• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага  Уладзімір Свяжынскі

    Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага

    Уладзімір Свяжынскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1990
    164.86 МБ
    
    75
    
    бывалй (12); которых начасте⁵ пнве до себе на шбпды прошйва™ (17). Форма на ы (a 6odas не пренеслы a do нйх нс&кй (11)) польскага паходжання — так званая forma m^skoosobowa.
       У «Запісках» часта сустракаюцца формы 1й асобы плюсквамперфекта польскага паходжання, якія складаюцца з формы перфекта асноўнага дзеяслова са злітнай звязкай і перфекта дапаможнага дзеяслова бытй: далэм был пнзй (33); Ямыслйлэ* был бавйтсе длуже* (5); поднплэм се был (19); напйсалэм был (51); в маетностй смы се з обу строн ровно* знеслй былй (18). Злітная звязка ў перфекце асноўнага дзеяслова адсутнічае толькі ў тым выпадку, калі з папярэдняй часткі сказа відаць, каму належыць дзеянне: mos to был в^кй⁵ прйпте'' no некеды прйшлы* нехутм* й за’дростч' кторых был о нй" u no пне 8нйховскйм дознал (54). Гэта адпавядае норме польскай мовы.
       Формы плюсквамперфекта 2й асобы ў тэксце мемуараў Ф. Еўлашоўскага не ўжываюцца зусім, што абумоўлена спецыфікай жанру помніка.
       Звязка ў форме перфекта дапаможнага дзеяслова ў старабеларускіх помніках, як правіла, адсутнічае. У «Запісках» жа зафіксаваны адзін прыклад ужывання гэтай звязкі: шпода кролю жесь no велкй* праца* кторых ест был з млодостй прй^чйл (35).
    
    
    Формы цяперайіняга часу
    
       Для апісання падзей мінулага, якое складае асноўны змест «Запісак», формы цяперашняга часу найменш прыгодныя, таму яны прадстаўлены тут нязначна.
       У чатырох выпадках ужыты ўсходнеславянскія формы 1й асобы адзіночнага ліку: дпкую іа тобе боже mos wsne (55); пйшу й дптком свым раду мою зоставую (9); покусы радй в поветрю ^казую (4). Такой жа колькасцю прыкладаў прадстаўлены формы нетэматычных дзеясловаў на е: кгды" es мовйл... же се бое есла бым се где не заповетрйл (5); не вонтпе w его свентэ’ ласцэ (47); зыче му с паном его вшелпкого блокгославэнп божого (41); юж тэра³ ^патруе малопотре⁶ные (2). Крыніцай гэтых форм з’яўляецца польская мова. У некаторых іншых старабеларускіх помніках яны прадстаўлены адзінкавымі прыкладамі.
    
    
    76
    
        Даволі часта ў «Запісках» сустракаюцца формы 1й асобы адзіночнага ліку, утвораныя па ўзору нетэматычнага спражэння: в^ же й сам пан тро^к^ не хтпл его забйт (26); не вем чому ме подсудок зтцндт> выправуе (49); w тэ⁵ cm^tu его га замйлчавам (50); мам бокга правдйвого (41); прйзнавам же досыт се дчло порпдковй прйсто*ному (44); пытам еслй се бойт (15); слухам рад йншйх (30); ствержамсе 8 вере мо^ (41). Прыведзеныя формы з’ўляюцца вынікам уплыву польскай мовы, дзе нетэматычнае спражэнне не падверглася змяненню. У іншых старабеларускіх помніках яны прадстаўлены нязначнай колькасцю прыкладаў.
        Паколькі апавяданне ў «Запісках» вядзецца ад першай асобы, тут выпадкова ўжыта толькі адна форма 2й асобы адзіночнага ліку: не помстйш лй му се тэкго (24).
        Форма 3й асобы адзіночнага ліку ўжыта з пропускам мяккага знака пры вынасным флектыўным т: пытам еслй се бойт кгды му се трафіл быть no" громэ" (15). Пры дэшыфроўцы канца слова гэтай формы трэба арыентавацца на паралельныя дзеясловы будучага часу на ть. Дзеясловы з іншымі, акрамя й., тэматычнымі галоснымі ўжываюцца ў «Запісках» у 3й асобе без фарманта ть. 3 аднаго боку, тут адзначаюцца характэрныя для беларускай мовы формы на е, асобныя з якіх адрозніваюцца ад адпаведных сучасных толькі арфаграфічна: ве“ чому ме подсудок зтцндт> выправуе (49); што се дее (33); ту бог жйве (3); што се зове добрым (8); каже лй тэды могут его с пфгаку забйть (25); кторы⁵ пко хцэ керуе (40); жадэн вунтпйть не може (37); ідко се to nuiue (19)^ потреб^е ^меетностй (I); ына мй рече (5); розу* са ^казуе (43). Канчатак е/я не пад націскам адзначаны таксама пры аснове на й: жона зэ мна сып^ (49). Нормай усіх астатніх старабеларускіх помнікаў з’яўляюцца традыцыйныя формы дзеясловаў на ть. Улічваючы падабенства прыведзеных форм да адпаведных польскіх, можна меркаваць, што ступень іх пашырэння ў «Запісках» — вынік уплыву не толькі мясцовых гаворак, але і польскай мовы, бо яны ўжываюцца побач з формамі на іншыя галосныя, якія таксама адпавядаюць норме польскай мовы: жФна ненавіі' не быва. (3); тот ве злоты мй се вйдй (3); не дба нйкгды (16); нехь зостава вечна че" (I); которы'... u no тэ" час там мешка (36); ходкевйч... в лімлпте' eosCKu мешка (52); што се ве'кему неіцсГю моему прйчйтат мусй (12); льтавец прйходй (5); справед
    
    77
    
    лйво" &чйнйт рачй (47); сам розуме(Н); вэдла волй свэ становй (40); ако хцэ керуе (40).
        Форма дзеяслова 1й асобы множнага ліку з ранейшым канчаткам м адзначана толькі ў адным выпадку: юж былй ійосты порутйлй мовечй же гйн^ (31). У астатніх трох прыкладах гэта форма мае канчатак мы, характэрны для польскай мовы: мамы проша сына (19); мйлуемы се ілко з добрымй прйптелы (3); тепер пко слышемы w велкй* наЯкь ро^нож^ю (11). Такія формы з ява даволі прыкметная ў старабеларускай пісьменнасці.
        Формы 2й асобы множнага ліку як нетыповыя для мемуарнага жанру ў «Запісках» адсутнічаюць.
        Ранейшыя формы 3й асобы множнага ліку зафіксаваны толькі ў пяці выпадках: у трох з іх з мяккім знакам пры вынасным або радковым флектыўным т і ў двух__ без яго: потомкй его... uHdes мешкають (18); могут его с пулгаку забй™ (26); туркове... пйлне латйны Кча™ (11); што хотп⁷ то чйнпть (30). У даным выпадку скарочаныя напісанні лёгка дэшыфруюцца шляхам арыентацыі на поўныя. Акрамя таго, сустрэліся дзве формы з неадаптаваным польскім канчаткам у: ведзр.люде (2Q); розйме⁷ не хцу (46), якія могуць л'ічыцца сінхронна польскімі. а трох выпадках ужыты формы на у/ю, а, якія трэба разглядаць як вынікі адаптацыі на беларускай моўнай ГЛ^ е адпавелных польскіх форм на у: кторем поррдкэ та" мпн^ (52); ако свп^ча прйвйлйп йм даные (7); сэрца лю цкйе чую прйпадкй (30).
    
    Формы дзеясловаў будучага часу
       Асноўнымі ў «Запісках» з’яўляюцца формы будучага простага, якія выражаюцца прыставачнымі дзеясловамі, асобай формай дзеяслова быть. 3 адзначаных тут 9 форм 3й асобы адзіночнага ліку толькі тры маюць канцавое т, у адным выпадку з 6, у астатніх без ь: w чом будеть нйже (19) ; ве* то бог кеды то будет (35). У чатырох выпадках зафіксаваны формы на е, якія адпавядаюць норме жывой беларускай мовы: Hexas буде навекй самому пану че й хвала амэн (13); збере се немало (33); мй ^лже жалю лйцынйуш (46). Форма нех бэнде (47) з’яўляецца вынікам уплыву польскай мовы. У астатніх чатырох выпадках адзначаны формы польскага тыпу неэквівалентныя беларускім: нех uM wdda (47); н^ му to wTda
    
    78
    
    (23); здрадлйвэ сэрцэ само се поразй (41); кгды му се траыА быть под громэ" (15).
       Са складаных форм будучага часу ў адным выпадку зарэгістравана форма будучага складанага другога: а што ведеть к чому то за часэм свым пан бог прйвест будеть рачйА (11). А. П. Груца, які спецыяльна займаўся вывучэннем форм будучага часу ў беларускай мове, сцвярджае, што формы ўказанага тыпу былі ўспрыняты беларускай мовай ад старажытнарускай³⁵. На думку Я. Ф. Карскага, яны захоўваліся ў старабеларускай мове пад польскім уплывам ³⁶.
    
            Формы дзеепрыметнікаў
    
       Як і ў большасці іншых старабеларускіх пісьмовых помнікаў, у «Запісках» Еўлашоўскага пануючымі з яўляюцца поўныя формы дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксамі уч/юч, ач/яч, уласцівыя і сучаенай беларускай літаратурнай мове: Імер кнга’ масалскй³ в ласцэ на w" час кролевско³ будучй³ (11); чловек зацны³ подле лпховй⁴ мейікаючй³ (11); мостовнйчство пйнское u c^ee^Koe no небожчйку пне стэьане вакуючое (20), а таксама: бронпчого, будучого, седачому, лежачйм, стопчй*. I толькі ў адным выпадку зарэгістраваны дзеепрыметнік іншага ўтварэння: пан бог mos w6poHya мо^ жйвю"цы³ (47), які з’яўляецца кантамінацыяй польскай і беларускай форм.
        Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў т і н, характэрных і для сучаснай беларускай мовы: посылалэм з лйсты моймй nepees зашйты³ (49); ты* в копылю бйт° (43); поховало" тпло того забйтого мйлого сына моего (47); былэм забавены³ (8) і г. д.
    
            Формы дзеепрыслоўяў
    
        Нормай старабеларускай мовы сталі дзеепрыслоўі, якія па паходжанню з’яўляюцца формамі адзіночнага ліку жаночага роду або множнага ліку мужчынскага роду з суфіксамі учй/ючй, ачй/ячй і назоўнага склону
    
    
         ³⁵ Груца А. П. Гісторыя форм будучага часу ў беларускай мове. Дыс. ... канд. філал. навук. Мн., 1956. С. 159.
    
         ³⁶ Карскнй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. Вып. 2. С. 289.
    
    79
    
    жаночага роду прошлага часу з суфіксамі шй/вшй кароткіх дзеепрыметнікаў. Такія дзеепрыслоўі ўтвараюць граматычную норму і ў «Запісках» Ф. Еўлашоўскага: цяперашні час: лйтэесцы бачечй веле рече⁵ собе протйвных штехалй был“ (6); ласкою божою не толко &бэ³спечоHUS але й роспешрны? будучй нйкгды" се ку пброне wT непршате' мойх не готовал (2); мы люде не ведаючй того тйснэлйсмысе (27), а таксама дотыкаючй, едучй, корыстечй і г. д.; прошлы час: впадлг 8 ьэбрэ й с полрока в н^ бывшй ^марль (14); от продаванп дров в лпховйчах голца вз^шй до пнй вйленское“ залетйл (40), а таксама вйдпвшй, впадшй, вйіедшй і г. д. Акрамя таго, у пяці выпадках сустрэліся формы дзеепрыслоўяў польскага паходжання: пданцг сам з собою мовйл (28); ехал не подаанцсе (7); за прйптеле⁵ се й велце й верне вдавапнуь (48); тэ* ночй намне' пан троркй⁵ не спал *расуюнцсе на влодымйра (24); ведзунц пан троцкй⁵ w все* (25). Такія формы іншым старабеларускім пісьмовым помнікам невядомы.
       Такім чынам, марфалогія «Гістарычных запісак» Ф. Еўлашоўскага ў сваёй аснове, а іменна з пункту погляду суадносін традыцыйных форм і форм жывой гутарковай мовы, тыповая для большасці старабеларускіх пісьмовых помнікаў канца XVI — пачатку XVII ст., асабліва дзелавых. Тым самым сістэма форм зменных часцін мовы помніка больш прагрэсіўная, чым у двух іншых вядомых у сучасны момант мемуарных тэкстах — «Баркалабаўскім летапісе» і «Дыярыушы» А. Філіповіча. Разам з тым і на марфалагічным узроўні «Запіскі» адрозніваюцца ад усіх астатніх старабеларускіх пісьмовых помнікаў небывалай ступенню адлюстравання польскага моўнага ўплыву. Формы польскага паходжання, якія ў асобных іншых тэкстах сустракаюцца толькі спарадычна, тут дасягаюць узроўню нормы. Унікальнай асаблівасцю помніка з’яўляецца ўжыванне ў ім спецыфічных польскіх Ф°РМ без адаптацыі іх на беларускай моўнай глебе, што робіць тэкст білінгвальным і на марфалагічным узроўні.