Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Галілей заяўляў, што эксперымент з маятнікам і цвіком ускосна пацвярджае гіпотэзу аб руху па нахільных плоскасцях. Ён заўважыў, што эксперымент для нвпасрэднага пацвярджэння, які заснаваны на скочванні шара з адной плоскасці і ўскочванні на другую, на практыцы невыканальны з-за ‘перашкоды* ў кропцы стыку.”
Сярод малавядомых экслерыментаў Галілея можна ўспомніць дослед, які прадэманстраваў, што парожні драўляны карабель наплыву не тоне пры запаўненні яго поласці вадой’2, і закрыццё зорак вяроўкай для паказу, што няўзброенае вока перабольшвае дыяметры зорак.”
Нягледзячы на ўласнаручнав апісанне нібыта праведзеных эксперыментаў, Галілей усё ж не быў абсалютна перакананы ў неабходнасці эксперыментальнага пацвярджэння. Ёсць прыклады адвярджэння ім эксперыментальных доказаў, калі тыя пярэчылі яго тэорыям.
У сваім раннім творы "De motu", напрыклад, Галілей сфармуляваў адносіны v, d, dm
d2 dm
дзе v, i v2 — хуткасці падзення дзвюх сфер аднолькавай ёмістасці праз пэўнае асяроддзе, d(i d2 — шчыльнасць гэтых цвлаў, a dm — шчыльнасць асяроддзя. Каментуючы гэтыя дачыненні, ён прызнаваў, што калі кінуць з вежы два шары, прычым dt • dm
	 = 2, d,dm
to адпаведнага разыходжання ў хуткасці не назіраецца. Сапраўды, абодва шары сутыкаюцца ззямлёй прыкладна ў той самы час. Галілей прыпісаў гэту доказавую няўдачу да "нвнатуральных выпадкаў*.14 Для гэтага прыкладу ён раіў скарыстаць матэматычныя адносіны, якія, як ён лічыў, вынікаюць з закону Архімеда, хоць той і не апісвае паводзін целаў, што падаюць у паветры. Урэшце Галілей адмовіўся ад гэтых адносін на карысць кінематычнага падыходу, пры якім адлегласць палёту звязваецца з часам палёту.
Галілей таксама праігнараваў сведчанні, якія не супадалі з яго тэорыяй прыліваў і адліваў. Ен лічыў, што прычынай прыліваў з’яўляецца перыядычнае ўзмацненне і супрацьдзеянне двух рухаў Зямлі — гадавога абарачэння вакол Сонца і сутачнага абарачэння вакол сваёй вооі. У агульных рысах гіпотэза Галілея засноўвалася на тым, што ў дадзеным порце Р абедзве формы абарачэння ўзмацняюць адна другую апоўначы і ўзаемна супрацьдзейнічаюць апоўдні.
Тэорыя прыліваў Галілея
У выніку гэткага перыядычнага накладання і нейтралізацыі ўначы вада застаецца далёка ад берага, а ўдзень збіраецца ўздоўж узбярэжжа. 3 тэорыі Галілея вынікае, што ў дадзеным месцы на працягу адных сутак павінен быць толькі адзін прыліў і што ён павінен надыходзіць прыкладна апоўдні.
Аднак жа той факт, што ў дадзеным порце прыліў надыходзіць двойчы ў суткі, быў агульнавядомы. Больш таго, час прыліваў вагаецца ад аднаго дня да другога.
Галілей прыпісваў разыходжанне паміжтэорыяй і фактам уздзеянню "другасных фактараў", напрыклад, складанай канфігурацыі марскога дна, а таксама форме і арыентацыі лініі ўзбярэжжа. Галілей сцвярджаў, што сам факт прыліваў і адліваў сведчыць на карысць тэорыі Каперніка. Ен так імкнуўся знайсці аргументы ў падтрымку двайнога руху Зямлі, што быў гатовы ігнараваць факты, якія пярэчылі яго тэорыі прыліваў і адліваў.
Акрамя таго, маецца адзін прыклад, калі Галілей распаўсюдзіў дзеянне закону на той абшар, у якім закон не дзейнічав. Паводле яго ўласных слоў, назіранні пацвердзілі, што перыяд маятніка не залежыць ад амплітуды ваганняў пры вуглах да 80 градусаў ад перпендыкуляра.’5 Аднак перыяд маятніка незалежны ад амплітуды толькі пры невялікіх адхіленнях ад перпендыкуляра. Даводзіцца зрабіць выснову, што альбо Галілей не паклапаціўся праэксперыментаваць адхіленні на вялікі вугал, альбо што яго назіранні былі надзвычай нядбайнымі. Магчыма, гэту памылку варта прыпісаць яго цвёрдаму перакананню наконт таго, як маятнік павінен вагацца.
Ідэал дэдукцыйнай сістэматызацыі
Галілей прыняў Архімедаў ідэал дэдукцыйнай сістэматызацыі. Ён таксама прымаў Платонава адрозненне паміж рэальным і фенаменальным, з якім часта асацыяваўся гзты ідэал. Зыходзячы з гэтага адрознення, цалкам натуральным здаецца пераадоленне разыходжанняў паміж тэарэмамі дэдукцыйных сістэм і фактычнымі назіраннямі. Падобныя разыходжанні можна прыпісаць ‘нязначным" ускладненням эксперыменту. Як зазначалася вышэй, калі-нікалі Галілей прыбягаў да такога падыходу.
Аднак больш важным аспектам схільнасці Галілея да архімеданства-платанізму з’яўляецца засяроджанасць на вялікай каштоўнасці для навукі абстракцыі і ідэалізацыі. Гэта адваротны бок імкнення растлумачыць і пераадолець разыходжанні паміж тэорыяй і назіраннем. Вышэй падкрэслівалася, што шмат якія з заслуг Галілея ў фізіцы можна прыпісаць яго здольнасці вывесці па-за дужкі розныя эмпірычныя ўскладненні, каб мець дачыненні з такімі ідэальнымі паняццямі, як "свабоднае падзенне ў вакууме", ‘ідэальны маятнік’ і “рух карабля ў акіяне без трэння". Гэта пазітыўная рыса ідэалу дэдукцыйнай сістэматызацыі. Сам Галілей меў даволі добра распрацаваныя меркаванні наконт ролі абстракцыі ў навуцы. Ён пісаў: “Дакладна гэтак сама, як падліковец, які адкідае скрыні, цюкі ды іншае начынне пры падліку цукру, шоўку і воўны, гэтак жа вучоны-матэматык, калі ён хоча прызнаць у канкрэтных фактах эфекты, даказаныя ім абстрактна, павінен выключыць матэрыяльныя перашкоды, і калі яму гэта не ўдаецца, мушу вас запэўніць, атрымліваецца вынік не горшы, чым пры арыфметычных разліках. Тады памылкі крыюцца не ў абстрагаваных ці канкрзтных рэчах альбо паняццях, не ў геаметрыі ці фізіцы, а ў падлікоўцы, які няздольны правільна весці ўлік’.”
Заўвагі пад тэкстам
' Galileo, The Assayer, trans. S.Drake, in The Controversy on the Comets of 1616, trans. S. Drake and C. D. O’Malley (Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1960), 309.
2	Galileo, On Motion, trans. I.E. Drabkin, in Galileo, On Motion and On Mechanics, trans. I.E. Drabkin and S. Drake (Madison, Wis.: The University of Wisconsin Press, 1960), 14-16.
3	Galileo, Dialogue Concerning the Two Chief World Systems, trans. S. Drake (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1953), 148;
Dialogues Concerning Two New Sciences, trans. H. Crew and A. de Salvio (New York: Dover Publications, 1914), 181-2;
"Second Letter from Galileo to Mark Weiser on Sunspots", in Discoveries and Opinions of Galileo, trans, and ed. S. Drake (Garden City, NY: Doubleday Anchor Books, 1957), 113-14.
4	Galileo, Two World Systems, 56.
s	Galileo, Two New Sciences, 72.
• Galileo, Two World Systems, 207-8.
7 Galileo, Two New Sciences, 276.
• Ibid. 178.
9 Ibid. 276.
” Ibid. 178-9.
" Ibid. 172.
12	Galileo, Discourse on Bodies in Water, trans. T. Salusbury (Urbana, III.: University of Illinois Press, 1960), 22.
13	Galileo, Two World Systems, 361-4.
14	Galileo, On Motion, 37-8.
15	Galileo, Two New Sciences, 254-5, 85; Two World Systems, 450. '• Galileo, Two World Systems, 207-8.
II. ФРЭНСІС БЭКАН
СПРЭЧКІ АБ КАШТОЎНАСЦІ ЎНЁСКУ БЭКАНА Ў НАВУКУ	72
КРЫТЫКА МЕТАДУ АРЫСТОЦЕЛЯ	73
‘ВЫПРАЎЛЕННЕ’ МЕТАДУ АРЫСТОЦЕЛЯ	75
ПОШУК Ф0РМ	77
БЭКАН ЯК ПРАПАГАНДЫСТ АРГАНІЗАВАНАГА НАВУКОВАГА ДАСЛЕДАВАННЯ	79
ФРЭНСІС БЭКАН (1561—1626 rr.) — сын сэра Мікаласа Бэкана, лорда-хавальніка каралевы Альжбеты I. У трынаццаць гадоў Бэкан паступіў у каледж Тройцы Кембрыджскага універсітэта, дзе пранікся антыпатыяй да філасофіі Арыстоцеля. У далвйшым вывучаў юрыспрудэнцыю у Грэйз Ін і атрымаў права на адвакацкую практыку ў 1566 г.
Бэкан неаднаразова імкнуўся атрымаць ад каралевы пасаду ва ўрадзе, аднак, хоць яго дзядзька УІльям Сэсіл, які пазней стаў лордам Бэрглі, быў сярод найбольш уллывовых міністраў Альжбеты, прызначэння недачакаўся. Без
сумнення, прычынай гэтага была падтрымка Бэканам правоў Палаты Абшчын, абмежаваць якія намагаліся міністры каралевы.
Пасля каранацыі Якуба I кар’ера Бэкана пайшла ўгару. У 1603 годзе ён быў узведзены ў рыцарскую годнасць, у 1613 — стаў генеральным атарнеем, лордам-хавальнікам — у 1617, лордам-канцлерам — у 1618, баронам Веруламскім — у 1618, віконтам Сэйнт-Олбанскім — у 1621 годэе. У хуткім часе пасля апошняга ўзлёту ён быў абвінавачаны ў атрыманні падарункаў ад асоб, справы якіх вёў у якасці лорда-канцлера. Бэкан сцвярджаў, што ён не дапускаў, каб факт прыёму падарункаў уплываў на рашэнні па гэтых справах, аднак не змог абараніцца ад абвінавачванняў па самім факце атрымання падарункаў. Калегі-пэры па Палаце Лордаў яго аштрафавалі, падверглі арышту і забаранілі ўдзел у грамадскім жыцці, аднак кароль адмяніў накладзены штраф I праз некалькі дэён зняволення вызваліў з турмы.
Апошніх пяць гадоў жыцця Бэкан прысвяціў працы над “вялікай Інсгаўрацыяй', альбо прапановах па рэфармаванні навук. Найбольш важкім унёскам у справу гэтай інстаўрацыі была кніга ‘Новы Арганон’, выдадэеная ў 1620 годзе. У гэтай працы ён у агульных рысах даў апісанне “новага" навуковага метадудля замены метаду Арыстоцеля. ён таксама стварыў велічны вобраз калектыўнага навуковага даследавання ў "Новай Атлантыдзе’ (1627 г.).
Спрэчкі аб каштоўнасці ўнёску Бэкана ў навуку
Фрэнсіс Бэкан з’яўляецца супярэчлівай фігурай у гісторыі навукі. У вачах заснавальнікаў Каралеўскага Таварыства ён быў прарокам новай навуковай метадалогіі. Гэтак званыя "philosophes" таксама лічылі Бэкана наватарам, барацьбітом за новы індуктыўна-экслерыментальны метад. А вось Аляксандр Койрэ і Э. Дж. Дэйкстэрхюйс, два знакамітыя гісторыкі XX ст., прызнавалі за ўнёскам Бэкана ў навуку мінімальную каштоўнасць. Яны падкрэслівалі, што Бэкан не дасягнуў новых вынікаў у навуцы, і што яго крытыка метаду Арыстоцеля не была ні арыгінальнай, ні вострай. Паводле Дэйкстэрхюйса, роля Бэкана ў навуцы падобная да вайсковай ролі кульгавага грэчаскага паэта Тыртэя. Тыртэй не быў здольны ваяваць, але ў яго ваенных песнях чэрпалі натхненне тыя, хто ваяваць маглі.1
Удзельнікі спрэчак пагаджаюцца адносна шмат якіх аспектаў унёску Бэкана ў навуку: (1) сам Бэкан не ўзбагаціў навуку канкрэтнымі прыкладамі выкарыстання вызначанага ім метаду; (2) значны літаратурны талент Бэкана дазволіў яму настолькі эфектна выказваць свае
Крытыка філасофіі Арыстоцеля ў XVII cm. 73 думкі, што шматлікія вучоныя прыпісвалі яму вялікую ролю ў навуковай рэвалюцыі XVII ст.; (3) калі Бэкан і арыгінальны ў чым-небудзь, дык гэта ў тэорыі навуковага метаду.
Сам Бэкан лічыў свой метад арыгінальным. Свой галоўны твор аб метадзе ён назваў “Новы Арганон", тым самым указваючы, што яго метад прэтэндуе прыйсці на змену метаду, які апісаны ў "Арганоне'', — сярэдневяковай кампіляцыі твораў Арыстоцеля. Некаторыя крытыкі сцвярджалі, што Бэкан дасягнуў поспеху. Напрыклад, у кнізе “Папярэднія развагі аб натурфіласофіі" (1830 г.), якая мела вялікі рэзананс, Джон Гершэль пісаў: “Адкрыцці Каперніка, Кеплера і Галілея красамоўна выявілі памылкі філасофіі Арыстоцеля, паставіўшы яе перад неаспрэчнымі фактамі прыроды; аднак трэба было яшчэ паказаць у святле агульных прынцыпаў, у чым і чаму памыляўся Арыстоцель, прывесці доказы хібнасці яго філасофскага метаду і замяніць апошні больш моцным і лепшым. Гэту важную задачу выканаў Фрэнсіс Бэкан”?