Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
На думку Полера, адпаведны эмпірычны метад заключаецца ў тым, каб увесь час сутыкаць тэорыю з магчымасцямі яе абвяржэння. ён зрабіў выснову, што паспяхова змагацца з канвенцыяналізмам можна, пазбягаючы ўжывання яго метадаў. Верны сваёй выснове, ён прапанаваў шэраг метадалагічных правіл для эмпірычных навук. Найвышэйшае правіла з’яўляецца крытэрыем адпаведнасці ўсіх іншых правілаў, накшталт таго, як катэгарычны імператыў Канта ўяўляе сабой крытэрый адпаведнасці маральных норм. Гэта найвышэйшае правіла канстатув, што ўсе правілы эмпірычныга метаду “неабходна складаць так, каб яны не абаранялі ніводнага сцвярджэння ў навуцы перад абвяржэннем.’’®
Па пытанні дапаўнення тэорыі дадатковымі гіпотэзамі, напрыклад, Попер прапанаваў прымаць толькі тыя гіпо-
* Правілы адпаведнасці — гэта семантычныя правілы, альбо "слоўнікавыя артыкулы', паводле Кэмпбела, якія звязваюць аксіёмы тэорыі са сцвярджэннямі аб эмпірычна вызначальных велічынях.
тэзы, якія павялічваюць ступень абвяргальнасці тэорыі. У гэтым плане ён супрацьставіў прынцып выключэння Паўлі гіпотэзе сціскання Лорэнца.17 Прынцып Паўлі — гэта дадатак да атамнай тэорыі Бора-Зомерфельда. Паўлі пастуляваў, што два электроны аднаго атама не могуць мець таго самага набору квантавых лікаў. Напрыклад, два электроны аднаго атама могуць адрознівацца па арбітальным вуглавым моманце альбо кірунку спіну. Дапаўненне гэтым прынцыпам агульнапрынятай тады тэорыі структуры атамаў дазволіла зрабіць шмат новых прадказанняў наконт іх спектраў і хімічных камбінацый. 3 другога боку, гіпотэза сціскання Лорэнца не павялічыла ступені абвяргальнасці тэорыі эфіру, да якой была дадаткам. Лорэнц выказаў думку, што з усімі целамі на Зямлі адбываецца нязначнае сцісканне ў кірунку руху планеты праз навакольны эфір. Пры дапамозе гэтай гіпотэзы ён змог даць тлумачэнне вынікам эксперыменту Міхельсона-Морлі. Міхельсон і Морлі паказалі, што хуткасць святла аднолькавая ва ўсіх кірунках на паверхні Зямлі. Такі эксперыментальны вынік не адпавядаў тэорыі эфіру, паводле якой хуткасць павінна быць меншай у кірунку руху Зямлі праз эфір, чым у перпендыкулярным да гэтага руху кірунку. Гіпотэза сціскання Лорэнца аднавіла адпаввднасць тэорыі эфіру эксперыменту, аднак зрабіла гэта ad hoc. Ніякіх новых прадказанняў на падставе дапоўненай тэорыі эфіру не было зроблена. Попер прывёў гіпотэзу Лорэнца ў якасці прыкладу дадатковай гіпотэзы, якую варта выключыць з эмпірычнай навукі на падставе крытэрыю абвяргальнасці.
Гіпотэза, адкрытая магчымасціабвяржэння, задавальняе крытэрыю дэмаркацыі Лопера. Яна кваліфікуецца на ўключэнне ў царства навуковай дазволенасці. Каб быць прымальнай, гіпотэза павінна задаволіць яшчэ адно патрабаванне. Яна павінна вытрымаць тэст на абвяржэнне.
Попер адрозніваў тэсты ад проста прыкладаў. Тэст — гэта сур'ёзная спроба абвяржэння. ён змяшчае параўнанне дэдукцыйных высноў гіпотэзы з 'галоўным вынікам’ назірання.* “Галоўны вынік” перадае ўзнікненне інтэрсуб'ектыўна назіральнай падзеі ў канкрэтных прасторава-часавых каардынатах.
Попер прызнаваў, што ў галоўныя вынікі можна ўносіць карэктывы. Мы можам памыляцца наконт узнікнення падзей. Тым не менш, трэба прыняць нейкі галоўны вынік за ісціну, каб падвергнуць гіпотэзу праверцы.
* Дакладней, з вынікам наэірання параўноўваецца дэдукцыйны вынік спалучэння гілотээы са сцвярджэннямі аб рэлевантных умовах I, магчыма, э дадатковымі гіпотээамі.
Такім чынам, у праверцы гіпотэзаў прысутнічае элемент канвенцыяналізму. Попер пісаў: “Такім чынам, у эмпірычнай базе аб’ектыўнай навукі няма нічога "абсалютнага". Навука не абапіраецца на скалістае дно. Смелая структура яе тэорый узнімавцца з багны. Яна падобная на гмах, збудаваны на палях. Палі забіты зверху ў багну, аднак не так, каб даставаць да нейкага натуральнага ці “дадзенага* апірышча; тое, што мы пакінулі спробу загнаць свае палі глыбей, не азначае, што яны дасягнулі грунту. Проста мы спыніліся, калі адчулі, што яны стаяць дастаткова трывала, каб вытрымаць на сабе пабудову, прынамсі, на нейкі час’.’8
Попер лічыў, што прымальнасць закону ці тэорыі вызначаецца колькасцю, разнастайнасцю і патрабавальнасцю праверак, праз якія яны прайшлі. У якасным плане гэта пераконвае. Большасць філосафаў навукі пагаджаецца з тым, што праверка закону праламлення, якая ўключае ў сябе розныя вуглы падзення і вялікую колькасць параў асяроддзя, больш адпаведная, чым праверка, абмежаваная паверхняй падзелу паветра-вада пры вугле ў 30 градусаў. Пануе таксама агульная згода наконт таго, што адкрыццё ў 1919 годзе экспедыцыяй, якая назірала зацьменне, адхілення Сонцам святла ад дальніх зорак, стала жорсткім выпрабаваннем для агульнай тэорыі адноснасці.”
Прыводзіць прыклады жорсткіх выпрабаванняў няцяжка. А вось вызначыць ступень патрабавальнасці праверкі — цяжэй. Попер гэта прызнаваў. Ён адзначыў, што патрабавальнасць залежыць ад майстэрства пры правядзенні эксперыменту, надзейнасці і дакладнасці атрыманых вынікаў, а таксама шырыні сувязей правяранай гіпотэзы з іншымі тэарэтычнымі меркаваннямі.
Аднак Попер жадаў распрацаваць колькасны аспект прымальнасці пры дапамозе спасылкі на паняцце праўдападобнасці. ён адзначыў, што выведзеныя з тэорыі сцвярджэнні можна падзяліць на ісцінныя ("змест ісціннасці") і памылковыя ("змест памылковасці"). Пры ўмове параўнальнасці зместу ісціннасці і зместу памылковасці тэорый 7, і Т. Попер прапанаваў наступную дэфініцыю ‘параўнальнам праўдападобнасці": "7гтады і толькі тады бліжэй да ісціны ці больш адпавядае фактам, чым 7,, калі (а) змест ісціннасці, а не змест памылковасці Тг перавышае 7,, а таксама калі (Ь) змест памылковасці, а не змест ісціннасці 7, перавышае 7г".20
Дэфініцыя Попера неадпаведная. Ціхі21 і Мілерггдаказалі, што пры памылковасці і 7, і 7г нельга выканаць ні ўмовы (а), ні ўмовы (Ь). Але сэнс увядзення паняцця праўдападобнасці палягае на тым, каб даць магчымасць канстатаваць, што адна памылковая тэорыя (напрыклад,
тэорыя сусветнага прыцягнення Ныотана) знаходзіцца 'бліжэй да ісцікы’, чым другая памылковая тэорыя (скажам, тэорыя свабоднага падзення Галілея). Попер прызнаў неадпаведнасць сваёй першапачатковай дэфініцыі “параўнальнай праўдападобнасці’. На жаль, пазнейшыя спробы Попера і іншых дапоўніць дэфініцыю не ўдаліся.23
Попер разглядаў гісторыкэ навукі як паслядоўнасць меркаванняў, абвяржэнняў, перагледжаных меркаванняў і дадатковых абвяржэнняў. Сапраўдная навуковадаслвдчая працэдура падразумявае жорсткія выпрабаванні меркаванняў. Калі меркаванне пройдзе праверку, лічыцца, што яно атрымала “пацвярджэнне". Попер сцвярджаў, што пацвярджэнне — гэта рэтраспектыўная ацэнка. Дасягнвннв пацвярджэння не апраўдвае веры ў ісціннасць ці прыблізную ісціннасць гіпотэзы. Попер паслядоўна ўстрымліваўся ад спакусы выкарыстання індукцыйных высноў для пацвярджэння гіпотэзы. На яго думку, няправільна лічыць, што калі гіпотэза Н прайшла праверкі tv..tn, то гэта гіпотэза Н пройдзе і праверку tn+1.
Тым не менш, Попер таксама часта прыбягаў да выкарыстання аналогіі, запазычанай ад тэорыі эвалюцыі арганічнага свету. Добра карабараваная тэорыя прадэманстравала сваю “здольнасць да выжывання”. Такая эвалюцыйная аналогія стварае напружанне ў антыіндуктывісцкай філасофіі навукі Попера. Для тэорыі важна прайоці праверку. Гэта сведчыць аб яе эвалюцыйнай здольнасці ў гісторыі навукі. Аднак поспех у праверцы не дае эпістэмалагічнага плёну. Нельга зрабіць індукцыйнай высновы наконт таго, што паспяховае вытрыманне праверкі апраўдвае веру ў прыблізную ісціннасць тэорыі. Але ж у такім выпадку няясна, чаму трэба выбіраць для выкарыстання добра карабараваную, а не адхіленую тэорыю. Пры недапушчэнні індукцыйнай высновы застаецца парытэтная альтэрнатыва:
1. Выкарыстоўваць Тг, бо тэорыя, паспяховая ў мінулым, мае больш шанцаў быць паспяховай у будучыні, чым не быць такою.
2. Выкарыстоўваць Tv бо тэорыя, непаспяховая ў мінулым, можа выклікаць прэцэдэнт.
Попер усведамляў усю складанасць сітуацыі. Яго адказам стала згода прыняць ‘лёгкі павеў індуктывізму”, беручы пад увагу, што “рэальнасць, хоць яна і невядомая, шмат у чым набліжана да сцвярджэнняў навукі."24
Лры такой рэалістычнай пазіцыі “можна ў якасці аргумента прапанаваць сцвярджэнне, што надзвычай малаверагодна, каб такая тэорыя, як тэорыя Эйнштэйна, была здольна рабіць вельмі дакладныя лічбавыя прадказанні, якіх не маглі зрабіць яе папярэднікі, калі 6 яна не мела ’штосьці ад ісціны".25
Крытыкі Попера адзначалі, што прыняцце такога “лёгкага павеву індуктывізму' азначае поўны адыход ад антыіндуктывісцкіх поглядаў.”
Заўвагі пад тэкстам
1 George Berkeley, 'Of Motion’, in The Works of George Berkeley, ed. A. A. Luce and T. E. Jessop (London: Thomas Nelson, 1951), iv. 50.
2 Ibid. 48-9.
3 Ernst Mach. The Science of Mechanics, trans. T. J. McCormack (La Salle, III.: Open Court, 1960), 577.
4 Ibid. 582.
5 Ibid. 586.
6 Mach, History and Root of the Principle of the Conservation of Energy, trans. P. E. B. Jourdain (Chicago: Open Court, 1911), 49.
7 Mach, The Science of Mechanics, 303-4.
8 Pierre Duhem, The Aim and Structure of Physical Theory, trans. Philip P. Wiener (New York: Atheneum, 1962), 186-90.
9 Henri Poincare, Science and Hypothesis, trans. G. B. Halsted (New York: Science Press, 1905), 69.
10 Ibid. 98.
" Ibid. 100.
12 Poincar4, The Value of Science, trans. G. B. Halsted (New York: Science Press, 1907), 110.
13 Poincar4, Science and Hypothesis, 39.
14 Carl Hempel, 'Geometry and Empirical Science', American Mathematical Monthly, 52 (1945), 7-17; repr. in H. FeiglandW. Sellars (eds.), Readings in Philosophical Analysis, 238-49.
15 Karl Popper, The Logic of Scientific Discovery (New York: Basic Books, 1959), 81.
16 Ibid. 54.
17 Ibid. 83.
'• Ibid. III.
” Глядэі, напрыклад, Sir Arthur Eddington, Space, Time and Gravitation (New York: Harper 4 Row, 1959), ch. 7.
20 Popper, Conjectures and Refutations (New York: Basic Books, 1963), 233.
21 Pavel Tichy, ‘On Popper’s Definition of Verisimilitude', Brit. J. Phil. Sci. 25 (1974), 155-60.
22 David Miller, 'Popper's Qualitative Theory of Verisimilitude', Brit. J. Phil. Sci. 25 (1974), 178-88.