Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Пацвярджэнне індукцыі. Каб вызначыць, што нейкая выснова ў выніку выкарыстання метаду адрознення даказвае прычыннасць сувязі, Мілю трэба было б паказаць, што сувязь і нязменная, і безумоўная. Міль лічыў, што ён у стане зрабіць гэта. Аднак паміж філосафамі навукі ў цэлым ёсць згода наконт таго, што Міль не выканаў пастаўленай лерад сабой задачы. Аргуманты Міля ў падтрымку гэтай заявы грунтуюцца на дзвюх пасылках, аднак яму не ўдалося пацвердзіць ісціннасці хоць бы адной з іх.
Першая пасылка заснавана на тым, што станоўчыя і адмоўныя прыклады, якія пасуюць да схемы метаду адрознення, адрозніваюццца толькі адной істотнай акалічнасцю. Але ж, як адзначалася вышэй, даказаць гэтага Міль не змог. Максімум, чаго ён дасягнуў, — гэта дэманстрацыі таго, што ў шмат якіх выпадках назіраемая паслядоўнасць застаецца нязменнай, нягледзячы на тое,
што ўлічвалася толькі невялікая колькасць акалічнасцей. Аднак гэтага недастаткова, каб даказаць, што больш няма ніякіх істотных акалічнасцей, адякіх залежыць факт узнікнення альбо неўзнікнення з'явы.
Другая пасылка — гэта прынцып усеагульнай каўзацыі, паводле якога для кожнай з’явы маецца нейкі адзін набор папярэдніх акалічнасцей, пасля якіх яна нязменна і безумоўна адбываецца. Міль патрабаваў, каб ісціннасць закону каўзацыі была вызначана эмпірычным шляхам, і прызнаў, што такое патрабаванне ўяўляе сабой парадокс. Парадокс заключаецца ў тым, што закон каўзацыі павінен быць даказаны вопытам, таму ён сам па сабе з'яўляецца высновай індукцыйнага вываду. Але ж кожны індукцыйны вывад, які пацвярджае ўласную выснову, падразумявае ісціннасць закону каўзацыі. Міль прызнаў, што яго доказы ператварыліся ў заганнае кола. Ён канстатаваў, што не можа даказаць закону каўзацыі шляхам індукцыйных вывадаў з дапамогай метаду адрознення.
Міль думаў, што яму надарыцца пазбвгнуць заганнага кола праз тэзіс аб індукцыйных вывадах шляхам простага пераліку. Ён пісаў: "...Ненадзейнасць метаду простага пераліку заключаецца ў зваротнай прапарцыянальнасці да шырыні абагульнення. Працэс гэты падманлівы і недастатковы прама прапарцыянальна да вузкасці і абмежаванасці прадмета назірання. Па меры пашырэння сферы гэты ненавуковы метад становіцца ўсё менш і менш падатлівым на памылкі; а самыя ўсеабдымныя класы ісцін, напрыклад, закон каўзацыі... можна адэкватна і здавальняюча даказаць з дапамогай аднаго гэтага метаду".11
Такім чынам, у той час як абагульнвнне “ўсе крумкачы чорныя* з’яўляецца ненадзейным (успомнім, што былі знойдзены чорныя лебедзі), абагульненне “для кожнай падзеі дадзенага тыпу маецца набор акалічнасцей, якія нязменна і безумоўна яе выклікаюць’, — такім не з’яўляецца.
Міль прытрымліваўся думкі, што закон прычыннасці — гэта абагульненне такой шырыні ахопу, што кожная паслядоўнасць падзей можа стацца яго пробным каменем. Ён сцвярджаў таксама, што мы не ведаем ніводнага выключэння з гэтага закону. Паводле Міля, кожнае ўяўнае выключэнне, “дастаткова адкрытае назіранням', вядзе свой пачатак альбо ад адсутнасці звычайна наяўных папярэдніх акалічнасцей, альбо ад наяўнасці звычайна адсутных акалічнасцей.’г Ён зрабіў выснову: у сувязі з тым, што кожная паслядоўнасць падзвй з’яўляецца праверкай закону каўзацыі, а таксама ў сувязі з тым, што кожная даследаваная паслядоўнасць падзей пацвердзіла закон, сам закон — неабходная ісціна.
Тым самым Міль сцвердзіў, што індукцыйная выснова шляхам простага пераліку на базе эмпірычных пасылак даказвае, што закон каўзацыі — неабходная ісціна. Аднак "доказ’’ Міля няўдалы. Ніякая спасылка на вопыт, на фактычны стан рэчаў не даказвае, што справы не могуць выглядаць інакшым чынам. Нават калі б Мілю ўдалося абгрунтаваць сваю заяву аб тым, што сапраўдныя выключэнні з закону каўзацыі ніколі не мелі мвсца, гэта ўсё роўна не даказала б, што закон каўзацыі з’яўляецца неабходнай ісцінай. А Міль да таго ж яшчэ патрабуе неабходнай ісціннасці ад закону каўзацыі, каб пацвердзіць сваю заяву аб тым, што высновы, якія пасуюць да метаду адрознення, даказваюць прычынныя сувязі.
Гіпатэтычна-дэдукцыйныя погляды Джэванса
Выклік індуктывісцкаму тэзісу Міля аб кантэксце пацвярджэння адразу кінуў Джэванс. Джэванс сцвердзіў, што для пацвярджэння гіпотэзы неабходна зрабіць дзве рэчы. Трэба паказаць, што яна не супярэчыць іншым добра абгрунтаваным законам. I яшчэ трэба паказаць, што яе высновы адпавядаюць назіранням.” Але паказаць, што высновы гіпотэзы адпавядаць назіранням, азначае ўжыць дэдукцыйныя аргументы. Такім чынам, Джэванс абвергнуў сцвярджэнне Міля, што апраўданне гіпотэзы дасягаецца шляхам вытрымлівання індукцыйных охемаў. Тым самым Джэванс ўслед за Арыстоцелем, Галілеем, Ньютанам, Гершэлем і іншымі адвёў дэдукцыі вырашальную ролю пры праверцы.
Заўвагі пад тэкстам
' J. S. Mill, System of Logic (London: Longmans, Green, 1856), I. 480.
2	Ibid. 431.
1	Ibid. i 486.
4	Ibid. I. 485.
5	W. S. Jevons, Pure Logic and Other Minor Works (London: Macmillan, 1890), 285.
• Mill, System of Logic, ii. 11—13.
7 Ibid. ii. 22.
' Ibid. I. 518.
’ Ibid. i. 378.
'° Ibid. I. 378 n.
" Ibid. ii. 101.
12 Ibid. Ii. 103.
13 Jevons, The Principles of Science (New York: Dover Publications, 1958), 510-11.
11
МАТЭМАТЫЧНЫ ПАЗІТЫВІЗМ I КАНВЕНЦЫЯНАЛІЗМ
МАТЭМАТЫЧНЫ ПАЗІТЫВІЗМ БЕРКЛІ	173
РЭФАРМАВАННЕ МЕХАНІКІ МАХАМ	175
ДЗЮАН АБ ЛОГІЦЫ НЕПАЦВЯРДЖЭННЯ	178
КАНВЕНЦЫЯНАЛІЗМ ПУАНКАРЭ	180
Дваістасць выкарыстання законаў механікі	180
Выбар геаметрыі для апісання “фізічнай прасторы’	182
ПОПЕР АБ АБВЯРГАЛЬНАСЦІ
ЯК КРЫТЭРЫІ ЭМПІРЫЧНАГА МЕТАДУ	183
ДЖОРДЖ БЕРКЛІ (1685—1753 гг.) нарадзіўся ў Ірландыі ў ангельскай сям'і. Атрымаў адукацыю і пазней выкладаў у Дублінскім каледжы Тройцы. У 1724 годэе БерклІ, узорны англіканін, быў прызначаны дэканам Дэры. Неўзабаве пачаў захады з мэтай эаснавання каледжа на Бермудах, аднак па прычыне недахопу сродкаў праект не быў ажыццёўланы. У 1734 годзе пачаў выконваць абавязкі біскупа клойнскага. Антыматэрыялістычная філасофія Берклі выкладзена ў “Трактаце аб прынцыпах чалавечых ведаў’ (1710 г.) I “Трох дыялогах паміж Плам / ФІлонам" (1713 г.). Сярод пазнейшых твораў — крытыка варыянта дыферэнцыйных вылічэнняў Ньютана (“Аналітык’, 1734 г.) і пазітывісцкая крытыка ньютанаўскай фізікі (‘De motu", 1721 г.).
ЭРНСТ MAX (1838—1916 гг.) — фізік, атрымаў адукацыю ў Вене, апрача філасофіі навукі ўнёс уклад у механіку, акустыку, тэрмадынаміку і экспврыментальную псіхалогію. Аб'явіў крыжовы паход супраць інтэрвенцыі ў фізіку “метафізічных” Інтэрпрэтацый. Змагаючыся з пазіцыяй, паводле якой навука павінна імкнуцца апісваць нейкую "аб’ектыўную рэчаіснасць" па-эа выявай рэчаў (напрыклад, атамы), Max патрабаваў ад навукі, каб тая мвла за мэту дакладнае апісанне адносін паміж з'явамі.
АНРЫ ПУАНКАРЭ (1854—1912 гг.) нарадзіўся ў НансІ ў знатнай сям'і. Яго стрыечны брат Рэймон быў прэзідэнтам Фран-
цузскай РэспублІкІ падчас першай сусввтнай вайны. Пуанкарэ наведваў Горную школу, маючы намвр стацць горным інжынерам, аднак перамагла зацікаўленасць чыстай I прыкладной матэматыкай. Пасля непрацяглага перыяду навучання ў Каенскім унівврсітэце ў 1881 годзе паступіў у Парыжскі уніварсітэт. Пуанкарэ ўзбагаціў сваёй працай чыстую матэматыку і нябесную механіку. Яго дысертацыя па электроне, абароненая ў 1906 годзе, папярэднічала некаторым вынікам, якія Эйнштэйн атрымаў лры распрацоўцы сваёй адмысловай тэорыі адноснасці. У творах Пуанкарэ па філасофіі навукі— ‘Навука Iгіпотэза’ (1905 г.) I “Каштоўнасць навукГ (1907 г.) — акцэнт робіцца на ролі ўмоўнасцей, альбо канвенцый, пры стварэнні навуковых тэорый.
КАРЛ ПОПЕР (1902—1994 гг.) працаваў прафесарам логікі I метадалогіі ў Лонданскім універсітэце. У сваёй вядомай кніэе "Логіка навуковага даследавання’ (1934 г. — панямецку, 1959 г. — па-ангельску) Попар крытыкаваў пошукі Венскім гуртком крытэрыю эмпірычнай значнасці сцвярджэнняў I прапанаваў замест гэтага правесці размежаванне паміж навукай I псеўданавукай па крытэрыі выкарыстання мвтадалогіі. Гэта лаэіцыя знайшла сваё пацвярджэнне і развіццё ў кнізе ’МеркаваннІ і абвяржэннГ (1963 г.). У часе другой сусветнай вайны выдаў кнігу ‘Адкрытае грамадства I яго ворагГ, у якой рэзка крытыкаваў Платона, Гегеля, Маркса I ўсіх тых мысліцеляў, якія імкнуцца акілзаць гісторыю ярмом непазбежных законаў.
Матэматычны пазітывізм Берклі
Адным з першых крытыкаў ныотанаўскай філасофіі навукі быў Джордж Берклі, філосаф, які дасягнуў значнай славы, прапанаваўшы шэраг аргументаў для доказу таго, што “матэрыяльная субстанцыя" не існуе. Крытыкуючы Ньютана, Берклі абвінаваціў яго ў тым, што той не звяртаў увагі на ўласныя перасцярогі. Ньютан папярэджваў, што адна рэч — сфармуляваць матэматычныя адносіны з выкарыстаннем сілаў, і зусім іншая — адкрыць, што такое сілы “самі па сабе’. Берклі сцвярджаў, што Ныотан меў рацыю, адрозніваючы свае матэматычныя тэорыі праламлення і прыцягнення ад усялякіх гіпотэз аб ‘сапраўднай прыродзе" святла і прыцягнення. Расчаравала Берклі тое, што пад выглядам прапановы “пытанняў" Ньютан вёў гаворку аб сілах так, нібыта яны — штосьці большае, чым члены ўраўненняў. Берклі лічыў “сілы" механікі аналагамі эпіцыклаў астраноміі. Гэтыя матэматычныя пабудовы карысныя пры разліку руху целаў. Аднак, на думку Берклі, было б памылкай прыпісваць гэтым пабудовам рэальнасць існавання ў свеце.
Берклі заяўляў, што ўвесь змест ньютанаўскай механікі перададзены шэрагам ураўненняў і сцвярджэннем аб тым, што самі па сабе целы не рухаюцца. Берклі нічога не меў супраць думкі Ньютана наконт таго, што целы не маюць здольнасці да самаадвольнага руху. Але ён папярэджваў, што спасылкі Ньютана на "сілы прыцягнення”, ‘сілы зліцця", “сілы адасаблення" могу.ць увесці чытача ў зман. Гэтыя сілы — не больш чым чыста матэматычныя адзінкі. Берклі пісаў: “Матэматычныя адзінкі не маюць стабільнай сутнасці ў прыродзе рэчаў; яны залежаць ад таго сэнсу, які ў іх укладваецца. Таму тую самую рэч можна растлумачыць па-рознаму."1
Тым самым Берклі адстойваў інструменталісцкі погляд на законы механікі. Ён сцвярджаў, што гэтыя законы — усяго толькі спосабы падліку для апісання і прадказання з'яў, таму ні тэрміны, якія сустракаюцца ў законах, ні функцыянальная залежнасць, якую перадаюць законы, не могуць мець дачынення да навакольнага свету. У прыватнасці, Берклі выказваў меркаванне, што нам невядомы прыродныя адпаведнікі такіх тэрмінаў, як "сіла прыцягнення", “дзеянне', "імпульс". Мы ведаем толькі адно: пэўныя целы пры пэўных умовах пэўным чынам рухаюцца. Аднак Берклі вымушаны быў прызнаць, што тэрміны “сіла прыцягнення” і “імпульс” маюць вялікае значэнне для механікі ў сувязі з тым, што ўваходзяць у склад тэорый, якія дазваляюць нам прадказваць паслядоўнасць падзей.