Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Гемпель прапанаваў іншую тэорыю ad hoc, з якой можна вывесці закон супраціўлення. Гіпотэза складаецца з наступных дзвюх адносін:
^)c(u)--^— (2)d(u)-^—,
b(u) a(u)
дзе kt i кг — канстанты. Слоўнік канкрзтызуе, што для любога кавалка чыстага металу й электрычнае супраціўленне складае o(u), a d(u) — адваротная велічыня яго абсалютнай тэмпературы.11
3 вышэйадзначанай гіпотэзы можна вывесці наступнае:
c(u) = k.k, —— . ’ 1 d(u)
У адпаведнасці са слоўнікам, гэтыя адносіны азначаюць, што электрычнае супраціўленне кавалка чыстага металу прама прапарцыянальна да яго абсалютнай тэмпературы.
Гемпель адзначаў, што яго тзорыя, у адрозненне ад тэорыі Кэмпбела, на самай справе выказвае аналогію з усталяваным папярэдне законам. I першыя, і другія адносіны, канстатаваныя гіпотэзай, з'яўляюцца фармальным аналагам закону Ома.‘ Але ж існаванне гэтай аналогіі не дадае тэорыі тлумачальнай сілы. Як заўважыў Дзюан, тлумачальная сіла тэорыі вынікае з аргументаў, пры дапамозе якіх выводзяцца змпірычныя законы, a аналогіі ніяк з такімі аргументамі не звязаны. Гемпель падкрэсліў, што яго ўласнай тэорыі і альтэрнатыўнай тэорыі Кэмпбела не стае тлумачальнай сілы, бо і з той, і з другой тэорыі можна вывесці адзін-адзіны эмпірычны закон. Hi тая, ні другая тэорыя не дасягае канцэптуальнай інтэграцыі, паказваючы, як канкрэтны набор тэарэтычных меркаванняў імпліцытна падводзіць да шэрагу розных эмпірычных законаў. Паводле Гемпвля менавіта канцэптуальная інтэграцыя, якую Дзюан называў “прадстаўнічай функцыяй", складав тлумачальную сілу навуковай тэорыі.
Гемпель прызнаваў, што аналогіі часта ўяўляюць каштоўнаоць пры прыданні накірунку даслвдаванням. ён не аспрэчваў таго, што аналогіі мелі вялікае значэнне ў гісторыі развіцця навук. Аднак услед за Дзюанам ён сцвярджаў, што аналогіі не з'яўляюцца часткай структуры навуковых тэорый, бо належаць да ліку пасылак пры вывядзенні змпірычных законаў.
Максімум, чаго ўдалося дасягнуць Гемпелю ў дыскусіі з Кэмпбелам, дык гэта высвятлення таго факта, што не кожная спасылка на падабенства формы дае тлумачэнне набору законаў. Такім чынам, ніяк не аспрэчана сцвярджэнне Кэмпбела аб тым, што тэорыя дасягае тлумачэння законаў толькі шляхам стварэння аналогіі з нейкай сістэмай, якой кіруюць раней адкрытыя законы. Кэмпбел, бадай што, мог бы і пагадзіцца, што спасылка на
* / « — дзе / — гэта ток, V — розніца латэнцыялаў, а Я R
супраціўленне ў электрычным ланцугу.
закон Ома не ўсталёўвае адпаведнай аналогіі і што “гіпотэза плюс слоўнік" Гемпеля не мае тлумачальнай сілы. Аднак Кэмпбел адстойваў толькі палажэнне аб тым, што калі тэорыя мае тлумачальную сілу, тады яна выказвае аналогію з сістэмай, якой кіруюць адкрытыя раней законы. “Тэорыя’, якая выказвае аналогію, але не мае тлумачальнай сілы, не адвяргае гэтага палажэння.
Хэс аб навуковым ужыванні аналогій
Мэры Хэс выказала думку, што ўжыць аналогію ў навуцы часта азначае сцвердзіць, што паміж аналогіяй і сістэмай, якая павінна быць вытлумачанай, існуюць два тыпы адносін. Першы — гэта адносіны падабенства паміж уласцівасцямі аналогіі і ўласцівасцямі сістзмы, якую трэба вытлумачыць. Другі — гэта каўзальныя, альбо функцыянальныя, адносіны, якія дзейсныя як для аналогіі, гэтак і для сістэмы, якая мае быць вытлумачанай. Напрыклад, аналогію паміж уласцівасцямі гуку і ўласцівасцямі святла можна прадставіць наступным чынам:
Каўзальныя адносіны
Уласцівасці гуку
Уласцівасці святла
законы адлюстравання, праламлення
І Г. Д.
рэха гучнасць вышыня тону распаўсюджваецца ў паветры
падабенс < адносп
адлюстраванне яркасць
колер распаўсюджваецца ў "эфіры”
;тва
►
1Ы
Гэту аналогію можна выкарыстаць для таго, каб зрабіць дваістую заяву. Заява першая: адпаведныя ўласцівасці ў кожным слупку падобныя. Заява другая: каўзальныя адносіны таго самага тыпу звязваюць члены кожнага слупка. Яны ўключаюць у сябе законы адлюстравання, праламлення, змены інтэнсіўнасці на адлегласці і таму падобнае. Хэс зазначыла, што можна аспрэчыць кожную з гэтых заяў. Можна сцвердзіць, што адносіны падабенства — павярхоўныя. Можна таксама сцвердзіць, што не з’яўляецца адпаведным дапасаванне вядомых каўзаль-
ных адносін распаўсюджвання гуку да распаўсюджвання святла.”
Аналогія, ужытая Гемпвлем у дыскусіі з Кэмпбелам, мае адно важнае адрозненне ад аналогіі “гук-святло’. У аналогіі "гук-святло’ мяркуецца, што гарызантальныя адносіны падабенства існуюць незалежна ад вертыкаль* ных каўзальных адносін. У аналогіі Гемпеля справа выглядае іншым чынам. Адзіныя адносіны, якія прэтэндуюць на існаванне паміж членамі аналага і членамі сістэмы, якая мае быць вытлумачанай, — гэтаўдзел у функцыянальных дачыненнях адной формы. Гарызантальная суаднесенасць усталёўваецца толькі на падставе тоеснасці формы ў адпаведных вертыкальных адносінах, a менавіта:
Функцыянальныя адносіны
Уласцівасці электрычных ланцугоў
Уласцівасці кавалка чыстага металу
ф ж ф Ф
.. 0:
е © е
Аксіёма(1) Аксіёма(2) Ф c(u) Ф d(u)
Ф а(й) Ф b(u)
Ф b(u) ® а(й)
Аналогіі такога тыпу Хэс назвала "фармальнымі аналогіямі", каб адрозніць іх ад ‘матэрыяльных аналогій’, надзеленых гарызантальнымі адносінамі падабенства, незалежнымі ад вертыкальных адносін.13
Хэс сцвярджае, што прымальнасць фармальных аналогій цалкам залежыць ад адпаведнасці прыводзімых фармальных адносін. У контртэорыі Гемпеля, па ўсёй бачнасці, няма сэнсу (акрамя ўсталявання дэдукцыйных адносін, якія даюць ужо вядомы закон) выбіраць закон Ома ў якасці аналага. Дзеля вывядзення вядомага закону закон ідэальнага газу* быў бы не горшым аналагам. Няма прычын лічыць, што існуе якаянебудзь сувязь паміж аксіёмамі Гемпеля і токам у элек* трычным ланцугу. На гэтым этапе паўстае неабходнасць у крытзрыі адпаведнасці сувязі з дапамогай аналогіі.
т _ ®
* Р k — , які таксама мае форму Ф — V ®
Харэ аб важнасці вызначальных механізмаў
У адрозненне ад поглядаў на тэорыі Дзюана-Гемпеля, Ром Харэ прапанаваў "рэвалюцыю Каперніка", у якой націск пераносіцца з фармальнай, дэдукцыйнай структуры тэорый на асацыяваныя мадэлі. Ён пісаў: *...Рэвалюцыя ў стылі Каперніка ў філасофіі навукі грунтуецца на вывядзенні на пярэдні план мадэляў як прыладаў думкі і звядзвнні дэдукцыйна арганізаваных структур сцвярджэнняў выключна да эўрыотычных роляў, а таксама на ўваскрашэнні паняцця параджэння адной з'явы ці стану рэчаў другой. Паводле такога погляду, пабудова тэорый, па сутнасці, ператвараецца ў стварэнне ідэй аб гіпатэтычных механізмах.’’4
Харэ сцвярджае, што такі акцэнт болыд адпавядае ‘настойлівай інтуіцыі навукоўцаў",” чым пазіцыя Дзюана.
Харэ выдзяляў тры складовыя часткі навуковай тэорыі: сцвярджэнні аб мадэлі, эмпірычныя законы і правілы пераўтварэння. Тыповыя сцвярджэнні аб мадэлі змяшчаюць як гіпотззы, якія канстатуюць наяўнасць тэарэтычных з’яў, так і гіпотэзы аб паводзінах такіх з’яў. Правілы пераўтварэння могуць уключаць у сябе як каўзальныя гіпотэзы, так і мадальныя трансформы. Каўзальныя гіпотэзы могуць перадавацца сказамі ўмоўнага ладу, накшталт: ’Калі М, то Е", — дзе "М* — гэта отан мадэлі, a 'Е' — тып назіраемага эфекту. Мадальныя трансформы могуць перадавацца сказамі падвойнага ўмоўнага ладу, накшталт: ‘М, калі і толькі калі Е".
У адпаведнасці з такой трактоўкай структуру кінетычнай тэорыі газаў можна часткова прадставіць наступным чынам:
Мадэль
Правілы пераўтварэння
Эмпірычныя законы
Экзістэнцыяльныя гіпотэзы
Каўзальныя ‘Прычынай ціску
PV
“Малекулы
з'яўляюцца ўдары
= const
існуюць’.
малекул’.
7
Апісальныя гіпотэзы "Сутыкненні пругкія*.
= const."
(“Калі /, то Р.") Мадальныя ‘Тэмпература — гэта сярэдняя кінетычная энергія малекул". (7, калі і толькі
■ 2 Ех калі з
Што тычыцца мадэлі, укаранёнай у тэорыі, то Харэ падкрэсліваў ролю экзістэнцыяльных гіпотэз, падказаных мадэллю, а не дэдукцыйнай структуры, якую можна распрацаваць на падставе апісальных гіпотэз. Ён настойліва паўтараў, што стварэнне экзістэнцыяльных гіпотзз з'яўляецца ‘навукапашыральнай* аперацыяй, падтрымаўшы гэты тэзіс прыкладамі з гісторыі развіцця навукі. Бясспрэчна, спробы апраўдаць заявы аб існаванні такіх тэарэтычных з'яў, як капіляры, радыёхвалі ці нейтрына,унеслі вялікі ўклад у справу навуковага прагрзсу.
Харэ акрэсліў спектр магчымых вынікаў спроб пацвердзіць экзістэнцыяльныя гіпотэзы. Адна з магчымасцей палягае на тым, што для тыпу шуканай сутнасці будуць задаволены як дэманстрацыйныя, гэтак і рэкагнітыўныя крытэрыі. Прыкладам можа служыць прадказанне Мендзялеевым існавання датуль не вядомых элементаў. У далейшым было паказана, што скандый, галій і германій задавальняюць пералічаным ім рэкагнітыўным крытэрыям — фізічным уласцівасцям, тыпам ствараемых злучэнняў і г. д. Амаль тое самае можна сказаць пра тэорыі аб існаванні пазітронаў, вірусаў, нейтрына.
У іншых выпадках даводзіцца адмаўляцца ад экзістэнцыяльных гіпотэз, бо не вытрыманы дэманстрацыйныя крытэрыі. Такі лёс напаткаў гіпотэзу аб існаванні планеты ўнутры арбіты Меркурыя, а таксама гіпотэзу аб існаванні эфіру, праз які распаўсюджваецца святло.
Могуць здарыцца і такія выпадкі, калі даводзіцца адмаўляцца ад экзістэнцыяльных гіпотэз у сувязі з тым, што не задаволены рэкагнітыўныя крытэрыі. У такіх выпадках аказваецца, што ’тэрыторыя дэманстрацыі’ занята нечым такім, што не адпавядае першапачатковым рэкагнітыўным крытэрыям. Напрыклад, даследаванні чалавечага сэрца з дапамогай мікраскопа пацвердзілі, што яно ўяўляе сабой суцэльны мускул, таму была адвергнутая гіпотэза Галена аб існаванні ў перагародцы адтулін, праз якія праходзіць кроў.
У пэўных выпадках вынікам неадпаведнасці рэкагнітыўным тэорыям стала рэкатэгарызацыя разгляданай тэарэтычнай з'явы. Такое адбылося з гэтак званым “цеплародам’. Шмат якія з навукоўцаў XVIII от. тлумачылі цеплавыя эфекты пераносам нябачнай вадкасці. Аднак у XIX ст. шматлікія даследаванні паказалі, што цепларод не адпавядае пэўным рэкагнітыўным крытэрыям, якім павінны адпавядаць “субстанцыйныя" з’явы. Напрыклад, гэта "рэчыва* амаль знікае пры пэўных працэсах, у якіх выконваецца механічная праца. Адказам навукоўцаў сталася рэінтэрпрэтацыя цеплароду: замест рэчыва ён пачаў
трактавацца якстан рэчыва —сярэдняя кінетычная энергія састаўляючых яго часцінак.