Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
СТЫВЕН ТУЛМІН (1922 г. —) атрымаў доктарскую ступвнь па філасофіі ў Оксфардзе, выкладаў ва універсітэтах гарадоў Лідс і Чыкага, штатаў МІчыган і Каліфорнія. У сваіх творах
шырока асвятляў розныя тэмы гісторыі і філасофіі навукі, эпістэмалогіі I этыхі. У апошніх працах заняўся тэматыкай рэканструкцыі навуковага прагрэсу з дапамогай катэгорый, эапаэычаных з тэорыі эвалюцыі арганічнага свету.
ГЕРБЕРТ ФАЙГЛЬ (1902—1988 гг.) у якасці сябра і паплечніка Шліка і Карнапа браў удзел у дзейнасці Венскага гуртка (1924—1930 гг.). У 1930 годзв пвраехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, каб працаваць з Л. У. Брыджманам. У 1940 годзе Файгля прызначылі прафасарам філасофіі універсітэта штата МІнесота, дзе ён у значнай ступені спрычыніўся да заснавання і доўгай паспяховай дзейнасці Цэнтра філасофіі навукі Мінесоты. Творы Файгля прасякнуты ідэямі тоеснасці розуму I цела, навуковага рэаліэму I лаэбаўленага метафізікі эмпірызму.
Напрыканцы 50-х — у пачатку 60-х гадоў логіка-рэканструкцыянісцкі погляд на навуку падпаў пад нарастальную крытыку. Расло крытычнае стаўленне да адрознення паміж эмпірычным і тзарзтычным узроўнямі, да мадэлі тлумачэння па прынцыпе галоўнага закону, да погляду на тэорыі як на засцерагальную сетку, да прынцыпу пацвярджэння на падставе прыкладу і да погляду на навуковы прагрэс як на кітайскі куфэрак.
Ці існуе мова назіранняў, незалежная ад тэорый?
Прынцыловым палажэннем логіка-рэканструкцыянісцкай філасофіі навукі з’яўляецца сцвярджэнне аб незалежнасці ад тэорый звестак назіранняў. Тэарэтыкі-артадоксы меркавалі, што ісціннасць альбо памылковасць звестак назіранняў можна вызначыць непасрэдна, без спасылак на выказванні тэарэтычнага ўзроўню. Артадаксальны пункт гледжання грунтаваўся на тым, што незалежныя ад тэорый выказванні назіральнага ўзроўню падвяргаюць тзорыі добрасумленнай праверцы. Артадаксальная пазіцыя таксама ўключала ў сябе тэзіс аб тым, што сцвярджэнні тэарэтычнага ўзроўню набываюць эмпірычнае значэнне адносна звестак узроўню назіранняў. Такім чынам, тэарэтычны ўзровень паразітуе на назіральным.
Паўль Файерабенд выказаў меркаванне аб ламылковасці ў тлумачэнні залежнасці. Уласна кажучы, на тзорыях паразітуюць справаздачы аб назіраннях. Файерабенд скіраваў увагу на залежнасць ад тэорый справаздач аб назіраннях пры дапамозе наступнага прыкладу.1 Дапусцім, Lo— гэта мова, якая прыпісвае колеры прадметам, якія свецяцца. Зробім дапушчэнне, што мова LB змяшчае
імёны а, Ь, с ... і колеравыя прэдыкаты Р,, Рг, Р3 ... Дапусцім гэтаксама, што карыстальнікі гэтай мовы лічаць тэрміны Р,апісальнымі для ўласцівасцей прадметаў незалежна ад таго, назіраюцца яны ці не.
А зараз уявім сабе такую сітуацыю, што навуковец выказвае сцвярджэнне, нібыта зарэгістраваныя назіральнікам колеры залежаць ад адноснай хуткасці назіральніка і крыніцы колеру. Для таго каб прыняць гэту тэорыю, неабходна змяніць інтэрпрэтацыю оцвярджэнняў мовы Цяпер сцвярджэнне ‘а — гэта Р," больш не прыпісвае уласцівасці азначанаму прадмету. Цяпер ён канстатуе адносіны паміж прадметам і назіральнікам, адносіны, узалежненыя іх адноснай хуткасцю. Пры падобнай новай інтэрпрэтацыі бессэнсоўна весці гаворку аб колеравых уласцівасцях неназіральных прадметаў. Файерабенд зрабіў выснову: “Інтэрпрэтацыя мовы назіранняў вызначаецца тэорыямі, якімі мы карыстаемся для вытлумачэння назіральнага, і падлягае зменам пры змене гэтых тэорый".2
Адным з вынікаўтэзіса Файерабендаз’яўляецца сцвярджэнне аб залежнасці ад кантэксту адрознення паміж эмпірычным і тэарэтычным тэрмінамі. Пітэр Ахінстайн прывёў дадатковыя доказы ў падтрымку гэтага вываду.
Ахінстайн прааналізаваў шляхі, пры дапамозе якіх на практыцы праводзіцца адрозненне паміж назіральным і неназіральным. У пэўных выпадках за факт "назірання X” мы прымаем факт назірання нейкага Y, што звычайна сладарожнічае X. У такім сэнсе слова “назіраць' ляснік назірае пажар, заўважыўшы слуп чорнага дыму. А фізік назірае праходжанне электрона праз бурбалкавую камеру, заўважыўшы белы выгнуты след. Мы таксама прымаем за факт ‘назірання X’ факт наяўнасці вобраза X у люстэрку ці ў лінзе. Дапусцім, мы жадаем назіраць зрэз мускульнай тканіны. Тканіну паслядоўна можна назіраць няўзброеным вокам, пад мікраскопам, пад мікраскопам пасля спецыяльнай прэпарацыі і пад электронным мікраскопам. Ці "назіраем” мы тканіну ў кожным з пералічаных выпадкаў? Альбо ці іонуе нейкая кропка ў гэтай паслядоўнасці, па-за якой назіранне тканіны спыняецца? Ахінстайн падкрэсліў, што класіфікацыя на “назіральнае" і "неназіральнае” залежыць ад мэты такой класіфікацыі.3
Адрозненне "назіральнае — неназіральнае" абумоўлена кантэкстам. Каб даць адпаведны адказ на пытанне ■ці назіраецца X?", неабходна папрасіць аўтара яго ўдакладніць, што канкрэтна ён мае на ўвазе. Улічваючы, што “X" ужываецца ў пэўных кантэкстах.то якія іншыя тэрміны — “A", “В", “С" і г. д. — аўтар пытання лічыць "неназіральнымі’? Пры наяўнасці такіх звестак можна зрабіць
параўнанне. Давайце разгледзім тэрмін “вірус, пазначаны фарбавальнікам і бачны праз электронны мікраскоп” (t). Гэты тэрмін можна класіфікаваць як “неназіральнае” адносна тэрміна “дыямент, бачны праз электронны мікраскоп", таму што ў першым выпадку "назіраецца’ не сам вірус, а вялікія малекулы фарбавальніка, наліплыя да яго ў працэсе прэпарацыі. Аднак Т можна класіфікаваць і як назіральнае адносна паняцця “вірус, пазначаны фарбавальнікам і бачны метадам рэнтгенаўскай дыфракцыі", бо вобраз, атрыманы з дапамогай электроннага мікраскопа, уяўляе сабой нейкае падабенства віруса, чаго нельга сказаць пра дыфракцыйна-рэнтгенаскапічны вобраз.4
Пытанні аб дадатковых цяжкасцях, звязаных з адрозненнем паміж назіральнымі і тэарэтычнымі паняццямі, былі ўзняты Вілардам ван Орманам Куайнам. Куайн пацвердзіў і развіў тэзіс, прапанаваны П’ерам Дзюанам.5 Куайнаў варыянт тэзіса Дзюана гучыць так: “Нашы сцвярджэнні аб навакольным свеце паўстаюць на разгляд пачуццёвага вопыту не індывідуальна, а толькі калектыўна.'6 Куайн прыцягнуў увагу да ніжэйазначаных вынікаў тэзіса Дзюана:
1. Памылкова весці гаворку пра "эмпірычны змест" асобнага сцвярджэння.
2. Любое сцвярджэнне можна лрыняць за ісціннае пры ўмове ўнясення радыкальных карэктыў у іншыя часткі сістэмы.
3. Няма рэзка акрэсленай мяжы паміж сінтэтычнымі сцвярджэннямі, ісціннасць (альбо памылковасць) якіх адпавядае эмпірычным дадзеным, і сцвярджэннямі аналітычнымі, ісціннасць (альбо памылковасць) якіх не залежыць ад эмпірычных дадзеных.7
Калі тэзіс Дзюана-Куайна слушны, артадаксальны погляд на навуковыя тзорыі пазбаўляецца падтрымкі. Паводле прынцыпу “засцерагальнай сеткі", напрыклад, аксіяматычную сістэму і правілы адпаведнасці можна разнастайна пераглядаць, калі толькі створаная такім чынам сетка будзе абапірацца на стрыжні, замацаваныя ў назіральным узроўні навуковай мовы. Паводле інтэрпрэтацыі ў стылі "засцерагальнай сеткі’, стрыжні трымаюцца на звестках назіранняў. Атрадаксальная трактоўка гэтага пытання грунтавалася на тым, што статус ісціннасці звестак назіранняў не залежыць ад статуса ісціннасці сцвярджэнняў вытлумачанай аксіяматычнай сістэмы. Вобразна кажучы, перш-наперш маюцца кропкі апоры, а задачай тэарэтыка з’яўляецца забеспячэнне таго, каб стрыжні мацаваліся проста на іх.
Але калі Файерабенд з Куайнам маюць рацыю, то кропкі апоры тэорыі ствараюцца самой тэорыяй. Звесткі назіранняў маюць толькі той статус, які ім надавцца іх уласным тэарэтычным кантэкстам.
Пастаноўка пад сумненне мадэлі тлумачэння па прынцыпе галоўнага закону
Краевугольным каменем пасляваеннай артадоксіі было палажэнне аб тым, што навуковае тлумачэнне грунтуецца на падпарадкаванні экспланандуму агульным законам. Паводле мадэлі галоўнага закону, тлумачэнне паасобных падзей — гэта пацвярджэнне альбо ўзору ДН (дэдукцыйна-намалагічнага), альбо ўзору ІС (індукцыйна-статыстычнага). Асобныя крытыкі мадэлі галоўнага закону абвінавачвалі Гемпеля ў тым, што ён лічыў падпарадкаванне агульным законам дастатковай умовай навуковага тлумачэння.* Але Гемпель не настойваў на такім пункце гледжання. Сапраўды, ён прыцягнуў увагу да наступнага прыкладу, прапанаванага С. Бромбергерам:
Законы
Папярэднія ўмовы
Тэарэмы фізічнай геаметрыі
Флагшток F стаіць вертыкальна на роўнай пляцоўцы, прымаючы вугал у 45° пры назіранні з узроўню зямлі на адлегласці ў 80 футаў.
З’ява
Флагшток F мае 80 футаў увышыню.
Гемпель прызнаваў, што пасылкі не тлумачаць, чаму флагшток мае ўвышыню 80 футаў."
Акрамя таго, Гемлель адзначаў, што навукоўцы часта з мэтай прадказання карыстаюцца ‘законамі-індыкатарамі*. Ён указваў на тое, што падпарадкаванне закону-індыкатару можа і не растлумачыць з'яву. Вось прыклад:
* Сярод крытыкаў варта адэначыцьУіяльма Дрэя,' Майкла Скрайвена,' Рычарда Зафрана.'0
Усе пацыенты з плямамі Копліка на слізістай абалонцы шчок пазней хварэюць на адзёр.
У Джонса на мінулым тыдні на шчоках былі плямы Копліка.
л У Джонса сёння адзёр.12
Гэты вывад адпавядае ўзору ДН. Аднак нельга лічыць тлумачэннем адзёру ў Джонса тое сцвярджэнне, што ён захварэў на адзёр, таму што меў папярэдне на шчоках плямы. Нельга таксама лічыць тлумачэннем сённяшняй навальніцы ўчарашняе падзенне барометра. 'Законыіндыкатары* маюць каштоўнасць пры прадказанні, а не ў якасці пасылак тлумачальных высноў.
Пацвярджэнне ўзору ІС таксама не з'яўляецца дастатковай умовай навуковага тлумачэння. Уэзлі Сэлман адзначаў, што шмат якія вывады гемпелеўскага ‘стрэптакокава-пвніцылінавага" тыпу вядуць да тлумачэння. Напрыклад:
Вялікі працэнт асоб, хворых на прастудныя захворванні, папраўляюцца праз тыдзень пасля ўжывання вітаміну С.
Джонс прастудзіўся і прымаў вітамін С.
Джонс паправіўся пасля прастуды праз тыдзень пасля таго, як пачаў прымаць вітамін С.’3
Гэта нетлумачальны вывад, хоць ён і ўтрымлівае надзвычай праўдаладобныя суадносіны. У тлумачальных мэтах значэнне мае толькі тое, што папраўка пасля ўжывання вітаміну С з’яўляецца больш праўдападобнай, чым самаадвольнае выздараўленне. Сэлман падкрэсліваў, што пры статыстычным тлумачэнні значэнне мае не высокая верагоднасць, а, хутчэй, “статыстычная рэлевантнасць* тлумачальных пасылак.
Такім чынам, можна пацвердзіць той і другі шаблон галоўнага закону, так і не дасягнуўшы тлумачэння. Тым не менш, усё яшчэ не выключана, што пацвярджэнне аднаго з узораў з'яўляецца неабходнай умовай навуковага тлумачэння.