Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
¹³ Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд. Мн., 1985. С. 97.
16
У «Запісках» Еўлашоўскі мала спыняецца на грамадскапалітычных падзеях, лічачы гэта справай вялікіх паноў, абраных самім богам. Асноўнае месца ў творы адведзена падзеям асабістага і мясцовага жыцця. Аўтар рэгіструе факты нараджэння, жаніцьбы, смерці і пахавання таго або іншага пана, указвае, чым ён вызначыўся пры жыцці, калі і пры якіх абставінах адбылося з ім знаёмства. Таму «Запіскі» надзвычай багатыя на розныя прыватныя факты і імёны, у тым ліку і на тыя, што датычаць радзімы аўтара — цяперашняга Ляхавіцкага раёна. У гэтым выражаецца яго мясцовы патрыятызм як выхадца з народа, своеасаблівае праяўленне яго нацыянальнай самасвядомасці. Нягледзячы на тое што ў выніку Люблінскай уніі была ўтворана агульная дзяржава — Рэч Паспалітая, ён паранейшаму лічыў сябе «ліцвінам». Апісваючы некаторыя палітычныя падзеі, сведкам якіх ён быў, мемуарыст не забывае падкрэсліць, што іх удзельнікамі былі і яго землякі. Так, Ф. Еўлашоўскі зазначае, што ў складзе паслоў, якія ў 1570 г. ездзілі да Івана Грознага для заключэння перамір’я, былі і беларусы. На Варшаўскім сейме 1578 г., падкрэслівае аўтар «Запісак», «маршалковал межн посламя наш лятвян кнга³ лука'" болько свнрскн’» (с. 21). Нарэшце, аб патрыятызме мемуарыста ярка сведчыць яго літаратурная творчасць. Свае «Запіскі» ён ствараў, відаць, з намерам увекавечыць і гісторыю роднага краю. Важна і тое, што свае мемуары ён пісаў пабеларуску.
Пры жыцці ф. Еўлашоўскага на Беларусі лютавалі эпідэміі. Гэта навала не абышла і мемуарыста. У 1566 г., знаходзячыся ў ахопленай эпідэміяй Вільні, ён заразіўся хранічнай хваробай, ад якой пакутаваў усё жыццё. Хвароба праяўлялася ў галюцынацыях і частай страце прытомнасці. Пасля смерці маці на яго руках засталіся малалетнія браты і сёстры. Клопаты аб іх не дазволілі мемуарысту ажыццявіць даўнюю мару, навеяную духам Адраджэння,— з’ездзіць у Венгрыю, Турцыю і іншыя краіны, пабачыць свет і навучыцца розным рамёствам. Сыну ж Еўлашоўскага Яўхіму пашчасціла служыць у Мантуі.
Еўлашоўскі ідэалізаваў феадальную знаць і ганарыўся тым, што быў даверанай асобай буйных магнатаў. У «Запісках» ён з задавальненнем успамінае сваю службу ў Хадкевіча, па даручэнню якога ён вёў цяжкія і заблытаныя справы ў судзе. У цэнтры ўвагі мемуарыста
2. Зак. 1093
17
сямейныя справы магнатаў. 3 гонарам ён зазначае, што 30 гадоў служыў Крыштофу Радзівілу Сіротцы. Сваю стараннасць у службе ён хоча перадаць і сваім дзецям. Перад намі тыповая псіхалогія прадстаўніка шляхецкіх нізоў, які ў сваім залежным, падначаленым становішчы бачыць сэнс жыцця ў верным служэнні сваім апекунам і мецэнатам, што заканамерна канцэнтравала ўвагу на іх асобах.
Ф. Еўлашоўскі быў доўгі час у блізкіх адносінах з Крыштофам Радзівілам Сіроткам. На працягу некалькіх гадоў ён дамагаўся атрымаць праз пасрэдніцтва Сіроткі Свержанскі маёнтак. Нарэшце за свае паслугі ён атрымаў у тым маёнтку 10 валок ворнай зямлі. Вынікам уплыву вядомага ў свой час «Паломніцтва да святой зямлі» М. К. Радзівіла з’яўляюцца, на думку польскага даследчыка М. Сякерскага, і «Запіскі» Ф. Еўлашоўскага '⁴.
Даволі блізкія адносіны меў аўтар «Запісак» і з каралём Стэфанам Баторыем, які ў барацьбе з магнацкай апазіцыяй абапі ўся на каталіцкую царкву і езуітаў, адчыніў для іх шматлікія школы, а ў Вільні — акадэмію. Аб сімпатыях караля да гэтага ордэна сведчыць яго крылатая фраза: «Калі б я не быў каралём, дык я стаў бы езуітам» .
У «Запісках» прыводзіцца яшчэ адзін прыклад праяўлення талерантнасці. Аднойчы аўтар «недавно прешлых часов», г. зн. да пачатку контррэфармацыі, быў у гасцях у віленскага каталіцкага свяшчэнніка (каноніка) Балтрамея Нядзвіцкага. Калі сядзеўшыя разам з ім за сталом італьянцы, слугі каноніка, даведаліся, што Еўлашоўскі — евангелік (г. зн. пратэстант), то вельмі здзівіліся, «іако ме смнл кнзь каноннк на шбгад cbos взыват» (с. 3). На гэта канонік ім адказаў, што «в нас з того жадна ненавн" не быва м мнлуемы се гако з добрымн прніателы» (там жа).
у 1568—1569 гг. Ф. Еўлашоўскі становіцца сведкам заключэння Люблінскай дзяржаўнай уніі. Гэта падзея аказала рашаючы уплыў на фарміраванне мовы мемуарыста. Частыя паездкі ў Польшчу і працяглае там месцазнаходжанне, служба каралям і беларускалітоўскім
¹⁴ Siekierski М. Pamiftnikarz Fedor Jewlaszewski (1540 —ро 1614) w swia'tle nowych zrodel // Studia zrodloznawcze. Warszawa, 1979. T. 24. S. 179.
¹⁵ Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. С. 69.
18
магнатам, якія пасля уніі пачалі апалячвацца, садзейнічала насычэнню яго мовы паланізмамі.
3 «Запісак» мы даведваемся, што мемуарыст, знаходзячыся ў 1572 г. у Варшаве, дзе лютавала маравая пошасць, удзельнічаў у провадах караля Жыгімонта II Аўгуста на лячэнне ў Кнышын. Там жа праз тыдзень кароль памірае. Смерць караля прынесла мемуарысту жыццёвую няўдачу: засталіся непадпісанымі прывілеі на маёнткі, якія кароль абяцаў яму даць. На падзеях жа, звязаных з абраннем новага караля, Ф. Еўлашоўскі спыняецца бегла, адсылаючы чытача да іншых крыніц, дзе гэта апісана больш падрабязна.
У тым жа годзе Ф. Еўлашоўскі пачаў дабівацца для свайго бацькі пасады намесніка епіскапа пінскага. Аднак, калі ён паспрабаваў пазычыць у кагонебудзь грошай, каб заплаціць за гэту пасаду, ніхто яму не захацеў дапамагчы, нават тыя, хто яму быў чымнебудзь абавязаны. I толькі яго стары сябра шляхціц Андрэй Дароўскі пайшоў яму насустрач. У 1575 г. бацька памірае, пакінуўшы сыну дзяцей сваіх і шмат неаплачаных даўгоў. Праз год кароль прыслаў Ф. Еўлашоўскаму прывілей на пасаду мастаўнічага Пінскага і Сервецкага паветаў.
Тады ж Ф. Еўлашоўскі жаніўся на Ган’не Балатоўне, продкі якой паходзілі з Маскоўскай дзяржавы. Нягледзячы на тое што яна была праваслаўнай, рознасць у веравызнанні не была перашкодай для сямейнага жыцця ў згодзе. Яны пражылі жыццё шчасліва і мелі 14 дзяцей — 9 сыноў і 5 дачок. Свой шчаслівы лёс мемуарыст лічыць вынікам наканавання, што адпавядала кальвінісцкай дактрыне.
У 1579 г. памёр апякун Еўлашоўскага Ян Еранім Хадкевіч, якога пахавалі ў Віленскім касцёле св. Станіслава. У гэты час мемуарыст разам.з навагрудскім суддзёй Андрэем Трызнам, памочнікам якога (падсудкам) ён у той час быў, едзе на сейм у Варшаву. Сведчаннем аўтарытэту Еўлашоўскагаюрыста і здольнага, адукаванага чалавека з’яўляецца факт, што на сейме яны разам з Трызнам былі членамі камісіі па складанню вядомага «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага» — статута вышэйшага дзяржаўнага суда Вялікага княства Літоўскага. Гэты статут затым быў выдадзены v Вільні ў 1586 г.
На працягу 1583 г. аўтар ездзіць па земскіх судах Мінскага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Навагрудскага,
19
Віленскага, Копыс^ага, Ковенскага паветаў, ведучы справы свайго новага апекуна Аляксандра Хадкевіча. У верасні 1592 г. яго перавыбіраюць падсудкам на новы тэрмін. У адпаведнасці са сваім жыццёвым ідэалам — верна служыць магнатам ён аддае на службу да Яна Кароля Хадкевіча свайго сына Яраша, наказваючы яму таксама служыць пану верна і пільна.
У гэты час Еўлашоўскага напаткала некалькі няўдач. Слуга нябожчыка Яна Ераніма Хадкевіча Тлухоўскі аказаўся чалавекам хцівым. Абяцаючы дружбу і падтрымку, ён, аднак, ніколі не стрымліваў сваіх слоў. Еўлашоўскаму ўдалося дазнацца, што Тлухоўскі разам з Іванам Крачатоўскім, другім шляхціцам, займаўся ашуканствам і махлярствам. Такім чынам яны прысвойвалі сабе чужыя маёнткі, у тым ліку і тыя, якія былі абяцаны Еўлашоўскаму. Аднак Тлухоўскага напаткала заслужаная кара: ён захварэў на сіфіліс і памёр. Гэты выпадак яшчэ больш умацаваў мемуарыста ў яго веры ў наканаванасць.
Абмежаванасць дробнашляхецкай ідэалогіі Еўлашоўскага асабліва ярка праявілася ў яго адносінах да казацкасялянскага руху супраць феадальных парадкаў. Так, індыферэнтна, з пазіцыі старонняга назіральніка, ён апавядае пра суд над запарожскім казаком Іванам Падковай. Дваістымі былі яго адносіны да казацкасялянскага паўстання Севярына Налівайкі. Аднак паўстанне і асоба кіраўніка апісаны ў мемуарах Еўлашоўскага даволі ярка. Мемуарыст прыводзіць цікавыя падрабязнасці паўстання. Фармальнай прычынай яго паслужыла імкненне Налівайкі адпомсціць Каліноўскаму, які калісьці павесіў яго бацьку. Як чалавек, блізкі да народа, аўтар сочыць за ходам паўстання, відаць, у некаторай ступені спачувае яму. Ен адзначае высокія чалавечыя якасці палкоўніка казацкага войска Марцінка. Аднак будучы ўсё ж прадстаўніком таго класа, супраць якога было накіравана паўстанне, аўтар асуджае тэрарызм і грабяжы паўстанцаў у адносінах да паноў. Ен не стрымлівае свайго захаплення выглядам княжацкага войска, сабранага супраць паўстанцаў: «было людн w трн тысечя н так готовых на непрнателіа аж мне мнло было давно юж во’ска не вндгавшя» (с. 44).
У атмасферы рэлігійнай варожасці, якую прынесла з сабой контррэфармацыя, Ф. Еўлашоўскі ўсё часцей натыкаўся на непрыязныя адносіны з боку шляхецкага
20
асяроддзя. На лютаўскай сесіі земскага суда 1602 г. ён не падтрымаў суддзю Васі^ія Зянкевіча, памочнікам якога у той час быў, і пана Падароўскага, якія хацелі, каб у княстве судовыя сесіі праводзіліся па польскаму звычаю, у адзін час. Еўлашоўскі, як і ўся астатняя шляхта Навагрудскага павета, хоць і быў папярэджаны суддзёй, не дазволіў ламаць старыя традыцыі і працягваў праводзіць суды пастарому. За гэта, на думку мемуарыста, яго спасцігла кара боская, бо ў час бліжэйшай сесіі Альбрэхт Бруханскі разам са шваграм Корсакам забіў у Навагрудку сына Еўлашоўскага Яна. Гэты Корсак, як сказана ў «Запісках», быў новахрышчэнцам, г. зн. анабаптыстам — паслядоўнікам рэфармацыйнай секты, вераванне якой насіла фанатычны характар. Яны выступалі супраць навукі, свецкіх задавальненняў, багацця. 3 цягам часу яны прыйшлі да пропаведзі крывавай рэвалюцыі супраць грэшнікаў |⁶. Відаць, ахвярай гэтага фанатызму і стаў сын Еўлашоўскага Ян.
Ад перажытага няшчасця абвастрылася хвароба Еўлашоўскага: пачасціліся выпадкі страты прытомнасці, зза чаго ён ужо не мог засядаць на судах. На яго месца быў абраны шляхціц Рыгор Няміра, затым Марка Палонскі. Завяршаюцца «Запіскі» марціролагам, у якім аўтар пералічвае факты смерці знаёмых паноў. Запісы мемуарыста абрываюцца на 1604 г.