Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
ФАНЕТЫКА
ВАКАЛІЗМ
Працягам старажытнарускіх традыцый у галіне фанетыкі «Запісак» з’яўляецца перадача галосных гукаў о, э ў першым пераднаціскным складзе. Узнікненне акання і окання ў іх першапачатковым выглядзе
41
адносіцца яшчэ да VII—VIII стст. ¹⁰ Аднак ні ў адным са старабеларускіх пісьмовых помнікаў даная з’ява не знайшла паслядоўнага адлюстравання: вельмі прыкметна яна разыходзілася з арфаграфічнай традыцыяй старажытнарускага перыяду, дзе пераважаў марфалагічны прынцып. Аналагічна і ў «Запісках» Ф. Еўлашоўскага не выяўлена ніводнага несумненнага выпадку перадачы разглядаемай асаблівасці беларускай фанетыкі. Усё ж пры адсутнасці прамых указанняў на аканне ў тэксце ёсць ускосныя сведчанні наяўнасці гэтай рысы ў жывой мове аўтара. Так, на супадзенне ненаціскнога э з а ў вымаўленні аўтара ўказваюць гіпернармалізаваныя напісанні з о злітнай звязкі асабовых форм перфекта 1й асобы адзіночнага ліку: мело" (1, 7, 51), ^мело" (1), почалом (13), ездйло" (30), поховало" (47). У пераважнай жа большасці выпадкаў гэтыя формы, як і ў польскай мове, з якой яны паходзяць, пішуцца праз э: Ямыслйлэ* (5), реклэм (15), прйехалэ" (7), былэм (48), ехалэ" (17), зрозумплэм (13), захоралэ" (8), зналэм (3), казалэм (12), лежалэм (8), мешкалэм (7), мовйлэм (30), wTпадывалэ" (8) і г. д.
На акаючае вымаўленне ненаціскных о і э ў мове аўтара ўказваюць і ваганні паміж о і а ў некаторых запазычаннях, у прыватнасці ў слове стадола: в стадоле (4), стадолы (21) і вь стодоле (5), стодолы (33).
У асноўнай масе прыкладаў прадстаўлены традыцыйныя напісанні з о тыпу доктора (4), братовое (15), 6odas (11), божою (5), богатства (22), болотовною (17), короА (30), мо^но (31), мою (8), наконец (32), направо (15), недавно (3), новгородка (48), новэмбра (22).
Пераход е ў о сустракаецца ўжо ў самых ранніх старабеларускіх помніках, і, такім чынам, к пачатку XVII ст., калі ствараліся «Запіскі», адлюстраванне гэтай з’явы ў пісьменнасці дасягнула высокай ступені.
Прыкладаў пераходу е ў о ненаціскное ў мемуарах Ф. Еўлашоўскага наогул нямнога, яшчэ іх менш (22) пад націскам: вжо (3), малжонкй (13), незлйчоны (2), нйчого (33), будучого (47) і г. д. Паколькі гаворкі раёна, дзе пісаліся «Запіскі», належаць у сучасны момант ’да акаючых ”, што трэба думаць, мела месца
¹⁰ Фнлнн Ф. П. Пронсхожденне русского, украннского н белорусского языков. Л., 1972. С. 146.
¹¹ ДАБМ, к. № 1; Вайтовіч Н. Т. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. Мн., 1968. С. 22—24.
42
і ў XVI — XVII стст., то ўказаны пераход у мове аўтара павінен быць як пад націскам, так і не пад націскам. Аднак, як паказвае матэрыял «Запісак», такая з’ява не знайшла тут дастаткова поўнага адлюстравання, хоць у прапарцыянальных адносінах традыцыйныя напісанні ўступаюць фанетычным.
Пасля іншых зычных, якія захавалі ў пэўных пазіцыях мяккасць, адлюстраванне пераходу е ў о адсутнічае нават пры наяўнасйі ўсіх неабходных умоў, бо ў пісьменнасці старажытнай эпохі не быў выпрацаваны спецыяльны знак для перадачы ўзнікшага такім чынам гука: глед (49), ле'¹ (16), ^гне" (30), семеновй'' (6), тесы (39), на не"не (31), семы' (10), тетку (22), тепла (33); чтыре* (40), в костеле (23), 6едор (1) і г. д. У некаторых прыкладах бачны ўплыў польскага вымаўлення. Пад уплывам польскай графікі ў двух выпадках зроблена спроба перадаць о з е праз о, іо пасля л: похвалон (40), кролісша (21).
Для старабеларускай мовы былі характэрны змены гука й ў пэўных умовах у е, й і ы.
У тых пазіцыях, дзе й ненаціскное пераходзіла ў е, яно не мела выразнага гучання, што і прывяло да перадачы яго на пісьме праз е: грйгоре’ (43), васйле⁵ (45), зо0еіа (41).
Ненаціскное й, калі яму ў слове папярэднічае галосны, асабліва сярэдняга або ніжняга пад’ёму, пераходзіць у й: наме (6), у іншым выпадку на йме (18), Tpostibi (30), &муючй (44).
У пэўных умовах й можа пераходзіць і ў ы. Гэта мае месца, як сведчыць матэрыял старабеларускіх помнікаў, перш за ўсё рукапісных, у пачатку слова пасля прыназоўнікаў в і з, пасля зацвярдзелых ц \ р. У «Запісках» гэта з’ява адлюстравана ў наступных выпадках: в ыншй* (1), з ыншймй (47), в ызбе (49), баторьі⁵ (35), рацые⁵ (38) і г. д.
«Запіскам», як і старабеларускай пісьменнасці ўвогуле, характэрна напісанне е на месцы ненаціскнога я (графічна га, *). Па словах Я. Ф. Карскага, з’ява гэта ў старабеларускіх помніках надзвычай пашырана '². У «Запісках» яна адлюстравана ў 210 выпадках. Напісанне часціцы се праз е тлумачыцца як вынік дэназалі
Карскнй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. М. 1955 Т. 2, вып. 1. С. 219—231.
43
зацыі насавога £ ў польскай часціцы si? ў гаворцы беларусаў. Гэта ўласціва і наступным напісанням: посвецоны’ (13), светое (30), светого (23), о светом (21), параўн.: свентэ’ (47), паметй (52) і паментй (43), слышелй (5), неіцеслйвого (30), неш,есных (27), неіцесте”, неіцесны⁵ (13); неіцастю (12), неіцаслйве (40), бачечй (6), смотречй (18), пет“сот (32); пптнасте (23), ппть (19), тйсеча (1), тысечй (34); тйспче’ (37), десетй (16), прйсегу (40), месопусты (8), месецы (20), кнезп (18); кнаже (51), езыком (1); вт> шзыку (11). Напісанні земенйна (9), дйте (33) з’яўляюцца гіпернармалізмамі, выкліканымі імкненнем пазбегнуць перадачы ўласцівага мове беларусаў якання.
КАНСАНАНТЫЗМ
Важнейшай зменай, якой у беларускай мове падвергліся пярэднеязычныя д і т, з’яўляецца пераход іх перад галоснымі пярэдняга рада ў мяккія афрыкаты дз’, ц’ або інакш дзеканне і цеканне. Гэта з’ява, як і аканне, належыць да ліку фанетычных рыс беларускай мовы, большменш прыкметнаму адлюстраванню якіх у старабеларускай пісьменнасці перашкаджаў этымалагічнамарфалагічны прынцып старажытнага правапісу. На думку Я. Ф. Карскага, старажытныя пісцы ўсялякімі спосабамі пазбягалі абазначаць свісцячае вымаўленне д і т, імкнучыся ўжываць гістарычнае пісьмо |³. Таму ў старабеларускіх тэкстах не быў выпрацаваны спецыяльны знак для перадачы пярэднеязычнай звонкай афрыкаты дз, што характэрна для большасці іх. Гэтыя акалічнасці абумовілі панаванне традыцыйных напісанняў і ў «Запісках»: в понедело* (1), на суд^ (48), см^дало (19), тело (30), тетку (37), хотелй (2), імкоден (21), людй (32), уходйл (29), десетй (16), доседет (7), дйвовалй (3), дптэчкй (18), тепер (32), трете’ (12). Імкненнем аўтара захоўваць традыцыйныя арфаграфічныя прыёмы тлумачыцца гіпернармалізм в твйченю (47), дзе адбылася свядомая замена ўласцівага польскаму этымону гука с (ц) на т з мэтай пазбегнуць адлюстравання свісцячага гучання апошняга.
Толькі ў двух выпадках можна адзначыць замену традыцыйнага т на ц у суфіксе інфінітыва: рец (55),
¹³ Карскнй Е. Ф. Русская дналектологня. Л., 1924. С. 94.
44
йстре" (46). Аднак тут магчымы і ўплыў польскага вымаўлення.
Спецыфічнай асаблівасцю беларускага кансанантызму з’яўляецца пераход в у у (у) перад слабым рэдукаваным. Калі ў другой палавіне XVI ст. адлюстраванне гэтай з’явы v арфаграфіі дзелавых помнікаў было нормай, то ў канцы XVI — пачатку XVII ст. у перадачы данай рысы на пісьме назіраецца пэўны спад. Даследчыкі тлумачаць гэта уплывам правапісу друкаваных кніг, якія аказвалі вядомае ўздзеянне на мову рукапіснай літаратуры.
Такая з’ява ўласціва і «Запіскам» Ф. Еўлашоўскага. Падлікі паказваюць, што фанетычныя напісанні з ў на месцы в адзначаны тут у 20 % магчымых выпадкаў. Як і ў большасці старабеларускіх тэкстаў, адлюстраванне данага пераходу ў «Запісках» абмяжоўваецца толькі в пачатковым і в прыназоўнікавым: 8 вечор (48), 8 недзведйчах (19), 8 слуцку (43), %спомйнал (27), ^спомйнат (51), Яспомйнаючй (13), 8 хоробах (18), 8 прйійлом року (33), 8 скарбе (34), 8 сырнйцу (33), 8 нс^цэ (47), 8 вере (18), 8 вйлнй (33), 8 з^стве (33) і інш. Пераважаючымі з’яўляюцца этымалагічнамарфалагічныя напісанні тыпу второго (1), взата (27), вколо (42), впадшй (39), вложоно (12), вторек (48), взывано (32), вшедшй (24), в частках (3), взавшй (45), внйз (31), вчора (29), вь стодоле (5), в^ вйнй (27), ev есенй (4), вч> дворе (24), вступенп (50), в'ьправй' (3) і г. д. He менш важнай прычынай такога ўзроўню адлюстравання данай з’явы ў помніку быў, відавочна, уплыў польскага вымаўлення, аб чым сведчаць шматлікія паланізмы з пачатковым в: власне (35), влостй (52), внэг (46), вдавапнць (48), вреснп (29), вшйтко (51), врыхле (37), вшеліаке’ (48), впадлэм (48), вшакже (6) і інш. Гэта меркаванне пацвярджаецца яшчэ і тым, што ў другім помніку мемуарнага жанру, блізкім па часе напісання да «Запісак», аднак напісаным на ўсходзе тэрыторыі Беларусі, дзе паланізацыя была менш адчувальнай,— «Баркалабаўскім летапісе» — узровень перадачы на пісьме разглядаемай з’явы дасягае, па нашых падліках, 54,2 % магчымых выпадкаў.
Адлюстраванне пераходу л, в у у (ў) яшчэ больш рэзка супярэчыла этымалагічнамарфалагічнаму прынцыпу старабеларускага правапісу. Фанетычныя напісанні такога тыпу атрымалі пашырэнне толькі ў некаторых
45
помніках XVII ст. У «Запісках» такія напісанні поўнасцю адсутнічаюць. Пэўную ролю ў гэтым адыграў, відавочна, польскі ўплыў: впадлт, (14), бекгль (42), ^марлг (12),’ мокгль (55), впадлэм (48), прйпадль (43), шедл'ь (27)’ хтп (11), S^b¹ (53), веділ' (35) і г. д. У «Баркалабаўскім летапісе» гэта рыса адлюстравана ў 10 выпадках '⁴. Аб тым, што пераход л у у (ў) быў уласцівы жывому маўленню аўтара, ускосна сведчыць гіпернармалізм волторок (23).
Працэс зацвярдзення шыпячых у беларускай мове завяршыўся, як сцвярджаюць даследчыкі, у XVI ст. І⁵, тым не менш у «Запісках» шырока прадстаўлены традыцыйныя напісанні шыпячых з й, якія складаюць тут асноўную норму: даючй (8), ведючй (8), дотыкаючй (8), мешкаючй (11), заступуючй (27), заказуючй (42), молечй (31), хвалечй (25), ламэнтуючй (26), маюч“ (32), конклюдуючй (20), выбйраючй (2), даруючй (38), баче’чй (46), З7>ехавшй се (15), сподеваючйсе (46), вйдечй (13, 47) і інш. Нізкі узровень адлюстравання зацвярдзення шыпячых мае месца ў «Баркалабаўскім летапісе» і некаторых іншых старабеларускіх помніках таго перыЯДУ, што тлумачыцца, відавочна, уплывам арфаграфіі друкаваных кніг.