Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Рэалізм сутнасці
Тэзіс аб “канвергенцыі на ісціне" можа здацца непераканалым. Аднак існуюць іншыя шляхі абароны рэалізму. У прыватнасці, што сутнасці, замацаваныя пэўнымі навуковымі тэорыямі, сапраўды існуюць. У адрозненне ад “рэалізму ісціны", "рэалізм сутнасці' стаіць на моцных пазіцыях.
Ром Харэ прааналізаваў сцвярджэнні рэалізму сутнасці па трох царствах кагнітыўных аб'ектаў. У царстве першым сцвярджэнні канстатуюць існаванне такіх назіральных сутнасцей, як Марс, Атлантычная ўпадзіна, нырачная варотная вена.7 Праверыць такія сцвярджэнні можна шляхам спасылкі на адносна нвскладаныя эксперыменты.
У другім царстве сцвярджэнні канстатуюць існаванне сутнасцей, на сучасны момант не назіральных. Гэтыя экзістэнцыяльныя сцвярджэнні ўзнікаюць у кантэксце “ўзорных тэорый”. Узорныя тэорыі замацоўваюць існаванне сутнасцей, якія пры ўсёй сваёй рэальнасці ляжаць у сферы "магчымага вопыту", г. зн. падлягаюць выяўленню з дапамогай адпаведна ўзмоцненых пачуццяў чалавека. Напрыклад, тэорыя кровазвароту Харві з’яўляецца ўзорнай тэорыяй, якая зацвярджае існаванне сувязных звенняў паміж артэрыямі і венамі. Паводле гэтай тэорыі, такія мяркуемыя звенні — гэта парожнія сасуды, па якіх цячэ кроў. Калі Мальпігі адкрыў мікраскапічныя крывяносныя сасудзікі, якія звязваюць артэрыі з венамі, ён усталяваў, што аб’ект, замацаваны тэарэтычна, сапраўды існуе. Мікраарганізмы і рэнтгенаўскія зоркі — гэта таксама прыклады кагнітыўных аб’ектаў другога царства, існаванне якіх было лацверджана на падставе вынікаў далейшых інструментальных даследаванняў. Безумоўна, выснова аб існаванні такіх сутнасцей з’яўляецца высновай, заснаванай на тэарэтычных меркаваннях, што маюць адносіны да працы навуковых прылад.
Рэалізм сутнасці зыходзіць з пазіцый, што існуе прынамсі частка кагнітыўных аб’ектаў, якія фігуруюць у на-
вуковых тэорыях. Некаторыя сутнасці першага і другога царстваў адпавядаюць крытэрыям існавання, прынятым у навуцы.
Сцвярджэнні аб сутнасцях трэцяга царства — гэта цалкам іншая справа. Гэтыя сцвярджэнні канстатуюць існаванне сутнасцей, якія ‘хоць і рэальныя, аднак не ў стане стацца з'явай для чалавека-назіральніка, як бы добра той ні быў узброены прыладамі, што дапаўняюць і пашыраюць органы пачуццяў”.8
Нейтрына адносяцца да сутнасцей трэцяга царства. Іх можна выявіць, толькі спасылаючыся на падзеі, якія яны нібыта выклікаюць, але назіраць іх з даламогай “дапоўненых ці пашыраных" пачуццяў нельга.* Пытанне аб тым, ці з'яўляецца адпаведнасць дадзенаму тыпу працэдуры выяўлення адлаведным крытэрыем існавання, застаецца адкрытым, яго найлепшым чынам вырашаць навукоўцы-практыкі.
Кваркі таксама адносяцца да "сутнасцей" трэцяга царства. Кваркі-трыллеты, як лічыцца, звязаны з лерадачай галоўных сілаў у ядры. Але ж, калі пануючая тэорыя слушная, асобнага кварка існаваць не можа.9 Антырэалісты маюць рацыю, сцвярджаючы, што кваркі не адпавядаюць патрабаванням да сапраўдных сутнасцей. Аднак рэалізм сутнасці не патрабуе, каб кожны тэарэтычны аб'ект, пазначаны ў агульнапрынятай навуковай тэорыі, меў свой адпаведнік.
Ян Хэкінг падкрэсліваў, што рэалізм сутнасці мае вялікую падтрымку з боку фактаў эксперыментальнага даследавання. ён адзначаў: "Рэгулярна праводзяцца маніпуляцыі для выяўлення новых з’яў і даследавання іншых аслектаў прыроды над сутнасцямі, якія нельга назіраць у прынцыпе".10
* Існуе еельмі малая магчымасць таго, што нейтрына, праходзячы праз ванначку з растворам хларыду кадмію, уступіць ва ўэаемадзеянне з вадародным ядром малекулы вады, ствараючы нейтрон I пазітрон. Пазітрон адразу знішчаецца пры сутыкненні э электронам, даючы два накіраваныя ў супрацьлеглыя бахі у-прамяні па 0,51 мегаэлектрон-вольт энергіі кожны. Нейтрон робіць недалёкае падарожжа, перш чым быць паглынутым іонам кадмію. Захоп суправаджаецца вызваленнем трох-чатырох у-прамянёў агульнай энергіяй у 9 мэв, Беручы пад увагу адпаведную паслядоўнасць падзей, наяўнасць двух скіраваных у супрацьлеглыя бакі у-прамянёў па 0,51 мэв, а ўслед за гэтым трох-чатырох у-прамянёў з агульнай знергіяй у 9 мэв, фізікі прыходзяць да высновы, што нейтрына сутыкнулася з вадародным ядром, а таму — нейтрына існуюць. Лагічнай падставай гэтага сцвярджэння з’яўляецца тое, што ніводная Іншая сярод вядомых ядзерных рэакцый не дае дакладна такой самай канфігурацыі і паслядоўнасці у-прамянёў.
Разгледзім выпадак электронаў. Паводле Хэкінга, найлепшым сведчаннем на карысць існавання электронаў з'яўляецца не моц тлумачэнняў тэорый аб электронах, a эксперыментальныя даслвдаванні, падчас якіх робяцца доследы з мэтай атрымання звестак аб іншых сутнасцях і працэсах. Сярод важных прыкладаў падобных даследаванняў знаходзяцца эксперыменты, якія лраводзяцца з дапамогай электроннага мікраскопа. Электронны мікраскоп дае магчымасць выявіць структуры, нябачныя праз аптычны мікраскоп.* Наша перакананасць у існаванні электрона апраўдана тым, што эксперыментатары змаглі паставіць сабе на службу каўзальныя ўласцівасці электронаў для даслвдавання “іншых, больш гіпатэтычных частак прыроды".” Падобныя меркаванні застаюцца ў сіле і для іншых тэарэтычных сутнасцей, а не толькі для электронаў. Можна прывесці шмат аргумвнтаў на карысць тае высновы, што даказана існаванне вялікай колькасці сутнасцей, акрэсленых навуковымі тэорыямі.
Канструктыўны эмпірызм ван фраасэна
Пазіцыя інструменталістаў заснавана на тым, што навуковыя тэорыі з’яўляюцца спосабам вылічэнняў, які дае магчымасць арганізаваць і прадказаць сцвярджэнні аб назіраннях. Слушныя альбо памылковыя — гэта сцвярджэнні аб назіраннях. Тэорыі з’яўляюцца проста “карыснымі’ ці “бескарыснымі’.
"Канструктыўны эмпірызм" Баса ван Фраасэна ўяўляе сабой варыянт гэтага стаўлення.12 Ван Фраасэн увёў ва ўжытак адрозненне паміж ісцінай і ‘эмпірычнай адпаведнасцю". У той час як "рэалісты ісціны" аспрэчваюць слушнасць альбо памылковасць навуковых тэорый, ван Фраасэн схільны лічыць, што размежаванне пралягае паміж тымі тэорыямі, якія з’яўляюцца эмпірычна адпаведнымі, і тымі, якія такімі не з'яўляюцца. Эмлірычна адпаведная тэорыя — гэта тэорыя, якая з поспехам тлумачыць пэўныя з'явы. Ван Фраасэн зазначаў, што мэтай навукі э'яўляецца стварэнне эмпірычна адпаведных тэорый і што да гзтай мэты не адносіцца вызначэн* не ісціннасці сцвярджэнняў аб тэарэтычных сутнасцях.
Ван Фраасэн абмяжоўваў перакананні аб слушнасці ці памылковасці рамкамі сцвярджэнняў, якія надаюць велічыні “назіральным аб’ектам”. ‘Назіральнымі аб’ектамі"
* Напрыклад, навукоўцы выкарыстоўваюць электроны мікраскоп для выяўлення вобразу эндаплазмічнай сеткі бялкоў.
Спрэчкі вакол навуковага рэалізму 279 ён лічыў толькі тыя паняцці, велічыню якіх можна вызначыць пры дапамозе чалавечых органаў пачуццяў без усялякіх дапаўненняў і пашырэнняў. Такім чынам, сцвярджэнне аб кратэрах на паверхні Нептуна з’яўляецца оцвярджэннем аб назіральным, таму што з эмпірычнага пункту гледжання можна вырашыць пытанне абяго слушнасці альбо памылковасці шляхам непасрэднага назірання (пасля працяглага падарожжа). А вось сцвярджэнне аб руху электронаў не з'яўляецца сцвярджэннем аб назіральным, бо такі рух ляжыць па-за межамі назіральных магчымасцей “голых" органаў пачуццяў чалавека.
Некаторыя сцвярджэнні аб руху электронаў эмпірычна адпаведныя. Напрыклад, навукоўцы рэгулярна выкарыстоўваюць тэорыю адноснасці і квантавую тэорыю, каб апісаць і прадказаць рух у паскаральніках часцінак. Ван Фраасэн дапускаў, што сцвярджэнні аб існаванні тэарэтычных сутнасцей могуць быць слушнымі альбо памылковымі. Паміж канструктыўным эмпірызмам і рэалізмам няма спрэчнасці па пытанні таго, што сцвярджае тэорыя. Такую заяву, як “электроны існуюць", трэба прымаць да ведама ў літаральным сэнсе. Аднак ван Фраасэн у дачыненні да такіх заяў схіляўся да пазіцыі агностыка. Канструктыўны эмпірызм зыходзіць з пазіцый, што эмпірычнай адпаведнасці дастаткова для мэтаў навукі. Навукоўцам трэба абмежаваць сцвярджэнні аб слушнасці ці памылкоаасці рамкамі заяў наконт назіральнага.
Эліёт Собер крытычна адзначаў, што ад навукоўца, які ўспрыме гэтую параду, можа запатрабавацца розная трактоўка эквівалентных сцвярджэнняў. Ён прыцягнуў увагу да наступных сказаў:
1) Існуе ланцуг харчавання, у якім папуляцыя людзей займае крайняе становішча.
2) Чалавечыя істоты спажываюць іншыя арганізмы, а тыя іх — не.”
Канструктыўна-эмпірычная пазіцыя заключаеццаўтым, што адпаведным з’яўляецца прызнанне рацыі за другім сцвярджэннем, а не за першым, бо "харчовы ланцужок” — гэта не назіральны аб’ект. Але ж першая і другая заявы прыблізна тоесныя.
Ян Хэкінг выказаўся супраць абмежавання ван Фраасэнам назіральнага рамкамі паняццяў, велічыню якіх можна вызначыць няўзброенымі органамі пачуццяў. ён прапанаваў выкарыстоўваць сетку пры назіранні ў мікраскоп малых прадмвтаў.14 Сетка ствараецца шляхам фатаграфічнага змяншэння намаляваных ад рукі перак-
рыжаваных ліній. Клеткі на макраскапічнай сетцы часта пазначаюцца літарамі, каб палегчыць пошук прадметаў.
Макраскапічная сетка і бачная праз мікраскоп фотазменшаная сетка ўяўляюць сабой тую самую сістэму пазначаных клетак. Беручы пад увагу гэты ізамарфізм,* здаецца недарэчным выключаць клеткі крыві і іншыя бачныя праз мікраскоп прадметы з царства “назіральнага”. Сапраўды, навукоўцы ацэньваюць заявы аб існаванні чагосьці спасылкай на тое, што можна выявіць, а не выключна спасылкай на тое, што можна назіраць няўзброенымі органамі пачуццяў чалавека. I, як падкрэсліў Хэкінг, навукоўцы часам здольны аперыраваць тэарэтычнымі сутнасцямі (напрыклад, электронамі) пры даследаваннях у галіне іншых тыпаў з’яў. Пры ўмове паспяховасці выяўлення альбо аперыравання неназіральнымі сутнасцямі вера ў сапраўднасць існавання гэтых сутнасцей здаецца дарэчнай.
Натуральнае анталагічнае стаўленне файна
Артур Файн выступіў у падтрымку высноў Хэкінга. ён зазначыў, што ў кантэксце канкрэтных даследчых праграм пастаноўка пытанняў аб ісціне і існаванні нярэдка дае свой плён. Спытаць, ці праўда гэта, што медныя стрыжні пашыраюцца пры награванні, ці праўда, што ў жырафаў шматкамерныя страўнікі альбо ці існуюць электроны — азначае задаць пытанні, якія спрыяюць навуковаму прагрэсу.
Файн праводзіў адрозненне паміж “лакальнымі" і 'глабальнымі” адносінамі да рэалізму.’5 Для навукі важна ўстанавіць факт існавання канкрэтных гіпатэтычных сутнасцей. Аднак рэалісты і антырэалісты часта ставяць пытанні аб “навуцы ў цэлым". Тым самым яны зыходзяць з меркавання, што навука ўяўляе сабой набор прыёмаў, які вымагае вытлумачэння.