Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага
Уладзімір Свяжынскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1990
У. М. СВЯЖЫНСКІ
ГКТАРЫЧНЫЯ
ЗАПККІ
Ч> ЕЎЛАШОЎСКАГА
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
ІНСТЫТУТ МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
ХМ. СВЯЖЬЖКІ
ЗАШСКГ
? ЕЙаШОЎСКШ
МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1990
ББК81.2 Бел С24
Впервые в белорусском языкознанян дается полное опясаняе языка нсторнческях запнсок новогрудского подсудка Ф Евлашовского (15461619 гг.). Язык памятннка нсследуется в сопоставленян с фактамн другнх старобелорусскнх памятннков даннымн современных народных говоров места создання зап’нсок — Новогрудского района. Прнлагается полный текст запнсок с сохраненнем важнейшнх графякоорфографнческнх
особенностей орнгннала.
Рассчнтана на ученыхязыковедов, преподавателея н студентов фнлологнческях факультетов вузов.
Рэдактар доктар філалагічных навук A. М. Булыка
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук A. I. Яновіч,
доктар філалагічных навук А. П. Груца, кандыдат філалагічных навук В. А. Чамярыцкі, кандыдат філалагічных навук I. Я. Яшкін
С
4602020100—030 ..
I Uo—оо
М316(03)—90
ISBN 5343002919
© Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1990
.в—а—а—a—a—в—a
УСТУП
Падрыхтоўка даследаванняў па мове важнейшых, пераважна нявыдадзеных, помнікаў старабеларускай пісьменнасці неабходна для ўдакладнення і паглыблення існуючых уяўленняў аб характары і тыпах літаратурнай мовы старажытнага перыяду. Усебаковае вывучэнне мовы асобных старабеларускіх пісьмовых помнікаў патрэбна таксама для стварэння поўнай, пабудаванай на новым вычарпальным фактычным матэрыяле гісторыі беларускай мовы. Аднак такіх даследаванняў, на жаль, вельмі мала, да таго ж не ва ўсіх іх мова адпаведных тэкстаў апісана дастаткова поўна і аб’ектыўна.
Пачатак вывучэнню мовы асобных старабеларускіх помнікаў быў пакладзены яшчэ ў мінулым стагоддзі працамі П. У. Уладзімірава і Я. Ф. Карскага. У вядомай манаграфіі П. У. Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (Спб., 1888) асноўная ўвага, зразумела, удзяляецца тэксталагічнаму аспекту адпаведных помнікаў, у параўнанні з якім аналізу мовы скарынінскіх выданняў адведзена значна менш месца. Акрамя таго, мова пражскіх і віленскіх выданняў беларускага гуманіста разглядаецца даследчыкам галоўным чынам з пункту погляду адлюстравання ў іх беларускіх моўных рыс. Царкоўнаславянскія ж элементы ў помніках вывучаюцца толькі на ўзроўні палеаграфіі, графікі і арфаграфіі, прычым ізалявана ад усходнеславянскіх, паза ўзаемадзеяннем з апошнімі. Тым не менш, як паказваюць навейшыя даследаванні, іменна царкоўнаславянская моўная стыхія ў выданнях Скарыны з’яўляецца вызначальнай ’.
Даследаваннем П. У. Уладзімірава, нягледзячы на недахопы, была закладзена пэўная аснова для больш глыбокага вывучэння мовы выданняў вялікага перша
¹ Гл.: Жураўскі A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн„ 1967. С. 153.
3
друкара, якое інтэнсіўна працягваецца ў сучасны момант (працы A. I. Жураўскага, А. Ю. Апрымене, A. А. Парукава і інш.).
Некаторай аднабаковасцю падыходу характарызуецца і праца Я. Ф. Карскага «Заходнерускі зборнік XV века»². Асноўную ўвагу ў лінгвістычнай частцы гэтай працы аўтар удзяляе адлюстраванню ў помніку беларускіх моўных асаблівасцей, што адбілася, натуральна, і на падборы ілюстрацыйнага матэрыялу. Аб традыцыйных жа моўных элементах ён упамінае мімаходам і несістэматычна, без ілюстравання сваіх вывадаў адпаведнымі прыкл'адамі з тэксту. Такое апісанне, зразумела, не дае поўнага ўяўлення аб мове помніка.
Некалькі іншага характару даследаванне Я Ф Карскага «Заходнерускія пераклады Псалтыра ў XV— XVII стст.» (Варшава, 1896). У пачатку манаграфп даецца змястоўны сацыяльнагістарычны аналіз умоў з’яўлення на тэрыторыі Беларусі перакладаў Псалтыра на беларускую мову, тут жа разглядаюцца псалтыры, якія папярэднічаюць беларускім перакладам, але не з’яўляюцца ўласна беларускімі. Першы раздзел даследавання прысвечан палеаграфічнай характарыстыцы беларускіх перакладаў Псалтыра XVI і XVII стст., агляду крыніц, якімі карысталіся перакладчыкі. Мова перакладаў даследуецца Я. Ф. Карскім на ўсіх узроўнях фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным і лексічным. Асобны раздзел прысвечан даследаванню іншамоўных уплываў, польскага і царкоўнаславянскага, асвятленню суадносін дзвюх моўных стыхій у вывучаемых тэкстах. Беларускія моўныя асаблівасці разглядаюцца^ з пункту погляду суадносін элементаў кніжнай і жывой гутарковай мовы, што дазваляе аўтару зрабіць у асноўным правільныя вывады аб моўнай аснове помнікаў. Праца Я Ф Карскага з’яўляецца, такім чынам, найбольш поўным і аб’ектыўным даследаваннем мовы асобнага старабеларускага пісьмовага помніка сярод іншых, якія прадпрымаліся ў дарэвалюцыйны перыяд.
Асабліва плённым вывучэнне мовы асобных старабеларускіх пісьмовых тэкстаў стала ў наш час. Гэтаму садзейнічаюць дасягненні беларускай мовазнаўчай навукі наогул. Першым поўным даследаваннем разглядае
² Карскнй Е. Ф. Труды по белорусскому н другнм славянскнм языкам. М., 1962. С. 263—316.
4
мага тыпу з’яўляецца дысертацыйная праца выкладчыка Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта A. К. Антановіча ³. У ёй разглядаюцца арфаграфія, марфалогія і лексічны склад аднаго з помнікаў дзелавой разнавіднасці старабеларускай пісьменнасці — судовай (актавай) кнігі Ковенскага земскага суда. У доктарскай дысертацыі маскоўскай даследчыцы К. 1. Кедайцене апісана мова двух украінскіх помнікаў палемічнай літаратуры XVII— XVIII стст. і аднаго беларускага — «Дыярыуша» А. Філіповіча⁴. У кандыдацкай дысертацыі A. А. Парукава даецца поўнае апісанне мовы двух выданняў «Псалтыра», зробленых у Празе і Вільні Ф. Скарынам ⁵. Мова помніка таго жанру, што і «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага,— «Баркалабаўскага летапісу» вывучана Н. Т. Вайтовіч ⁶.
Акрамя разгледжаных даследаванняў, якія ахопліваюць усе асноўныя ярусы мовы адпаведных старабеларускіх помнікаў, у пасляваенны перыяд падрыхтаван рад прац, у якіх даследуецца адзін якінебудзь ярус мовы таго або іншага помніка. Пераважная большасць з іх прысвечана аналізу лексічнага складу пэўных старабеларускіх тэкстаў: Ю. Ф. Мацкевіч — Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Ф. С. Папкова — грамат XIII—XV стст., В. Ф. Крыўчык — перакладных аповесцей 2й палавіны XV ст.,М. М. Закар’ян — Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., Е. С. Мяцельскай — Супрасльскага летапісу, П. Ф. Крапівіна — «Водпісаў» ФілонаКміты Чарнабыльскага, В. П. Сташайцене — Літоўскай метрыкі (Кніг судных спраў) ⁷. Тры працы
³ Антоновнч A. К. Язык судебной (актовой) кннгн Каунасского земского суда 1566—1567 гг.: Днс. ... канд. фнлол. наук. Внльнюс, 1961.
⁴ Кедайтене Е. Н. Язык памятннков полемнческой лвтературы Южной н Западной Русн (XVII—XVIII вв.): Днс. ... докт. фнлол. наук. М., 1970.
⁵ Паруков A. А. Языковые особенностн непереводных язданнй Скорнны.: Днс. ... канд. фнлол. наук. Мн., 1976.
⁶ Вайтовіч Н. Т. Баркалабаўскі летапіс. Мн., 1977; яе ж: Народная аснова лексікі «Баркалабаўскага летапісу»//Беларуская лінгвістыка. Мн„ 1974. Вып. 6. С. 19—26.
⁷ Мацкевіч Ю. Ф. Літоўскі статут 1529 г. як помнік беларускай літаратурнай мовы XV — пачатку XVI ст.: Дыс. ... канд. філал. навук. Мн., 1946.; Попков Ф. С. Нсследованне по лекснке западнорусскнх грамот XIII—XV вв.: Днс. ... канд. фнлол. наук. Л., 1947; Крнвчнк В. Ф. Словарный состав белорусскнх переводных повестей 2й половнны XV в.: Днс. ... канд. фялол. наук. М., 1952; Закарьян М. М. Словарный
5
прысвечаны вывучэнню марфалогіі асобных помнікаў: Л. Р. Машчэнскай — «Арыстоцелевых варот», Л. Ю. Апрымене — выдадзенага Ф. Скарынам у Вільні ў 1525 г. «Апостала», I. У. Сацуты — перакладных выданняў Ф. Скарыны ⁸.
Як паказвае агляд, у сучасны момант апісана мова параўнальна невялікай часткі старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Таму неабходнасць працягваць гэту работу бясспрэчная. Данае даследаванне заклікана папоўніць у пэўнай ступені ўказаны недахоп. У ім ставіцца задача вывучыць сістэму пісьма (графіку, арфаграфію, фанетыку), граматыку (марфалогію) і лексічны склад «Гістарычных запісак» Фёдара Еўлашоўскага (1546— 1619?) і на аснове гэтага вызначыць іх месца ў сістэме помнікаў старабеларускай пісьменнасці. Зварот іменна да «Гістарычных запісак» Ф. Еўлашоўскага абумоўлен цікавасцю, якую выклікае іх складаная і арыгінальная моўная сістэма, неабходнасцю ўдакладнення існуючых уяўленняў аб іх мове і магчымасцю гэта зрабіць у сувязі з адшуканнем арыгінала.
состав Лятовского статута 1588 г.: Днс. ... канд. фнлол. наук. Мн., 1958; Мяцельская Е. С. Лексіка Супрасльскага летапісу: Дыс. ... канд. філал. навук. Мн., 1958; Крапявнн П. Ф. Словарный состав «Отпясов» ФвлонаКмяты Чернобыльского: Днс. ... канд. фвлол. наук. Мн., 1964; Сташайтене В. П. Лексяка Лятовской метрнкн (Княг судных дел); Двс. ... канд. фялол. наук. Мн., 1965.
⁸ Мошенская Л. Р. Свстема склоненвя ямен сушествятельных в старобелорусском языке XVI в. (На матер. памятннков повествовательного жанра); Днс. ... канд. фялол. наук. Мн., 1969; Апрямене А. Ю. Язык Апостола Францнска Скорвны 1525 г. (морфологнческая парадвгматнка); Днс. ... канд. фялол. наук. Мн., 1977; Сацута Н. В. Формы глаголов в переводных нзданяях Ф. Скорнны: Дяс. ... канд. фялол. наук. Мн., 1985.
.₀_₀—₀—₀—а_₀—₀.
ФЁДАР ЕЎЛАШОЎСКІ I ЯГО «ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗАПІСКІ»
Крыніцы мовы і зместу помніка. Дробнапамесны шляхціц, ураджэнец мястэчка Ляхавічы (зараз раённы цэнтр Брэсцкай вобл.), Фёдар Еўлашоўскі (1546—каля 1619) увайшоў у гісторыю беларускай культуры галоўным чынам дзякуючы сваім мемуарам. Магчыма, твор меў загаловак, але ён згубіўся разам з пачаткам тэксту, у выніку чаго даследчыкам прыходзілася даваць твору ўмоўныя назвы. Да гэтага часу твор быў вядомы пад умоўнай назвай «Дзённік», якая, аднак, не ў поўнай меры адпавядае зместу, бо акрамя характэрных для жанру дзённіка запісаў асабістага характару ён змяшчае і звесткі аб тагачасных гістарычных падзеях, а таксама ўспаміны аўтара пра мінулае. Таму больш правільна назваць помнік «Гістарычнымі запіскамі».