Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Па меры таго як розныя напрамкі ў філасофіі навукі вызначаюць розныя крытэрыі змены тэорый, яны отвараюць розныя варыянты рэканструкцыі навуковага прагрэсу. Фрэнсіс Бэкан бачыць прагрэс у навуцы як паслядоўнае індукцыйнае абагульненне на падставе факталагічнай базы, якая ўвесь час пашыраецца. Карл Попер бачыць прагрэс як паслядоўнасць смелых і пашыраючых кантэкст здагадак, здольных вытрымаць абвяржэнні. A Імрз Лакатуш бачыць прагрэс як спалучэнне навуковадаследчых праграм. Як ацаніць такія канкурэнтныя рацыянальныя варыянты рэканструкцыі?
Крытэрый інкарпарацыі Лакатуша
Лакатуш выказаў меркаванне, што яго ўласны крытэрый змены тэорый — інкарпарацыя пацверджанага дадаткоаага кантэксту — дапасавальная таксама і да іншых метадалогій.’ ён рэкамендаваў наступную працэдуру для ацэнкі канкурэнтных метадалогій. Па-першае, выбіраецца набор канкурэнтных метадалогій і ствараецца рацыянальная рэканструкцыя навуковага прагрэсу паводле кожнай з іх. Далей кожная рацыянальная рэканструкцыя параўноўваецца з гісторыяй навукі. Калі мета-
далогія Мг аднаўляе ўсе тыя гістарычныя эпізоды, што і Mv і яшчэ нейкія дадатковыя эпізоды, то тады метадалогія Мг мае перавагу.
Лакатуш аб ацэнцы канкурэнтных метадалогій
Лакатуш сцвярджаў, што, у адпаведнасці з гэтым крытэрыем, яго ўласная метадалогія навукова-даследчых праграм мае перавагу над метадалогіяй Попера. ён адзначаў, што навукова-даследчыя праграмы часамі ажыццяўляюцца насулерак радыкальным абвяржэнням. Прыкладам можа олужыць працяг у XIX ст. ньютанаўскай даследчай лраграмы, нягледзячы на анамальныя дадзеныя па арбіце Меркурыя. Лакатуш сцвярджаў, што рэканструкцыя Попера проста выключае падобныя эпізоды з рацыянальнага развіцця навукі. I, наадварот, метадалогія навукова-даследчых праграм падкрэслівае ‘адносную аўтаномнасць тэарэтычнай навукі’2 і дае тлумачэнне працягу выкарыстання "абвергнутых" прынцыпаў.
Кун аб колападобнасці ацэнкі Лакатуша
Разглядаючы погляды Лакатуша на ацэнку рацыянальнай рэканструкцыі навуковага прагрэсу, Томас Кун засяродзіў увагу на відавочнай колападобнасці працэдуры Лакатуша3. Лакатуш заяўляў:
1. Філасофія навукі падразумявае рацыянальную рэканструкцыю развіцця навукі.
2. Кожная рэканструкцыя аызначае ‘ўнутраную гісторыю* навукі, аддзяляючы тыя эпізоды, якія адпавядаюць яе ідэалу рацыянальнасці, ад эпізодаў, якія не адлавядаюць (“знешняя гісторыя' навукі).
3. Гісторыя навукі можа быць узорам пры ацэнцы канкурэнтных метадалогій. Налрыклад, калі большы аб’ём гісторыі навукі рацыянальны ў святле Нп, чым у святле Hn V то Нп мае леравагу над Нп_г
4. Кожная “гісторыя навукі" з’яўляецца інтэрлрэтацыяй гістарычнай рэгістрацыі падзей, інтэрпрэтацыяй, якая робіцца, зыходзячы з канкрэтных пазіцый. Гісторык навукі як гісторык робіць меркаванні адносна важнасці даступных яму доказавых сведчанняў. Такія мвркаванні аб важнасці адлюстроўваюць яго разуменне таго, што лічыцца навукай і якія фактары ўплываюць на яе развіццё.
Аднак калі гісторык навукі займае метадалагічныя пазіцыі, то не можа быць гаворкі аб метадалагічна нейтральнай ацэнцы гісторыяграфічных тэорый. Лакатуш лічыў метадалогію навукова-даследчых праграм больш дасканалай у параўнанні з метадалогіяй абвяржэння на падставе спасылкі на ‘гісторыю навукі", якая створана ў адпаведнасці з прынцыпамі метадалогіі навукова-даследчых праграм. Працэс ацэнкі павернуты ў той бок, які адпавядае метадалагічным перакананням самаго ацэншчыка.
Кун заўважыў вельмі істотны момант. Пацвярджальная працэдура Лакатуша сапраўды мае ў сабе элемент колападобнасці. Лепшай метадалогіяй з'яўляецца тая метадалогія, у якой рацыянальная рэканструкцыя навуковага прагрэсу найбольш адпавядае гісторыі навукі, створанай паводле канонаў той самай метадалогіі.
Аднак гэтае кола не замкнёнае. У пэўны момант М3 можа набыць перавагу над М, і Мг, калі іх адпаведныя рацыянальныя рэканструкцыі навуковага прагрэсу параўнаюцца з гісторыяй навукі, створанай у адпаведнасці з прынцыпамі Мэ. Аднак у далейшым можа быць распрацавана такая метадалогія М4, якая пры наяўнасці гісторыі навукі, што адлюстроўвае яе палажэнні, дасць тлумачэнне ўсім тым эпізодам, што і М3, ды яшчэ і дадатковым эпізодам.
Мадэль "стандартнага выпадку" Лодана
У сваёй працы "Прагрэс і яго праблемы", выдадзенай у 1977 годзе, Лодан прапанаваў альтэрнатыўную працэдуру ацэнкі канкурэнтных метадалогій.4 Гэта працэдура пазбаўлена колападобнасці, уласцівай падыходу Лакатуша. Яна пабудавана на шэрагу гістарычных злізодаў, прызнаных бясспрэчна прагрэсіўнымі навуковай элітай свайго часу. Потым канкурэнтныя метадалогіі ацэньваюцца на падставе здольнасці рэканструяваць гэтыя эпізоды “стандартнага выпадку". Найлепшай метадалогіяй
з’яўляецца тая, якая адновіць найбольшую колькасць эпізодаў ’стандартнага выпадку". Пасля таго як будзе вызначана найлепшая метадалогія, яе выкарыстоўваюць для стварэння гісторыі навукі ў дачыненні іншых, не толькі стандартных эпізодаў.
Ф -> Ф
“Інтуітыўная перавага” навуковай эліты
Лодан аб ацэнцы канкурэнтных метадалогій
Вынікі пацвярджальнай працэдуры Лодана прапарцыянальныя першапачатковаму меркаванню навуковай эліты. Гэтае меркаванне не падлягае крытыцы. Лодан выказаў перакананне адносна згоды сярод эліты наконт набору стандартных выпадкаў. У лік яго ўласных пазіцый для ўключэння ў такі набор уваходзяць наступныя палажэнні:
1. Механіка Ньютана мае перавагу над механікай Арыстоцеля паводле дадзеных, наяўных на 1800 год.
2. Кінетычная тэорыя цяпла мае перавагу над цеплароднай тэорыяй, якая лічыць цяпло вадкасцю, паводле дадзеных, наяўных на 1900 год.
3. Агульная тэорыя адноснасці мае перавагу над механікай Ньютана паводле дадзеных, наяўных на 1925 год.!
Безумоўна, думка, пануючая ў асяроддзі навуковай эліты 2050 года, можа цалкам адрознівацца. У такім выпадку метадалогія, якую лічаць найлепшай сёння, заўтра можа апынуцца ў шэрагу адной са шматлікіх перапрабаваных. Працэдура Лодана, гэтаксама як і Лакатуша, не замкнёная. Яна адкрытая ў двух накірунках.
Можна стварыць новыя метадалогіі, якія ахопяць большую колькасць стандартных выпадкаў, а самі стандартныя выпадкі бесперапынна падлягаюць перагляду.
Узнікае і дадатковая праблема. Найлепшая метадалогія тая, рацыянальная рэканструкцыя якой ахоплівае найбольшую колькасць стандартных выпадкаў. Але ж шмат залежыць ад таго, якім чынам такі ахоп дасягаецца. Метадалогію можна пашырыць так, каб яна рэканструявала адзін дадатковы эпізод стандартнага выпадку праз уключэнне ацэначных прынцыпаў, спецыяльна дапасаваных да ахопу аднаго толькі гэтага эпізоду. Дадатковыя ацэначныя прынцыпы можна сфармуляваць так, каб яны тычыліся толькі набору культуралагічных умоў, існуючых на час гэтага эпізоду. Падобная карэкціроўка ad hoc, хутчэй за ўсё, не будзе лічыцца “рацыянальнай" рэканструкцыяй дадзенага эпізоду.
Аднак, кажучы гэта, мы апелюем да папярэдняга разумення ‘рацыянальнасці*. Можа здацца, што колападобнасць таксама прысутнічае ў апраўдальнай працэдуры Лодана. Пацвярджальная працэдура павінна вылучаць для выкарыстання навукай найлепшы набор ацэначных прынцыпаў. Лічыцца, што тая метадалогія, якая гарманічна дапасуецца да ацэначных лрынцыпаў зпізодаў стандартнага выпадку, перадае прынцыпы навуковай рацыянальнасці. Але ж для прыняцця рашэння адносна гарманічнасці дапасавання неабходна выклікаць на дапамогу агульныя прынцыпы навуковай рацыянальнасці, каб перашкодзіць спробам ad hoc вышэйадзначанага тыпу.
Сацыялагічны паварот
Лакатуш і Лодан праводзілі адрозненне паміж ‘унутранай гісторыяй навукі" і ‘знешняй гісторыяй навукі". Унутраная гісторыя навукі змяшчаетыя падзеі, якія можна рэканструяваць з дапамогай крытэрыю навуковай рацыянальнасці. Знешняя гісторыя навукі змяшчае тыя эпізоды, якія не падлягаюць ‘рацыянальнай рэканструкцыі*. Лакатуш з Лоданам прызнавалі, што ў справе тлумачэння знешняй гісторыі навукі на дапамогу могуць быць выкліканы сацыяльныя і палітычныя меркаванні. Лічыцца, што менавіта з увагі на пэўныя сацыяльныя альбо палітычныя ўплывы знешняя гісторыя навукі не можа падпарадкавацца нормам навуковай рацыянальнасці. У адрозненне ад гэтага, той факт, што ўнутраная гісторыя навукі з'яўляецца саматлумачальнай, не пазбаўлены сэнсу. Каб задаволіць умовы навуковай рацыянальнасці, трэба проста займацца навукай так, як яно і мае быць. Няма патрэбы ў спасылках на пазанавуковыя
Пацвярджэнне ацэначных норм 265 сацыяльныя ці палітычныя фактары, каб растлумачыць, чаму ўнутраная гісторыя навукі развівалася так, як яна развівалася.
Падзелу працы, прадыдактаванаму сегрэгацыяй на ўнутранае і знешняе, быў кінуты выклік у 70—80-я гады нашага стагоддзя шзрагам сацыёлагаў і філосафаў. Цэнтрам пратэстаў стаўся Эдынбургскі універсітэт, дзе Дэвід Блур, Бары Барнс і Стывен Шапін выступілі з прапановай выкарыстаць для вытлумачэння навукі ‘моцную праграму".’ Стрыжнем моцнай праграмы з’яўляецца дырэктыўны прынцып: вытлумачэнне навукі заключаецца ў адкрыцці прычын веры навукоўцаў у нешта, выклікаўшы на дапамогу тыя самыя тыпы прычын для тлумачэння як рацыянальнай (слушнай, удалай) веры, гэтак і веры ірацыянальнай (памылковай, няўдалай).7 Моцная праграма ставіць сабе на мэце каўзальны аналіз, які ахоплівае падзеі як з “унутранай гісторыі навукі’, так і са ‘знешняй гісторыі навукі”. Прыхільнікі моцнай праграмы прымаюць разгляданыя прычыны за ўплыў з боку сацыяльных структур. Тым самым моцная праграма робіць пераварот у традыцыйным парадку рэчаў. Філосаф навукі можа адкрыць нейкія падрабязнасці ўацэначнай практыцы, але менавіта сацыёлаг праводзіць важны каўзальны аналіз навуковых падзей.
Крытыкі моцнай праграмы з жалем адзначалі, што яна ігнаруе ролю рацыянальных довадаў у фармаванні пвракананняў навукоўцаў. Дапусцім, навуковец лічыць, што тэорыя ісцінная (верагодная, пацверджаная, плённая). Адным з тыпаў прычын такога пераканання з’яўляецца перакананне ў тым, што пэўныя довады слушныя. Прыняцце адных довадаў часта спараджае другія.
У некаторых выпадках перакананні навукоўцаў выкліканы слушнай верай у доаады. Напрыклад, Арыстоцель лічыў памылковым перакананне Герадота адносна таго, шторыбы-самкі апладняюцца, праглынаючы малако самца. Ен адзначыў, што супраць такога пераканання сведчыць факт злучэння роту самкі са страўнікам, а не з маткай.8