Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
Акрамя «Гістарычных запісак» да твораў мемуарнага жанру старажытнай беларускай літаратуры з ліку вядомых належаць яшчэ «Баркалабаўскі летапіс» (пач. XVII ст.) і «Дыярыуш» (1646) А. Філіповіча. Мемуарны жанр літаратуры ўзнік на Беларусі ў пачатку XVII ст., калі традыцыйнае летапісанне спыніла сваё існаванне. Грамадскапалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай пачатку XVII ст. характарызавалася вострай антыфеадальнай барацьбой. Разлад унутры пануючага класа, частыя войны, адкрытая інтэрвенцыя ў Расію — усё гэта прыцягнула ўвагу цэлага народа. Уражанні аб убачаным, пачутым і перажытым былі настолькі моцнымі, што прымушалі сведкаў весці запісы, каб пакінуць гэтыя падзеі для гісторыі. Стваральнікамі твораў гісторыкамемуарнай прозы былі ў асноўным прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. У той час немагчыма было знайсці такой шляхецкай сям’і, дзе б ні вяліся сямейныя дзённікі і не толькі аб гаспадарчым і асабістым жыцці, але і аб найбольш важных палітычных падзеях, якія адбываліся ў краіне. Неаднолькавыя сацыяльнае становішча, адукацьійны ўзровень, палітычная, рэлігійная і культурная арыентацыі
7
аўтараў гэтых твораў знайшлі сваё выяўленне ў выбары моўных сродкаў.
«Гістарычныя запіскі» — першы з вядомых у сучасны момант твораў мемуарнага жанру старажытнай беларускай літаратуры. Яны пачынаюцца з запісаў пра нараджэнне, пачатковую адукацыю аўтара і заканчваюцца 1604 годам. Можна меркаваць, што Еўлашоўскі спачатку рабіў нататкі пра аеобныя падзеі асабістага і сацыяльнапалітычнага жыцця свайго часу на асобных паперках, на аснове якіх потым напісаў мемуары. Аб гэтым сведчыць месца ў помніку, дзе зроблены пропуск у 6 радкоў і заўвага: «Еслй зна'ду тэ цэдулэ». Відаць, паперка з нататкай, якая тут павінна быць змешчана, згубілася, і аўтар пакінуў для яе месца. Прыводзіць у парадак свае запісы, ствараючы на іх аснове адзіны твор, Еўлашоўскі пачаў будучы ўжо ў пажылым узросце. Аб гэтым ўказваюць наступныя радкі з «Запісак»: a wT тых часо“ завше* служйл в потребах его №" млстй пна воеводы нйне'шекго троцкого хоть потым не завше прйтомне wdHaK же правдйве й пйлне аж до тэл старостй Moes в которо⁸ то а меновйте в року па"скй" хг (1603) пйше й дптком свым раду мою зоставую абы се прй мне u no мне его кж млстй й діл’ко" й домовй его кж млстй прйкладэм мойж служйть не вымовйлй (с. 9). У гэтым урыўку гаворыцца і пра мэту запісак — Еўлашоўскі бачыў сваё прызванне ў служэнні знатным панам і хацеў, каб яго прыклад пёранялі і дзеці. Таму ён і вырашыў у павучанне ім пакінуць апісанне свайго жыццёвага шляху. У другім месцы мемуарыст указвае дату апісання ім на 19 с. сваёй сям’і: no нйне“‘нй' рок^= ахд (1604) пко се to пййіе сполнйло се сыно“ е (9), а цорэк ппть.
Зараз цяжка сцвярджаць, ці сапраўды «Запіскі» Еўлашоўскага з’яўляюцца першым старабеларускім творам мемуарнага жанру. Аднак можна меркаваць, што ўзораў такого віду творчасці ў той час не хапала. Таму аўтар выкарыстаў даўно вядомую, традыцыйную для летапісаў форму пагадовых запісаў, якая дазволіла яму захаваць храналагічную паслядоўнасць тых падзей, сведкам якіх ён быў. Да нядаўняга часу помнік быў вядомы па публікацыі дарэвалюцыйнага гісторыка У. Б. Антановіча '. Пазней публікацыя была паўторана
¹ Антоновнч В. Б. «Дневннк» новгородского подсудка Федора
Евлашевского (1546—1604) // Кневская старнна. Кнев, 1886. Т. 14.
С. 124—160.
8
ў «Мемуарах, якія адносяцца да гісторыі ІІаўднёвай Русі» ². У прадмове Антановіч указавае, што публікацыю ён зрабіў па рукапіснай копіі з бібліятэкі Асалінскіх у Львове, значна выправіўшы пры гэтым мову твора.
У пачатку 60х гадоў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР атрымаў з Львоўскай бібліятэкі АН УССР фотакопію Львоўскай рукапіснай копіі, якой у свой час карыстаўся У. Антановіч. Параўнанне яе са знойдзеным пазней арыгіналам «Запісак» паказвае, што аўтар Львоўскай копіі імкнуўся ў меру сваіх здольнасцей прытрымлівацца арыгінала ў моўных і тэксталагічных адносінах. Гэта імкненне і зрабіла копію вельмі блізкай да арыгінала. Антановіч жа, наадварот, свядома адштурхоўваўся ад мовы твора. У тэкст Львоўскай копіі ўнесена мноства правак іншым почыркам. Відавочна, перапісчык не ўсюды здолеў дакладна прачытаць складаны скорапіс арыгінала і дапусціў шмат памылак і недакладнасцей. Можна меркаваць, што пасля перапіскі копія была прагледжана нейкай іншай асобай, якая і ўнесла ў тэкст свае праўкі. Цікава адзначыць, што ў выданні Антановіч улічыў тыя з іх, якія істотна не павялічваюць удзельную вагу паланізмаў у мове публікацыі.
Разам з тым трэба ўлічваць, што Львоўская копія ўяўляе сабой адаптацыю помніка рускай графікай таго часу, што значна змяншае яе прыгоднасць для даследавання мовы помніка. Супастаўленне копіі з выданнем Антановіча пацвердзіла прызнанне выдаўца адносна ажыццёўленых ім пры публікацыі правак і разам з тым паказала, што копія, паводле моўнатэксталагічных асаблівасцей, стаіць бліжэй да арыгінала, чым выданне Антановіча ³. Аднак, нягледзячы на высокую ступень адпаведнасці Львоўскай копіі арыгіналу, найбольшую каштоўнасць для гісторыкаў мовы заўсёды мелі помнікі ў арыгінальнай форме, тым больш што яе перапісчык,
² Мемуары, относяшнеся к нсторнн Южной Русн. Кнев, 1896. Вып. 2. С. 1—39. Гэта публікацыя магла быць зроблена без ведама У. Антановіча. Публікатар, відаць, вытлумачыў слова «новгородскмй» не як навагрудскі, а як той, які адносіцца да ўкраінскага горада НоўгарадСеверскага, і на гэтай падставе аднёс «Запіскі» Ф. Еўлашоўскага да ліку помнікаў паўднёварускай (украінскай) літаратуры.
³ Падрабязна моўныя адрозненні копіі і выдання «Запісак» разгледжаны A. I. Жураўскім у артыкуле «Заўвагі аб моўных асаблівасцях «Дзённіка» Ф. Еўлашэўскага» // Slava orientalis 1968 № 3 С. 467—472.
9
па словах Антановіча, таксама захаваў не ўсе моўныя асаблівасці арыгінала. Таму на парадак дня стала задача адшукання арыгінала «Запісак».
Згодна са сведчаннем Я. Ф. Карскага, арыгінал помніка ў пачатку нашага стагоддзя захоўваўся ў бібліятэцы графаў Патоцкіх у мястэчку Вілянова каля Варшавы⁴. Па просьбе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР пошукамі арыгінала помніка заняўся супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Польскай акадэміі навук доктар Януш Сяткоўскі, які ўстанавіў, што ў сучасны момант рукапіс захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве, а не ў Вілянове. Пры садзеянні Я. Сяткоўскага быў атрыманы мікрафільм арыгінала помніка (шыфр: Вілянаўскія рукапісы, № 817).
Параўнанне выдання Антановіча з арыгіналам высветліла іх даволі значныя разыходжанні на ўсіх узроўнях мовы. У. Антановіч перайначыў прозвішча аўтара, якое ў арыгінале мае выгляд «Евлашовскнй». Высветлілася таксама, што выданне зусім непрыгоднае для вывучэння мовы помніка. Перш за ўсё, будучы прызначаным для гісторыкаў, яно зроблена рускім гражданскім алфавітам XIX ст., у выніку чаго тэкст помніка страціў першапачатковае графікаарфаграфічнае аблічча. У. Антановіч тлумачыў гэта тым, што аўтар «Запісак» ужываў дублетныя літары старажытнай кірыліцы «абыякава, не кіруючыся ніякім цвёрда ўстаноўленым правілам правапісу»⁵. Між тым вывучэнне графікаарфаграфічнай сістэмы помніка паказала, што ўжыванне дублетных графічных сродкаў у «Запісках» цалкам адпавядае традыцыям выкарыстання іх у помніках самага прагрэсіўнага ў арфаграфічных адносінах віду старабеларускай пісьменнасці — дзелавога.
Паколькі графікаарфаграфічная сістэма таго або іншага старажытнага помніка з’яўляецца першаступеннай крыніцай вывучэння фанетычнага ўзроўню яго мовы, то ажыццёўленая У. Антановічам мадэрнізацыя зрабіла публікацыю непрыгоднай для вывучэння фанетычнай сістэмы мовы «Запісак».
⁴ Карскнй Е. Ф. Белорусы: Очеркн словесностн белорусского племенн. 2. Старая западнорусская пясьменность. Пг„ 1921. 1. з. С' '^тоновнч В. Б. «Дневняк» новгородского подсудка Федора
Евлашевского (15461604) //Кневская старяна. 1886. 1. 14. С. 124.
10
Параўнанне выдання з арыгіналам паказала, што тэкст «Запісак», выдадзены У. Антановічам, непрыгодны і для вывучэння марфалагічнай сістэмы помніка, бо парадыгмы ўсіх без выключэння змяняемых часцін мовы падвергліся пры публікацыі значным праўкам. Так, у галіне назоўніка формам творнага склону мужчынскага роду арыгінала тыпу паралйже", йнкубусэ* у публікацыі адпавядаюць формы паралйжом'ь, йгкубусом'ь; формам назоўнага склону мужчынскага роду множнага ліку тыпу жолнэре, коне, прйттеле, товарйше — формы жолнеры, конй, прйятелй, товарййій; формам вінавальнага склону жаночага роду тыпу вйслэ, ласкэ, рацые, стайне, хоробэ, цоркэ — формы вйслу, ласку, рацыю, стайню, хоробу, цорку і інш.
Значным праўкам падверглася таксама і парадыгма прыметніка. Найбольш характэрным формам арыгінала — формам роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду тыпу велкекго, ласкавэкго, нйнейійекго, а таксама формам займеннікаў тыпу кторекго, такекго, тэкго ў публікацыі адпавядаюць формы велйкого, ласкавого, нйнейшого, которого, такого, того; формам роднага і меснага склонаў адзіночнага ліку жаночага роду тыпу велкей, волынскей, правэй, прйптелске’ — формы велйкой, волынской, правой, прйятелской і інш.
Праўкі закранулі таксама і парадыгму дзеяслова. Характэрныя для арыгінала формы 3й асобы тыпу бэнде, мусй, прйходй, рачй, розуме, хцэ ў публікацыі заменены адпаведна формамі будеть, мусйть, прйходйть, рачйть, розумйть, хоіцеть (!), а формы прошлага часу тыпу впадл'ь, мокгл'ь, умарль, ш.едл'ь заменены адпаведна на формы впал'ь, могь, умерт>, шел'ь і інш.
Выданне У. Антановіча аказалася ненадзейным і для вывучэння лексікі помніка. Напрыклад, шматлікія формы з польскім няпоўнагалоссем тыпу брода, бронйть, влокйта, дрога, здрове, злотый, кглова, кглось, кроль, млодость, оброна, обронца, подрожный у выданні заменены адпаведнымі поўнагалоснымі борода, боронйтй, волокйта, дорога, здорове, золотый, голова, голось, король, молодость, оборона, оборонца, подорожный і _г. д., формы ж з польскай рэфлексацыяй старажытнага р тыпу впра, лпто, міасто, неваста, o6ndt>, тілло формамі верй, лето, место, невеста, обед?>, тело і інш. Можна прывесці і шматлікія лексічныя замены, якія ў сукупнасці з указа