev. Father Malebranche’, in L. Loemker, ed., Leibniz: Philosophical Papers and Letters (Dordrecht: D. Reidel Publishing Co., 1969), 351-3.
7 Leibniz, 'Tentamen Anagogicum: An Anagogical Essay in the Investigation of Causes', Leibniz: Philosophical Papers and Letters, 477-84.
8 Gerd Buchdahl, Metaphysics and the Philosophy of Science (Oxford: Blackwell, 1969), 416-17.
5 Leibniz, 'Seventh Letter to de Voider (November 10, 1703)’; ‘Eighth Letter to de Voider (January 21, 1704)'; in Leibniz: Philosophical Papers and Letters, 533. Глядзі таксама George Gale, 'The Physical Theory of Leibniz', Studia Leibnitiana II, 2 (1970), 114-27.
' ° Глядзі Leibniz, 'Sixth Letter to de Voider (June 20, 1703)', in Leibniz: Philosophical Papers and Letters, 530.
" David Hume, An Enquiry Concerning Human Understanding (Chicago: Open Court Publishing Co., 1927), 23.
12 Albert Einstein, 'Geometry and Experience' in Sidelights on Relativity (New York; E. P. Dutton Co., 1923), 28.
” Hume, Enquiry Concerning Human Understanding, 63.
14 Ibid. 19.
,s Ibid. 16.
16 Hume, A Treatise of Human Nature, 53-65.
17 Ibid. 15-16.
18 Ibid. 251-62.
’’ Ibid. 155-72.
20 Hume, Enquiry Concerning Human Understanding, 77.
21 Hume, Treatise of Human Nature, 172; Enquiry Concerning Human Understanding, 79.
22 Hume, Enquiry Concerning Human Understanding, 79.
23 Hume, Treatise of Human Nature, 173-5.
24 Hume, Enquiry Concerning Human Understanding, 37.
2S Ibid. 45.
26 Immanuel Kant, Critique of Judgement, trans. J. H. Bernard (London: Macmillan, 1892), 17.
27 Ibid. 20-4.
28 Ibid. 21.
” Kant, Critique of Pure Reason, trans. F. Max Muller (New York: Macmillan, 1934), 530.
30 Ibid. 519.
31 Kant, Critique of Judgement, 327.
II. ТЭОРЫІ
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ
ПРАЦЭДУРЫ
МЕТАДАЛОГІЯ ДЖОНА ГЕРШЭЛЯ 128
Кантэкст адкрыцця 129
Законы прыроды 130
Тэорыі 131
Кантэкст пацвярджэння 131
ВЫСНОВЫ УЭВЭЛА АБ ГІСТОРЫІ НАВУК 133
Марфалогія навуковага прагрэсу 133
Факты і ідэі 133
Мадэль навуковага адкрыцця 134
Раскладанне фактаў і эксплікацыя паняццяў 135
Абагульненне фактаў 137
Аналогія тыпу “прыток — рака’ 138
Супадзенне індукцый 138
Гістарызацыя неабходнай ісціны 140
МЕЕРСОН АБ ПОШУКУ ЗАКОНАЎ ЗАХАВАННЯ 141
ДЖОН ГЕРШЭЛЬ (1792—1871 гг.) быў сынам энакамітага астранома Уільяма Гершэля. Сярод дасягненняў старэйшага Гершэля —адкрыццё Урана і збор каштоўных звестак аб падвойных зорках I туманнасцях.
Джон Гершэль вучыўся ў Кембрыджы, пасля вучобы прысвяціў сябе навуцы. Сярод яго навуковых дасягненняў — даследаванне падвойнага праламлення ў крышталях, эксперыменты ў галіне фатаграфіі і фотахіміі, метад вылічэння арбіт падвойных зорак, а таксама вялікая колькасць астранамічных назіранняў. 1834—1838 гады Гершэль правёў
на мысе Добрай Надзеі, дзе паспяхова пашырыў бацькаўскае даследаванне падвойных зорак і туманнасцвй на паўднёвае паўшар'е.
У 1830 годзе Гершэль выдаў кнігу ‘Папярэдняе абмеркаванне натурфІласофІГ. Сярод Іншых, Уэвэл, Міль I Дарвін прызнавалі вялікую каштоўнасць яго аналізу ролі гіпотэзы, тэорыі I эксперыменту ў навуцы.
УІЛЬЯМ УЭВЭЛ (1794—1866 гг.) скончыў Кембрыджскі каледж Святой Тройцы, там жа атрымаў прызначэнні прафесара мінералогіі (1828 г.), прафесара маральнай філасофіі (1838 г.) і віцэ-канцлвра (1842 г.). Адыграў вялікую ролю ў справе распаўсюджвання ў АнглІІ кантынентальнага варыянту вылічэнняў, а таксама прыклаў значныя намаганні дзеля пашырэння курсу навук, вывучаных у Кембрыджы.
Уэвэл праводзіў маштабныя даследаванні прыліваў I адліваў, шматхто, між іншых Лайэл I Фарадэй, залічваўяго да навуковых аўтарытэтаў. У 1837 годзе скончыў працу над сваім фундаментальным творам “Гісторыя Індукцыйных навук', на выніках гэтага гістарычнага агляду грунтавалася кніга ‘ФІласофія індукцыйных навук’ (1840 г.).
ЭМІЛЬ МЕЕРСОН (1859—1933 гг.) нарадзіўся ў Любліне, у расійскай частцы Польшчы*, вучыўся ў розных вўрапвйскіх універсітэтах, пасля чаго спалучыў даследаванні ў галіне гісторыі і філасофіі навукі з практычнымі заняткамі хіміяй у ФранцыІ. Меерсон бачыў гісторыю навукі як працяглы пошук таго, што захоўваецца праз усе змены ў нязменным стане. Сярод выдадзеных ім твораў варта адзначыць ‘Індывідуальнасць / рэальнасць’ (1907 г.), а таксамапрацы па квантавай механіцы I тэорыі адноснасці.