Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Другое абмежаванне аперацыйнага аналізу заключаецца ў неабходнасці прымаць некаторыя непрааналізаваныя аперацыі. 3 практычных меркаванняў аналіз аперацый з раскладам на больш простыя аперацыі нельга праводзіць бясконца. Напрыклад, паняцце 'цяжэй, чым” можна прааналізаваць у выпадку аперацый з шалямі. Такія аперацыі, у сваю чаргу, можна аналізаваць далей, разглядаючы метады вырабу і тарыроўкі шаляў. Аднак, улічваючы, што тыповыя засцярогі наконт паралакса захаваны, навукоўцы зыходзяць з меркавання, што вызначэнне становішча стрэлкі шаляў з’яўляецца аперацыяй, якая не вымагае дадатковага аналізу.
Аперацыі па вызначэнні “мясцовага часу' і “мяоцовай даўжыні’ як у класічнай фізіцы, так і ў фізіцы адноснасці прызнаны неаналізаванымі аперацыямі. “Мясцовы час" падзеі ўяўляе сабой супадзенне са становішчам стрэлкі на гадзінніку. “Мясцовая даўжыня’ цела — гэта супадзенне яго канцоў з добра адкалібраваным цвёрдым стрыжнем у тых выпадках, калі рух цела адносна стрыжня адсутнічае.
Безумоўна, вызначэнне супадзення вышэйпазначаным шляхам не можа гарантаваць таго, што адлаведная прылада бездакорна функцыянуе ў якасці шаляў альбо гадзінніка, ці што стрыжань з'яўляецца адпаведнай мерай даўжыні. Больш таго, можна прыняць пэўныя неаналізаваныя тыпы вызначэння шляхам супадзення, не займаючы жорсткай пазіцыі наконт неаналізуемасці самога вызначэння шляхам супадзення. Брыджман падкрэсліваў, што хоць і трэба прымаць пэўныя аперацыі як неаналізаваныя, рашэнне наконт прыняцця іх за неана-
лізаваныя канкрэтныя аперацыі падлягае перагляду па меры пашырэння межаў вопыту. Ён адзначаў, што на сённяшні дзень нічога ў нашым вопыце не перашкодзіла таму, каб тэорыя фізікі прыняла шляхам супадзення памянёнае вышэй вызначэнне як неаналізаванае. Аднак ён прытрымліваўся пэўнай думкі, што заўсёды можна прывесці больш падрабязны аналіз аперацый.’ Такім чынам, паводле Брыджмана гэткае агульнапрынятае вызначэнне шляхам супадзення дае тэарэтычным сцвярджэнням усяго толькі часовы прытулак у мове назіранняў.
Дэдукцыйная
мадэль тлумачэння
Аперацыйныя схемы суадносяць пры дапамозе сцвярджэнняў аб навуковых паняццях да першасных эксперыментальных дадзеных. Артадаксальмая праграма патрабуе на наступным, вышэйшым узроўні канкрэтызаваць лагічныя сувязі паміж навуковымі паняццямі і законамі. Праграму можна выканаць і з другога кірунку. Пры наяўнасці сцвярджэння аб значэнні навуковага паняцця можна ласпрабаваць растлумачыць гэты факт спасылкай на які-небудзь закон. А маючы закон, можна пашукаць пацвярджальныя сведчанні оярод сцвярджэнняў аб значэннях навуковых паняццяў.
У сваёй надзвычай важнай працы, выдадзенай ў 1948 годзе, Карл Гемпель і Пол Опенхайм звярнуліся да праблемы навуковага тлумачэння.7 Каментуючы назіранне весляра, што яго вясло “сагнутае", Гемпель і Опенхайм пісалі: "...Пытанне ’чаму здараецца гэта з'ява?” азначае: “паводле якіх агульных законаў і на падставе якіх папярэдніх умоў гэта з'ява здараецца?”®
Дэдукцыйная мадэль тлумачэння з’явы набывае наступную форму:
L,, L„ ... L*	Агульныя законы
С,, С? ...	Сцвярджэнні аб папярэдніх умовах
Е	Апісанне з'явы
У выпадку назірання весляра агульнымі законамі з’яўляюцца закон праламлення і закон большай аптычнай шчыльнасці вады ў параўнанні з паветрам. Папярэднія ўмовы — гэта роўнае вясло і яго пагружанасць у ваду пад пэўным вуглом.
Гемпель і Опенхайм вывелі адно важнае з пункту гледжання логікі палажэнне: сцвярджэнні аб з’яве нель-
га дэдукаваць з адныхтолькі агульныхзаконаў. Неабходна дадаваць пасылку аб умовах, лры якіх з’ява адбываецца. Папярэднія ўмовы ўключаюць у сябе як памежныя ўмовы, пры якіх павінны дзейнічаць законы, так і тыя першапачатковыя ўмовы, усведамленне якіх прыходзіць напярэдадні разгляданай падзеі альбо адначасова з ёю. Напрыклад, дэдукцыйнае тлумачэнне павелічэння нагрэтага шара можа набыць наступную форму:
Закон Гей-Люсака
Маса і ціск —	Памежныя ўмовы
канстанты
Тг = 2Т1	“Першапачатковыя" ўмовы
•••	= 2V,
Па ходзе разгляду дэдукцыйнай мадэлі тлумачэння Гемпель і Опенхайм абачліва зазначылі, што шмат якія добрасумленныя навуковыя тлумачэнні не пасуюць да дэдукцыйнай мадэлі. Гэта характарызуе, напрыклад, шматлікія тлумачэнні, заснаваныя на статыстычных законах.® Вось прыклад, прыведзены Гемпелем у адным з напісаных пазней твораў:
“Высокі працэнт хворых на стрэптакокавыя інфекцыі папраўляецца на працягу адных сутак пасля ўжывання пеніцыліну.
Джонс хварэў на стрэптакокавую інфекцыю, і яму далі пеніцылін.
Джонс выздаравеў ад стрэптакокавай інфекцыі на працягу адных сутак пасля ўжывання пеніцыліну".’0
Гэты тлумачальны вывад не мае дэдукцыйнай сілы. Хутчэй, пасылкі даюць усяго толькі моцную індукцыйную падтрымку на карысць высновы.*
Тым самым Гемпель прызнаў, што дасягнуць падпарадкавання пад агульныя законы можна альбо дэдукцыйным, альбо індукцыйным шляхам. Аднак ён паслядоўна прытрымліваўся думкі, што кожнае прымальнае
* Падвойная лінія паміж пасылкамі і высновай мае на мэце
адзначыць індукцыйны характар вываду.
навуковае тлумачэнне змяшчае дэдукцыйнае ці індукцыйнае падпарадкаванне агульным законам з’явы, якая павінна быць растлумачанай.
Намалагічныя абагульненні супраць выпадковых
У адпаведнасці з артадаксальным пунктам гледжання, паспяховае навуковае тлумачэнне падпарадкоўвае растлумачаную з'яву ці працэс агульным законам. Але ж як у канкрзтным выпадку пераканацца, што пасылкі сапраўды змяшчаюць законы? Наступны вывад прымаецца як навуковае тлумачэнне пазелянення полымя пры доследзв:
Любое полымя, падвергнутае ўздзеянню барыю, мае зялёны колер.
Гэтае полымя падвергнута ўздзеянню барыю.
Гэтае полымя зялёнае.
Аднак мы адмаўляем тлумачальную сілу за наступным вывадам:
Усе манеты, якія зараз знаходзяцца ў маёй кішэні, змяшчаюць медзь.
Зараз у маёй кішэні знаходзіцца манета.
Гэтая манета змяшчае медзь.
Абодва вывады маюць адну і тую ж форму. Аднак першы вывад падпарадкоўвае свой экспланандум добрасумленнаму закону, тады як апошні падпарадкоўвае экспланандум "проста выпадковаму" абагульненню.
Тэарэтыкі-артадоксы падзялілі погляд Х’юма на навуковыя законы. Напрыклад, Р. Б. Брэйтуэйт заяўляў: “Я згаджаюся ў прынцыповай частцы з тэзісам Х’юма, у той частцы, што універсаліі закону аб'ектыўна ўяўляюць сабой ўсяго толысі універсаліі факта, і што ў прыродзе няма дадатковых элементаў для неабходнай сувязі”.”
Аднак Брэйтуэйт адзначаў наяўнасць цяжкасцей у разглядзе закону, які правёў Х’юм. Адна з цяжкасцей палягае на тым, што аналіз Х'юма сцірае мяжу паміж законападобнымі і выпадковымі універсаліямі.*
* Самога Х’юма непакоіў гэты ладзел. Гл. Раздз.9.
Уявім сабе, што два аднолькавыя маятнікавыя гадзіннікі адрозніваюцца па фазе на 90 градуоаў, так што ціканне абодвух гадзіннікаў знаходзіцца ў пастаянным паслядоўным спалучэнні. Калі б навуковыя законы ўяўлялі сабой ўсяго толькі сцвярджэнні аб пастаянным спалучэнні, тады законам было б наступнае сцвярджэнне: "Калі пры любым х гэты х з’яўляецца ціканнем гадзінніка 1, то х — гэта ціканне, пасля якога надыходзіць ціканне гадзінніка 2".
Уявім сабе зараз, што маятнікі гадзіннікаў спынены. Ці пацвярджае “закон" супярэчную фактам абумоўленасць таго, што калі б цікнуў гадзіннік 1, то ўслед за ім цікне і гадзіннік 2? Бадай што, не.
3 другога боку, “сапраўдныя навуковыя законы" на самай справе пацвярджаюць супярэчныя фактам умовы. Палажэнне аб тым, што любое полымя, падвергнутае ўздзеянню барыю, мае зялёны колер, сапраўды пацвярджае сцвярджэнне аб зялёным колеры полымя, якое падвергнута ўздзеянню барыю.
Больш таго, шэраг значных навуковых законаў наогул не мае нічога супольнага з пастаяннымі спалучэннямі, бо такія законы адносяцца да неіснуючых ідэалізаваных сітуацый. Закон ідэальнага газу з’яўляецца прыкладам законаў гэтага тыпу. Нават хоць і няма газаў, у якіх памер малекул і міжмалекулярныя сілавыя полі роўныя нулю, але ж калі б такі газ існаваў, то яго ціск, аб'ём і тэмпература знаходзіліся б у наступных суадносінах.
PV — = const. Т
Значыць, на першы погляд існуе адрозненне паміж законападобнымі і выпадковымі універсаліямі. Законападобныя універсаліі пацвярджаюць супярэчныя фактам умовы, а выпадковыя універсаліі — не. Аднак што ў дадзеным кантэксце азначае слова "пацвярджаюць"?
Паводле Брэйтуэйта, такое пацвярджэнне вынікае з дэдукцыйных адносін паміж законападобнымі універсаліямі і абагульненнямі вышэйшага ўзроўню. Ён прапанаваў лічыць, што універсальная ўмова h мае законападобны характар, калі h “сустракаецца ў пэўнай дэдукцыйнай сістэме ў якасці дэдукцыі з гіпотэз вышэйшага ўзроўню, пацверджаных эмпірычнымі звесткамі, якія не нясуць непасрэднага пацвярджэння самому h’.’2
Абагульненне з колерам полымя, у якое змешчаны барый, з'яўляецца дэдукцыйным вынікам пастулатаў тэорыі атама. На карысць гэтых пастулатаў існуе вялікая
колькасць пацвярджальных дадзеных (куды больш важкіх, чым колер полымя, падвергнутага ўздзеянню барыю). А вось падобныя дздукцыйныя адносіны ў выпадку абагульнення аб двух гадзінніках невядомыя.
Эрнэст Нэйджэл таксама абараняў пункт гледжання Х’юма на навуковыя законы. Ён сцвярджаў, што законападобныя абагульненні можна адрозніць ад выпадковых абагульненняў без спасылак на мадальныя паняцці тыпу “неабходнасць" і “магчымасць". Нэйджэл прывёўчатыры характэрныя рысы законападобных універсалій:’3
1.	Універсалія не набывае статуса законападобнасці выключна на моцы сваёй непатрэбнай ісціннасці. Калі марсіяне не існуюць, то сцвярджэнне "ўсе марсіяне зялёныя” з'яўляецца ісцінным. Аднак здабытая такім шляхам ісціннасць не надае сцвярджэнню статуса законападобнасці.
Безумоўна, існуюць і "бессэнсоўна правільныя" законы. Аднак іх статус як законаў вызначаецца лагічнымі адносінамі да іншых законаў навуковай тзорыі.
2.	Невядома, ці дыяпазон прэдыкацыі законападобнай універсаліі зачынены для далейшага павелічэння. I наадварот, часта вядома, што дыяпазон выпадковай універсаліі абмежаваны. Гэта назіраецца ў выпадку сцвярджэння “ўсе манеты ў маёй кішэні змяшчаюць медзь".
3.	Законападобныя універсаліі не абмяжоўваюць аб’екты, якія задавальняюць папярэднім і наступным умоаам, канкрэтнымі рамкамі прасторы і часу.