Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Статус узору ДН стаўся прадметам працяглых спрэчак паміж Гемпелем і Майклам Скрайвенам.14 Скрайвен сцвярджаў, што падпарадкаванне ДН не з’яўляецца неабходнай умовай дэдукцыйнага тлумачзння. Ён адзначаў, што часта дэдукцыйныя тлумачэнні падзей набываюць форму ‘q таму што р". Прыведзены Скрайвенам прыклад гучыць: "Мост абваліўся, таму што побач выбух-
нула бомба.” Скрайвен прызнаваў, што пры аспрэчанні такога тлумачэння неабходна будзе прывесці ў абарону законы, якія суадносяць сілу выбуху, адлегласць і трываласць матэрыялаў. Аднак няма патрэбы прыводзіць адпаведныя законы фармальна ў якасці пасылак тлумачэння.
Гемпель адказаў, што выбар канкрэтнага набору папярэдніх умоў у якасці прычыны пэўнага выніку азначае выкарыстанне галоўных законаў. Ён лічыў, што сцвярджэнне ‘q таму што р’ раўназначнае таму, што папярэднія ўмовы тыпу, азначанага як 'р’, уввсь час прыводзяць да вынікаў таго тыпу, які азначаны як “q". Менавіта гэта ўяўная пастаяннасць узносіць выраз ‘q таму што р” з узроўню апавядальнасці да рангу каўзальнай канстатацыі. Гемпель падкрэсліў, што выраз ‘q таму што р’ лічыцца тлумачэннем на падставе галоўных законаў, якія ў спалучэнні з ‘р’ (і, магчыма, іншымі падразумявальнымі папярэднімі ўмовамі) імпліцытна вядуць да "q".'s Тым самым Гемпель прывёў моцныя довады ў абарону таго палажэння, што падпарадкаванне ДН з'яўляецца неабходнай умовай дэдукцыйнага тлумачэння.
Узор ІС больш падвяргаўся крытыцы. Уэзлі Сэлман наракаў, што узор ІС няздольны тлумачыць узнікненне немагчымых падзей. Разгледзім выпадак суадносін паміж радыяцыйным вылраменьваннем і наступным развіццём лейкеміі. Сэлман падкрэсліваў, што ў падобных выпадках існуюць прычынныя адносіны, хоць усяго толькі 1 працэнт асоб, падвергнутых уздзеянню радыяцыі пэўнага ўзроўню, захворвае на лейкемію. Здольнасцю тлумачэння валодае статыстычная рэлевантнасць процістаўлення “ўздзеянне — няўздзеянне".16
Дапусцім, Сміт быў падвергнуты ўздзеянню нізкага радыяцыйнага ўзроўню і захварэў на лейкемію. У гэтым выпадку нельга выкарыстаць узор ІС, таму што ён прызначаны для суадносін высокай ступені верагоднасці, a суадносіны радыяцыя — лейкемія такімі не з’яўляюцца. Хваробу Сміта не дапаможа растлумачыць і вывад тыпу ДН.* Аднак, як здаецца, хвароба Сміта добра тлумачыцца пры дапамозе спасылкі на папярздняе ўздзеянне радыяцыі.
* Можа прыйсці на дапамогу тлумачэнне ДН у выпадку (бадай што малой) магчымасці таго, што Сміт заразіўся лейкеміяй. Аднак гэтав тлумачэнне не падыходзіць да раэгляданага прыкладу.
Нефармуляваны погляд на тэорыі
Паводле артадаксальнага пункту гледжання, тэорыя ўяўляе сабой падборку сцаярджэнняў. У шэрагу аўтараў было крытычнае стаўленне да такога погляду. Напрыклад, Фрыдэрык Can прапанаваў “нефармуляваны погляд” на тэорыі.17 У адпаведнасці з гэтым "нефармуляваным поглядам', “тэорыя" нагадвае, хутчэй, суджэнне. Разгледзім два сцвярджэнні:
1)	Джон есць біфштэкс.
2)	Біфштэкс есца Джонам.
Некаторыя логікі скажуць, што хоць два сказы і адрозніваюцца, яны перадаюць адно і тое ж суджэнне.* Падобныя адносіны можна пры жаданні заўважыць паміж альтэрнатыўнымі варыянтамі квантавай тэорыі і самой квантавай тэорыяй. Фон Нойман паказаў эквівалентнасць хвалевай механікі Шродынгера і матрычнай механікі Хайзенберга.” Здавалася б, што квантавую механіку “перадае" кожны з гэтых варыянтаў такім жа чынам, як “суджэнне" альбо “значэнне" адносін Джон — біфштэкс "перадае” кожнае з двух вышэйпрыведзеных сцвярджэнняў.
Can выказаў думку, што абагульненне вынікаў, дасягнутых фон Нойманам, дае плённае паўторнае вытлумачэнне прыроды навуковых тэорый. Паводле гэтай “рэінтэрпрэтацыі", тэорыя з'яўляецца нелінгвістычным раздзелам, які звязаны з наборам лінгвістычных фармулёвак, аднак адрозніваецца ад іх. Тэорыя мае свой “мяркуемы дыяпазон ахопу’ — клас з’яў для тлумачэння. Але тэорыя не апісвае з'явы непасрэдна. Яна, хутчэй, аперыруе з копіямі, ідэалізаванай фізічнай сістэмай. Стан такой ідэалізаванай сістэмы вызначаецца значэннямі параметраў сістэмы. Фармулёўкі тэорыі змяшчаюць супярэчныя з фактамі сцвярджэнні накшталт: 'Калі б з'явы цалкам характарызаваліся параметрамі тэорыі, тады б...".
Што ж тады тлумачаць тэорыі? Логіка-рэканструкцыянісцкая пазіцыя грунтуецца на тым, што тэорыі тлумачаць эмпірычныя законы. Дасягаецца гэта пры дапамозе дэдукцыйных вывадаў, высновамі якіх з'яўляюцца законы. Напрыклад, закон Бойля можна растлумачыць, пабудаваўшы дэдукцыйны вывад, сярод пасылак якога бу-
* Для азнаямлення з разглядам адрознення паміж сцвярджэннем I суджэннем глядэі S. Gorovitz and R. G. Williams, Philosophical Analysis (New York: Random House, 1963), ch. 4.
дуць знаходзіцца аксіёмы і лравілы адпаведнасці кінетычнай тэорыі газаў. Тым самым тэарэтыкі-артадоксы рэхам паўтаралі выказванне П'ера Дзюана наконт таго, што тэорыя тлумачыць законы, аб’ядноўваючы іх у дэдукцыйную оістэму. Дзюан настойліва падкрэсліваў, што тзорыя нешта тлумачыць, таму што яна імпліцытна вядзе да законаў, а не таму што апісвае нвйкую ‘рэчаіснасць", якая кіруе з’явамі.”
Уілфрыд Сэларз з жалем адзначаў, што падобнае атаясамленне тлумачэння з фармальным вывядзеннем з’яўляецца памылкай. Сэларз сцвярджаў, што тэорыя тлумачыць толькі тое, чаму з’явы падпарадкоўваюцца пэўным эмпірычным законам у той ступені, у якой яны ім фактычна падпарадкаваны. Напрыклад, кінетычная тзорыя тлумачыць, чаму газ пад пэўным ціскам падпарад-
PV
коўваецца закону -у = к.
Пры ўпарадкаваным ціску газ паводзіць сябе як “ідэальны газ", параметры якога вызначае тэорыя. Сэларз заяўляў: ‘Кажучы з вялікім прыбліжэннем, газ таму падпарадкоўваецца закону Бойля-Шарля, што ён ‘з'яўляецца” — у нейкім сэнсе гэтага слова "з’яўляцца'' — хмарай малекул, якія паводзяць сябе тэарэтычна вызначаным чынам".20
Сэларз адзначыў, што кінетычная тэорыя таксама тлумачыць, чаму паводзіны газу адхіляюцца пры высокім
PV ціску ад формулы — = к.
ідэальны газ уяўляе сабой збор кропачных мас, пазбаўленых міжчасцінкавых сілаў. Ніводны з рэальных газаў не мае падобнай структуры. I вось ‘ідэалізаваная копія" ўсё больш становіцца неадпаведнай па меры павелічэння ціску газу.
„Новая загадка індукцыі" Гудмана
У сваім важным даследаванні, выдадзеным у 1953 годзе, Нзльсан Гудман закрануў вялікую праблему, з якой сустракаецца тэорыя пацвярджэння.21 Гэтая праблема заключаецца ў тым, што не кожнае абагульненне пацвярджаецца станоўчымі прыкладамі. Крытэрый Ніко траціць сілу. Гудман заўважыў, што пацвярджэнне альбо непацвярджэнне абагульнення прыкладамі залежыць ад прыроды тэрмінаў прыналежнасці, якія сустракаюцца ў абагульненні. ён параўнаў наступныя два абагульненні:
1)	Усе смарагды зялёныя.
2)	Усе смарагды зелянкавыя*,
дзе ‘х зелянкавы” тады і толькі тады, ‘калі х даследуецца да ўплыву часу f і з'яўлявцца зялёным, альбо калі х не даследуецца да часу t і з'яўляецца блакітным*.22
Факты існавання смарагдаў, даследаваных да ўплыву часу t і прызнаных зялёнымі, відавочна, гэтаксама пацвярджаюць першы і другі пункты. Аднак гэта насцярожвае. Дапусцім, t — гэта нейкі час у цяперашні момант. Якое абагульненне неабходна ўжыць для прадказання колеру смарагдаў, якія могуць быць знойдзены заўтра? Калі спадзявацца выключна на колькасць станоўчых прыкладаў, якія адпавядалі абагульненню да часу t, то няма падстаў аддаваць перавагу пункту 1 перад пунктам 2.
Мы лічым, івто пункт 1 з'яўляецца законападобным абагульненнем, а пункт 2 такім не з'яўляецца. Гудман прапанаваў лічыць другі пункт такім самым "выпадковым" абагульненнем, як і сцвярджэнне:
3)	Усе мужчыны, якія зараз знаходзяцца ў гэтым пакоі, з'яўляюцца трэцімі сынамі.
Паводле Гудмана, дадзеныя пра тое, што адзін мужчына, які зараз знаходзіцца ў гэтым пакоі, з’яўляецца трэцім сынам, не пацвярджаюць меркавання наконт таго, што і другі мужчына, які зараз знаходзіцца ў гэтым пакоі, з'яўляецца трэцім сынам. Сітуацыя адрозніваецца ў выпадку “сапраўдных” і “законападобных" абагульненняў. Напрыклад, дадзеныя аб плывучасці на вадзе адной крыгі лёду сапраўды пацвярджаюць меркаванне, што плывучай будзе і іншая крыга. Гудман сцвярджаў, што абагульнвнне аб “зелянкавасці" смарагдаў нагадвае “выпадковае* абагульненне аб трэціх сынах у плане адносін з прыкладамі. Ён звярнуў увагу на задачу вызначэння крытэрыяў для адрознівання тых абагульненняў, якія пацвярджаюцца сваімі станоўчымі прыкладамі, ад тых, якія не пацвярджаюцца.
Адзін з магчымых падыходаў можа быць заснаваны на падраздзяленні прэдыкатаў на тыя, якія ўтрымліваюць прасторавыя ці часавыя спасылкі, і тыя, якія іх не ўтрымлівакэць. У такім выпадку законападобныя абагульненні можна абмвжаваць абагульненнямі, экстралагічныя тэрміны якіх не змяшчаюць прасторавых і часавых спасылак. Верагодна, гэта выключыць абагульненні аб зелян-
* Даслоўна ў перакладэе не перадаецца. У арыгінале —спалучэнне двух англійскіх слоў са значэннямі "зялёны’ і "блакітны". — Рэд.
кавых смарагдах і прысутных зараз у гэтым пакоі мужчынах.
Гудман адхіліў такі падыход. Ён адзначаў, што загадку аб смарагдах можна перыфразаваць без выкарыстан-
ня прэдыкатаў, што змяшчаюць часавую спасылку.23 Зыходзячы з меркавання, што існуе абмежаваная колькасць адзінак л, якія пасля адпаведнага аналізу прызнаны зялёнымі смарагдамі, прэдыкат “зелянкавы” можна вызначыць адносна гэтай колькасці адзінак:
‘х зелянкавы” тады і толькі тады, “калі х тоесны (a v b v с v ... л) і зялёны альбо калі х не тоесны (a v b v с v ... л) і блакітны.”
Пры такой дэфініцыі “зелянкавага" ўсё яшчэ мае слушнасць тое, што кожная адзінка, якая ўяўляе сабой станоўчы прыклад абагульнення "(1)", з'яўляецца таксама станоўчым прыкладам абагульнення"(2)"*.
Гудман прытрымліваўся думкі, што пераадолець цяжкасці, звязаныя з такімі прэдыкатамі, як "зелянкавы’ і “прысутныя зараз у гэтым пакоі мужчыны”, можна з дапамогай прагматычнага гістарычнага стаўлення. Пачаць трэба з рэгістрацыі папярэдняга выкарыстання прэдыкатаў, выкарыстаўшы пасля гэты “рэгістр пошуку" для іх класіфікацыі. Пэўныя прэдыкаты выкарыстоўваліся ў ліку абагульненняў, якія з поспехам растлумачылі ў выніку новыя прыклады. Гудман назваў такія тэрміны “ўкаранёнымі прэдыкатамі”.24Да прыкладу, “зялёны" з’яўляецца ўкаранелым прэдыкатам. Звязана гэта з тым, што абагульненні тыпу *ўсе смарагды зялёныя" і "ўсе злучэнні барыю гараць зялёным агнём’ былі спраецыраваны на далейшыя прыклады. 3 другога боку, ‘зелянкавы" — гэта не ўкаранёны прэдыкат. ён не прысутнічаў у складзе паспяховых тлумачальных абагульненняў. Безумоўна, такое магло здарыцца, але лічыцца толькі фактычнае выкарыстанне, біяграфіі 'зелянкавага’ і “зялёнага” адметна адрозніваюцца.