• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага  Уладзімір Свяжынскі

    Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага

    Уладзімір Свяжынскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1990
    164.86 МБ
    
    11
    
    нымі вышэй значна скажаюць моўнае аблічча арыгінала: венце’ — болшё, длукго— долго, еден— одйн'ь, есень — осень, мэжне — мужественно, вшехмоцньГ — всемогучйй, менскй' — мужскйй (!), нйц — нйчого, рутйть — кйнутй, чловек — человек'ь і інш.
       Такім чынам, значным праўкам у выданні падвергліся тыя моўныя асаблівасці «Запісак», якія сваёй крыніцай маюць польскую мову: гэтым сродкам тут адпавядаюць звычайна характэрныя для старабеларускай пісьменнасці ў цэлым. Зразумела, такія штучныя праўкі пазбавілі помнік арыгінальнага моўнага аблічча, бо «Запіскі» ўвогуле вылучаюцца сярод пераважнай большасці старабеларускіх пісьмовых тэкстаў іменна небывалай ступенню пашырэння польскіх элементаў. Тлумачэнне такой тэндэнцыйнасці зробленых выдаўцом правак трэба шукаць у агульнай грамадскапалітычнай атмасферы ў Расійскай імперыі канца XIX ст. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм актыўна ажыццяўляў мерапрыемствы адміністрацыйнага і гаспадарчага характару, накіраваныя на выкараненне польскай ідэалагічнай дзейнасці ў Беларусі. Такой тэндэнцыі былі падпарадкаваны і намаганні тагачаснай гістарычнай навукі, якая была заклікана пераканаць грамадскую думку, што Беларусь з’яўляецца спрадвечнай часткай Расіі, а яе сувязі з Польшчай у мінулым былі нязначнымі і выпадковымі. Відавочна, гэтай тэндэнцыі ў меру сваіх магчымасцей пры публікацыі «Запісак» аддаў даніну і У. Антановіч ⁶.
       Трэба адзначыць, што і Львоўская копія, нягледзячы на яе большую у параўнанні з выданнем У. Антановіча блізкасць да арыгінала, усё ж мае значныя адрозненні ад апошняга. Важна ўлічыць перш за ўсё, што яна ўяўляе сабой таксама адаптацыю помніка рускай графікай таго часу, што значна змяншае яе навуковую вартасць для лінгвістаў. Акрамя таго, ні капііст, ні яго праўшчык не здолелі выявіць ў «Запісках» літары э, q, р, якія вылучаюць помнік з рада іншых старабеларускіх тэкстаў. У выніку паміж арыгіналам і Львоўскай копіяй існуюць, напрыклад, такія адрозненні:
    
         ⁶ Жураўскі A. I. Заўвагі аб моўных асаблівасцях «Дзённіка» Ф. Еўлашэўскага // Slavia orientalis. 1968. № 3. С. 471.
    
    12
    
    
            Моўныя з’явы
    
    Суфіксы назоўнікаў
    
    Канчаткі назоўнікаў
    
    Назоўнікі жаночага роду вінавальнага склону Прыметнікі і займеннікі роднага склону
    Прыметнікі і парадкавыя лічэбнікі роднага склону жаночага роду
    
    
    Арыгінал
    
    вторэк, замэк, пахолэк, прйпадэк, чвартэк возэ", дэкрэтэ", древнэ*, лптэ", панэ", часэм драбйнэ, жонэ, маткэ, невастэ
    
    ласкавэкго, лютэкго, мцдрэкго, тэкго пекнэ’, правэ*, свентэ*
    
    
    Львоўская копія
    
    вторек, замек, пахолек, прйпадек, чвартек
    возем, декретем, древнем, лятем, панем, часем драбйне, жоне, матке, невпсте
    
    ласкавекго, лютекго, мудрекго, текго
    пекней, правей, свентей
    
       Упершыню «Запіскі» Ф. Еўлашоўскага ўбачылі свет не на беларускай, а на польскай мове. У 1860 г. польскі пераклад помніка быў выдадзен у Варшаве Т. Любамірскім з каментарыямі Я. Цямнеўскага ⁷, які быў выкарыстан і ў іншых польскіх выданнях. Так, у ГІольскім біяграфічным слоўніку быў змешчан артыкул пра Ф. Еўлашоўскага, дзе прыведзены асноўныя звесткі аб жыцці і дзейнасці мемуарыста, узятыя з «Запісак». Крыніцай звестак паслужыў выключна польскі пераклад помніка ⁸. Род Еўлашоўскіх апісан А. Банецкім у «Польскім гербоўніку» ⁹. Тэкст «Запісак» змешчан у «Анталогіі польскіх мемуараў XVI ст.» ¹⁰ Аўтары гэтай публікацыі таксама не ўпамінаюць ні арыгінал помніка, ні публікацыю У. Антановіча. Відаць, гэтыя крыніцы не былі ім вядомы, таму «Запіскі» былі аднесены да твораў польскай літаратуры.
       Чацвёртае выданне «Запісак» было ажыццёўлена ў 1968 г. ў Лондане. Яно ўяўляе сабой перадрук публікацыі Ў. Антановіча. Паралельна тут змешчан
    
        ⁷ Pamigtnik Teodora Jewlaszewskiego nowogrodzkiego podsgdka. Warszawa, 1860.
    
         ⁸ Polski slownik biograficzny. T. 11. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1965. S. 197.
    
        ⁹ Boniecki A. Herbarz polski. Lipsk, 1840. T. IX. S. 29—30.
    
        ¹⁰ Antologia pamigtnikow polskich XVI wieku. Wroclaw; Warszawa; Krakdw, 1966. S. 352.
    
    13
    
    пераклад тэксту твора на англійскую мову з каментарыем А. Надсана
       Выданне пятае зроблена А. Коршунавым у 1983 г. У прадмове да выдання даецца значны экскурс у гісторыю — падрабязны выклад гістарычных падзей, якія знайшлі або маглі знайсці адлюстраванне ў тагачасных мемуарах. Аўтар прадмовы падрабязна спыняецца на жыццёвым шляху Еўлашоўскага, абгрунтоўвае асаблівасці псіхалогіі мемуарыста яго сацыяльным становішчам. Робіцца глыбокі літаратуразнаўчы аналіз твора. Вялікую каштоўнасць для даследчыкаў маюць прадметнабіяграфічныя каментарыі, якімі суправаджаецца публікацыя. Яны дазваляюць устанавіць геаграфію службовых паездак мемуарыста, яго сацыяльнае акружэнне. Тэкст «Запісак» публікуецца хоць і ў адаптаваным выглядзе (выданне прызначана для літаратуразнаўцаў), але з максімальнай блізкасцю да арыгінала. У выніку чытач мае магчымасць скласці сваё ўяўленне аб моўных асаблівасцях твора.
       Урыўкі тэксту з публікацыі У. Антановіча змешчаны ў «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» і «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» ¹ .
       Тэкст «Запісак» дзякуючы іх аўтабіяграфічнасці з’яўляецца амаль адзінай крыніцай звестак пра жыццёвы і творчы шлях аўтара. Адсюль мы даведваемся, што Фёдар Еўлашоўскі нарадзіўся 7 лютага 1546 г. у мястэчку Ляхавічы (зараз раённы цэнтр Брэсцкай вобл.) у сям’і праваслаўных дробнапамесных шляхцічаў Міхаіла і Фядоры на дзень св. Фёдара, у гонар якога будучы мемуарыст атрымаў сваё імя. Словы $родйлэмсе шт выше⁵ поменены* родйчов мойх в лаховйчах в року шт нароженп сна божог (с. 1) сведчаць аб тым, што вышэй ішоў тэкст. Значыць, пачатак рукапісу не захаваўся. Там, відаць, аўтар пісаў не толькі пра сваіх бацькоў, але паведамляў і мэту запісаў.
       На пятым годзе жыцця, як піша аўтар, почато ме бавйть на^кою рйскою, кгдыж в тых часех в тэ* наше' строне не было еіце й“шйх наЯк'ь йдлп тогож прйшло мй зостать
    
    
        ¹¹     The memoirs of Theodor Jeulaszehski, assesor of Nawahrudak (1546—1604) //The journal of byelorussian studies, 1968. T. 1. № 4. P. 269—348.
        ¹²     Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 222—237; Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1961. Т. 1. С. 281—286.
    
    14
    
    з рускою й полскою набкою й пожйдовскй напйсагь 8мелом (с. 1). Шляхам самаадукацыі ён набывае значныя веды па матэматыцы, справаводству і праву. Пазней ён трапляе на Рускалівонскую вайну і ўдзельнічае ў бітве на р. Уле ў 1564 г., дзе рускія войскі пацярпелі паражэнне. Нягоды і цяжкасці ваеннага жыцця хутка надакучылі Фёдару. Ен на сваім уласным вопыце пераканаўся ў бессэнсоўнасці войн.
       У 18гадовым узросце будучы мемуарыст пакідае ваенную службу. Набытыя ім раней веды хутка заўважылі як прадстаўнікі мясцовай шляхты, так і знатныя феадалы, як, напрыклад, маршалак дворны трокскі ваявода Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы Сіротка (1549—1616), маршалак земскі і ліфляндскі гетман Ян Еранім Хадкевіч (?—1579), ваявода кіеўскі і маршалак валынскі Канстанцін Астрожскі (1528—1608), а таксама каралі Жыгімонт II Аўгуст, Стэфан Баторый, Жыгімонт III. Яму даручалі збор падаткаў, інвентарызацыю маёнткаў, а пазней — вядзенне судовых спраў, г. зн. пасаду падсудка (памочніка суддзі), судовага абвінаваўцы, ён неаднаразова выбіраўся павятовым дэпутатам сейма Рэчы Паспалітай.
       Маладосць Ф. Еўлашоўскага супала са значнай падзеяй у жыцці народаў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У першай палавіне XVI ст. тут узнік грамадскі рух, які насіў антыфеадальны і антыкаталіцкі характар. У гісторыі ён вядомы пад назвай Рэфармацыі (ад лац. reformatio ’пераўтварэнне’). Сярэдневяковай артадаксальнай царкве дзеячы Рэфармацыі супрацьпастаўлялі больш дэмакратычную буржуазную нацыянальную царкву. Рэфармацыя дала пачатак новай разнавіднасці хрысціянскага веравызнання — пратэстантызму. Рэфарматары адмаўлялі індульгенцыі, пышны каталіцкі культ, таінствы, абвяшчалі адзінай крыніцай веры Біблію, адмаўлялі царкоўную іерархію і царкву як буйнога землеўладальніка.
       Рэфармацыя на Беларусі была выклікана важнымі зменамі ў эканамічным, сацыяльнапалітычным і ідэйным жыцці ў Вялікім княстве Літоўс'кім, ростам гарадоў, эканамічным і культурным уздымам. Прадвеснікам беларускай Рэфармацыі быў выдатны асветнік і гуманіст, першадрукар усходнеславянскіх народаў Францыск Скарына. Яго ідэі і традыцыі падхапілі і развілі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і многія іншыя дзеячы беларускай
    
    15
    
    культуры. Пратэстантызм на Беларусі атрымаў пашырэнне галоўным чынам у форме кальвінізму, у меншай ступені — лютэранства і антытрынітарызму.
       У 1566 г. Еўлашоўскі трапіў у Вільню. Гэта быў час уздыму рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім. Ў 1562 г. Сымон Будны, Мацей Кавячынскі і Лаўрэнцій Крышкоўскі выдалі ў Нясвіжы на беларускай мове кальвінісцкі «Катэхізіс» — выклад у форме пытанняў і адказаў асноў хрысціянскага веравызнання. ГІад уплывам прыцягальных ідэй пратэстантызму Ф. Еўлашоўскі пакідае праваслаўе і пераходзіць у кальвінізм.
       Перыяд уздыму рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім суправаджаўся атмасферай талерантнасці ў грамадстве. Талерантнасць была прадыктавана самім жыццём: пастаянная пагроза з боку крыжаносцаў і татар, неабходнасць суіснавання ў шматнацыянальнай дзяржаве гуртавала грамадзян розных веравызнанняў і народнасцей І³. Пазней Ф. Еўлашоўскі з прыемнасцю ўспамінаў, што ў 1566 г. ён пазнаёміўся з варшаўскім архідыяканам (старшым сярод дыяканаў), кусташам (хавальнікам дзяржаўнага скарбу) Янам Макавецкім. Гэты, блізкі да караля Жыгімонта 11 Аўгуста феадал навучыў яго справаводству, пазнаёміў з многімі патрэбнымі людзьмі. Відаць, не без садзеяння Макавецкага Еўлашоўскі трапіў на службу да знатнага магната Яна Ераніма Хадкевіча. Пры гэтым іх розныя веравызнанні не былі перашкодай для ўстанаўлення паміж імі сяброўскіх адносін. Той час панавання верацярпімасці ў грамадстве здаецца Еўлашоўскаму залатым векам у параўнанні з пачаткам XVII ст., калі атмасфера ў сувязі з контррэфармацыяй значна змянілася і нават «межн еднэ' ввры людьмн wблyдa все заступнла» (с. 3).
       Скардзячыся на рэлігійную варожасць, якая прыйшла на змену ранейшай верацярпімасці, Еўлашоўскі спадзяваўся, што прымірыць варожыя рэлігійныя напрамкі можа унія. У гэтым праяўляецца супярэчлівасць і сацыяльна абумоўленая абмежаванасць псіхалогіі мемуарыста: стаўшы прыхільнікам рэлігійнага руху, накіраванага супраць папы, ён у той жа час гатовы прыняць яго ўладу.