Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
У нязменных спецыфічных формах выступаюць у назоўным і вінавальным склонах прыналежныя займеннікі: 8марл,ь брат mos (30); на w6rar⁾ ceos (3). Указальныя займеннікі ўжываюцца ў формах, утвораных шляхам падваення асноў: на сес час (30); тот спотк.авшйсе рутйл (25); тот век злотым мй се вйдй (3). Такія формы больш уласцівы старабеларускай пісьмовай мове, аднак, відаць, былі не чужымі і жывой гутарковай мове. Неазначальныя займеннікі маюць форму, утвораную пры дапамозе часціцы сь: кгосподар лкйс" тэж нецнота (33). Такая форма характэрна і для польскай мовы. Яна мае месца і ў сучасных навагрудскагродзенскіх гаворках.
Поўныя прыметнікі (дзеепрыметнікі, непрадметныя займеннікі і інш.) ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах маюць канчатак ое/ее. Н. скл.: которое было (1); во'ско московское (29); В. скл.: на мостовнйчство... вакуючое (20); за заслужоное свое (34) і г. д. Адпаведныя іменныя формы ніякага роду сустракаюцца значна радзей, і ўсе яны, акрамя займеннікаў то і само, выконваюць прэдыкатыўную функцыю: тых в копылю бйто (43); пану вйленском8 й жолнером вйнно (34); што бы пйсанп годно было (52); кгды се готовано на веселе (40); не* бэнде похвалено йме (47); здрадлйвэ сэрцэ само се поразй (41); хвалйлй то влошй (3); на то (1,5, 45) і г. д. У «Запісках» прадстаўлены ва ўказаных склонах і сцягнутыя формы польскага тыпу. У адрозненне ад
²⁵ Гл.: Вайтовіч Н. Т. Баркалабаўскі летапіс. С. 132—133.
61
спрадвечных яны шырока выкарыстоўваюцца ў атрыбутыўнай функцыі. Н. скл.: зт>е(ха)лйсе... жолнэре велке мно ство (24); добрэ слово зоставуе (13); поветре кгвалтовнэ... было (4); тпло кролевске йказано (12); кторе было (26); поветре моровэ значне се показовало (11); В. скл.: вэлке порушене... чйнйла (2); w... добрэ заховане (3); тпло юж забйтэ... на сане взпвшй (45) і г. д. Наяўнасць такіх форм не толькі ў «Запісках», але і ў радзе іншых старабеларускіх помнікаў дазваляе лічыць іх рысай старабеларускай літаратурнапісьмовай мовы ў цэлым.
У родным і вінавальным склонах словы вывучаемых лексікаграматычных разрадаў мужчынскага і ніякага роду выступаюць пераважна з канчаткам ого/его, які захаваўся са старажытнарускай эпохі. У «Запісках» адпаведныя формы складаюць 89,4 % усіх форм роднага склону: w ... сна божог (1); слухаючй слова божого (3); архйдылкона варшавского (3); а таксама велйкого, вшехмоцного, домового, первшого і г. д.; В. скл.: (69,6%); ма* бокга правдйвого вшехмоцного бронпчого мне (41); которого потом судйвшй... дано его стпть (29), а таксама жалосного, лпховйцкого, малого, мйлого, третего і г. д. Разам з тым гэтыя словы даволі часта ўжываюцца ў «Запісках» у родным і вінавальным склонах з канчаткам екго/экго, крыніцай якога з’яўляецца польская мова (10,6%); Р. скл.: сэрца велкекго (42); росказане бога вшехмокгцнцэкго (17); wTya мудрэкго й ласкавэкго (4); пстсбнекго днп (7); не мпло ста⁷" нйц такекго (37). У вінавальным склоне такія формы складаюць 35,5 % усіх форм: друкгекго сына... ме' (47); Яважаючй... велкекго бокга (2); кторекго... ытводйлэм (19); не помстйш лй се тэкго (24). У адным прыкладзе флектыўны выбухны перададзены адпаведнай літарай польскай графікі: к дна лютэ^о (50), што з’яўляецца паказчыкам ступені ўплыву польскай мовы на мову помніка. Асабоваўказальны займеннік 3й асобы адзіночнага ліку мужчынскага роду побач з формай его амаль у такой жа ступені пашыраны ў характэрнай для польскай мовы сцягнутай форме кго: звал кго кнэ“ (51); аж кго... знэдзй“шй (52); стало мй кго барзо жаль (51); чекалй кго, рушйла кго (46); дано кго... застраж (21); попадла кгохороба (40); еднал кго (42). Ужыванне такіх форм з яўляецца вынікам білінгвізму аўтара. Асабовы займеннік 3й асобы адзіночнага ліку ў вінавальным склоне
62
пасля іірыназоўніка ўжываецца часам у энклітычнай форме нь, якая яшчэ працягвала функцыяніраваць у старабеларускай мове пры падтрымцы польскай мовы: пута нань вложоно (21); рутйлэ" нань (4); 8дарйлэм нань (4); кусйтсе мелй wHb (43).
У давальным склоне адзіночага ліку словы мужчынскага і ніякага роду ў 28 з 39 выпадкаў адзначаны ў помніку з традыцыйным канчаткам ому/ему: кнпзю велйкому московскому (7); пану вйленском$ (34); чйнпчй другому добре (55). У пяці выпадках зарэгістраваны формы з характэрнай для польскай мовы рэфлексацыяй ^ Ў е (э) У канчатку: %чтйвост... Яказовалй... пко велкему монарше (51); што се ве'кему неіца'тю моему прйчйтат мусй (12); кторему... жона ^марла (31); млодэму... практыковано (15). Гэтыя формы з’яўляюцца прыкметай індывідуальнага стылю аўтара помніка, іх ужыванне ёсць вынік яго білінгвізму. Адзінай формай давальнага склону займенніка 3й асобы адзіночнага ліку ў «Запісках» з’яўляецца сцягнутая форма польскага паходжання му: чйнйл му респонсь (10); хта' му тлумачй⁷ (11); no сме"тй му добрэ слово зоставуе (13); му послужйл (14); wTnyCTUM^ (29).
Асноўнай у творным склоне з’яўляецца традыцыйная форма з канчаткам йм,ь/ым'ь (94,4%): з тарановскй“ бе‘носы“ (34); дйвны" судо" божй" (31); з болшйм 6osckom (52) і інш. Прыналежны займеннік свой, за выключэннем аднаго выпадку, ужываецца ў сцягнутай форме польскага паходжання ceuM/b: за прйехане” свы" (36); за часэм свым (11); с панэ" свы" (51). Гэта форма ўласціва толькі мове «Запісак» Ф. Еўлашоўскага.
У месным склоне на ўзроўні факультатыўнай нормы пашыран стары канчатак ом,ь/ем'ь (48,9%): в месте вйленском (2, 29, 30); no Зезде вой"ском (6); на замку городенско" (35); в костеле евангелйцк.ом (36); в костеле мурованом (36) і г. д. Як адзначаў Я. Ф. Карскі, гэтыя формы былі найбольш ужывальнымі ў старабеларускай пісьмовай мове²⁶. Асноўную ж норму меснага склону (51,9 %) у «Запісках» складаюць новыя формы з канчаткам ймт>/ьімь, які ў тагачаснай жывой беларускай мове з творнага пашырыўся на месны склон: прй бруханскй'‘ (22); w велкй" (11); 8 возе велкй" (12); вт> велкй" (15);
²⁶ Карскнй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. Вып. 2. М., 1956. С. 237; Мова беларускай пісьменасці XIV—XVIII стст. С. 109.
63
^Р^ ве Ku (22); в месте вйленскй" (4); в месте влоскй⁴ (35); в® всіакй" (14) і г. д. У «Баркалабаўскім летапісе» такая форма адзначана толькі ў адным выпадку. Двума прыкладамі прадстаўлены формы з характэрным для польскай мовы канчаткам элгь: вэ вшэ" панстве (5); eb краснэ (54). Апошнія вядомы і асобным іншым старабеларускім помнікам. Прыналежныя займеннікі мой, свой у месным склоне адзначаюцца ў сцягнутых формах польскага паходжання: на местцу свым (19) на сэрцй мы" (15). ’
Жаночы род. Поўныя формы жаночага роду назоўнага склону адзіночнага ліку ў «Запісках» складаюць толькі 30 %: пнй вйле скал (23, 32, 36); землл кйевскал волынскаА й по^лп^скал (6); добрач... прйателка моп і інш. Астатнія 70 % складаюць сцягнутыя формы прыметнікаў тыпу зйма б^снежна (39); то была дйвна справа божа (8); пнй шлахэтна бокгобо'на (22); бокгобо'на пнй (41) і г. д. Шырокае ўжыванне адзначаных форм у атрыбутыўнай функцыі, незвычайнае для беларускай мовы таго часу, наводзіць на думку, што гэта сцягнутыя формы польскага паходжання.
Традыцыйныя формы вывучаемых слоў роднага склону з двухскладовым канчаткам ое/ее складаюць толькі 29,1 %: з маетностй бйрштанское (37); wr йх братовое цоркй (15); до пнй вйленское і г. д. У час напісання «Запісак» яны складалі норму нават у самых блізкіх да жывой мовы дзелавых помніках. Пераважаюць яны і ў «Баркалабаўскім летапісе». Новыя ўсходнеславянскія формы з аднаскладовым канчаткам ой/ей адзначаны ў «Запісках» толькі ў сямі выпадках: с помсты боже' (41); з ласке боже’ (15); до господы Moes (45); do жоны мое' (3); для Hes (18); з маегностй сверже"ско’' (9); трете' (12). Спецыфічнай рысай мовы «Запісак» з’яўляецца тое, што асноўную норму ў родным склоне складаюць формы польскага паходжання (60%): до балэ⁵ (17); Кроды пекнэ" (22); пэлэн бы' м^дростй велке' (14), а таксама велке⁸, вшелглке⁸, намн^ше⁸. У пэўнай ступені такія формы былі характэрны і для некаторых іншых помнікаў.
Норму ў давальным склоне ўтвараюць формы з традыцыйным канчаткам ой/ей: ку велйко³ потешностй (19); ку ыбороне Moes (2); ку одно' строне (26); то’ ™"ене (45). У месным склоне формы на ой/ей складаюць 33 %: no пне' вйле"ско' (38); в которо* (9); на кра⁵64
He' (16); в pude кроле"ско!‘ (II); в каплйцы... муровано” (47); 8 старо' цэ’’кве (20). У двух выпадках адзначаны формы давальнага склону, крыніцай якіх з’явілася польекая мова: протйв тэ' лю"ске' практыце (37). Яны фіксуюцца і некаторымі іншымі старабеларускімі помнікамі. Такія формы ў месным склоне утвараюць асноўную норму: в бокгатэ* рэнцэ (55); no велке⁵ ноцы (6); £ воль^ске' земе (7); в добрэ* славе (14); на друкге* неделй (6); w ceeⁿT3s ласцэ (47); в тэ* млодостй свэ* (14); збудова' йзбу й в тэ' засе'" был (49) і г. д.
У вінавальным склоне норму складаюць поўныя формы з традыцыйным канчаткам ую/юю (40%); ме' велйкую утеху (3); зналэм велйкую ласку (3); 8 глубйну велйкую (16) і інш. Акрамя поўных форм 22 % прыкладаў складаюць сцягнутыя: под волю божу (37); велку прйазнь... жбеуовал (40); позвал был пню вйленску і г. д. На фоне іншых старабеларускіх тэкстаў «Запіскі» рэзка выдзяляюцца ўжываннем форм з польскім канчаткам q без яго адаптацыі (25,9%); вэлку $чтйвоСГ ^казовалй (51); вырежа' вeлкq 6чтйвост (21); впадлэм 8 вeлкq хоробэ (48); зналйсмы вeлкq мйлосг (38), а таксама завешону, ктору, на'ветшу, пку. У тэксце «Запісак» адзначан прыклад ужывання канчатка р, які развіўея ў польскай мове ў займеннікаў і дзеепрыметнікаў пад уплывам адпаведных форм назоўнікаў ²⁷: nod ceog владзу (26). Прыведзеныя формы могуць лічыцца сінхронна польскімі і з’яўляюцца яркай прыкметай білінгвізму Ф. Еўлашоускага. У некалькіх выпадках адзначан дэназалізаваны варыянт прыведзенага вышэй канчатка р: прэ³ вшй'ке есе“ (7); ытдалэм цоркэ мое (51); над надее мое (2), юбачйлй... ручнй“кэ мое (5).
Асноўнымі ў творным склоне з’яўляюцца формы з традыцыйным двухскладовым канчаткам ою/ею (60 %): за ласкою божою (6); за власною вазнью (26); за печатю коронною (6), а таксама кролеескою, мложев'ьскою, моею, наготсваною, презлою, полскою, тою і г. д. Гэтыя формы ўласцівы і сучасным навагрудскагродзенскім гаворкам. У двух выпадках выяўлены формы польскага паходжання на ей: з друкгэ' брате' (4); звыклэ⁵ працэ' (35). Аднак у польскай мове яны маюць месца не ў іворным, а ў родным, давальным і месным