Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
36
насавы рэзананс з дапамогай насавых зычных м і н. зтс^ді) (49), вшехмокгцнцэкго (1/), зазроіцр цы (17), врнгпйть (37). Гэта сведчыць аб змяшэнні ў мове аўтара сінхроннага і асінхроннага вымаўлснняў разглядасмых польскіх галосных як выніку недастатковай выпрацаванасці адпаведных артыкуляцыйных навыкаў.
Уплыў прагрэсіўнай арфаграфічнай сістэмы дзелавых помнікаў назіраецца ў «Запісках» таксама на прыкладзе абазначэння гука / рознага паходжання адной літарай U, як у словах бй'ва (32), бйску" (38), жйк.гймонт (36), выбй™ (26), велк^ (35). У адрозненне ад гэтага ў свецкамастацкіх і рэлігійных помніках таго перыяду ва ўказаным значэнні выкарыстоўваюцца побач з літарай й таксама літары і, 'і⁸.
Адзіным дыякрытычным знакам, які мае гукавое значэнне, у «Запісках» Еўлашоўскага з яўляецца паерык. Адной з найбольш пашыраных функцый паерыка ў старабеларускай пісьменнасці з’яўляецца абазначэння гука j, што было характэрна ў большай ступені для помнікаў рукапісных. Друкаваныя ж помнікі, за рэдкім выключэннем, амаль не выкарыстоўваюць яго ў гэтым значэнні. У «Запісках» жа маецца маса прыкладаў такога ўжывання, бо гэты знак з’яўляецца тут адзіным у перадачы гука /: во$ны (2), eosra (24), га’дукй (23), w6bmas (30), 8 вечере* (7), з 6pares (4), констытуцэй⁵ (23) і інш. У функцыі мяккага знака паерык адзначаны толькі ў адным бясспрэчным выпадку: CHars (37), параўн. сна^ (18), польск snadz. Прыведзеныя прыклады дазваляюць’ меркаваць аб функцыянальным сінкрэтызме паерыка ў старабеларускай пісьменнасці.
Літары о і w абазначаюць гук о рознага паходжання. Ужыванне гэтых літар у «Запісках» вытрымана ў адпаведнасці з традыцыямі іх выкарыстання ў старажытнарускай пісьменнасці: w выступае тут звычайна ў пачатку слова, о —у сярэдзіне і канцы: w6ad (3), w6adea (54), wHUKe' {^),строна, володымйр (6) і г. д. Літара w у сярэдзіне слова адзначана ў адзінкавых прыкладах: uwhm (13), тэпдора (1), ппхйма (30). Літара о ў пачатку слова адзначана 13 разоў, прычым большасць гэтых выпадкау тлумачыцца тым, што аўтар, як і іншыя пісцы скарапісных тэкстаў, змешваў прыназоўнікі з прыстаўкамі,
⁸ Карскнй Е. Ф. Труды по белорусскому м другнм славянскям языкам. М., 1962. С. 347.
37
у выніку чаго прыназоўнікі часта пісаў злітна з наступнымі словамі: вобычаіах (4), золстрэм (5), зопекунамй (17), зобу строн (18), зобудву строн (24), зобозу (20), нед^ зосм/ь (36), вон де“ (23), вогон (43), зоказанп (48).
У ліку прагрэсіўных рыс графікі помніка варта адзначыць спосабы перадачы гука у. Як і ў большасці тагачасных рукапісных тэкстаў, у «Запісках» у гэтай функцыі ўжываюцца толькі дзве літары — 8 і у ў адрозненне ад устаўных рукапісных і друкаваных кніг, дзе побач з указанымі графемамі сустракаецца і архаічны дыграф оу. Такое спрашчэнне графікі старабеларускай пісьменнасці ўпершыню было праведзена пісцамі дзелавых помнікаў⁹. Указаныя графемы выкарыстоўваюцца ў «Запісках» з высокай ступенню адпаведнасці пісьмовай традыцыі дзелавых тэкстаў: у пачатку слова амаль заўсёды выступае літара 8, у іншых месцах у слове абедзве літары выкарыстоўваюцца на роўных правах: ^паль (16), 8ве‘ (23), 8 меіцанйна (24), нр^дко (42), Ha^Kb (11), будучй (30) і інш.
У адпаведнасці са старажытнарускай пісьмовай традыцыяй у старабеларускай пісьменнасці літара м ўжывалася толькі пасля галосных і ў пачатку слова, a — пасля зычных. Аднак у беларускіх дзелавых помніках пазнейшага перыяду выразна ііраявілася тэндэнцыя да уніфікацыі гэтых графічных сродкаў — тут часцей за ўсё як пасля галосных, так і пасля зычных ужывалася літара га, якая паступова выцесніла літару а. Гэта заканамернасць праявілася і ў «Запісках»: 67 % выпадкаў ужывання літары іа прыпадае на пазіцыю пасля зычных: вдпчност (2), вреснп (51), вола (45), голубпта (33) і інш. Літара а ўжываецца значна радзей, прычым яна таксама не мае пэўнай пазіцыі ў адносінах да іншых літар: волынска* (6), кйевска* (6), крошйнскал (22), пс^лА^скаь (6) і г. д. У свецкамастацкіх і рэлігійных помніках таго часу, у тым ліку і друкаваных, ужыванне адзначаных літар вытрымана ў старажытнарускай традыцыі.
Літары ^ і 6 у «Запісках», як і ва ўсёй старабеларускай пісьменнасці, гукавога значэння не маюць. Аднак калі ў большасці іншых помнікаў, асабліва друкаваных,
⁹ Булыка A. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. С. 28—29; Антоновнч А. К Графнка н орфографня судебной (актовой) кннгн Каунасского земского суда 1566—1567 гг.//Нзв. высш. учеб. завед. ЛвтССР. Т. 3. Языкознанне. 1961. С. 211.
38
яны працягвалі ўжывацца як паказчыкі некаторых склонавых форм у адпаведнасці са старажытнарускай традыцыяй, то «Запіскі» характарызуюцца абмежаваным ужываннем гэтых літар у пазіцыях, дзе адбылося падзенне рэдукаваных. Такая з’ява ўвогуле з яўляецца адметнай асаблівасцю скарапісных помнікаў.
Ужыванне літары 'ь пасля канцавых зычных складае ў тэксце «Запісак» ўсяго толькі 8,7 % магчымых. Прычынай з’яўляецца тое, што ў помніку ў адпаведнасці з правіламі скарапіснага пісьма зычныя ў канцы слова звычайна пішуцца над радком, у сувязі з чым г пры іх апускаецца: прі£чйл (35), ка^цл^ (21), пото (33), йншйх (55), іцолкано” (6), bosckom (6) і г. д. Пропуск к у прыназоўніках тлумачыцца іх злітным напісаннем з наступным словам, у выніку чаго зычныя прыназоунікаў аказваюцца не канцавымі ў слове, і таму неабходнасць напісання пасля іх г адпадае.
Выпадкаў напісання ь прыкладна ў 17 разоў менш, чым й затое гэта літара выкарыстана ў значна большан колькасці выпадкаў як сродак абазначэння мяккасці папярэдніх зычных. Так, літара ь найбольш часта апускаецца пасля л у сярэдзіне і канцы слова, звычайна пры напісанні л над радком: прппте'ского (9), no по'ску (11, с по'скй (7), свово'ным (47), трйбуна ско (39), вашйвэ (29), шгк/ (6), неде' (36) і г. д. Традыцыя пропуску ь пасля л настолькі моцная, што захоуваецца і пры напісанні л у радку: невелкй" (29), неделны (22) і г. д. He менш распаўсюджаны і пропуск ь пры некаторых іншых мяккіх зычных літарах: розност (3), прйпове‘т (41), кре“ност (46), ненавйст (3), ого" (43) і г. д. Гэта можна растлумачыць уплывам польскай графічнай сістэмы, дзе няма спецыяльнай літары для абазначэння мяккасці зычных. У некаторых жа выпадках прыкметна свядомае імкненне да пазбягання адлюстравання на пісьме дзекання і цекання: лю'³мй (46), детмй (42).
Разгледжаныя прыёмы скарачэння слоў на пісьме хаця і зацямняюць у пэўнай ступені іх фанетыкамарфалагічную структуру, аднак пры чытанні скарочаныя словы параўнальна лёгка ўзнаўляюцца шляхам супастаўлення з паралельнымі напісаннямі тых жа слоў у нескарочаным выглядзе: прйптель, лю^мй (3, 44), непрйптельмй (41), трйкроть (8), кроль (23), ппть (19), \»кунь (32). . ■ , ■ •
Некалькі іншае становішча з формамі інфінітыва,
39
у якіх пропуск ь значна ўскладняе дэшыфроўку структуры канца слова. У даным выпадку дапамагае арыентацыя на формы без пропуску ь, аднак тут мае значэнне ўнармаванасць нескарочаных напісанняў у тэксце. У «Запісках» напісанні з ь пры вынесеным т ахопліваюць больш палавіны адзначаных у тэксце інфінітываў: бы"' (15), бавйть (1), здарпть (37), выбйть (26) і г. д. Астатнюю частку складаюць напісанні з пропускам ь пры вынасным суфіксальным т: вылеват (47), взыват (3), выда (23), ездй (32), залйва⁷ (3) і інш. Пры ўзнаўленні канца слова такіх напісанняў варта арыентавацца на папярэднія або наступныя формы. Аднак трэба ўлічваць, што формы на тй не характэрны для гаворак мясцовасці, дзе ствараўся помнік, што, відаць, мела там месца і ў перыяд напісання «Запісак». Адзіны выпадак зваротнага інфінітыва прййчатй се (40) не ўплывае на правільнасць прапанаванай дэшыфроўкі інфінітыўных суфіксаў, бо ён мог быць ужыты аўтарам і пад уздзеяннем тагачаснай літаратурнапісьмовай нормы. У «Запісках» звяртае на сябе ўвагу таксама і пропуск ^ як раздзяляльнага знака, а ь — як знака мяккасці. Літара ь ужыта ва ўказанай функцыі чатыры разы, столькі ж разоў — літара ь: зьехавшй се, зт>ездйл (41), зкехалй се (42), зьглзды (12), w доконченью (7), ймень^ (20), татьпну (22), васйльевйчу (7) і інш. Амаль адзінай рысай графікаарфаграфічнага аблічча помніка, якая з’яўляецца вынікам уплыву кніжнаславянскай пісьменнасці, з’яўляецца напісанне т> у спалучэннях зычных: мложе’вьскою (32), wCMbHacry сот (38), самсонов'ьск.ого (31), выказанп (50), вьступл (53), вт>ступйл (53), на выходё (3), в,ьправйл (32). У перыяд напісання «Запісак» літары ^ і 6 у старабеларускай пісьменнасці ўжываліся толькі па традыцыі, страціўшы свае гукавыя значэнні ўжо Ў стаРажытнаРУскую эпоху. Гэтым тлумачацца нешматлікія ў «Запісках» выпадкі змешвання даных літар паміж сабой: dsra* (6), пкймсь (38), акйсь (33), параўн акй⁷ (33).
Ужыванне зычных літар
Літара г выступае ў беларускіх словах і тых запазычаннях, дзе гук не быў выбухным, і ў мовекрыніцы: гонец (29), горечо (31), голубата (33), в голубйнцу (33), гэтман (24), га*дуком (21) і інш. У адрозненне ад гэтага
40
дыграф кг як сродак перадачы гука g выступае галоўным чынам у запазычаных словах і іх дэрыватах: аркгумэнт'ь (47), жйкгймонта (36), кгвалтовне (7), йнстыкгаторство (32), нйкгды (18), кгвп'дара (15), длКкго (34) і г. д.
Прагрэсіўнай арфаграфічнай рысай «Запісак» з’яўляецца абазначэнне гука ф. Як вядома, у помніках свецкамастацкіх, да якіх належаць па свайму зместу і мемуары Ф. Еўлашоўскага, для перадачы гэтага гука ўжываліся дзве літары — ф \ ц, кожная з якіх была замацавана ў адпаведнасці са старажытнарускай пісьмовай традыцыяй за пэўнай групай запазычаных слоў, пераважна грэчаскіх, у залежнасці ад таго, з ф або з » гэтыя словы вымаўляліся ў мовекрыніцы. Дублетнасць даных графічных сродкаў была пераадолена ўпершыню пісцамі дзелавых дакументаў. Іх даследаванне паказвае, што ў гукавым значэнні тут ужываецца толькі Ь, a ф — выключна ў лікавым значэнні. Такі характар ужывання графем назіраецца і ў «Запісках»: у гукавым значэнні тут адзначаецца толькі літара д: ^алшь (33), ьйлон (29), за цортку (25), трацплй (1) і г. д. Літара ф ужываецца для абазначэння ліку 500.
Да прагрэсіўных арфаграфічных рыс «Запісак» належыць таксама абазначэнне гука з адной літарай з (земля). У рукапісных і друкаваных рэлігійных помніках канца XVI — пачатку XVII ст. пры абазначэнні гука з яшчэ выступае і літара s (зЬло), хоць ніякай дадатковай функцыі даная графема на пісьме не выконвала. Ў «Запісках» гэты знак выступае толькі ў лікавым значэнні, у гукавым жа значэнні ўжываецца выключна літара з: збыть (41), зем* (43), налпзла (5), до³рет (40), з намй (31), за... презрене* (1), завше (1), замуж (36), зараз (26), заправде (53), зенкевйча (33), зт> задростй (2), езыком і інш. Гэта асаблівасць правапісу ўласціва ўсім помнікам свецкамастацкай і актавай пісьменнасці XVI—XVII стст.