Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Безумоўна, можна задаць пытанне, чаму думка Арыстоцеля наконт адсутнасці пераходу са стрававода ў матку прывяла яго да пераканання ў тым, што праглынанне малака не мае ніякага дачынення да працэсу апладнення. Напэўна, існуюць сацыяльныя фактары, якія падмацоўваюць перакананні навукоўцаў у слушнасці довадаў. Аднак нават і ў такім выпадку галоўнае тлумачэнне адпрэчання Арыстоцелем гіпотэзы Герадота грунтуецца на прывядзенні вынікаў анатамічных даследаванняў Арыстоцеля над рыбай. У гэтым канкрэтным выпадку апеляцыя да ісціннасці мае большую тлумачальную вагу, чым спасылка на сацыяльныя фактары.
Падобная выснова падыходзіць і да выпадку веры Разерфорда ў існаванне ў атамаў шчыльных ядраў, якія размешчаны ў цэнтры. Разерфорд падмацаваў сваё перакананне вынікамі доследаў па рассейванню. Большасць альфа-часцінак праходзіць праз кавалак залатой фальгі без перашкод, аднак асобныя часцінкі адхіляюцца на вугал 90 градусаў ці болей.8
Сацыёлаг можа выкрыць сацыяльныя фактары, наяўнасць якіх зрабіла магчымым правядзенне Разерфордам доследаў па рассейванню альфа-часцінак. Сацыёлаг дапоўніць нашы веды пра гэты эпізод, калі паспяхова справіцца са сваёй задачай. Але ж галоўным тлумачэннем веры Разерфорда ў наяўнаоць у атама ядра застаецца тое, што ён верыў: гэта мадэль тлумачыць факт рассейвання альфа-часцінак.
Зразумела, што некаторыя перакананні навукоўцаў існуюць, дзякуючы веры ў іншыя довады. З'яўляюцца ці не перакананні навукоўцаў у ісціннасці вынікам сацыяльных прычын — пытанне эмпірычнае. Каўзальную значнасць сацыяльных фактараў трэба разглядаць на канкрэтных лрыкладах.
Моцная праграма не пераконвае. Непраўдападобна, каб спасылка на сацыяльныя фактары магла даць у выніку дастаткова падрабязную прычынную карціну змены тэорый.10 Спасылка на сацыяльны ўплыў можа тлумачыць, чаму пэўныя тыпы тэорый карысталіся папулярнасцю альбо адвяргаліся (напрыклад, тэорыі палёў, а не тэорыі кантактнага ўздзеяння, дзтэрміністычныя тэорыі, а не прабабілістычныя), але спасылка на такі ўплыў наўрад ці дасць поўную прычынную карціну стварэння канкрэтнай навуковай тэорыі. Напэўна, гэтае пытанне — эмпірычнае, але ж цяжар доказаў, якому павінны процістаяць абаронцы моцнай праграмы, сапраўды вялікі.
Пацвярджэнне і непарушныя прынцыпы
Лакатуш і Лодан ацэньвалі канкурэнтныя метадалогіі, зыходзячы з меркавання, што існуе іерархія ўзроўняў пацвярджальнага працэсу.
— 3 Нязменныя пацвярджальныя прынцыпы
— 2 Ацэначныя нормы
— 1 Законы і тэорыі
Іерархічная лесвіца пацвярджэння
Законы і тэорыі пацвярджаюцца пры дапамозе спасылкі на нормы пацвярджэння і тлумачэння, а тыя, у сваю чаргу, пацвярджаюцца шляхам спасылкі на трансгістарычныя нязменныя прынцыпы. На версе лесвіцы знаходзіцца трэці ўзровень. Для трэцяга ўзроўню Лакатуш сфармуляваў крытэрый інкарпарацыі, а Лодан распрацаваў працэдуру, якая пачынаецца падборам эпізодаў стандартнага выпадку.
Дудлі Шапіра раскрытыкаваў такі падыход да пацвярджэння. Ён адмовіў факт існавання найвышэйшай прыступкі ў лесвіцы, прыступкі, на якой знаходзяцца нязменныя лрынцыпы, што самі па сабе не вымагаюць пацвярджэння. Ацэначныя прынцыпы ўсіх узроўняў, хутчэй, падлягалі і павінны падлягаць крытыцы і зменам. Гэта датычыцца норм доказавай падтрымкі, крытэрыяўзмены тэорый, інтэрпрэтацыі прагрэсу і меркаванняў аб кагнітыўных мэтах навукі. Шапіра прапанаваў “бездапушчальную" філасофію навукі, паводле якой гэтай дзейнасці наогул не ўласцівы нязменныя лрынцыпы, ці то накшталт субстанцыйнай веры, ці то накшталт метадаў, правілаў альбо паняццяў.”
Шапіра сцвярджаў, што пераход ад адной ацэначнай нормы да другой часта мае рацыянальны характар.'2 Мэтай бвздапушчальнай філасофіі навукі з’яўляецца выяўленне такой рацыянальнасці. Аднак Шапіра падкрэсліваў, што з цягам часу змяняюцца самі нормы рацыянальнасці. Таму ацэначныя суджэнні залежаць ад кантэксту. Філосаф можа паказаць, што пераход ад нормы S, у час t, да S2 у час t2 з’яўляецца рацыянальным з улікам норм рацыянальнасці, прынятых на час t2. Але гэтае меркаванне можа быць памылковым з улікам норм рацыянальнасці адносна пэўнага часу ў будучыні. Улічваючы адсутнасць надгістарычнага пункту гледжання на ацэнку норм рацыянальнасці, бездапушчальную філасофію навукі можна лічыць варыянтам гістарычнага рэлятывізму.
У сваёй працы "Навука і каштоўнасці" (1984 г.) Лодан адмовіўся ад іерархічнай мадэлі пацвярджэння. ён пагадзіўся з Шапірам у тым, што любы ацэначны ўзровень падлягае зменам. He можа быць нязменнай ‘верхняй прыступкі". Сапраўды, "лесвічная мадэль’ уносіць блытаніну. Замест яе Лодан прапанаваў ‘сеткавую мадэль", у якой тэорыі, метадалагічныя прынцыпы і кагнітыўныя мэты ўзаемазвязаны.13
Лодан падкрэсліваў, што пацвярджэнне — гэта вуліца з двухбаковым рухам. ён зазначыў, што спрэчкі аб навуковых тэорыях часта змяшчаюць спасылкі на метадалагічныя прынцыпы. Аднак і самі метадалагічныя прынцыпы калі-нікалі змяняюцца ў адказ на поспех асобных тэорый.
Сеткавая мадэль пацвярджэння Лодана
Існуюць падобныя двухбаковыя адносіны паміж тэорыямі і “аксіялагічнымі" сцвярджэннямі аб галоўных кагнітыўных мэтах навукі. Шапіра слушна настойваў на думцы, што нават кагнітыўныя мэты навукі падлягаюць змяненню. Напрыклад, Лодан заўважыў, што напрыканцы XVIII ст. у навуцы назіралася пэўная напружанасць паміж прызнанай мэтай ныотанаўскай “эксперыментальнай філасофіі" ўключаць у навуку толькі тэорыі, якія пацвярджаюць “відавочныя якасці", і распаўсюджаннем тэорый аб неназіральных сутнасцях.* На думку Лодана, гэта напружанасць была пераадолена ў XIX ст. шляхам перагляду аксіялагічнага ўзроўню для надання легітымнасці тэорыям аб неназіральных сутнасцях.
Лодан заяўляў, што сеткавая мадэль перавышае як мадэль іерархічную, так і “блокавасць" Куна. “Блокавасць" Куна — гэта пункт гледжання, паводле якога тэорыі, метадалагічныя правілы і кагнітыўныя мэты часта змяняюцца па блокавым прынцыпе, усе разам. Да наступлення пераходнага перыяду навукоўцы прымаюць тэорыі Т, метадалагічныя правілы М і кагнітыўныя мэтыД. Пасля пераходу навукоўцы прымаюць Т’, М' іД'. Цяпер дысцыплінарная матрыца (“парадыгма” ў шырокім сэнсе слова) цалкам іншая. Блокавая мадэль спрыяе ацэначнаму рэлятывізму. Да рэвалюцыі тэорыі ацэньваліся шляхам спасылкі на М і Д; пасля рэвалюцыі тэорыі ацэньваюцца пры дапамозе спасылкі на М' і А'. Сам па сабе пераход (Т, М, А) -»(Т', М', A ’) не падлягае
* Сярод тэорый, якія аперыравалі неназіральнымі сутнасцямі, была тэорыя флагістону, якая лічыла гарэнне лрацэсам выдзялення са спальваемага матэрыялу нябачнага рэчыва; неўралагічная тэорыя Хартлі аб уэдзеянні эфірных флюідаў; тэорыя электрычнасці “адной вадкасці" Франкліна і тэорыя Лёсажа аб гравітацыйных карпускулах.
лацвярджэнню. Любая спроба пацвердзіць пераходспасылкай на М' ці А' мела б характар заганнага кола.
Сеткавая мадэль, наадварот, дапускае паступовыя, частка за часткаю карэкціроўкі тэорый, метадалагічных правілаў і кагнітыўных мэтаў. Лодан імкнуўся прадэманстраеаць, што падобная карэкціроўка з'яўляецца рацыянальнай, нягледзячы на тое, што ніводная з састаўляючых тэорый, правілаў ці мэтаў не мае нязменнага характару.
Сеткавая мадэль Лодана сталася прадметам спрэчак аб ролі нязменных прынцыпаў у філасофіі навукі. Лодан сцвярджаў, што часам трэба рацыянальна пераадольваць напружанне шляхам мадыфікацыі кагнітыўных мэтаў навукі.
Джэральд Допельт са скрухай адзначаў, што сеткавая мадэль не канкрэтызуе ўмоў, пры якіх такое дзеянне з’яўляецца рацыянальным.” Лодан адказаў, што ў кагнітыўных мэтах існуюць два абмежаванні: яны павінны быць ажыццяўляльныя* і адпавядаць тым каштоўнасцям, якія абумоўліваюць выбар на карысць той альбо іншай тэорыі.1*
Допельт заўважыў, што калі кагнітыўныя мэты навукі не адпавядаюць каштоўнасцям, звязаным з перавагай той ці іншай тэорыі, гармонію можна аднавіць праз змену мэтаў ці шляхам змены тэорый.17 Калі Лодан мае рацыю адносна таго, што агульнапрынятай мэтай сярод навукоўцаў XIX ст. было абмежаваць тэорыі рамкамі адносін паміж ‘відавочнымі якасцямі", то дысгармонію, унесенуютэорыямі аб невідочных сутнасцях, можна было ліквідаваць, адмовіўшыся ад такіх тэорый. Паводле сеткавай мадэлі, такі ход таксама быў бы рацыянальным адказам на дысгармонію.
Лодан прызнаў, што абмежаванні, накладзеныя на кагнітыўныя мзты, адносна мяккія. Тым не мвнш, ён настойваў на тым, што абмежаванні надаюць ацэнцы аб’ектыўны падмурак і што тым самым сеткавая мадэль пазбаўляецца рэлятывізму блокавасці Куна. У сваёй рэцэнзіі на "Навуку і каштоўнасці’ Джон Уорал зрабіў спробу ажывіць іерархічную мадэль пацвярджэння. ён заявіў: “Калі ніводзін з прынцыпаў ацэнкі не застаецца
* Неэразумела, чаму неажыццяўляльнасць дыскваліфікуе мэту. Няма нічога ірацыянальнага ў тым, што гісторык імкнецца апісаць гісторыю "такой, якой яна была на самай справе'. Няма нічога ірацыянальнага і ў тым, што інжынвр лрыкладае ўсв намаганні, каб дасягнуць стопрацэнтнай ‘абароны ад дурняў’ лры запуску касмічнага карабля. А адносна навукі няма нічога Ірацыянальнага ў спробах дасягнуць поўнай паўтаральнасці эксперыментальных вынікаў.
нязменным, тады адсутнічае і "аб’ектыўны пункт гледжання", з якога можна паказаць, што развіццё мела месца, і таму можна толькі канстатаваць, што прагрэс адбыўся адносна стандартаў, якія мы якраз прымаем на сённяшні дзень. У якую адзежу гэта не апранай, усё адно гэта рэлятывізм”.’8
Уорал прапанаваў прызнаць нязменнымі наступныя ацэначныя прынцыпы:
1. Тэорыі трэба правяраць адносна верагодных альтэрнатыў (калі такія маюцца).19
2. Тлумачэнням не-ad hoc заўсёды трэба аддаваць перавагу перад тлумачэннямі ad hoc.20
3. Большую эмпірычную падтрымку на законных падставах павінна мець гіпотэза аб тым, што нейкі канкрэтны фактар выклікаў пэўнае наступства, калі пры эксперыментальнай праверцы гіпотэза была добра абаронена ад уплыву іншых магчымых прычынных фактараў.21
Уорал сцвярджаў, што гэтыя метадалагічныя прынцыпы ляжаць у аснове ацэначнай практыкі ў навуцы гэтак жа, як у аснове дэдукцыйнай высновы ляжыць прынцып modus popens. Суб’ект, які прымае р і р э q, але адмаўляецца прыняць q, можа лічыцца выбыўшым з гульні ў дэдукцыйную логіку. Гэтаксама і суб’ект, які адпрэчвае асноўныя навуковыя ацэначныя нормы, лічыцца выбыўшым з гульні ў навуку. Рацыянальнасць патрабуе таго, каб гульня праводзілася па пэўных правілах. Уорал настойваў на тым, каб мы ўрэшце спынілі спрэчкі і “дагматычна" зацвердзілі некаторыя асноўныя прынцыпы ра* цыянальнасці.2’