• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага  Уладзімір Свяжынскі

    Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага

    Уладзімір Свяжынскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1990
    164.86 МБ
       Доўгі час зза адсутнасці дадатковых крыніц звестак аб жыццёвым шляху Ф. Еўлашоўскага дата апошняга запісу лічылася і датай яго смерці. Аднак з апублікаваных А. Ф. Коршунавым архіўных матэрыялаў, у прыватнасці з ліста Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі да Ф. Еўлашоўскага ад 11 лістапада 1611 г., вынікае, што мемуарыст яшчэ жыў у другім дзесяцігоддзі XVII ст.¹⁷ Пра гэтыя дакументы піша і М. Сякерскі, які прыводзіць, акрамя таго, цікавы факт з кнігі К. Харламповіча «Заходнерускія праваслаўныя школы...», згодна з якім Ф.. Еўлашоўскі 30 мая 1616 г. меў спрэчку з уніяцкімі манахамі, якія скардзіліся на праследаванне кальвіністамі іх школы ў Навагрудку |⁸. Значыць, Ф. Еўлашоў
    
          ¹⁶ Энцяклопеднческнй словарь / Брокгауз н Ефрон. 1898. Т. 23. С. 220—222.
    
         ¹⁷ Коршунаў А. Ф. Новыя даныя аб Фёдары Еўлашоўскім // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 1. С. 116—117.
    
          ¹⁸ Siekierski М. Pamiftnikarz Fedor Jewlaszewski (1540 — ро 1614) w swiatle nowych zrodel//Studia zrodloznawcze. 1979, T. 29. S. 178.
    
    21
    
    скі быў сведкам не толькі эпідэміі, галодных гадоў пачатку стагоддзя, але і мяцяжу шляхты пад кіраўніцтвам Мікалая Забжыдоўскага іЯнуша Радзівіла, а таксама польскалітоўскай інтэрвенцыі ў Маскву, якая была арганізавана Рэччу Паспалітай і скончыласяправалам у 1612 г. Аднак па невядомай нам прычыне гэтыя важныя падзеі не знайшлі адлюстравання ў яго мемуарах.
       У артыкуле В. Сянкевіча разглядаюцца дакументы з архіва графаў Патоцкіх з Радзыня, якія датычаць жыццёвага шляху Ф. Еўлашоўскага І⁹. Гэта прывілей на пажыццёвае валоданне маёнткам Еўлашова. Як арандатар маёнтка, размешчанага ў каралеўскім уладанні, Еўлашоўскі адносіўся да так званай каралеўскай спадчыннай шляхты. Адначасова яму належалі валокі ў маёнтках Нянькава, Мыслібаж і Каменка Навагрудскага павета. У 1572 г. кароль Жыгімонт Аўгуст замяніў Ляхавічы на Свіслач. Так Еўлашоўскі апынуўся пад уладай Хадкевіча, які зацвердзіў за Еўлашоўскім Еўлашова і дадаткова валоку зямлі ў Каменцы. За гэта Еўлашоўскі павінен быў выстаўляць двух коней да харугвы Хадкевіча.
       У 1576 г. Ян Еранім Хадкевіч пазычыў у Еўлашоўскага пад заклад двара Еўлашова 2000 коп грошай. У тым жа годзе Еўлашоўскі меў цяжбу са сваім суседам шляхціцам Зверавым за валокі ў маёнтку Мыслібаж, якія ён змог выкупіць толькі пасля смерці апошняга.
       У 1578 г. маршалак вялікі літоўскі Аляксандр Хадкевіч, сын Яна Ераніма Хадкевіча, перадаў Еўлашоўскаму, мастаўнічаму пінскаму, дзве валокі пад заклад 200 коп грошай, адлучыўшы іх ад Каменкі і далучыўшы да Еўлашова. У 1579 г. абодва заклады Хадкевічаў зацвердзіла Крысціна Хадкевіч са Зборава, удава Яна Ераніма Хадкевіча. У 1589 г. кароль зацвердзіў у Гродне дакумент, у якім Аляксандр Хадкевіч прызнаваў усе прывілеі, дадзеныя Еўлашоўскаму яго бацькам і маці. Уладальнік гэтага дакумента, г. зн. Еўлашоўскі, быў тытулаваны мастаўнічым навагрудскім і пінскім. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага прывілею Аляксандр Хадкевіч са сваім братам Янам Каролем аддалі мастаўнічаму навагрудскаму Еўлашоўскаму двор Еўлашова, маёнткі Мыслібаж і Каменку пад заклад
    
    
        ІЭ" Sienkiewicz W. О podsgdku nowogrodzkim Fedorze Jewlaszewskim raz jeszcze//Studia zrodloznawcze. 1983. T. 28. S. 207—211.
    
    
    22
    
    1800 коп грошай. Прывілей Еўлашоўскі атрымаў за верную службу Яну Ераніму Хадкевічу, а пасля смерці яго жонцы — Крысціне са Зборава. У гэтым прывілеі Аляксандр і Ян Кароль Хадкевічы пішуць, што Еўлашоўскі, «вжо маючы лета подстаралые н здорове неспособное, служыты однак дому нашому не переставает». У адрозненне ад ранейшых прывілеяў Еўлашоўскі атрымаў адначасова звальненне ад служэння конна з тых маёнткаў. Яшчэ раней ён атрымаў ад Крысціны Хадкевіч прывілей, які звальняў яго ад усялякіх павіннасцей, а таксама падсуднасці ў любым іншым судзе, акрамя Ляхавіцкага замкавага.
       У артыкуле В. Сянкевіч спрабуе ўдакладніць дату смерці мемуарыста. Паводле М. Сякерскага, Еўлашоўскі памёр пасля 1616 г. На выпісе з кніг земскіх навагрудскіх побач з суддзёй і пісарам земскім названы і падсудак Фёдар Еўлашоўскі. На элекцыі ў Навагрудку 18 ліпеня 1619 г. падсудкам быў ужо абраны Ян Кярсноўскі. Прымаючы пад увагу гэты факт, а таксама тое, што Ян Кароль Хадкевіч (памёр 24 верасня 1621 г.) пасля смерці мемуарыста адабраў у яго сыноў маёнтак Еўлашова, Сянкевіч лічыць, што Фёдар Еўлашоўскі памёр у першай палавіне 1619 г.
       3     дзевяці сыноў мемуарыста дагэтуль былі вядомы імёны толькі пяці. М. Сякерскі ўказвае, што ў лісце падсудка Фёдара Еўлашоўскага ўпамінаецца яго сын Пётр. У лісце шляхты Навагрудскага павета да Крыштофа Радзівіла, акрамя Пятра, упамінаецца другі сын падсудка — Фёдар. Пасля смерці бацькі маёнтак Еўлашова да таго часу, пакуль яго не забраў назад Ян Кароль Хадкевіч, перайшоў ва ўласнасць да яго сыноў — Самуэля, Пятра і Фёдара.
    
       Вывучэнне мовы «Запісак». Вывучэнне «Гістарычных запісак» Ф. Еўлашоўскага як помніка старабеларускай мовы ўжо мае пэўную гісторыю. Так, некаторыя ўказанні на палеаграфічныя і лінгвістычныя асаблівасці помніка змяшчаюцца ў прадмове У. Б. Антановіча да публікацыі яго тэксту. Ен зазначае, што мемуары напісаны вельмі неразборлівым почыркам XVI ст., прычым традыцыйныя літары старажытнай графікі ўжываюцца непаслядоўна.
    
    
       ²⁰     Антоновнч В. Б. «Дневннк» новгородского подсудка Федора Евдашевского // Кневская старяна. Кяев, 1886. Т. 14. С. 128.
    
    
    23
    
    Мову твора публікатар вызначае як заходнерускую, падобную на мову Літоўскага статута і грамат XVI ст.²⁰
       Заснавальнік беларускай філалогіі Я. Ф. Карскі, разглядаючы помнік як крыніцу па гісторыі і літаратуры, многа ўвагі ўдзяліў асобе аўтара, яго жыццёваму шляху, зместу мемуараў. Аб мове твора вучоны піша, што яна заходнеруская, але вельмі багатая на паланізмы. Гэта выклікана, на яго думку, веравызнаннем аўтара, яго частымі службовымі паездкамі ў Польшчу, зносінамі са знатнымі панамі, якія гаварылі папольску²¹.
       Упершыню спецыяльна з лінгвістычнага боку помнік вывучаўся A. I. Жураўскім. Асноўныя асаблівасці мовы твора па Львоўскай копіі (арыгінала помніка ў распараджэнні аўтара ў той час яшчэ не было) разгледжаны даследчыкам у 1м томе «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (Мн., 1967). Пазней у артыкуле «Заўвагі аб моўных асаблівасцях «Дзённіка Ф. Еўлашэўскага» (Slavia orientalis. 1968 Rocznik 17. № 3. S. 167—172) на аснове супастаўлення Львоўскай копіі з выданнем У. Антановіча ён заключае, што копія па моўных асаблівасцях стаіць бліжзй да арыгінала, у той час як выданне зза шматлікіх правак, унесеных выдаўцом, аказалася зусім непрыгодным для вывучэння мовы помніка. Дзеяслоўныя формы польскага паходжання ў «Запісках» разгледжаны A. I. Жураўскім у артыкуле «Польскія элементы ў парадыгме дзеяслова старабеларускай пісьменнасці» (Studia z filologii polskiej i siowianskiej. 1981. T. 20. S. 253—260). Граматычныя формы «Запісак» прааналізаваны ў «Гістарычнай марфалогіі беларускай мовы» (Мн., 1979) і ў «Мове беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст.» (Мн., 1988). Лексіка нямецкага паходжання ў «Запісках» Ф. Еўлашоўскага і «Баркалабаўскім летапісе» вывучаліся Р. I. ПатрыТамушанскім ²². Лексіка помніка ўключана ў «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (Вып. 1—8. Мн., 1982—1987). С. Барысёнак разглядаў дзейнасць Ф. Еўлашоўскагаюрыста²³. Задачай дадзенага даследавання, як ужо ўказ
    
        ²¹ Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. С. 107—110.
    
        ²² PatryTamuszanski R. J. German lexical borrowings in the «Cronicle of Barkulabava» and in the «Memoirs» of Theodore Jeulasedski // Journal of byelorussian studies. 1980. V. 4. N 3—4. P 112—128.
    
        ²³ Барысёнак C. Хвёдар Еўлашэўскі — беларускі практыкюрыст XVI ст. // Полымя. № 5. 1928.
    
    24
    
    валася, з’яўляецца сістэмнае апісанне мовы «Гістарычных запісак» Ф. Еўлашоўскага.
        Нават першае знаёмства з мовай «Запісак» паказвае, што ў сістэме помнікаў старабеларускай пісьменнасці гэты твор займае асобае месца. Звяртае на сябе ўвагу агульнасць моўных сродкаў твора з дзелавымі тэкстамі XVI XVII стст. He зусім звыклая для данай разнавіднасці старабеларускай пісьменнасці і адсутнасць відавочных царкоўнаславянізмаў. Але асаблівую цікавасць выклікае вялікая насычанасць мовы помніка польскімі элементамі розных узроўняў, якая дазваляе гаварыць аб тэксце яго як аб білінгвальным. Зразумела, гэтыя асаблівасці не маглі ўзнікнуць у выніку іманентнага развіцця старабеларускай пісьмовай мовы. Як сцвярджаюць даследчыкі, дыяхранічны пункт погляду на мову патрабуе пастаяннага ўліку разнастайных экстралінгвістычных фактараў у іх узаемадзеянні з інтэрлінгвістычнымі працэсамі і тэндэнцыямі²⁴. Так, пераход ад аднамоўя да двухмоўя і наадварот выклікаецца фактарамі сацыялінгвістычнымі²⁵. Таму некаторыя праблемы вывучэння гэтых з’яў аказваюцца амаль цалкам звязанымі не столькі з мовай, колькі з сітуацыямі зносін паміж носьбітамі моў, якія належаць да розных культур. Сістэму пазамоўных фактараў, якія вызначалі фарміраванне мовы «Гістарычных запісак», можна ўзнавіць са зместу самога помніка і іншых гістарычных крыніц. Так, з «^апісак» і іншых крыніц мы ведаем, што Ф. Еўлашоўскі ўсё самастойнае жыццё займаў розныя афіцыйныя пасадьг. інвентарызаваў маёнткі, быў мастаўнічым, судовым абвінаваўцам, дэпутатам сейма, памочнікам суддзі (падсудкам). Пасады вымагалі пісання розныхі дзелавых папер, асобныя з якіх захаваліся да нашага часу ²Ь. Прафесіяналізм, з якім яны напісаны, сведчыць аб працяглай практыцы +х стварэння. Значыць, пісьмовалітаратурныя навыкі Еўлашоўскагамемуарыста фарміраваліся ў працэсе яго афіцыйнаканцылярскай работы. Гэтым і тлумачыцца агульнасць моўных сродкаў
    
        ²⁴ Задорожный Б. М. Нсторяя языка я экстралянгвнстнческне факторы // ВЯ. 1975. № 1. С. 31—32.
    
        ²⁵ ТабуреКеллер A. К нзученню двуязычня в соцяологяческом плане// Новое в лннгвястяке. М., 1972. Вып. 4. С. 181.
    
        ²⁶ Коршунаў А. Ф. Новыя даныя аб Фёдары Еўлашоўскім // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 1. С. 116—117.
    
    25
    
    «Запісак» (перш за ўсё графікі) з блізкімі па часе стварэння дзелавымі помнікамі.
       Спецыфікай моўнай сітуацыі на Беларусі на мяжы XVI—XVII стст. можна растлумачыць і адсутнасць у «Запісках» відавочных царкоўнаславянізмаў, якія ў іншых мемуарных помніках — «Баркалабаўскім летапісе» і «Дыярыушы» А. Філіповіча прадстаўлены даволі прыкметна. Гэта асаблівасць мовы вывучаемага помніка з’яўляецца вынікам уздзеяння некалькіх сацыяльных фактараў. Выказванні тагачасных пісьменнікаў і іншыя гістарычныя крыніцы сведчаць аб заняпадзе царкоўнаславянскай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім у часы Ф. Еўлашоўскага. Напрыклад, па словах князя А. Курбскага, які эмігрыраваў сюды з Маскоўскай дзяржавы, у Заходняй Русі тады хутчэй можна было знайсці знаўцаў грэчаскай або лацінскай мовы, чым царкоўнаславянскай²⁷. Заняпад гэтай мовы з задавальненнем канстатаваў сучаснік мемуарыста езуіт Пётр Скарга²⁸. Аб тым, што царкоўнаславянская мова была ў тыя часы ўжо малазразумелай простаму народу, сведчыць факт выдання С. Будным «Катэхізіса» на беларускай мове, у прадмове да якога ён заклікаў беларускіх феадалаў «того здавна славного газыка словеньского розмнловатн н онымт> са бавнтн» ²⁹.