Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Нягледзячы на тое, што Дзюан паказаў шлях да ператварэння гіпотэзы ў неануляваную ўмоўнасць, ён не прывёў пераліку канкрэтных гіпотэз, якія трэба разглядаць выключна ў якасці ўмоўнасцей. ён лічыў, што пры з’яўленні дадзеных на карысць непацвярджэння, рашэнне аб тым, якія меркаванні тэорыі належыць мадыфікаваць, трэба пакінуць на разгляд самім навукоўцам. I адзначыў, што неабходная ўмова правільнага разгляду — бесстаронняе, аб’ектыўнае стаўленне.
У некаторых выпадках могуць існаваць важкія прычыны для змены таго меркавання тэорыі, а не іншага. Такое, напрыклад, мае месца тады, калі адно меркаванне прысутнічае ў шэрагу пацверджаных тэорыяй, а другое — толькі ў разгляданай тэорыі. Аднак у логіцы непацвярджэння няма нічога такога, што б дакладна ўказвала на памылковую частку тэорыі.
Дзюан дастасаваў свой аналіз логікі непацвярджэння да ідэі “вырашальнага эксперыменту". Фрэнсіс Бэкан адзначаў факт наяўнасці вырашальных эксперыментаў, альбо ‘прыкладаў указальнага слупа", якія вычарпальна вырашаюць пытанне на карысць той ці іншай сярод канкурэнтных тэорый. У XIX ст. лічылася агульнапрынятым, што дослед Фуко, які дэманструе большую хуткасць святла ў паветры, чым у вадзе, з’яўляецца вырашальным эксперыментам. Напрыклад, фізік Араго сцвярджаў, што эксперымент Фуко не толькі даказвае, што святло нв з'яўляецца патокам выпраменьваемых часцінак, але і тое, што святло з'яўляецца хвалевым рухам.
Дзюан адзначыў, што Араго памыляецца па двух пунктах. Па-першав, эксперымент Фуко абвяргае толькі набор гіпотэз. Паводле карпускулярных тэорый Ньютана і Лапласа, прадказанне аб большай хуткасці святла ў вадзе, чым у паветры, выводзіцца толькі з групы сцвярджэнняў. Тэорыя выпраменьвання, якая прыраўновае святло да рою снарадаў, — гэта ўсяго толькі адна з такіх пасылак. На дадатак, маюцца сцверджанні аб узаемадзеянні паміж выдзеленымі часцінкамі і асяроддзем, праз якое яны вандруюць. Маючы на руках вынікі доследаў Фуко, прыхільнікі карпускулярнай тэорыі маглі б вырашыць захаваць тэорыю выпраменьвання, а папраўкі ўвесці ў іншыя пасылкі карпускулярнай тэорыі. Па-другое, нават калі б было вядома з іншых крыніц, што ўсе меркаванні карпускулярнай тэорыі, апрача гіпотэзы выпраменьвання, слушныя, эксперымент Фуко ўсё адно не
даказвае хвалевай прыроды святла. Hi Араго, ні якінебудзь іншы навуковвц не ў стане даказаць, што святло павінна быць альбо патокам выпраменьваемых карпускул, альбо хвалевым рухам. Можа існаваць трэцяя альтэрнатыва. Дзюан падкрэсліў, што эксперымент ’вырашальны” толькі тады, калі канчаткова выключаны ўсе магчымыя наборы тлумачальных пасылак, акрамя аднаго. Ён меў рацыю, кажучы, што такіх эксперыментаў быць не можа.*
Канвенцыяналізм Пуанкарэ
Найбольш выразна высновы канвенцыяналісцкага погляду на агульныя прынцыпы навукі акрэсліў Анры Пуанкарэ. Пуанкарэ адасобіў сцвярджэнне Уэвэла аб апрыёрнай ісціннасці некаторых навуковых законаў ад кантыянскай эпістэмалогіі, на якую спасылаўся Уэвэл, апраўдваючы апрыёрны статус гэтых законаў. Для Пуанкарэ няма пытання аб існаванні нязменных ідэй, якія нейкім чынам напаўняюць нвабходнасцю навуковыя законы. Пуанкарэ сцвярджаў: той факт, што навуковы закон лічыцца слушным незалежна ад спасылак на вопыт, адлюстроўвае ўсяго толькі імпліцытнае рашэнне вучоных выкарыстаць закон у якасці канвенцыі, альбо ўмоўнасці, якая вызначае значэнне навуковага паняцця. Калі закон слушны a priori, то гэта таму, што ён сфармуляваны такім чынам, што супраць яго не могуць сведчыць эмпірычныя дадзеныя.
ДВаістасць Выкарыстання законаў механікі
Напрыклад, закон інерцыі не падлягае непасрэднаму пацвярджэнню ці абвяржэнню эмпірычнымі дадзенымі. Паводле фармулёўкі Пуанкарэ, ’абагульнены прынцып інерцыі’ канстатуе, што паскарэнне цела залежыць толькі ад яго становішча, а таксама становішча і хуткасці суседніх целаў? ГІуанкарэ адзначаў, што вырашальная праверка гэтага прынцыпу патрабавала б, каб па ўплыве пэўнага часу ўсе целы ў сусвеце ізноў апынуліся на тым самым месцы і набылі тую самую хуткасць, што і на пэўны момант у мінулым. Аднак правядзеннв такой праверкі немагчымае. Максімум, чаго можна дасягнуць, гэта разгляду паводзін груп целаў, “у разумных межах ізаляваных" ад астатняга сусвету. Няма чаго і казаць, немагчымасць назірання прадказанага руху ў сістэме, якая лічыцца ізаляванай, не абвяргае агульнага прынцы-
пу інерцыі. Разыходжанні можна спісаць на недастатковую ізаляцыю сістэмы. Разлікі можна паўтарыць, прымаючы пад увагу становішча і хуткасць дадатковых целаў. Мяжы колькасці такіх пераглядаў няма.
Пуанкарэ зрабіў выснову, што агульны прынцып інерцыі можна прыняць за ўмоўнасць, якая апісвае значэнне словазлучэння ‘інерцыйны рух". Паводле такога пункту гледжання, ‘інерцыйны рух” азначав “такі рух цела, пры якім паскарэнне залежыць толькі ад яго становішча, a таксама становішча і хуткасці суседніх целаў". 3 самой дэфініцыі вынікае, што цела, рух якога нельга правільна разлічыць на падставе яго становішча, а таксама становішча і хуткасці шэрагу суседніх целаў, не рухаецца па інерцыі.
Тым не менш, хоць Пуанкарэ і сцвярджаў, што агульны прынцып інерцыі можа выкарыстоўвацца і выкарыстоўваецца ў якасці ўмоўнасці, якая імпліцытна вызначае словазлучэнне “інертны рух”, ён таксама лічыў магчымым выкарыстоўваць гэты прынцып як эмпірычна-значнае абагульненне, якое мае слушнасць у дачыненні да “амаль ізаляваных* сістэм. Пуанкарэ падобным чынам праввў аналіз кагнітыўнага статуса двух іншых законаў руху Ныотана. 3 аднаго боку, гэтыя законы функцыянуюць як канвенцыянальныя дзфініцыі паняццяў “сіла" і 'маса". 3 другога боку, пры зададзеных працэдурах вымярэння прасторы, часу і сілы гэтыя законы з’яўляюцца абагульненнямі, ісціннасць якіх прыблізна пацверджана для ‘амаль ізаляваных* сістэм.
Такім чынам, было б памылкай прыпісваць Пуанкарэ погляд, што агульныя навуковыя законы — гэта ўсяго толькі ўмоўнасці, якія вызначаюць фундаментальныя паняцці навукі. Гэтыя законы сапраўды надзелены легітымнай функцыяй умоўнасцей, але ж яны таксама валодаюць і легітымнай функцыяй эмпірычных абагульненняў. У сваім каментарыі да законаў мвханікі Пуанкарэ адзначаў, што тыя ’прадстаўлены перад намі ў двух розных аспектах; з аднаго боку, эксперыментальна яны ўяўляюць сабой ісціны, заснаваныя на доследах і прыблізна правераныя на амаль ізаляваных сістэмах; з другога боку, гэта — пастулаты, актуальныя для сусвету і разгляданыя ў якасці нязменных ісцін."”
Пуанкарэ адзначаў, што ў працзсе развіцця навукі пэўныя законы пачынаюць выяўляць абодва гэтыя аспекты. Першапачаткова законы выкарыстоўваюцца выключна як эксперыментальныя абагульненні. Напрыклад, закон можа канстатаваць адносіны паміж тэрмінамі A і В. 3 улікам таго, што гэтыя адносіны ісцінныя толькі прыблізна, навукоўцы могуць увесці тэрмін С, які па вызначэнні мае перадаваныя законам адносіны да А. У гэты момант
182 Матэматычны пазітывізм і канвенцыяналізм першапачатковы эмпірычны закон падраздзяляецца на дзве часткі: апрыёрны прынцып, які канстатуе адносіны паміж A і С, а таксама эмпірычны закон, які канстатуе адносіны паміж В і С.11
Пры імпліцытным азначэнні законамі руху Ньютана тэрміны “інерцыйны рух", “сіла" і "маса" з’яўляюцца тэрмінамі аднаго тыпу з С. Пуанкарэ сцвярджаў, што азначэнне гэтых тэрмінаў законамі Ньютана — справа ўмоўнасці. Ніякія эмпірычныя дадзеныя не ў стане даказаць памылковасці апісаных адносін тэрмінаў A і С. Аднак гэта не азначае, што выбар дэфініцыі з'яўляецца адвольным. Пуанкарэ падкрэсліваў, што ўвядзенне ўмоўнасцей у тэорыю фізікі апраўдана толькі тады, калі гэта дае свой плён пры далейшых даследаваннях.’2
Выбар геаметрыі
для апісання „фізічнай прасторы"
Пуанкарэ таксама сцвярджаў, што выкарыстанне чыстай геаметрыі для апісання прасторавых адносін паміж целамі з’яўляецца справай умоўнасці. Тым не менш, ён прадказаў, што навукоўцы будуць працягваць рабіць выбар на карысць эўклідавай геамвтрыі, бо яна найпрасцейшая для выкарыстання.
У XIX ст. матэматык Карл Гаўс паставіў эксперымент, каб пацвердзіць Эўклідава апісанне прасторавых адносін. Ён змерыў суму вуглоў трохвугольніка, утворанага прамянямі святла ад аддаленых горных вяршынь. Гаўс устанавіў, што з аглядам на межы дакладнасці ўжыванага ім вымяральнага абсталявання адхілення ад Эўклідавай велічыні (180 градусаў) не назіралася.
Але ж калі б Гаўс і ўстанавіў, што маецца заўважнае адхіленне ад 180 градусаў, гэта не давала б падстаў меркаваць, што эўклідава геаметрыя не прыстасавана да прасторавых прамежкаў на паверхні зямлі. Любое адхіленне ад эўклідавага паказчыка можна было б спісаць на “скрыўленне” прамянёў святла, якія выкарыстаны пры візіраванні.
Пуанкарэ засяродзіў увагу на тым факце, што выкарыстанне на практыцы чыстай геаметрыі абавязковым чынам падразумявае выкарыстанне гіпотэз аб фізічных з'явах, напрыклад, распаўсюджванні прамянёў святла, уласцівасці вымяральных прыладаў і гэтак далей. Пуанкарэ падкрзсліў, што выкарыстанне на практыцы чыстай геаметрыі, як і любой фізіч^ай тэорыі, мае абстрактны кампанент і кампанент эмпірычны. Калі фізічная геаметрыя не адпавядае назіранням, адпаведнасць можна ўвесці альбо шляхам замены чыстай геаметрыі, аксіяматычнай сістэмы, на іншую, альбо шляхам мадыфікацыі спада-
рожных фізічных гіпотэз. Пуанкарэ лічыў, што перад такім выбарам навукоўцы нязменна будуць аддаваць перавагу змене фізічных гіпотэз пры захаванні больш зручнай чыстай геаметрыі Эўкліда.13
Аднак, як адзначаў Гемпель, у пэўных выпадках магчыма дасягненне ўсеагульнай прастаты з дапамогай прыняцця неэўклідавай геаметрыі пры захаванні ў нязменным станв спадарожных фізічных гіпотэз. Паводле Гемпеля, Пуанкарэ зрабіў памылку, абмежаваўшы мвркаванні прастаты рамкамі адной толькі чыстай геаметрыі. Пытанне ж датычыцца складанасці спалучэння чыстай геаметрыі са спадарожнымі фізічнымі гіпотэзамі.14
Попер аб абвяргальнасці як крытэрыі эмпірычнага метаду
Карл Попер вырашыў прыняць канвенцыяналісцкі пункт гледжання ўсур’ёз. ён адзначыў, што заўсёды можна дасягнуць адпаведнасці паміжтэорыяй і дадзенымі назіранняў. Калі нейкія дадзеныя не адпавядаюць высновам тэорыі, для ‘выратавання* тзорыі можна прыняць на ўзбраенне цэлы шэраг стратэгій. Гэтыя дадзеныя можна проста адхіліць альбо вытлумачыць іх шляхам увядзення дадатковых гіпотэз ці пераўтварэння правіл адпаведнасці.15* Магчыма, што гэтыя варыянты стратэгіі ўнясуць у тэарэтычную сістэму вялізную ступень складанасці. Тым не менш, такім чынам даецца шанец пазбегнуць абвяргальных дадзеных.