Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
Адметнасць ідэй Холтана заключаецца ў падкрэсліванні ролі тэматычных прынцыпаў у развіцці навукі. Толькі са спасылкай на тэматычную вось можна даць праўдападобныя адказы на наступныя пытанні:
* Гл. раздзел 9.
1.	Што ёсць нязменнае ў адвечнай зменнасці тэорыі і практыкі навукі, што дапамагае ёй заставацца справай пераемнай, нягледзячы на відавочнасць радыкальных змен у дзталях і цэнтры ўвагі?
2.	Чаму навукоўцы, часта коштам вялізнай рызыкі, прытрымліваюцца мадэлі тлумачэння альбо нейкага ‘овятога* прынцыпу, калі яму фактычна супярэчаць наяўныя эксперыментальныя дадзеныя?
3.	Чаму навукоўцы, маючы свабодны доступ да адной і той жа інфармацыі, у выніку часта прыходзяць да дыяметральна супрацьлеглых мадзляў тлумачэння?4
Холтан не даваў прадпісальных рэкамендацый па канкрэтных тэматычных прынцыпах; у гэтых адносінах яго пазіцыя з’яўляецца апісальнай. Ён зрабіў адну-адзіную прадпісальную заяву аб тым, што адпаведная філасофія навукі павінна падвяргаць аналізу метадалагічную і ацэначную практыку са спасылкай на тлумачальныя рамкі, абумоўленыя ўплывам тэматычных прынцыпаў.
Тулмін аб канцэптуальнай эвалюцыі
Стывен Тулмін прапанаваў альтэрнатыўную мадэль апісальнай філасофіі навукі. Мадэль Тулміна хутчэй біялагічная, чым геаметрычная. Яна ўяўляе сабой прымяненне дарвінаўскай тэорыі эвалюцыі да гістарычнага развіцця навукі.
Тулмін рэкамендаваў філосафам навукі перанесці ўвагу з лагічных адносін паміж сцвярджэннямі на паступовае відазмяненне канцэпцый і паняццяў. Ён прытрымліваўся думкі, што ў навуцы важныя пытанні часта набываюць форму: “Улічваючы тов, што канцэлцыі, паняцці с,, с2 .... у пэўных аспектах не адпавядаюць вытлумачальным патрэбам дысцыпл іны, як можна іх змяніць (пашырыць/ абмежаваць) дакладна вызначыць, каб забяспечыць нас сродкам для пастаноўкі больш плённых эмпірычных альбо матэматычных пытанняў у гэтай галіне?"5
Тулмін сцвярджаў, што развіццё канцэпцый і паняццяў з’яўляецца “эвалюцыяй", пры якой аб’ектам 'натуральнага адбору" служыць шэраг “канцэптуальна-паняційных варыянтаў". Выжываюць "найбольш прыстасаваныя”.6
Эвалюцыйная мадэль Тулміна добра спалучаецца з апісаннем навуковых рэвалюцый, прыведзеным Кунам. Рэвалюцыя з'яўляецца спаборніцтвам ларадыгм (набораў канцэпцый ці паняццяў). Парадыгма, якая дасягае найбольшай адаптацыі да тлумачальных абмежаванняў унутры дысцыпліны, выходзіць з бітвы пераможцам. Парадыгма-пераможца найлепшым чынам вырашае анамаліі (змену навакольных умоў), якія прывялі да рэвалюцыйнага крызісу.
Л. Дж. Когэн заўважыў, што існуе значнае разыходжанне паміж развіццём навукі і эвалюцыяй віду. У адрозненне ад эвалюцыі арганічнага свету, канцэптуальная эвалюцыя грунтуецца на “спараных" працэсах. Існуе сувязь паміж пакаленнем канцэптуальных варыянтаў і адборам гэтых варыянтаў. Канцэптуальныя варыянты — гэта не ‘мутацыі", што ўзнікаюць спантанна, выпадкова. Навукоўцы вынаходзяць канцэптуальныя варыянты для вырашэння канкрэтных дысцыплінарных праблем. Такім чынам, адказнасць як за пакаленне, так і за адбор канцэпцый ляжыць на меркаваннях навукоўцаў. А вось пры эвалюцыі арганічнага свету мутацыя і адбор *не спараны*. Як адзначыў Когэн, “гамета не валодае яўнай здольнасцю змяняцца ў накірунку, адаптаваным да новых экалагічных патрабаванняў, з якімі дарослыя арганізмы сутыкнуцца некалі ў будучыні".7
Тулмін пагадзіўся з Когэнам адносна існавання гэтага разыходжання, аднак разышоўся з ім у думцы наконт яе важнасці. Когэн падкрэсліваў, што адсутнасць спаранасці паміж пакаленнем варыянтаў і адборам варыянтаў з'яўляецца істотнай рысай тэорыі Дарвіна і што вытлумачэнне канцэптуальнай змены, пазбаўленае гэтай рысы, з'яўляецца адступленнем ад дарвінізму. Тулмін лічыў, што эвалюцыйная біялогія і змена канцэпцыі маюць дастаткова шмат агульнага, каб такая аналогія мела карысць для вытлумачэння навукі.
Хал аб працэсах адбору
Дэвід Хал падзяляе пункт гледжання Тулміна. Хал распрацаваў “агульную тэорыю працэсаў адбору”, якая прымае адбор за “працэс, пры якім дыферэнцыйнае выміранне і размнажэнне інтэрактараў выклікае дыферэнцыйнае замацаванне адпаведных рэплікатараў".8
Рэплікатары — гэта адзінкі, копіі якіх ствараюцца і перадаюцца. У арганізмаў з сексуальнай рэпрадукцыяй рэплікатарамі звычайна з’яўляюцца гены. Інтэрактары — гэта адзінкі, якія існуюць ва ўмовах канкурэнцыі ў нейкім пэўным асяроддзі. 3 цягам часу працэс адбору дае пачатак генеалагічным лініям. Генеалагічная лінія — гэта “адзінка, якая бясконца змяняецца на працягу часу ў тым самым альбо адрозным стане ў выніку рэплікацыі".9
Генеалагічная лінія ўяўляе сабой паслядоўнасць рэплікатараў. Гэта таксама асобны, абмежаваны часавымі рамкамі кавалак эвалюцыйнай сцежкі.
Хал лічыў біялагічную эвалюцыю і гісторыю навукі селекцыйнымі працэсамі. У навуцы рэплікатарамі з’яўляюцца канцэпцыі, паняцці, а паасобныя вучоныя і даследчыя групы — інтэрактарамі.
Агульная тэорыя працэсаў адбору прапануе шэраг катэгорый для вытлумачэння гісторыі навукі. Выжываюць найбольш “прыстасаваныя" канцэптуальныя інавацыі. Аб прыстасаванасці трэба меркаваць з улікам “ціску асяроддзя” ў інстытуцыянальна-сацыяльнай матрыцы навукі.
Як і ў эвалюцыі арганічнага свету, прыстасаванасць у навуцы ўяўляе сабой баланс паміж адаптацыяй да сучасных умоў і захаваннем здольнасці да творчага адказу на змяненне гэтых умоў у будучыні. Такім чынам, меркаванні наконт поспеху канкрэтных канцэптуальных змен заўсёды маюць дачасны характар. Цалкам магчыма, што сучасныя эфектыўныя канцэптуальныя рэгуліроўкі змяншаюць у пэўнай тэорыі шанцы на плённасць (адаптабельнасць) у будучыні.
Інтэрпрэтатар навукі, які выкарыстоўвае агульную тэорыю Хала, зацікаўлены прасачыць генеалагічныя лініі канцэпцый і паняццяў. У працэсе эвалюцыі ўлічваюцца прычынныя адносіны, а не пытанні аб ладабенстве зместу. Хал, напрыклад, адзначаў, што даследаванні Дарвіна і A. Р. Уоласа трапляюць у генеалагічную лінію тэорыі натуральнага адбору, а вось нвзалежная, але малавядомая версія тэорыі, створаная Патрыкам Мэт’ю (1831 г.), у яе не трапляе.10 Хал настойваў на думцы, што ў генеалагічныя лініі ўваходзяць толькі тыя канцэптуальныя інавацыі, якія пазней прызнаны і скарыстаны даследчы-
ф
0)
co
2
3
m
О
сХ
о X
ф
2
2 CO
3 x
* з
2
3
co с[ □. CO
3
s з
ex ex
3 3
O (1) o x co Q co co
3 cl
CD 3 c[
X.± 3

_ л s *
3 X >x 3
акцёраў, што выступаюць y экалагічных драмах
CD c; Ф
X 3 CL O ,O
'X 3
ZT 2 c; co 03 o
X CO
3 S CL O
3
ex
3
3 ZT CX
CO c; ex i3
co
2
co
<0 co
ex 3 CL
CO CD
ex
CX
co
3
co
co
2
2 co
4
3 IT CO
о co
3
ZT ex
co
3
Ct ш
3
3
CD I ex
co
* 3
CD Ct
<0 (0
O \D
C(
CO
3
co
<о
2 co
co X Ф
камі. Вызначальным фактарам з’яўлявцца генеалогія, a не структурнае падабенства.
Хал выкарыстаў сваю агульную тэорыю селекцыйных працэсаў у двух варыянтах— як рамкі для вытлумачэння гісторыі навукі і як тэорыю навукі. У якасці тэорыі навукі агульная тэорыя дае адказы на пэўныя няпростыя пытанні аб гістарычным развіцці навукі. Сярод іх такія пытанні:
1.	Чаму навука з такім поспехам дасягае пастаўленых перад сабой мэтаў?
2.	Чаму, у той час як значэнне мае стварэнне дзейсных тэорый, навукоўцы гэтак заклапочаны справамі прыярытэту і дакладнасці цытат?
3.	Чаму на фоне недасканалага самакантролю ў іншых прафесіях самакантроль навукі такі эфектыўны?
Поспех навукі Хал прыпісаў таму факту, што асабісты інтарэс паасобных навукоўцаў супадае з мэтамі дысцыпліны.” Гэта значыць, што найбольш кар’еры навукоўца спрыяе публікацыя працы,якая прызнаецца і выкарыстоўваецца калегамі-навукоўцамі.
Менавіта ўклад навукоўца ў лоспех даследаванняў паплечнікаў замацоўвае ‘прыстасаванасць’ qua “інтэрактара”. 3 эвалюцыйнага пункту гледжання фабрыкаванне дадзеных, раўназначнае падрыву навукі, нейкім чынам нагадвае самазабойства. Агульная тэорыя селекцыйных працэсаў Хала тлумачыць, чаму сярод навукоўцаў рэдка маюць месца выпадкі прафесійных лравіннасцяў. Факт таго, што тэорыя працэсаў адбору дае лагічнае абгрунтаванне поспеху навукі, сведчыць на карысць гэтай тэорыі як вытлумачальных рамак для апісання генеалагічных ліній паняццяў і канцэпцый.
Апісальная філасофія навукі і гісторыя навукі
Апісальны варыянт філасофіі навукі мае цноту сціпласці. Філосаф павінен быць апавядальнікам, а не адвакатам. Навукоўцы маюць свабоду выкарыстоўваць, змяняць альбо ігнараваць ацэначныя нормы, адкрытыя апісальнай філасофіяй навукі.
Можа падацца, што апісальная пазіцыя падларадкоўвае філасофію навукі гісгорыі навукі. Філосаф навукі становіцца гісторыкам з пэўнай зацікаўленасцю да ацэначнай практыкі. Аднак гэта не зусім слушна. Застаецца істотнае адрозненне ў намерах. У той час як гісторык імкнецца стварыць тлумачальны расповед, філосаф
імкнецца распрацаваць ацэначныя прынцыпы, стасавальныя да шматлікіх прыкладаў. Як падкрэсліваў Кун, менавіта зацікаўленасць агульнасцю адрознівае філосафа ад гісторыка.12 Застаецца толькі паглядзець, ці адбудзецца росквіт апісальнага падыходу ў філасофіі навукі.
Заўвагі пад тэкстам
1	Gerald Holton, 'Do Scientists Need a Philosophy?’, Times Literary Supplement, 2 Nov. 1984, 1232.
’ Holton, ’Thematic Presuppositions and the Direction of Scientific Advance’, In A. F. Heath (ed.), Scientific Explanation (Oxford: Claren­don Press, 1981); Thematic Origins of Scientific Thought, rev. edn. (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1988); The Scientific Imagination (Cambridge: Cambridge University Press, 1978).
3	Holton, ‘Thematic Presuppositions and the Direction of Scientific Advance’, 17-23; Thematic Origins of Scientific Thought, 10-68; The Scientific Imagination, 6-22; ‘Do Scientists Need a Philosophy?’, 1235.
* Holton, The Scientific Imagination, 7.
‘ Stephen Toulmin, ’Rationality and Scientific Discovery’, in K. Schaffner and R. Cohen (eds.), Boston Studies in the Philosophy of Science, xx (Dordrecht: D. Reidel, 1974), 394.
• Ibid. 394-406; Human Understanding, i (Oxford: Clarendon Press, 1972).
’ L. Jonathan Cohen, ’Is the Progress of Science Evolutionary?’ Brit. J. Phil. Sci. 24 (1973), 47.
’ David L. Hull, Science as a Process (Chicago: University of Chicago Press, 1988), 409; The Metaphysics of Evolution (Albany, NY: SUNY Press, 1989), 96.