Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Паводле Харэ, крытэрыем адпаведнасці сувязей пры дапамозе аналогіі, якія ўтрымлівае тэорыя, з'яўляецца параджэнне тэорыяй экзістэнцыяльных гіпотэз. Калі тэорыя не вядзе да экзістэнцыяльных гіпотэз, то сама тэорыя не рухае наперад нашага разумвння вызначальных механізмаў прыродных працэсаў. Харэ пісаў: “...Навуковае тлумачэнне заключаецца ў знаходжанні ці ўяўленні магчымых мвханізмаў параджэння мадэляў падзей, структур, рэчаў, узнікнення, росту, раокладу ці знішчэння рэчаў і матэрыялаў, а таксама змен, якія адбываюцца з тымі рэчамі і матэрыяламі, што працягваюць сваё існаванне".1’
3 такога пункту гледжання тэорыі, створаныя Кэмпбелам і Гемпвлем, каб вывесці залежнасць змены электрычнага супраціўлвння ад тэмпературы, цалкам непрымальныя.
Заўвагі пад тэкстам
1	Hermann von Helmholtz, ‘On the Origin and Significance of Geometrical Axioms’, trans. E. Atkinson, In Helmholtz: Popular Scien­tific Lectures, ed. M. Kline (New York: Dover Publications, 1962), 23947.
2	Pierre Duhem, The Aim and Structure of Physical Theory, trans. P. Wiener (New York: Atheneum, 1962), 32.
’ Ibid. 207.
4	Ibid. 135-6.
4	Ibid. 199
' N. R. Campbell, Foundations of Science (New York: Dover Publi­cations, 1957), 122.
1	Ibid. 150.
"Campbell, What Is Science? (New York: Dover Publications, 1952), 96.
’ Campbell, Foundations, 123.
'• Ibid. 153.
” Carl Hempel, Aspects of Scientific Explanation and Other Essays in the Philosophy of Science (New York: Free Press, 1965), 444.
12	Mary Hesse, Models and Analogies in Science (NoUe Dame, Ind.: University of Notre Dame Press, 1966), 80-1.
” Ibid. 68-9.
,4	Rom Harre, The Principles of Scientific Thinking (London: Macmil­lan, 1970), 116.
15	Ibid. 116.
” Ibid. 125.
10
ІНДУКТЫВІЗМ СУПРАЦЬ ГІПАТЭТЫЧНА-ДЭДУКЦЫЙНАГА
ПОГЛЯДУ НА НАВУКУ
ІНДУКТЫВІЗМ МІЛЯ	161
Кантэкст адкрыцця	161
Індукцыйныя метады Міля	161
Множная каўзацыя і гіпатэтычна-дэдукцыйны метад	165
Кантэкст пацвярджэння	168
Каўзальныя адносіны / выпадковыя адносіны	168
Пацвярджэнне індукцыі	169
ГІПАТЭТЫЧНА-ДЭДУКЦЫЙНЫЯ ПОГЛЯДЫ ДЖЭВАНСА	171
ДЖОН СЦЮАРТ МІЛЬ (1806—1873 гг.) атрымаў бліскучую адукацыю ад свайго бацькі Джэймса Міля, знакамітага эканаміста, гісторыка і філосафа. Адукацыя прасціралася ад грэчаскай мовы, якую ён пачаў вывучаць у тры гады, да псіхалогіі і тэорыі эканомікі. Міль быў эвязаны з ОстІндскай кампаніяй (1823—1858 гг.), у 1865 годзе яго абралі ў парламент, дэе ён выступаў за прадастаўленне жанчынам выбарчага права і за рэфармаванне сістэмы арэнды зямлі ў ІрландыІ. Выдаў шмат кніг і эсэ, у якіх выказаў падтрымку філасофіі утылітарызму.
Старэйшы Міль выхаваў у сваім сыне павагу да збору і аналізу доказаў; Джон Сцюарт імкнуўся стварыць індукцыйныя прыёмы для ацэнкі сувязі паміж высновамі I доказамі. ён адкрыў, што ў метадалогІІ навук імпліцытна прысутнічаюць правілы доказу прычыннай сувязі. Міль выклаў сваю філасофію навукі ў кнізе “СІстэма логікГ (1843 г.), у якой прызнае вялікую ролю Гершэля і Уэвэла ў фармаванні яго поглядаў.
УІЛЬЯМ СТЭНЛІ ДЖЭВАНС (1832—1882 гг.) прызначаны ў 1866 годзе прафесарам логікі і палітычнай эканоміі Манчэстэрскага уніворсітэта, пасля гэтага выкладаў у лондан-
скім Унівврсітэцкім каледжы. Зрабіў уклад у логіку і тэорыю верагоднасці, быў піянерам выкарыстання статыстычных метадаў у метэаралогіі I эканоміцы. Джэванс выступаў апанантам індуктывізму Міля з пазіцый гіпатэтычнадэдукцыйных поглядаў на навуку ў традыцыі Уэвэла.
Індуктывізм Міля
Індуктывізм з’яўляецца пунктам гледжання, які робіць націск на значэнні для навўкі індукцыйных вывадаў. Гэта найбольш усеабдымная форма, гэта — тэзіс і наконт кантэксту адкрыцця, і наконт кантэксту пацвярджэння. Што датычыць кантэксту адкрыцця, дык індуктывісцкая пазіцыя палягае на тым, што навуковы пошук уяўляе сабой індукцыйнае абагульненне на аснове вынікаў назіранняў і эксперыментаў. Што тычыцца кантэксту пацвярджэння, то індуктывісцкая пазіцыя заключаецца ў тым, што навуковы закон ці тэорыя пацверджаны толькі тады, калі сведчанні на іх карысць адпавядаюць індукцыйным схемам.
Філасофія навукі Джона Сцюарта Міля з'яўляецца прыкладам індуктывісцкай пазіцыі. Міль зрабіў пэўныя крайне катэгарычныя заявы аб ролі індукцыйных вывадаў як пры адкрыцці навуковых законаў, так і пры далейшым апраўданні такіх законаў.
Кантэкст адкрыцця
Індукцыйныя метады Міля. Міль быў плённым прапагандыстам пэўных індукцыйных метадаў, апісаных Дансам Скотусам, Окхамам, Х’юмам, Гершэлем і іншымі. Нагэтулькі плённым, што яны набылі вядомасць пад назвай ‘метадаў эксперыментальнага пошуку Міля”. Міль падкрэсліваў значэнне гэтых метадаў у адкрыцці навуковых законаў. Сапраўды, падчас дэбатаў з Уэвэлам Міль зайшоў так далёка, што заявіў, нібыта ўсе каўзальныя законы, вядомыя навуцы, былі адкрыты “пры дапамозе працэсаў, якія зводзяцца да таго ці іншага сярод гэтых метадаў".’
Міль прапанаваў да разгляду чатыры індукцыйныя метады.* Прадставіць іх можна наступным чынам:
* МІль таксама абмяркоўваў і пяты метад, аб’яднаны метад падабвнства і адрознення, у якім гэтыя два мвтады злучаны ў адну схему.
6. Зак. 292
Падабенства
Прыклад
Папярэднія акалічнасці
З’явы
1
ABEF
abe
2
ACD
acd
3
АВСЕ
afg
Таму А з’яўляецца прычынай а.


Адрозненне

Прыклад
Папярэднія акалічнасці
З'явы
1
ABC
a
2
ВС
-
Таму А з’яўлявцца неад’емнай часткай
прычыны a.

Спадарожныя варыяцыі

Прыклад
Папярэднія акалічнасці
З'явы
1
A* ВС
a* b
2
А° ВС
a0 b
3
А' ВС
a' b
Таму A і а прычынна звязаны.
Астаткі
Папярэднія акалічнасці З'явы
ABC	abc
В—прычына	b
С—прычына	с
Таму А з'яўляецца прычынай а.
Найважнейшым сярод чатырох метадаў Міль лічыў метад адрознення. У сваім каментарыі да гэтай схемы ён заўважыў, што акалічнасць А і з’ява а прычынна звязаны толькі тады, калі два прыклады адрозніваюцца аднойадзінай акалічнасцю.2 Аднак, калі прыняць да ведама гэта абмежаванне, то нельга будзе вызначыць прычынныя адносіны пры дапамозе метаду адрознення.
Апісанне двух прыкладаў змяшчае спасылку альбо на розныя месцы, альбо на розны час, ці тое і другое разам. Аднак у сувязі з тым, што няма прычыны a priori выключыць са спісу акалічнасцей мвсцазнаходжанне ў прасторы і часе, то немагчыма і тое, каб два прыклады, якія
адрозніваюцца ў адносінах да ўзнікнення з’явы, адрозніваліся таксама толькі па адной акалічнасці.
Далейшая складанасць заключаецца ў тым, што падагульняючы каментарый Міля да гэтага метаду надае парытэт усім акалічнасцям. Для таго, напрыклад, каб растлумачыць, чаму ў адным выпадку адбыўся выбух нітрагліцырыны, аўдругім — не, трэба было б адзначыць не толькі тое, што рабілася з гэтым рэчывам, але і колькасць хмар на небе і інтэнсіўнасць сонечнай актыўнасці. Калі б усе акалічнасці мелі парытэт, прыклад можна было б дакладна апісаць толькі шляхам апісання стану ўсяго сусвету на дадзены момант.
I гэта Міль усведамляў. Ён прызнаваў, што карыснасць адрознення як метаду адкрыцця залежыць ад меркавання, што пры любым канкрэтным даследаванні належыць разгледзець абмежаваную колькасць акалічнасцей. Аднак ён сцвярджаў, што само гэта меркаванне пацвярджаецца доследам. Міль адзначаў, што для большасці выпадкаў схема метаду адрознення падыходзіць нават тады, калі даследаванне абмяжоўваецца невялікай колькасцю акалічнасцей.
Можа быць, гэта і так. Але ж тады адкрыццё прычынных адносін уключае ў сябе нешта большае, чым простае азначэнне велічынь, якія адносяцца да схемы. Для таго, каб выкарыстоўваць метад у навуковым даследаванні, неабходна стварыць гіпотэзу аб тым, якія акалічнасці могуць быць важнымі пры ўзнікненні дадзенай з’явы. Прычым такую гіпотэзу трэба сфармуляваць да выкарыстання самой схемы. Таму варта адвергнуць пункт гледжання Міля, які лічыў, што для вызначэння прычынных адносін дастаткова метаду адрознення. 3 другога боку, пасля таго як зроблена меркаванне наконт сувязі акалічнасці са з’явай, метад адрознення становіцца каштоўным прыёмам праверкі меркавання шляхам кантрольных эксперыментаў.
Міль разглядаў метад адрознення ў якасці найважнейшай прылады адкрыцця прычынных адносін. Яго прэтэнзіі адносна ролі метаду падабенства былі больш сціплымі. ён сцвярджаў, што метад падабенства з’яўляецца карыснай прыладай для адкрыцця навуковых законаў. Пры гэтым ён прызнаваў, што метад мае істотныя абмежаванні.
Адно з абмежаванняў палягае на тым, што метад эфектыўны пры пошуку прычынных адносін толькі тады, калі зроблены дакладны пералік рэлевантных акалічнасцей. Калі будзе ўпушчана рэлевантная акалічнасць хоць аднаго прыкладу, выкарыстанне метаду падабенства можа збіць даследчыка з дарогі. Менавіта таму паспяховасць выкарыстання метаду падабенства, як і паспяхо-
васць выкарыстання метаду адрознення, залежыць выключнаад папярэдняй распрацоўкі гіпотэзы аб рэлевантных акалічнасцях.
Дадатковае абмежаванне метаду падабенства паўстае з магчымасці таго, што дзейнічае не адна прычына. Міль прызнаваў, што канкрэтны тып з’явы можа быць вынікам розных абставін у розных выпадках. Напрыклад, у вышэйпазначанай схеме а можа быць выклікана В у прыкладах 1 і 3, а таксама акалічнасцю D — у прыкладзе 2. У сувязі з існаваннем такой магчымасці можна толькі зрабіць выснову, што выкліканне а прычынай А верагоднае. Міль заўважыў, што ацэнка праўдападобнасці іонавання мноства прычын з’яўляецца функцыяй тэорыі верагоднасці, і адзначаў, што ў выпадку дадзенай карэляцыі такую верагоднасць можна зменшыць шляхам уключэння дадатковых прыкладаў, у якіх акалічнасці распаўсюджаны, але сама карэляцыя застаецца.
Міль лічыў, што магчымасць мноства прычын не можа ставіць пад оумненне ісціннасць высноў, зробленых пры дапамозе метаду адрознення. ён заяўляў, што для любой канкрэтнай высновы, дасягнутай з выкарыстаннем метаду адрознення, “маецца пэўнасць, што прынамсі ў гэтым выпадку А было альбо прычынай а, альбо неад’емнай часткай яго прычыны, хоць прычына, якая яго выклікае ў іншых выпадках, можа быць і цалкам іншай."3
Але што азначае гаворка пра “прычыну ў гэтым выпадку"? Раней Міль вызначыў, што прычына — гэта акалічнасць ці набор акалічнасцей, вынікам якой альбо якога нязменна і безумоўна з'яўляецца эфект дадзенага тыпу. Можа падацца, што, паводле прыведзенай вышэй цытаты, пазіцыя Міля заключаецца ў тым, што шляхам адзінкавага выкарыстання метаду адрознення можна ўстанавіць факт узнікнення адпаведнай з’явы ў выніку кожнага прыкладу з’яўлення акалічнасці. Менавіта такоеўражанне ствараецца, хоць і прызнана магчымасць таго, што нейкі іншы набор акалічнасцей таксама можа выклікаць разгляданую з’яву. Такую выснову адносна пазіцыі Міля можна пацвердзіць наступнай яго цытатай: "...Мноства прычын... не толькі не прыніжае значэння метаду адрознення, але нават і не выклікае неабходнасці ў большай колькасці назіранняў альбо эксперыментаў, чым гэта патрэбна ў нармальных умовах: двух прыкладаў, аднаго станоўчага і аднаго адмоўнага, па-ранейшаму дастаткова дзеля як мага найпаўнейшай і найстражэйшай індукцыі.”4