• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага  Уладзімір Свяжынскі

    Гістарычныя запіскі Ф. Еўлашоўскага

    Уладзімір Свяжынскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1990
    164.86 МБ
    
    
    
                . В.... В.... В.... В.... В.... в.... в.
    
    
    
    
    
            ЛЕКСІЧНЫ СКЛАД
    
    
    
    
       Лексічны склад любога асобнага пісьмовага помніка, у тым ліку і «Гістарычных запісак» Ф. Еўлашоўскага, уключае тыя ж асноўныя пласты лексікі, што і літаратурная мова наогул. Гэта словы агульнаславянскага паходжання, старажытнарускія, уласнабеларускія. У сваю чаргу кожны з гэтых пластоў не з’яўляецца аднародным. Унутры кожнага з іх выдзяляюцца асобныя групы паводле паходжання, напрыклад у старажытнарускай — грэцызмы, ва ўласна беларускай — дыялектызмы і г. д. У адпаведнасці з гэтай схемай і разглядаецца лексічны склад «Гістарычных запісак».
    
    АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЯ ЛЕКСІКА
    
       Лексіка агульнаславянскага паходжання не складае спецыфіку «Запісак» сярод іншых старабеларускіх помнікаў. Аднак без яе ўліку ўяўленне аб лексічным складзе твора было б няпоўным. Семантычны склад гэтай лексікі ў любым помніку, як і ў мове ў цэлым, адлюстроўвае традыцыйныя сферы яе бытавання. У «Запісках» — назвы: 1) людзей і частак цела чалавека: мужь, жона, гость, рука, сэрцо, тело; 2) духоўных якасцей чалавека: вера, воля, eHee^, жаль, ласка, мысль; 3) фізічнага стану чалавека: здорове, смерть, старость; 4) жылля, яго частак, прадметаў матэрыяльнай культуры: домть, йзба, лазніа, окно, стена, дошчка; 5) рэльефу мясцовасці: берег, дорога, камень, река; 6) прыродных з’яў: свйтане, снегк, хмура, громь, дождчь; 7) вайсковых фарміраванняў і ваенных дзеянняў: войско, война, бйтва, оборона; 8) адрэзкаў часу: чась, годйна, день, вечорь, НОЧ7,, месеуь; 9) якасцей і ўласцівасцей: болшйй, велйкйй, вечный; 10) дзеянняў: ехать, запалйть, карать, носйть і г. д.
       У «Запісках» Ф. Еўлашоўскага ўжываюцца словы, якія ўзніклі пазней, у старажытнарускую эпоху, і адлю
    
    6. Зак. 1093
    
    
    81
    
    строўваюць быт старажытнарускай народнасці: боярйнь, меіцанйн'ь, рукавйцы, рускйй. На старажытнарускую мову як на непасрэдную крыніцу ўказвае фармальная і семантычная агульнасць са старажытнарускімі адпаведнікамі адзначаных у мемуарах слоў грэчаскага паходжання: архйдьякон‘Ь, бйблйя, дьяк.'ь, мйтрополйп ³⁷.
    
    УЛАСНАБЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА
       Сувязь мовы твора Еўлашоўскага з жывой гутарковай мовай таго часу праяўляецца ва ўжыванні лексічных, а таксама слова і формаўтваральных элементаў. Перш за ўсё гэта словы, якія ў рускай і ўкраінскай мовах перайшлі ў разрад устарэлых і вузкадыялектных, а ў беларускай сталі агульнаўжывальнымі: вызволять, заборона, запалт>, збудовать, каменйца, копа, лйчба, початок, почать, справа, чуть.
       Словы, якія з’яўляюцца носьбітамі фармальных прыкмет жывой гутарковай мовы, значна пераважаюць над лексічнымі яе элементамі. Сюды ўваходзяць словы агульнаславянскага і старажытнарускага паходжання. Яны адрозніваюцца ад сваіх этымонаў характэрным для жывой народнай мовы фанетычным афармленнем, напр.: 1) з о на месцы е ў тых жа пазіцыях, дзе гэты пераход у рускай мове не адбыўся: нйчого, чого; 2) з у на месцы в: увечор^, успомйнать; 3) з фрыкатыўным h на месцы g выбухнога: незгода, готовый, господа заезджы двор, карчма’, горючка ’ліхаманка’, гость ’купец , epoe^, дорога; 4) з афрыкатай дж на месцы спалучэння dj, арфаграфічна дч: дождчь, выеждчане, выеждчать; 5) са звонкімі з, д на месцы глухіх с, т перад звонкімі: звада (ст.рус. сьвада), незбожный (ст.рус. сьбожьный) ’бязбожны , збыть (ст.рус. сьбытйсл), зволочй (ст.рус. сьволочй), ’затрымаць’, згода (ст.рус. сьгода), згореть (ст.рус. сьгорітй), здетель (ст.рус. сьдЬтель} у «Запісках» — назва населенага пункта Дзятлава, од (ст.рус. оть), \»ддать (ст.рус. отьдатй), 6) з цвёрдым р на месцы этымалагічна мяккага: пйсар'ь, renep^; 7) з цвёрдымі шыпячымі на месцы этымалагічна мяккіх: чого, чому, неіцасный, плач'ь, жаль, частый, жона, жонатый, мужь, вжо.
    
    
    ³⁷ Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970. С. 14.
    
    82
    
       Самы вялікі разрад слоў жывой гутарковай мовы ў «Запісках» складаюць такія, якія характэрны для гэтай мовы ў словаўтваральных адносінах. Яны ўтвораны пры дапамозе: 1) памяншальналаскальных суфіксаў йчк, учк, йц, ок, йк, ц, больш характэрных для старабеларускай мовы, чым для старажытнарускай: словко, тетка, сестрйнок ’дваюрадны брат’, частка, улйчка, ранючко, соймйк'ь, городокь, рочокь, млынок'ь, селцо, ійаблйца; 2) прыстаўкі вы, якой у старажытнарускай мове часцей за ўсё адпавядала прыстаўка йз: выбйрать (ст.рус. йзбйратй), выбратьсе (ст.рус. йзбратйся), вылйчатй (ст.рус. йзлйчйтй), выпастй (ст.рус. йспастй), вырване (ст.рус. йзьрванйе); 3) прыстаўкі за, якой у старажытнарускай мове адпавядалі іншыя: забйть (ст.рус. Ябйтй), занурйть (ст.рус. понеретй ’апусціцца’), заступйть (ст.рус. йступйтй).
    
    ЛЕКСІКА ІНШАМОЎНАГА ПАХОДЖАННЯ
    
       Значную частку слоўнікавага складу «Запісак» займае лексіка, якая этымалагічна ўзыходзіць да іншых славянскіх моў і неславянскіх. Большасць адпаведных слоў (каля 400 адзінак) у якасці крыніцы маюць польскую мову. Пры пасрэдніцтве польскай мовы запазычваліся і адзначаныя ў мемуарах словы з лацінскай, нямецкай і іншых моў. Пераважная большасць выяўленых у «Запісках» паланізмаў вядома і раду іншых старабеларускіх помнікаў, таму адносна іх няма падставы сцвярджаць, што яны не ўжываліся ў мове беларускай моўнай агульнасці. Сярод іх вылучаецца вялікая група слоў, якія адрозніваюцца ад беларускіх карэлятаў толькі польскай агаласоўкай і таму могуць разглядацца як фанетычныя паланізмы: 1) з пачатковым е адпаведна ўсходнеславянскаму о: едэн,ь, едэнастый, есень; 2) з j на месцы зычнага перад с(ц): ойчйзный; 3) з е на месцы т>: зэбравшйсе, зэзволять, ’дазваляць’, зэзвать ’склікаць’, зэмдлять ’траціць прытомнасць’, йздэбка ’пакойчык, каморка’, лйтэвсцы ’літоўскія’, одэрвать ’аддзяліць’, одэрване ’аддзяленне’, пэлный ’поўны’, розэйтй, розэрвать ’перапыніць’, сэбратьсе, тэды, тэнь ’той’; 4) са слядамі польскіх насавых галосных у выглядзе спалучэнняў насавых зычных н, м з галоснымі: выстэмповать ’выпраўляцца, выступаць’, ленкать ’палохацца’, ренка, свентоянскйй, тысянца; 5) з выбухным g (графічна кг) адпаведна
    
    
    83
    
    беларускаму фрыкатыўнаму h: бокгатый, зкгйнуть, кглупство, кгодный, кгореть, кгорячка, кгосподарь, незкгода, покгоня, срокгйй і г. д.; 6) з я на месцы t: вядомость, вядомый, вяра, вятр'ь, дятьсе ’адбывацца, рабіцца’, дяткй, желязо, зч>яздь, мяновать, място, подн>яхать, тяло, цалый; 7) са свісцячымі дз, ц на месцы спалучэнняў dj, tj, gy: врацатьсе, зкгадзать, легцэ, нйуь, обецать, обрацать, помоуь, посвецоный, прйврацать ’вяртаць’, цо, цудный, ^крйвдзэне; 8) з мяккімі губнымі на месцы спалучэнняў губных з j: затопеный, земя, рымяны; 9) з няпоўнагалоссем польскага тыпу: брода, брона, бронйть, бронячйй, влока, влохь ’італьянец’, вроты, дрокга, 3dpoве, злотый, кглова, кглось, кгрод'ь, кроль, кролевскйй, кролйова, млоденеуь, млодый, оброна, обронца, острожность, прелекнене ’спалох’, преложйть ’перакласці’, престрашйть ’спалохацца’, престрокга ’перасцярога’, преTuev, прэднйй, строна, хлопь. У семантычных адносінах гэтыя словы не адрозніваюцца ад адпаведных беларускіх.
       Большасць жа слоў польскага паходжання, якія адрозніваюцца ад адпаведных беларусіух сваімі асновамі, таксама з’яўляюцца іх абсалютнымі сінонімамі: вэспол'Ь ’разам’, гурмэмть ’натоўпам’, тэраз"ь ’цяпер’, венцэй ’больш’, навенцэй ’найбольш’, пахолента ’слугі’, пренасвентшйй, Haddept ’надта’, злецоный ’даручаны’, бовелть ’бо’, внеп ’хутка’, врыхле ’у хуткім часе’, жебы ’абы’, завстыжоный ’засаромлены’, усйловать ’дамагацца’, уставйчне ’пастаянна’, учта ’банкет, баль’ і г. д. Гэтыя словы можна аднесці да пранікненняў, бо яны не з’ўляюцца вынікам польскага культурнага ўплыву³⁸. Як адзначалася раней, удзельная вага польскіх элементаў розных узроўняў у мове Ф. Еўлашоўскага вагаецца ў залежнасці ад тэмы апавядання. Найбольш іх у тых нататках, якія датычаць паездак аўтара ў Польшчу, зносін з каралямі і знатнымі панамі, якія або былі палякамі, або размаўлялі папольску. Значыць, словы польскага паходжання ўжываліся Еўлашоўскім для прэстыжу і могуць кваліфікавацца як макаранізмы.
       Матываванымі запазычаннямі з польскай мовы можна назваць словы, якія абазначаюць новыя паняцці,
    
          Мартынов В. В. Славяногерманское лексяческое взаямодействне древнейшей поры. Мн., 1963. С. 31;Weinreich U. Languages in Contact. New York, 1953. P. 53—60.
    
    84
    
    звязаныя з перайманнем польскай культуры, эканамічнага ўкладу і дзяржаўнага ладу: повять, сэйм7>, презыскт> ’атрыманае праз суд права’, валный ’усеагульны’, святчйть, досвятчйть, 403967) ’выклік у суд’ і г. д.
        У фанетычнай структуры амаль усіх адзначаных у мемуарах Ф. Еўлашоўскага слоў лацінскага паходжання выяўляюцца элементы, якія збліжаюць іх па форме з адпаведнымі польскімі лексемамі лацінскага паходжання, што ўказвае на польскую мову як непасрэдную іх крыніцу для старабеларускай мовы: 1) шыпячыя ж, ш адпаведна этымалагічнаму s: капэлюшт>, к.ашталян'ь, паралйж'ь; 2) адзіночныя зычныя адпаведна падвойным у словахэтымонах: аренда, лац. arrenda, кашталянт>, лац. castellanus, лйтэра, лац. littera, сумма, лац. summa; 3) j на месцы этымалагічнага g у інтэрвакальным становішчы або ў канцы слова (гэты пераход вельмі рана адбыўся ў польскай мове³⁹): прйвйлей.
        Пры супастаўленні адзначаных у «Запісках» слоў, якія этымалагічна ўзыходзяць да лацінскай мовы з іх польскімі адпаведнікамі, выяўляецца іх семантычная тоеснасць. Гэтыя лексемы з’яўляліся назвамі агульных рэалій у адных і тых жа сферах жыцця: 1) дзяржаўнага ладу, які асабліва пасля Люблінскай уніі пачаў на Беларусі перабудоўвацца па польскаму ўзору: комйсыя ’міністэрства’, трыбунал7> ’статут вышэйшага шляхецкага апеляцыйнага суда’, унйя, экзэкуцыя ’выкананне пастановы суда’, элекцыя ’выбары’, сэнатор'ь ’сенатар, член вышэйшага заканадаўчага органа ўлады, сейма’, цэсар'ь ’цар’, квйтацыя ’квнтанцыя’, констытуцыя ’ухвала сейма’, мандатт> ’пісьмовае распараджэнне’, прйвйлей, протэстацыя ’пісьмовы пратэст’, тракта/Т) ’дагавор’, уневерзалт> ’публічна аб’яўлены важны каралеўскі ўказ’, цэдула ’запіска’; 2) каталіцкага і пратэстанцкага веравызнанняў, якія атрымалі пашырэнне на Беларусі праз Польшчу: кардыналь ’кардынал, член папскай калегіі’,' кашталян'ь ’княжацкі' ўраднік, які загадваў замкам і прылягаючай да яго тэрыторыяй’, мйнйстр'ь ’пратэстанцкі свяшчэннік’, бйскупт> 'епіскап’, эвангелйкь ’пратэстант’; 3) навуковай (латынь была мовай навукі і літаратуры ў Польшчы са старажытнейшых часоў⁴⁰): рецыдыва ’рэцыдыў’, трйб7 ’спосаб’,