Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
На думку Сэлмана, адпаведны аналіз каўзацыі павінен улічваць як распаўсюджванне структуры, так і яе стварэнне. Новая структура ствараецца пры любым перасячэнні двух ці некалькіх каўзальных працэсаў такім чынам, што з імі адбываюцца змены, якія застаюцца і пасля перасячзння.3 (Каўзальныя працэсы могуць перасякацца без узнікнення змен. Прыкладам з’яўляецца перасячэнне двух прамянёў святла, пры якім не назіраецца сутыкнення фатонаў.4)
Сэлман выдзяляў два тыпы перасячэння з узнікненнем паслядоўных змяненняўу працэсах: “кан'юнктыўная звяз-
ка” і “ўзаемадзейная звязка". У выпадку кан’юнктыўнай звязкі каўзальныя працэсы перасякаюцца так, штоўзнікненне дадзенага эфекту не змяняе верагоднасці іншых эфектаў, якія выклікаюцца гэтай жа прычынай. Прыкладам кан'юнктыўнай звязкі з’яўляецца карэляцыя ‘атамная бомба — лейкемія". Верагоднасць захворвання на лейкемію на працягу дзесяці гадоў асобы, якая знаходзіцца на адлегласці адной мілі ад эпіцэнтра, не залежыць ад верагоднасці таго, што іншыя асобы, якія знаходзяцца ў такіх жа абставінах, таксама захварэюць. Дапусцім, А і 8 — гэта паасобныя выпадкі лейкеміі на адпаведнай адлегласці, a С — гэта выбух. Спалучаная верагоднасць узнікнення A і В пры ўмове С роўная здабытку паасобных верагоднасцей пры ўмове С, a менавіта:
1) Р[(А&В)/С] = Р(А/С) х Р(В/С)
У выпадку кан’юнктыўнай звязкі паасобныя вынікі A і В выклікаюцца папярэдняй з'явай С так, што назіраюцца наступныя чатыры прычыны:
1) Р[(А&В)/С] = Р(А/С) х Р(В/С)
2) Р[(А&В)/С] = Р(А/С) х Р(В/С)
3) Р(А/С) > Р(А/С)
4) Р(В/С) > Р(В/С)
Райхенбах даказаў, што сумесна гэтыя чатыры прычыны вядуць да
5) Р(А&В) > [Р(А) х Р(В)Р
а менавіта: верагоднасць сумеснага ўзнікнення абодвух эфектаў большая, чым здабытак паасобных верагоднасцей узнікнення падзей. Хутчэй за ўсё, адказнасць за такую няроўнасць нясе ўзнікненне С. Тым не менш, залежнасці паміж верагоднасцямі А пры ўмове С і В пры ўмове С няма. Такім чынам, верагоднасць сумеснага ўзнікнення A і В большая, чым іх чаканая верагоднасць пры статыстычнай незалежнасці абедзвюх падзей, a сама статыстычная залежнасць паўстае ў выніку прычынных адносін абедзвюх падзей да агульнага фактару С.
Сэлман рэкамендаваў ‘прынцып агульнай прычыны” Райхенбаха ў якасці каштоўнага накіроўваючага прынцыпу пры пошуку кан'юнктыўнай звязкіЛ Прынцып агульнай прычыны накіроўвае на вызначэнне агульнай прычыны падзей, якія часцей адбываюцца разам, чым паасобку.
У той час як кан'юнктыўныя звязкі характарызуюць узнікненне незалежных працэсаў пры “адмысловых фонавых умовах”, узаемадзейныя звязкі характарызуюць “непасрэдныя фізічныя ўзаемадзеянні”.7 Пры ўзаемадзейных звязках узнікненне дадзенага эфекту не змяняе верагоднасці іншых эфектаў, якія цягне за сабой гэта прычына. Працэсы сутыкнення адпавядаюць мадэлі ўзаемадзейных звязак. Разгледзім выпадак сутыкнення більярдных шароў. Да ўдару шара аб шар рух, прыдадзены аднаму з шароў кіем, уяўляе сабой каўзальны працэс, структура якога характарызуецца пэўнымі велічынямі хуткасці, масы і падкруткі. Пасля ўдару структура гэтага каўзальнага працэсу змяняецца, а прырода змянення залежыць ад тыпу сутыкнення. Улічваючы фактычны першапачатковы рух, верагоднасць таго, што кіявы шар адскочыць пад вуглом у 45 градусаў, будзе звязана з верагоднасцю руху ў пэўным накірунку шара-мэты. Калі С — гэта рух кіявага шара да сутыкнення, A — яго рух пасля сутыкнення, В — рух шара-мэты пасля сутыкнення, то
Р[(А&В)/С] > [Р(А/С) х Р(В/С)].
Галоўная перавага пазіцыі Сэлмана адносна прычыннай суаднесенасці заключаецца ў дасягненні прымірэння паміж двума поглядамі на каўзацыю — прэцэдэнтам і заканамернасцю. Паводле Сэлмана, каўзальны працэс з'яўляецца справай прэцэдэнту. Паасобныя працэсы распаўсюджваюць структуру, а перасячэнне паасобных працэсаў выклікае змяненні ў структуры. Аднак кан’юнктыўныя і ўзаемадзейныя звязкі, у якіх адбываюцца каўзальныя працэсы, адпаведна характарызуюцца толькі з дапамогай статыстычнай заканамернасці.
Каўзальная мадэль тлумачэння Сэлмана добра пасуе да паводзін фізічных сістэм, якія падпадаюць пад уздзеянне класічных дынамічных і электрамагнітных сіл. Аднак, як прызнаў сам Сэлман, непасрэдны каўзальны аналіз аказаўся беспаспяховым у квантавай механіцы.
Квантавая механіка ўяўляе сабою недэтэрміністычную тэорыю. Дапусцім, атам U238 выпраменьвае альфа-часціну. Можна даць тлумачэнне з дапамогай мадэлі ДН:
Усе ядры U23® валодаюць верагоднасцю Р выпраменьвання альфа-часціны на працягу прамежку часу At паміж t0 і t0 + At
Ядро п — гэта ядро U23® у час t0.
л Ядро п валодае верагоднасцю Р выпраменьвання альфа-часціны на працягу At.
Але ж “тлумачэнне’ даецца, хутчэй, не вылучэнню альфа-часціны, а верагоднасці яе вылучэння за прамежак часу At.
Каўзальнае тлумачэнне мае тыя самыя абмежаванні. Адпаведны прычынны механізм — гэта пераход часціны праз патэнцыяльна-энергетычны бар’ер ядра. Паводле квантавай тэорыі эфекту тунельнага пераходу, можна вылічыць верагоднасць выпраменьвання альфа-часціны ядром дадзенага тыпу за адзначаны прамежак часу. Аднак каўзальнае тлумачэнне таго факта, што канкрэтная альфа-часціна выпраменена ў пэўны час, адсутнічае. Дапусцім, фактычна вылучаная альфа-часціна закранула фатаграфічную эмульсію. Каб растлумачыць змяненне эмульсіі, неабходна зрабіць спасылку на рэальную прычыну, а не проста на "верагоднасць прычыны".
Дэдукцыйна-намалагічнапрабабілістычная мадэль Рэйлтана
Пітэр Рэйлтан распрацаваў для такіх выпадкаў мадэль лрабабілістычнага тлумачэння. Мадэль уключае ў сябе тры фактары: 1) аргумент ДН на карысць верагоднасці вылучэння альфа-часціны; 2) каўзальную справаздачу аб накіравальным механізме гэтай верагоднасці; 3) канкрэтную інфармацыю аб рэальным факце выпраменьвання.*
Такая пашыраная тлумачальная мадэль не з'яўляецца вынікам, бо калі яе прыняць за вынік, дык той стаўся б заганным колам, таму што трэці пункт сцвярджае тое, што павінна быць вытлумачана. Тым не менш, тлумачальная справаздача аб выпраменьванні атамам л змяшчае спасылку на самое выпраменьванне. Якую ж каштоўнасць мае тады такое, з дазволу сказаць, тлумачэнне? Паводле Рэйлтана, пашыраная справаздача дасягае мэты даць тлумачэнне таго, чаму мела мвсца надзвычай малаверагодная падзея. Атам л выпраменіў альфа-часціну за час At, таму што, па-першае, існуе пэўная, хоць і невялікая, верагоднасць выпраменьвання ў гэты прамежак чаоу і, па-другое, таму што атам сапраўды ў гэты прамежак часу распаўся. Акрамя таго, пашыраная тлумачальная справаздача змяшчае сцвярджэнне, што выпраменьванне ўяўляла сабой квантава-механічны тунельны пераход праз патэнцыяльна-энергетычны бар'ер атама п.
Тым, хто хацеў бы запярэчыць, што гэта ніякае не тлумачэнне, Рэйлтан адказвае: гэта адзіны тып тлумачальнай справаздачы для недэтэрміністычнай сістэмы,
які маецца ў наяўнасці. Нельга растлумачыць, чаму п павінен вылучыць альфа-часціну за час At. Выпрамвньванне не было нелазбежным. Нельга растлумачыць і таго, чаму існавала верагоднасць выпраменьвання атамам п альфа-часціны за час At, калі такой верагоднасці не было. Застаецца растлумачыць толькі, што распад адбыўся, нягледзячы на сваю надзвычай малую верагоднасць.9 ён адбыўся, бо існуе невялікая, але пэўная верагоднасць выпраменьвання, верагоднасць, звязаная з квантава-механічным эфектам тунельнага пераходу, і атам п фактычна вылучыў альфу-часціну за час At.
Кітчэр аб тлумачэнні як уніфікацыі
Філіп Кітчэр са скрухай адзначаў, што пошук каўзальнай тэорыі тлумачэння пайшоў не ў тым накірунку. Паводле Кітчэра, ‘каўзальную суаднесенасць* належыць разгарнуць з дапамогай спасылкі на ‘паспяховае тлумачэнне", а не наадварот. ён пісаў: “У каўзацыі ‘таму што" выводзіцца заўсёды з ‘таму што’ тлумачэння. Вучачыся гаварыць аб прычынах ці контрапрыкладах, мы ўбіраем у сябе погляды папярэдніх пакаленняў на структуру прыроды*.10
Такім чынам, атрыбуты “каўзальнай суаднесенасці" ствараюцца на грунце папярэдняй прымальнасці навуковых тлумачэнняў.
Калі такі пункт глвджання слушны, то тады важна знайсці крытэрыі апраўдання пераходаў ад адной эры ў навуцы да наотупнай. Неабходна прааналізаваць “параўнанне тэорый" і, у канчатковым выніку, ‘навуковы прагрзс".
Кітчэр сцвярджаў, што адпаведным крытэрыем з'яўляецца параўнальная уніфікацыя. На інтуітыўным узроўні уніфікацыя дасягаецца ў межах наяўных навуковых ведаў шляхам “мінімалізацыі колькасці ўжываных мадэляў дэрывацыі і максімалізацыі колькасці ствараемых высноў".1' Безумоўна, шмат у якіх выпадках можа лаўстаць патрэба ў знаходжанні балансу. Разгорнутая ў поўным аб’ёме тэорыя параўнальнай уніфікацыі пералічвала б умовы, пры якіх змяншэнне колькасці мадэляў тлумачэння кампенсуе страту колькасці ствараемых высноў, і ўмовы, пры якіх павелічэнне колькасці ствараемых высноў кампенсуе рост колькасці тлумачальных мадэляў. Акцэнт на тлумачальнай уніфікацыі адпавядае ўэвэлаўскай традыцыі. Паняцце “тлумачальнай уніфікацыі", як і паняцце “супадзення', падразумявае наяўнасць шэрагу ўмоў для апраўдання змены тэорыі.
Кітчэр у агульных рысах прыаёў мадэль навуковага тлумачэння як альтэрнатывы для каўзальных мадэляў. Сэлман у адказ адзначыў, што два гэтыя падыходы перадаюць сумяшчальныя і ўзаемадапаўняльныя мэты навуковага тлумачэння. Уніфікацыйная мадэль робіць націск на мэце сістэматызацыі эмпірычных ведаў. Каўзальная мадэль отавіць сабе за мэту раскрыццё “патаемных механізмаў, з дапамогай якіх функцыянуе сусвет".” Мы не задаволены сістэматызацыйнымі тэорыямі, якія не маюць нічога агульнага з палажэннямі прычыннага механізма. Але ж мы таксама не задаволены наборамі прычынных сувязей, пазбаўленых іерархічнай арганізацыі.
Найлепшымі навуковымі тлумачэннямі з’яўляюцца тыя, якія дасягаюць уніфікацыі так, што выяўляюцца прычынныя механізмы. Тым не менш, уніфікацыю, здабытую без спасылкі на каўзальныя механізмы, усё адно можна лічыць тлумачальным поспехам, а раскрыццё прычынных сувязей без інтэграцыі ва ўсвабдымную тэорыю таксама варта лічыць тлумачальным поспехам.
Заўвагі пад тэкстам
' Працы Сэлмана прыведзены ў выданнях Wesley С. Salmon, 'Four Decades of Scientific Explanation’, Philip Kitcher and Wesley C. Salmon (eds.), Scientific Explanation: Minnesota Studies in the Philosophy of Science, xiii (Minneapolis: University of Minnesota Press, 1989), 3-219.