Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
Балюча перажываў заняпад царкоўнаславянскай мовы ў асяроддзі феадалаў, якія з пачаткам контррэфармацыі пачалі пераходзіць у каталіцызм, патрыётгуманіст В. Цяпінскі. Сімптомам дрэннага становішча спраў у праваслаўнай царкве і царкоўнаславянскай пісьменнасці з’явілася адносна невялікая колькасць твораў на царкоўнаславянскай мове таго перыяду. Гэта тлумачыцца, на думку А. Сабалеўскага, тым што вялікія князі літоўскія, будучы католікамі, не цікавіліся справамі праваслаўнай царквы і абмяжоўваліся толькі назначэннем духоўных асоб. Пры гэтым яны не ўлічвалі ні ступені адукаванасці, ні маральных якасцей будучых мітрапалітаў, епіскапаў і ігуменаў, а кіраваліся іх асабістымі свецкімі заслугамі, хадайніцтвам знатных
²⁷ Сказаняя князя Курбского. Спб., 1842. С. 257.
²⁸ Skarga Р. О jednosci kosciola bozego pod jednym pasterzem// Памятнякя полемяческой лятературы Западной Руся. Спб., 1882. Кн. 2. С. 485486.
²⁹ Будны С. Катехясісь длв детокь хрістяанскяхь взыка руского коротко выложена. Клецк, 1562. Л. 46.
26
паноў, а часцей за ўсё грашовымі падарункамі. Такім чынам, духоўныя пасады разглядаліся як даходныя крыніцы і аддаваліся тым дваранам, якія жадалі мець пажыццёвы даход³⁰. Гэта спрыяла пагаршэнню агульнага стану праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, зніжэнню маральнага і культурнага ўзроўню духавенства. Епіскапы і ігумены былі не толькі неадукаваныя, але і зусім няверуючыя. Таму на Беларусі ўзнікла спецыфічная форма рэфармацыйнай дзейнасці — праваслаўныя брацтвы, якія ўзялі на сябе абавязкі па паляпшэнню абстаноўкі ў заходнім праваслаўі.
Акрамя гэтых аб’ектыўных фактараў, дзякуючы якім мова «Запісак» аказалася свабоднай ад царкоўнаславянізмаў, мелі месца і фактары суб’ектыўныя. Як вядома, нарадзіўся Ф. Еўлашоўскі ў праваслаўнай сям’і. Аднак вельмі рана адышоў ад праваслаўя і прыняў кальвінізм. Царкоўнаславянская ж мова хоць і мела пэўны аўтарытэт у асяроддзі пратэстантаў — кальвіністаў і арыян (С. Будны ў «Катэхізісе» выкарыстоўвае царкоўнаславянскія цытаты, В. Цяпінскі ў сваім выданні паралельна з беларускім змяшчае царкоўнаславянскі тэкст Евангелля), аднак у цэлым для прапаганды пратэстанцкіх ідэй не падыходзіла. Паколькі пасля выдання «Катэхізіса» С. Будны вымушан быў звяртацца ўжо да іншай аўдыторыі — не да простых людзей, як раней, а да апалячанай шляхты і вяльможных паноў, ад падтрымкі якіх залежалі ён і яго вучэнне, а таксама да шматлікіх апанентаў (у тым ліку і за межамі княства), з якімі ён веў вострую палемічную барацьбу, то для гэтага больш за ўсё падыходзіла польская мова — мова міжнацыянальных зносін у Рэчы ПаспалітайЗІ. У двух другіх мемуарных помніках — «Баркалабаўскім летапісе» і «Дыярыушы» А. Філіповіча, напісаных праваслаўнымі асобамі, уплыў царкоўнаславянскай мовы даволі адчувальны.
Аднак найбольш яркай асаблівасцю мовы «Запісак» з’яўляецца небывалая ў старабеларускай пісьменнасці ступень насычанасці польскімі элементамі розных узроўняў. Гэта асаблівасць з’яўляецца вынікам таго
³⁰ Соболевскнй A. Н. Нсторня русского лнтературного языка. Л., 1980. С. 59—60.
³¹ Владнмяров Л. Н. Нздання н переводы Бнблнн в ндеологнческой борьбе в Велнком княжестве Лнтовском // Федоровскяе чтеняя 1981 г. М„ 1985. С. 39.
27
становішча, у якім апынулася беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім пасля Люблінскай уніі.
Палітычная сітуацыя ў новай дзяржаве — Рэчы Паспалітай садзейнічала паступоваму выцясненню беларускай мовы мовай польскай і ўзмацненню ўплыву апошняй на першую.
Як вядома, яшчэ на раннім этапе гісторыі беларускалітоўскай дзяржавы наспявалі ўмовы для збліжэння яе з Польшчай. Акрамя знешнепалітычных прычын гэта збліжэнне было выклікана імкненнем польскай і літоўскай знаці ўмацаваць сваю ўладу на беларускіх і ўкраінскіх землях. Ужо ў 1385 г. ў Крэве былі вызначаны асноўныя прынцыпы аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Пазней Лівонская вайна, узмацненне антыфеадальных выступленняў сялян і гараджан стварылі складаную сітуацыю. Яе выкарысталі польскія феадалы. Яны дамагліся заключэння ў 1569 г. ў Любліне дзяржаўнай уніі, згодна з якой беларускія землі на ўмовах федэрацыі былі далучаны да Польшчы. Паскорылася перабудова мясцовых палітычных інстытутаў па польскаму ўзору. Палітычныя змены цягнулі за сабой змены ў сацыяльнай і ідэалагічнай сферах. Да сярэдзіны XVI ст. пераважная большасць беларускай шляхты была праваслаўнай. На хвалі Рэфармацыі ў другой палавіне XVI ст. многія беларускія і літоўскія магнаты прынялі пратэстантызм. 3 наступленнем контррэфармацыі ў канцы XVI ст. і на працягу XVII ст. большая частка шляхты перайшла ў каталіцызм і апалячылася. Станавіўся ўсё больш інтэнсіўным працэс засваення ў асяроддзі гэтага класа польскай культуры. Гэтаму садзейнічала роля Польшчы як правадніка на беларускія землі перадавых дасягненняў заходнееўрапейскай культуры.
Дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім у часы Еўлашоўскага працягвала заставацца беларуская. Яе ўжыванне ў канцылярыях княства гарантавалася, акрамя статутаў, рашэннямі Люблінскага сейма, а таксама спецыяльнымі каралеўскімі прывілеямі пазнейшага часу. Аднак абавязак захоўваць мясцовую мову ў ролі афіцыйнай быў неаднаразова парушаны самімі польскімі феадаламі, канцылярыя якіх, не жадаючы перакладаць на беларускую мову каралеўскія дэкрэты, часам пасылала ў Вялікае княства Літоўскае дакументьі на польскай мове. Спачатку пранікненне польскай афіцыйнай мовы на беларускія і ўкраінскія землі сустра
28
кала супрацьдзеянне з боку часткі мясцовай шляхтьі. Тым не менш польская мова набыла шырокае распаўсюджанне. Статут 1588 г. ужо дазваляе каталіцкай царкве ўжываць польскую мову як афіцыйную.
Такім чынам, мова «Запісак» Ф. Еўлашоўскага — заканамерны прадукт неспрыяльнай для лёсу беларускай мовы моўнай сітуацыі, якая канчаткова сфарміравалася ў выніку заключэння Люблінскай уніі. У новых умовах аўтару прыходзілася жыць і працаваць у асяроддзі апалячанай шляхты, знатныя прадстаўнікі якой былі апекунамі мемуарыста. Пра тое, што яны гаварылі папольску, ёсць звесткі ў саміх «Запісках». Так, віленскі кашталян Ян Еранім Хадкевіч пра самагубства ўрадніка Васіля Рагачоўскага, шляхціца Ляхавіцкага павета, выказаўся, напрыклад, так: «не ведз^ люде, не ведзд, цо ест шата" (20)», г. зн. у даным выпадку простая мова адлюстроўвае рэальнае маўленне феадала. Натуральна, Еўлашоўскаму, які ўвесь час знаходзіўся на службе ў феадалаўпаланафілаў, даводзілася пераймаць іх звычкі і густы, у тым ліку і мову. Аднак мемуарыст засвойваў польскую мову не толькі ў сябе на радзіме. Пасля уніі ён як павятовы дэпутат сейма і асоба, набліжаная да каралёў, часта ездзіў і падоўгу бываў у польскіх гарадах Варшаве, Любліне, Кракаве, Торуні і, зразумела, карыстаўся польскай мовай. 3 цягам часу навыкі гаварыць на польскай мове ўсё больш замацоўваліся, выцясняючы з лінгвістычнай свядомасці Ф. Еўлашоўскага паасобныя сегменты роднай мовы, што прывяло да ператварэння апошняй у беларускапольскі макаранічны жаргон. Гэта пацвярджаецца мовай «Запісак». Выбар формы выказвання ў аўтара абумоўлены сітуацыйна: запісы аб падзеях па месцы жыхарства мемуарыста змяшчаюць менш польскіх элементаў розных узроўняў у параўнанні з апісаннем падзей, якія мелі месца ў час яго службовых паездак, звязаных са зносінамі з прадстаўнікамі класа феадалаў. Гэта відаць з супастаўлення двух наступных урыўкаў з помніка:
мага к перун замок на мышн запалял которы’ барзо прудко згорел тогож днга а подобно в одно’ годнне Йдарнл перу" вь дворе моем 8 сырняцу н
в стодоле ночуючн w6aчнлэ" юж на свнтаню в ызбе wrHHCToro чловека до кторегко кгды” се порвал wH тэж до мне выстэ"повал шедшя срод нзбы
29
голубнне¹¹ але не запалнл н не забнл ннчого днте туж было н голубгата в голубн"цу (33)
порвалэм вь запала ноже н 8дарнлэм нань a wH зннкнувшн зас се был в тым же к$нте 8казал н знов^ до мне шедль а га чапкд рутнлэ” нань (4)
У першым урыўку вызначальнай выступае беларуская лексіка і марфалогія. Колькасць паланізмаў тут нязначная, яны сталі нормай старабеларускай пісьмовай мовы. У другім урыўку польская моўная стыхія выступае як асноўная. Яе ўдзельная вага надае ўрыўку характар запісанага кірыліцай польскага тэксту.
Пры высвятленні фактараў фарміравання мовы «Запісак» трэба ўлічваць, што Еўлашоўскі і ў рэлігійным ужытку карыстаўся польскай мовай. Аб гэтым сведчыць форма адзначаных у творы зваротаў да бога, пракляццяў, пажаданняў накшталт нех бэнде похвалено нме пна бокга вше'мокгонцэкго (47); нех нм ютда в wH ден справедлнвы' сэндв (23); за ласк^ бож^ (17); нех му то штда пан в wH ден справедлнвы⁵ сэ“дв (23); нехь зостава вечна че" н хвала (1) і інш. Прыведзеныя фразы таксама нагадваюць запісаныя кірыліцай польскія. Як ужо адзначалася, аўтар яшчэ ў маладым узросце перайшоў у пратэстантызм. Пратэстанты ж для прапаганды свайго веравучэння на тэрыторыі Беларусі выкарыстоўвалі польскую мову (С. Будны і інш.). На гэтай мове яны выдавалі шматлікую літаратуру ў Польшчы і Беларусі. Так, у 1536 г. у Кракаве выйшаў польскі пераклад «Катэхізіса» М. Лютэра, а ў 1547 г. Ян Секлюцыян выдаў свой польскі лютэранскі катэхізіс³². Мікалай Радзівіл Чорны быў ініцыятарам выдання ў Брэсце Бібліі на польскай мове ³³. Французскі славіст А. Мартэль у сваёй працы дае вялікі спіс літаратуры на польскай мове, выдадзенай у Брэсце ³⁴.
Празмерная насычанасць мовы Еўлашоўскага паланізмамі тлумачыцца і псіхалагічна. Некаторыя носьбіты
³² Klemensiewicz Z. Historia jfzyka polskiego. Warszawa, 1974. S. 364.
³³ Encyklopedia powszechna. T. 8. Warszawa, 1861. S. 560.
³⁴ Martel A. La langue polonaise dans les pays ruthenes, Ukraine et Russie blanche. Lile, 1938. P. 211—213.
30
двухмоўя, як сведчаць назіранні, большую абыякавасць праяўляюць іменна ў роднай мове, перасыпаючы яе словамі і зваротамі іншай мовы. Гэта тлумачыцца тым, што тут кантроль за чысцінёй мовы аслаблены ў параўнанні з напружанай увагай, якая назіраецца ў гаворачых на чужой мове³⁵. Бессістэмнасць ужывання польскіх элементаў, скажэнне іх аблічча робяць мову «Запісак» макаранічнай. Аднак, нягледзячы на высокую ступень уздзеяння польскай мовы, лінгвістычнай асновай «Запісак» з’яўляецца мова беларуская. Аб гэтым пераканальна сведчыць супастаўленне тэксту арыгінала з яго перакладам на польскую мову, ажыццёўленым у мінулым ста