• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага  Уладзімір Свяжынскі

    Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага

    Уладзімір Свяжынскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1990
    164.86 МБ
       Зацвярдзенне этымалагічна мяккага р пачалося ў старажытнарускую эпоху. Гэту з’яву ў поўнай меры адлюстроўваюць ужо самыя раннія старабеларускія помнікі. Аднак у «Запісках» выпадкі ўжывання цвёрдага р ахопліваюць толькі 13,1 % магчымых: пйсар (6), млынар (16), у другім выпадку млынарп (16), трыбунаЛУ (48), трымал (38, 42), в парыжу (11), до петрыковй“ (43), петрйковйч (42), 8 пйсара, врыдэрьб (21), рэвэ' й нарэ“ (52), сэмэры' (17), крычек (17), в декабры (23), баторьб (35), до брсГска (8), отрыма’ (34), зверова (29), занурыла (31), ылбрыхт (45), wKro6pa (21).
       У астатніх выпадках бачым традыцыйныя напісанні са спалучэннямі р^—рй—ре—рю як у словах запазычаных, так і ў беларускіх: горючку (8), юр^га (11), в потребах (7), потребы (8), кторе (52), непрйілте' (2), пренесены* (\5), на предзамчу (23), прйве" (11), прйеха" (13), река (43), третй’ (36), затрймала (7), малопотребные
    
        ¹⁴ Вайтовіч Н. Т. Баркалабаўскі летапіс. С. 76—77.
    
          Булыка A. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. С. 110—111.
    
    46
    
    (2), трйдцат (16), добре (28), w аренде, андреп (16), прйврацал (26), напрйкрыла (19), прйчйнка (5) і г. д.
       Зацвярдзенне гука ц у беларускай мове пачалося значна пазней, чым шыпячых. Яго адлюстраванне стала большменш паслядоўным толькі ў пісьменнасці XVI ст. Вялікая колькасць слоў (94 %) з зацвярдзелым ц у «Запісках» з’яўляецца, відавочна, вынікам выкарыстання аўтарам пісьмовых традыцый дзелавых помнікаў. Рад прыкладаў тлумачыцца ўплывам польскага вымаўлення: сэрца (41), чйрвца (39), слонца (20), цсЎкй (15), злецонэ (8), посвецоны’ (13), цуднэ (51), ро³бо’нйцы і г. д.
       Вывучэнне сістэмы пісьма мемуараў Ф. Еўлашоўскага паказвае, што яна фарміравалася пад уздзеяннем некалькіх фактараў — аб’ектыўных і суб’ектыўных. У ролі аб’ектыўных фактараў выступала, з аднаго боку, пашырэнне ў перыяд напісання помніка друкаваных кніг, што садзейнічала звароту пісцоў да многіх традыцыйных арфаграфічных прыёмаў, якія да гэтага часу ў пісьменнасці ўжо былі пераадолены. 3 другога — уплыў польскай мовы, які праявіўся ў двух напрамках: тыпалагічна тоесныя або падобныя ў абедзвюх мовах фанетычныя рысы атрымлівалі штуршок у адлюстраванні ў тэксце, у той жа час зніжаўся ўзровень пісьмовай перадачы нятоесных у абедзвюх мовах фанетычных рыс. У ролі суб’ектыўных фактараў дзейнічалі, з аднаго боку, прыхільнасць Ф. Еўлашоўскага да традыцыйных арфаграфічных прыёмаў, што сведчыла аб яго больш высокай адукаванасці ў параўнанні з простымі пісцамі дзелавых помнікаў. Гэта з’явілася прычынай слабага адлюстравання мемуарыстам некаторых важнейшых рыс жывой беларускай мовы, як, напрыклад, зацвярдзенне шыпячых і р. У іншых старабеларускіх помніках, у тым ліку і мемуарнага жанру, гэтыя рысы знайшлі вялікае пашырэнне. 3 другога боку, прафесійная дзейнасць, звязаная з напісаннем дзелавых дакументаў, дазволіла Еўлашоўскаму ўспрыняць многія прагрэсіўныя арфаграфічныя прыёмы дзелавой пісьменнасці (перш за ўсё алфавіт) і выкарыстаць іх пры стварэнні мемуараў. У «Запісках» праявіліся пэўныя правапісныя заканамернасці, якія тлумачацца польскім уплывам. Разам з тым аналіз тэксту мемуараў дазваляе выдзеліць некаторыя асаблівасці мовы аўтара, якія з’яўляюцца вынікам фанетычнай інтэрферэнцыі. Так, у «Запісках» больш, чым у любым іншым старабеларускім помніку, пашыраны разнастайныя рэфлексы польскіх насавых галосных у выглядзе ротавых або спалучэнняў ротавых з насавымі
    
    47
    
    зычнымі м, н, а таксама t, I у выглядзе адпавядаючых ім у сістэме беларускага кансанантызму фанем л, л’. Пры гэтым мяккі алафон польскай фанемы / можа замяшчацца мяккім беларускім пярэднеязычным л’ і цвёрдым л, бо займае па сваёй палатальнасці прамежкавае становішча. Аднак у некаторых выпадках альвеалярны характар польскіх гукаў, як і насавыя галосныя, захоўваўся. Выбухное g у тэксце «Запісак» адзначаецца намнога часцей, чым у пісцоў ілшых старабеларускіх помнікаў. Замяшчэнне яго найбольш характэрным для беларускай мовы фрыкатыўным h адзначаецца толькі ў адзінкавых выпадках. Цвёрдая звонкая пярэднеязычная афрыката dz сустракаецца ў маўленні Еўлашоўскага часцей, чым у іншых старабеларускіх пісцоў, аднак яна чацей за ўсё замяшчаецца адпаведным беларускім гукатыпам. Польскія шчылінныя z’, s' могуць замяшчацца блізкімі да іх беларускімі свісцячымі.
    
    
    
                . ₀.... ₀.... Е.... ₀_ ₀ ..„ ₀ „.. ₀.
    
    
    
    
    
    
            МАРФАЛОГІЯ
    
    НАЗОЎНІК
    
       Мужчынскі і ніякі род. Неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду былых асноў на *о і на *u ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак. Пры гэтым літары •& або ь пасля канцавых зычных асноў у сувязі з напісаннем іх над радком часцей за ўсё адсутнічаюць. Н. скл.: w бокгк бы то дал (3); ку'мйстрь (17); кроль... был (23); пан трочкй’ не спал (24); В. скл.: ЛйцынйК... взаларкгумэнть (24); банкэт e^Ku³... чйнено (21); на бер&... прйнесло (31). Назоўнікі ніякага роду маюць традыцыйны канчатак а або е (у залежнасці ад якасці асновы). Н. скл.: было веселе на замку (23); велке во³ско было (29); прйпадатмй почало... дуійене прйкрэ (5); В. скл.: выведане чйнйлэ* (5); на везене зас^ (49); лйсты... на мостовнйчство піГское (20) і Г. д.
       У родным склоне адзіночнага ліку з канчаткам а, як і ў жывой беларускай мове, ужываюцца назоўнікі мужчынскага роду былых асноў на *о, што абазначаюць жывых істот, канкрэтныя прадметы, якія паддаюцца лічэнню, геаграфічныя і астранамічныя паняцці, назвы месяцаў: 8 кназп валерпна бйскупа (19); з воза (5); до слонйма (32); кгруднп (43) і г. д. Канчатак у маюць рэчыўныя назоўнікі і якія абазначаюць адрэзкі часу, з’явы прыроды, пачуцці, аддзеяслоўныя, адцягненыя^ канкрэтныя аднаскладовыя: прекопавйій паску (42); wr нйне'ійого веку (3); длл дождчу (16); зажйлэм жалю (30); час погребу его (53); с того сэ³му (23); w" того лйсту w ступй (33). Такую ж форму маюць і назоўнікі былых асноў на *й: прйььтель дому нашого (31); до дому (4, 5, 17, 36); w рогу (39); Формы на у шырока адзначаюцца і ў іншых тагачасных тэкстах, асабліва дзелавых |⁶.
    
    
        ¹⁶    Жураўскі A. 1. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. С. 243, 273, 316; Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. С. 16.
    
    
    4. Зак 1093
    
    49
    
    
    
       Адушаўлёныя назоўнікі роднага і вінавальнага склону маюць аднолькавыя формы з канчакам а: поедна' кнезт (38); королп вйтал (38); проважоно крол^ (12), а таксама летавца, мартйнка, москвйтйна, w‘ya, папежа і г. д.
       Назоўнікі ніякага роду былых асноў на *о маюць у родным склоне традыцыйны канчатак а/я: в маетностй бйску"ства вйленского (19); зймна й снегоа не было (39); подстолй⁵ велйкого кнпі'ства (14), а таксама зймна, лпта, морп, мпста і г. д. Назоўнік ніякага роду былых асноў на зычныя кніяжа ў родным склоне выступае ў спрадвечнай форме з канчаткам й і з захаваннем фарманта: в пйлных справах... кнажатй корецкого (21). У такой жа форме падобныя назоўнікі ўжываюцца і ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
       У давальным склоне назоўнікі мужчынскага роду былых асноў на *о спарадычна адзначаюцца з традыцыйным канчаткам у/ю: богу моему... хвала (1); казнодею... показовал (40); шкода кролю (35). Такі ж канчатак уласцівы і назоўнікам ніякага роду гэтых жа асноў: неш,астю моему (12); ку мтправованю (8); іцастю моем$ (17). Аднак пераважным у назоўнікаў мужчынскага роду былых асноў на *о з’яўляецца новы канчатак овй/ евй, які пашырыўся на гэтыя назоўнікі з асноў на *й, дзе ён спрадвечны: домовй его... служйть (9); сыновй моему (22). Пад уплывам апошніх, на думку Я. Ф. Карскага, не без падтрымкі з боку польскай мовы, з гэтым жа канчаткам шырока адзначаюцца і назоўнікі былых асноў на *о, пераважна адушаўлёныя: кролевй августовй (14); поведпл пану андреевй (35); казал жйдовй балвэровй (41); бі/вйдовй трудно (43) і г. д. Аднак у тэксце мемуараў Ф. Еўлашоўскага з такім канчаткам ужываюцца і неадушаўлёныя назоўнікі: заехал ку костеловй (25); порпдковй прйстсЎному (44); в тых речах розумовй моему трудных (14). Падобныя прыклады маюць месца і ў некаторых іншых старабеларускіх помніках ’'. У «Баркалабаўскім летапісе», які зазнаў польскі ўплыў у нязначнай ступені, форма на овй адзначана толькі ў адным выпадку. У «Дыярыушы» А. Філіповіча, напісаным на захадзе тэрыторыі Беларусі, дзе польскі ўплыў адчуваў
    
    
        ¹⁷     Карскнй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. Вып. 2. М., 1956. С. 125; Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. С. 26.
    
    50
    
    ся больш значна, новыя формы суіснуюць побач са старымі І⁸.
        У творным склоне адзіночага ліку пераважнымі ў назоўнікаў мужчынскага роду былых асноў на *о з’яўляюцца формы з канчаткам олгь/ем'ь: достатко" (32); немецкйм езыком ... выдана (1); з велйкйм жалем (10, 32) і г. д. Такі ж канчатак характэрны і для назоўнікаў ніякага роду: з bosckom (6); бавйл се тэж вые’кдчанем (34); забранем... шкоды почйнйла (30) і г. д. У такой жа форме адзначаны і назоўнікі былых асноў на *і і на *й: з госте" (31); предэ днем (10); пред домом (49); кнпжатем (51) і г. д. Акрамя разгледжаных усходнеславянскіх па паходжанню форм у творным склоне даволі часта сустракаецца і канчатак эмь/емн> з характэрнай для польскай мовы рэфлексацыяй ь у е (з). У «Запісках» формы творнага склону назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду з гэтым канчаткам складаюць 36,1 %: м. р.: над возэм (5)\ над гробэм (28); гурмзм (52); по^ daxe" (41), а таксама: домэм, дэкрэтэм, дэрптэм, йнкубусэм і г. д.; н. р.: былй лгатэм 8 королп (6); з множствэм людй (45); за мвстэ" (42); з олстрэм (5); сэрцэм мойм не пановала (55); сэрцэм... чуючй (46). Такія формы сустракаюцца і ў некаторых іншых старабеларускіх помніках (напр.: з подпйсем рукй (НЮМ, XVII, 226, 1763)), аднак нідзе яны не дасягаюць такой ступені пашырэння, як у «Запісках» Ф. Еўлашоўскага.
        У месным склоне адзіночага ліку назоўнікі мужчынскага роду былых асноў на *о яшчэ часта захоўваюць стары канчатак е (з 6). Апошні выступае пераважна ў цвёрдым варыянце асновы: 'на зймным encxode (20); в гневе (28); в дворе (24); прй дворе (8); no Зезде (6); в кгробе (47); в кЛпшторе (25); в конте (4); в костеле (23); в лйстопаде (22, 54) і г. д. У адным выпадку гэты канчатак ужыты пры аснове на мяккі зычны: 8 супрпсле (21). У такой форме спарадычна выступаюць і назоўнікі былых асноў на *u: no n^eum* сыне (45). Пасля зацвярдзелых зычных сустракаецца канчатак цвёрдай разнавіднасці ы: в декабры (23); в месецы лютым (20). Найбольш паказальным у «Запісках» для назоўнікаў меснага склону з’яўляецца канчатак у/ю, які паходзіць