Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
ІМРЭ ЛАКАТУШ (1922—1974 гг.) нарадзіўся ў ВвнгрыІ, быў ахвярай пераслвдаванняў з боку нацыстаў, пасля тры гады правёў у турме падчас сталінскіх рэпрэсій. У 1956 годзе перабраўся э Венгрыі ў Англію, дзе ў Кембрыджы і Лонданскай школе эканомікі займаўся даследаваннямі ў галіне філасофіі матэматыкі I філасофіі навукі.
ЛАРЫ ЛОДАН (1941 г. — ) доктарскую ступень атрымаў у Прынстане. Выкладаў у Пітсбурзв I ВПІ, зараз працуе ў Гавайскім унівврсітэцв. Лодан з'яўляецца аўтарам гістарычных і крытычных твораў па адносінах паміж навуковымі тэорыямі, ацэначных нарматывах I кагнітыўных мэтах. Яго праца ўяўляе сабой каштоўны прыклад узаемазалежнасці філасофіі навукі і гісторыі навукі.
* ДаволІ часта гэтае прозвішча перадаецца I як Лаўдан. — Заўв. перакл.
Кун аб "нармальнай" навуцы" і "рэвалюцыйнай навуцьГ
Шматлікая крытыка артадоксіі мела кумулятыўны эфект. Многія філосафы навукі паверылі, што пры рэканструкцыі навукі ў катэгорыях фармальнай логікі траціцца нешта жыццёва важнае. Ім падалося, што прапанаваная артадоксамі трактоўка паняццяў “тэорыя", “пацвярджэнне’, ‘рэдукцыя* мае мала супольнага з фактычнай навукоеай практыкай.
“Структура навуковых рэвалюцый’ Томаса Куна (першае выданне — 1962 год)’ сталася шырока дыскутаванай альтэрнатывай артадаксальнаму погляду на навуку. Кун прапанаваў “рацыянальную рэканструкцыю" навуковага прагрэсу, рэканструкцыю, заснаваную на ўласнай інтэрпрэтацыі падзей у гісторыі навукі. Аднак рэканструкцыя Куна — гэта не проста яшчэ адна гісторыя навукі. Хутчэй, яна ўключае ў сябе каментарый другога парадку — філасофію навукі, з дапамогай якога ён прадстаўляе нарматыўныя высновы аб навуковым метадзе.
Тулмін і Хэнсан зазначылі накірунак магчымай рацыянальнай рэканструкцыі навуковага прагрэсу. Яны падкрэслілі важнасць той перыядычнасці, з якой навукоўцы па-новаму падыходзяць да аналізу з'яў. Кун развіў гэтыя матывы і стварыў мадэль навуковага прагрэсу, у якой перыяды "нармальнай навукі" пераплятаюцца з перыядамі “рэвалюцыйнай навукі”.
Нармальная набука
Гісторыкі навукі найбольш увагі звяртаюць на канцэптуальныя і паняційныя новаўвядзенні. Аднак навука робіцца, галоўным чынам, на больш празаічным узроўні. Яна ўключае ў сябе “аперацыі па расчыстцы"2, пры якіх да новых сітуацый ужываецца выпрабаваная “парадыгма”. Нармальная навука складаецца з:
1.	Павелічэння дакладнасці адпаведнасці паміж назіраннямі і вылічэннямі на падставе парадыгмы.
2.	Пашырэння дыяпазону ахопу парадыгмы на дадатковыя з'явы.
3.	Вызначэння велічыні універсальных канстантаў.
4.	Фармулявання квантытатыўных законаў, якія надаюць яшчэ больш выразнасці парадыгме.
5.	Вырашэння таго, які сярод альтэрнатыўных шляхоў выкарыстання парадыгмы ў новых галінах з’яўляецца найбольш здавальняючым.
Нармальная навука — гэта рэч кансерватыўная. Кун характарызаваў яе як “дзейнасць па разгадванні загадак’.3 Заняткі нармальнай навукай працягваюцца бестурботна такі час, пакуль выкарыстанне парадыгмы здавальняюча тлумачыць з'явы, адносна якіх яна выкарыстоўваецца. Аднак пэўныя дадзеныя могуць “праявіць нораў". Калі навукоўцы вераць, што парадыгма павінна пасаваць да разгляданых дадзеных, тады давер да праграмы нармальнай навукі падарваны. У такім выпадку тып з’яў, што апісваюцца гэтымі дадзенымі, разглядаюць як анамалію. Кун пагадзіўся з Тулмінам, што менавіта ўзнікненне анамалій дае стымул да стварэння альтэрнатыўных парадыгм. Кун зазначыў: ‘Нармальная навука ўрэшце вядзе толькі да прызнання анамалій і крызісаў. Апошнія саступаюць не перад разважаннямі і тлумачэннямі, a ў выніку такой адносна нечаканай і неструктураванай падзеі, як гештальтны зрух".4
Канкурэнцыя паміж парадыгмамі зусім не нагадвае канкурэнцыі паміж матэматычнымі функцыямі за найлепшае дапасаванне да набору дадзеных. Канкурэнтныя парадыгмы несувымерныя. Яны адлюстроўваюць карэнна розныя канцэптуальныя арыентацыі. Аўтары альтэрнатыўных парадыгм па-рознаму бачаць пэўныя тыпы з'яў. Напрыклад, там, дзе арыстоцеліянец “бачыць” павольнае падзенне часткова замацаванага цела, прыхільнік Ньютана "бачыць" (амаль) ізахронны рух маятніка.
Рэвалюцыйная навука
Наяўнасць адной-дзвюх анамалій не з'яўляецца дастатковай падставай для таго, каб адмовіцца ад парадыгмы. Кун сцвярджаў, што логіку абвяржэння нельга ўжыць у выпадку негацыі парадыгмы. Ад парадыгмы не адмаўляюцца на падставе параўнання яе вынікаў з эмпірычнымі звесткамі. Адмова ад ларадыгмы — гэта, хутчэй, трохзввнневыя дачыненні, якія складаюцца з галоўнай парадыгмы, парадыгмы-канкурэнта і дадзеных назіранняў.
Навука ўваходзіць у рэвалюцыйную стадыю з узнікненнем жыццяздольнай альтэрнатыўнай парадыгмы. Можа падацца, што на гэтым этале неабходна проста параўнаць абедзве парадыгмы з вынікамі назіранняў. Аднактакое параўнанне можна зрабіць толькі пры наяўнасці незалежнай ад парадыгмы мовы, на якой рэгіструюцца вынікі назіранняў. Ці існуе такая мова? Кун лічыў, што не. Ён пісаў: *У тым сэнсе, які я больш не ў стане тлумачыць, прыхільнікі парадыгм-канкурэнтаў прымерваюць свае высновы да розных светаў. У адным свеце
часткова замацаваныя целы паволі падаюць, у другім — маятнікі зноў і зноў паўтараюць свой рух. У адным — растворы з’яўляюцца злучэннямі, а ў другім — сумесямі. Адзін існуе ў плоскай, а другі ў выгнутай матрыцы прасторы. Жывучы ў розных светах, абедзве групы навукоўцаў па-рознаму бачаць рэчы пры поглядзе з адной кропкі ў адным і тым жа кірунку”.9
Такім чынам, змена парадыгмы нагадвае гвштальтны зрух.® Канкурэнтныя парадыгмы не з'яўляюцца цалкам сувымернымі. У выпадку аднае канкрэтнае праблемы дзве парадыгмы могуць адрознівацца па тыпах адкаэаў, якія лічацца дапушчальнымі. Напрыклад, па картэзіянскай традыцыі, спытаць, якія сілы дзейнічаюць на цела, азначае папрасіць аб удакладненні наконт іншых целаў, якія аказваюць на гзтае цела ўздзеяннв. Аднак, па ньютаніянскай традыцыі, можна задаваць пытанне пра сілы без разгляду прамога ўздзеяння. Дастаткова даць адпаведную матэматычную функцыю.7 Апрача таго, хоць новая парадыгма звычайна ўключае ў сябе паняцці, запазычаныя ад старой парадыгмы, яны зазвычай ужываюцца па-новаму. Напрыклад, пры пераходзе з ньютанаўскай фізікі ў тэорыю агульнай адноснасці тэрміны “прастора", “час", “матэрыя” зазнаюць глыбокае пераасэнсаванне.®
Ізраіль Шэфлер з жалем адзначаў, што пазіцыя Куна па пытанні замены парадыгм зводзіць гісторыю навукі да простага паслядоўнага пераліку пунктаў гледжання.9 Шэфлер лічыў, што гісторыю навукі, у адрозненне ад гісторыі філасофскіх сістэм, можна вымераць крытэрыем апісальнай адпаведнасці. Прагрэс у навуцы паддаецца вымярэнню, таму што часта канкурэнтныя тэорыі змяшчаюць тыя самыя падставовыя сцвярджэнні. Безумоўна, канкурэнтныя тэорыі высокага ўзроўню могуць прапаноўваць розныя сістэмы класіфікацыі, але ж надта часта у іх класіфікацыю трапляюць адны і тыя ж прадметы.10
Шэфлер выказаў думку, што Кун, спасылаючыся на гештальтную аналогію, інспірыраваў блытаніну паміж паняццямі “бачыць х" і ‘бачыць х як штосьці альбо нешта іншае". Шэфлер адзначаў, што зусім не абавязкова адрозныя класіфікацыйныя сіотэмы дзвюх парадыгм павінны датычыцца розных прадметаў. Магчыма такое, што розныя парадыгмы прапануюць іншыя шляхі класіфікацыі таго самага набору прадметаў.
Разгледзім выпадак паскарэння электронаў у сінхратроне. Калі трактаваць сітуацыю ў адпаведнасці з паняційнай схемай ньютанаўскай механікі, то часцінкі надзяляюцца незалежнай ад хуткасці •масай". Калі ж тракта-
ваць сітуацыю ў адпаведнасці з паняційнай схемай спецыяльнай тэорыі адноснасці, то часцінкі надзяляюцца “масай’, значэнне якой змяняецца ў сувязі са змяненнем хуткасці. Два паняцці ‘масы' адрозніваюцца. Тым не менш, калі паводле выкарыстання канкурэнтныя тэорыі рэперна эквівалентныя, а рэлятывісцкая інтэрпрэтацыя дасягае большага поспеху ў прадказанні, то замену ньютанаўскай механікі адмысловай тэорыяй адноснасці можна лічыць прагрэсам.
Кун не пагаджаўся з тым, што альтэрнатыўныя парадыгмы можна вымераць з дапамогай крытэрыю апісальнай адпаведнасці. Аднак сам ён сцвярджаў, што існуюць нормы рацыянальнасці, якія можна выкарыстаць для змены парадыгм. Перш за ўсё парадыгма-пераможца павінна даваць канструктыўнае тлумачэнне анамаліям, якія прывялі да крызісу. I, пры ўсіх іншых роўных велічынях, павелічэнне колькаснай дакладнасці сведчыць на карысць новай парадыгмы.
У першым выданні 'Структуры навуковых рэвалюцый" Кун прывёў мадэль навуковага прагрэсу, якую трэба прымяраць да гістарычных падзей. Пытанне аб дапасаванні мадэлі павінны вырашаць гісторыкі навукі. Але перш чым гісторык возьмецца за справу, ён павінен высветліць для сябе агульны абрыс мадэлі. Як яму вызначыць, ці вынік эксперыменту з'яўлявцца анамаліяй, ці дзейнасць па разгадванні загадак дасягнула крызіснай стадыі альбо адбыўся гештальтны зрух?
На жаль, Кун двухсэнсоўна ўжываў тэрмін “парадыгма”. Дудлі Шапіра” і Герд Бухдаль12 крытыкавалі Куна за мітуслівыя скокі ад ‘парадыгмы* ў шырокім і вузкім сэнсах слова.
У шырокім сэнсе, "парадыгма" — гэта "дысцыплінарная матрыца", альбо ‘поўнае сузор'е вераванняў, каштоўнасцей, тэхналогій і г. д., агульныхдля членаўдадзенай супольнасці’.'3 Члены супольнасці практыкаў могуць быць перакананы ў існаванні тэарэтычных адзінак (абсалютная прастора, атамы, палі, гены ...). Апрача таго, члены могуць пагаджацца адносна значнасці тыпаў даследавання і тлумачэння (даслвдаванне in vivo і in vitro, трактоўка ў плане прамога ўздзеяння і палёў, тлумачэнні дэтэрмінісцкія і прабабілістычныя...). Падобныя перакананні і перавагі з'яўляюцца часткай ‘парадыгмьГ ў шырокім сэнсе слова. Дысцыплінарная матрыца таксама ўключае ў сябе адну альбо болей “парадыгмаў" у вузкім сэнсе слова.
У вузкім сэнсе, “парадыгма" — гэта ’ўзор", важная версія навуковай тэорыі. Узоры звычайна прыводзяцца, назапашваюцца і пераглядаюцца ў падручніках, якія змяш-
чаюць стандартныя ілюстрацыі і прыклады выкарыстання тэорыі.14
Шапіра і Бухдаль адзначылі шкодны ўплыў такога двухсэнсоўнага ўжывання паняцця 'парадыгма" на тэзіс самога Куна аб гісторыі навукі. Калі Кун мае на ўвазе “парадыгму" ў вузкім сэнсе слова, то кантраст паміж нармальнай і рэвалюцыйнай навукамі моцна згладжваецца. Замест разгляду "спалучэнняў адной парадыгмы” гісторык змушаны аналізаваць паслядоўнасці паасобных узораў. Напрыклад, беручы за падставу вузкі сэнс паняцця, Ньютан, д’Алямбер, Лягранж, Гамільтан і Max стварылі для механілі розныя “парадыгмы". Аднак пераходы паміж такімі 'парадыгмамі’ наўрад ці заслугоўваюць імя “рэвалюцыя”. 3 іншага боку, калі Кун мае на ўвазе "парадыгму" ў шырокім сэнсе слова, тады гэта паняцце становіцца занадта расплывістым, каб быць карыснай прыладай гістарычнага аналізу.